Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
У свой час у міжканфесійнай палеміцы кароткія, сціслыя аргументы Галятоўскага больш уражвалі слухачоў, чымдоўгія павучанні-развагі апанентаў. Вартазгадаць дыспут Галятоўскагаз каралеўскім прапаведнікам-езуітам Пякарскім у прысутнасці манархаЯна Казіміра і кароннага канцлера еп. Пражмоўскага ў Белай Царкве аб першынстве папы. Паводле твораў заходніх багасловаў і пастаноў Канстанцкага і Базельскагасабораў, 1. Галятоўскі лаканічна і доказна сведчыць, ш го ніякі апостал, нават першавярхоўны Пётр,у каго ключы ад Ада і Раю, не ўзначальвае Царкву, атолькі Хрыстос. Кожны патрыярху сваёй епархіі мае права склікаць саборы, зносіцца з іншымі патрыярхамі, склікаць усяленскі сабор. I голас папы тут —адзін з роўных. як патрыярха ры.мскага. Старабеларускі гамілет зазначае, «кардыналы і епіскапы могуць самі склікаць саборы, калі папа ўпадзе ў ерась ці памрэ, страціць розум ці трапіцьу няволю. Выходзіць, і без папы могуць епіскапы склікаць усяленскі сабор, таму папа і не можа называцца
вярхоўным уладаром царквы. Паволе Кнігі Царстваў, калі ізраільцянесабраліся да прарока Самуіла і пачалі прасіцьу яго цара, Гасподзь сказаў Самуілу: «Не ад цябе яны адвярнуліся, але ад Мяне, — не жадаюць, каб я ўладарыў над імі!» Бачыце: Бог разгневаўся на ізраільцянаў затое, што яны адвярнуліся ад Бога, абралі сабе царом і ўладаром чалавека. I гаму цяпер Бог гневаецца на рымлянаў, што яны не пажадалі Цара і Госпада нашагаіісуса Хрыста, выбралі сабе смяротнага чалавека. папу, сваім уладаром і манархам» [136. 2. 358—359].
Прысвячэннеадной злепшых марыялагічных кнігСярэднявечча «Неба Новага, з новымі зорамі створанага» (1665)сястры мітрапалітаПятра Магілы Патоцкай [56. 5— 7] паказвае, як высока ставіўся даасветніцкіх ідэй рэфарматара Галятоўскі, лічыў сябе прадаўжальнікам тыхтрадыный духоўнага навучання. якія былі закладзены падзвіжнікам-свяціцелем. Ён увогуле вылучаўся пры жыцці асабліваю павагаю да ўмудраных гадамі людзей: «старыя людзі — хронікі жывыя».
Безумоўна, вяршыняйтворчасці I. Галятоўскага была пропаведзь дагматычная. вытлумачальная, дыдактычнапавучальная, асноўнае прызначэнне гаміліі рытар бачыў у выпраўленні нораваў, асаблівы яго клопат аб выратаванні чалавекаса стану адчаю: «Старайся і ты, каб не засмуціў і не напалохаў людзей сваёй моваю, не прывёў ты б іх да адчаю, роспачы, бо гэта вялікі грэх супраць Духа Святога. Да таго ж з роспачы Саул мячом забіўся, Іуда павесіўся, цяпер мнопя жадаюць смерці сабе. Таму, каб не быць граху чужога ўдзельнікам, не даводзь нікога даадчаю» [275. 132],
Славутым рытарам і тэарэтыкам красамоўства сваёй эпохі праславіўся мітрапалітСгэфан Яворскі (1658—1722), якога яшчэ ў кіеўскі перыяд навукоўцы ўвянчалі тытулам poeta laureatus. Адукацыю юнак атрымаў спачатку ў He-
жыне, пазней у сценах Кіева-Магілянскай Акадэміі, дзе юны талент быў узяты пад пастырскую апеку будучым кіеўскім мітрапалітам Варлаамам Ясінскім, у гонар якога ўдзячны вучань пазней прысвеціць чатыры вершаваныя панегірыкі і сваю славутую рыторыку [200 6], Праз два гады па вяртанні з Заходняй Еўропы і пакаяння ва ўтоенні свайго праваслаўнага веравызнання ў час навучання ў замежных універсітэтах, у 1689 г. Сімяон Іванавіч прымае манашаскі пострыг з імянем Стэфана і на прайягу некалькіх гадоў выкладае ў роднай Акадэміі рыторыку, піітыку, філасофію, багаслоўе, абіраецца нават яе прэфектам [200. 6], Неўзабаве мітрапаліт Варлаам Ясшскі прызначае інака Стэфанабліжэйшым намеснікаму зносінах з Масковіяй. А пасля казання на пагрэб фельдмаршала баярына A. С. Шэіна, цар Пётр дамагаецца для таленавітага гамілета, насуперак яго волі, кафедры мітрапаліта Разанскага і Мурамскага, a пасля спачыну ў 1700 г. патрыярха Андрыяна, ён прызначаецца месцаблюсціцелем Патрыяршага прастола больш як на 20 гадоў. Нават супернікі Яворскага, у прыватнасці, Феафан Пракаповіч, прызнавалі за ім здольнасці выдатнага прапаведніка: «Шго ж да красамоўства, сапраўды, ён меў дзівосны дар, і наўрад падобнага яму сярод настаўнікаў расійскіх знайсці маглі: бо мне часта даводзілася бачыць яго ў царкве, як ён могу казанні прымусіць слухачоў плакаць ці смяяцца... рухі яго цела і рук, змежванне вачэй і выраз івару вельмі спрыялі таму, чым прырода яго так шчодра ўзнагародзіла» [106. 108: 200. 7J.
Пяру Стэфана Яворскага належыць багатая духоўнага спадчына ў 15-ці кнігах [29. 304—309], найбольш вядомыя з іх, актуальныя і сёння: «Знаменні прышэсця антыхрыста» і «Камень веры» [273],
Творы Стэфана Яворскага карысталіся асаблівай папулярнасцю сярод рускіх культурных колаў, імі зачытваўся
М. В. Гогаль [200. 9; 281.264], на найбольш духоўныхяго працах «Выбраныя месцы перапіскі з сябрамі», «Дзённік пісьменніка», «Роздум пра Святую Літургію» ляжыць адбітак праваслаўнай мудрасці і стылю свяціцеля [200 9],
Вялікі ўплыў на развіццё ўсходнеславянскага красамоўства аказала праца Стэфана Яворскага «Рытарычная рука пяццю часткамі ці пяццю пярстамі ўмацаваная», плён выкладчыцкай дзейнасці ў Славяна-грэка-лацінскай акадэміі [309. 3—87], Сістэма пабудовы рытарычнага твора ў яго больш распрацаваная, у параўнанні з I Галятоўскім, складаецца з шасці частак: «предсловне нлн эксорднум», «предложенне», «гювествованне», «утвержденме», «разрешенне» н «надсловне, нлн заключенме».
У далейшай распрацоўцытэорыі красамоўства новым ў працы Стэфана Яворскага належыць адзначыць псіхалагічны аспект. Экспрэсіўнай асновай аратарскага мастацтва аўтар лічыць афекты, ці страсці, якія ёсць «душа красамоўства», па яго выслоўі, як «ежа без солі», без іх «казанне мярцвее і губляе ўздзеянне на слухача» [167. 84; 309. 80J. Без эфектаў мова яму ўяўляецца немілаіучнай, інтанацыйна невыразнай.
Заглыбленнем у творчую псіхалогію прамовы ўсходнеславянскі тэарэтык, такім чынам, наводзіць рэальны масток паміж фігурай думкі і яе ўвасабленнем у фігуры слова. Уражвае зонкасць назіранняў аўтара над мадуляцыяй і оласу прамоўцы. які ў афектах ярасці павінны быць «ярь», у смутку скрушны і густы, у страху пакорны, добры, панылы, у сіле «зельны», у задавальненні плаўным, гладкім, светлым. вясёлым. свабодным. Падаюцца і засцеражэнні ад аратарскіх хібаў: у гаворцы не збівацца на спеў, не перасільваць голас, не пераходзіць на крык, берагчыся назальнай гугнівасці і коснаязыкасці, звяртаць увагу на выразнае пра-
маўленне канчаткаў і інш. [200. 7—9; 239. 356—357, 358— 377,381—384],
Выдатным багасловам, паэтам і драматургам, тэарэтыкам і практыкам красамоўствабыў Феафан (свецкае імя Елеазар)Пракаповіч( 1677(88)—1736) [94. 108—109; 107. 728—729], У бытнасцьсваю прафесарам і рэктарам КіеваМагілянскай Акадэміі ён выкладаў лацінамоўную паэтыку і рыторыку. Пазней гэтыя два курсы лекцый «De arte poetica. Libri III» i «De arte rhetorica libris» y запісах яго былога вучня. архіепіскапа Георгія Каніскага выдадзены ў 1786 г. у Магілёўскай епархіяльнай друкарні [221.227—455; 222 103—507],
Напісаная пераважна на матэрыяле і па ўзору антычных аўтараў, «De arte poetica libri tres» складзена ў выглядзе своеасаблівага падручніка, дзе тэарэтычныя выклады аб прыродзе, прызначэнні і родавым раздзяленні паэзіі канкрэтызуюцца навучальнымі практыкаваннямі. Другая адметная яе рыса ў тым, што, побач з падрабязным агульным разглядам паэзіі эпічнай (эпапея, этапея, гістарычныя апісанні), лірычнай (элегія, ода. байка, буколіка, сатыра, эпіірама), драматычнай (трагедыя, камедыя, трагікамедыя), робяцца дэталёвыя экскурсы ў мастацкую тэхніку (разважанні аб кампазіцыі. рытмічнай арганізацыі і месцы гекзаметра, стылі, пафасе, перайманні, сінонімах, прыёмах параўнання. ампліфікацыі і інш.) [221.336—455],
Курс рыторыкі, якую Феафан Пракаповіч вянчаў «царыцай мастацтва», заснаваны на універсальнай практыцы сусветнага красамоўства. на старонках яго трактатата ў выглядзе ілюсзрацыйнага матэрыялу і каментарыя прадстаўлены выдатныя дасягненні рытараў антычнасці, сярэднявечча, творы знакамітыхтэарэтыкаў і практыкаў яго часу [94. 108—110],
У цэлым аўтар не адступае ад традыцыі, хоць і ўносіць новае, падзяляючы рыторыку на агульную (аб паходжанні, прызначэнні, мэтах, арсенале сродкаў красамоўства) і прыкладную (аб прамовах эпідэктычных. аб царкоўнай гаміліі, аб манеры пісання гісторыі, аб судовым аратарстве) [68.18], Тэорыя Феафана Пракаповіча, такім чынам, узнікла на сінтэзе багацця антычнага і змястоўнай навізне хрысціянскага красамоўства, нарэшце, наўзбагачэнні дасягненнямі айчынныхтэарэтыкаў і практыкаў казання (I. Галятоўскі і інш ), у выніку ёмісты трактат аўгара разрастаеццаў своеасаблівую энцыклапедыю рытарычнага мастацзва.
У адносінах дажанраў аратарскага мастацтва Ф Пракаповіч, як і С. Яворскі, разглядае ўвесь дапаможны сенсорны комплекса эфектных сродкаў, уключаючы інтанацыйна-фанічныя, жэставыя прыёмы ў мове аратара.
«Гэта такі род маўлення, -— піша ён пра ўрачыстую аратарскую мову. —у якім калі і ўжываюцца вялікасныя ампліфікацыі. высокі роздум, глыбокадумныя разважанні, неаспрэчныя аргументы, важкія гучныя словы, перыфразы... ці паўзы, што дапускаюць быццам ад хвалявання, метафары і алегорыі.., моцная афектацыя, надта падкрэсленае выяўленне здзіўлення, шкадавання, болі і г. д., нарэшце, шматлікія фігуры мовы, якія найбольш выразна перадаюць страснасць яе, — дык усё гэта ў вышэйшай ступені служыцьдляўзбуджэння ду^слухачоў» [222 143,106. 15—168],
У плане нашага даследавання асаблівую цікавасць уяўляе моўная тэорыя Феафана Пракаповіча [221.3—502; '107. 728—739; 50. 76—96; 278. 143], распрацаванае ім вучэнне аб трох стылях (высокім, сярэднім і нізкім), якое вынікала з тагачаснага супрацыіастаўлення мовы ўсякай кніжнасці маўленню паўсядзённаму, як з’яве «не-культуры». Яго шчыльнае збліжэнне праблем мастацкай мовы і
мовазнаўства найбольш яскрава раскрывае стан філалагічнайтэорыі і практыкі таго часу, адхінае заслону над напружанымі рознаплыннымі працэсамі складвання старалітаратурнай мовы.
Разгляд у працяглым часавым абсягу мастацка-рытарычнай і лексіка-граматычнай лініі старабеларускай філалогіі ваўзаемапраекцыях іх кніжнай практыкі і тэорыі дазваляе ўнесці шэраг удакладненняў у галіне айчыннай гістарычнай граматыкі, якая з-за істотных прагалаў у фактаграфічным матэрыяле і па пэўнай інерцыі паводле сённяшнягастану літараіурнай мовы нярэдка абмяжоўваецца прыблізнымі разважаннямі і агульнымі канцэпцыямі ў так званы перыяд стараславяншчыны, як яго характарызавалі Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, М. Гарэцкі.