Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 360с.
Мінск 2007
I калі ўкраінскія вучоныястарэйшага пакалення П. Жыцецкі і Я. Янаў лічылі «Сіноніму славенароскую» зваротнай пераробкай «Лексікона славенароскага» П. Бярынды [146; 147. 96], дык пазнейшыя даследаванні замацоўваюць аўтарства «Сінонімы славенароскай» за Іванам Ужэвічам. Уважлівае сучаснае прачытанне помніка паказвае, што аўтар ішоў арыгінальным шляхам, выпрацоўваючы свае прынцыпы падачы слоў і іх тлумачэння.
Нельга не адзначыць, што ў першай, так званай рэестравай, частцы слоўніка даволі строга вытрымана старабеларуская лексіка, якая гэтакжа паслядоўна перакладаецца ў другой, тлумачальнай, частцы на старарускую. У апошняй сустракаеццаяшчэ нямала стараславянізмаў, што адпавядала тагачаснаму сгану рускай мовы. Багаты стараславянскг элемент мы, як вядома, яшчэ назіраем у рускай літаратурнай мове і ў значна пазнейшыя эпохі.
.Старажытныя слоўнікі, звычайна прызначаліся для вытлумачэння лексікі вузкарэгіянальнай. мясповай мовы пры дапамозе мовы міжнародных зносін, якую ўяўлялі сабой стараславянская мова ў славянскім свеце, лаціна — у Заходняй Еўропе
«Сіноніма славенароская» — слоўнік новага тыпу, у якім, бяспрэчна, з апорай на багатую папярэднюю лексікаграфічную практыку даецца, магчыма, упершыню вытлумачэнне адной народнай мовы на другую.
I можна толькі ўявіць сабе, якой падзеяй для тагачаснай беларускай мовы, для ўзвышэння яе міжнароднага аўтарытэту было стварэнне «Сінонімы славенароскай», што задаволіла грамадскую патрэбу ў дапаможніку для перакладу са старабеларускай мовы на старарускую і іншыя блізкароднасныя славянскія мовы.
Распрацоўваючы тып слоўніка для моў гранічна блізкароднасных, што ўяўлялі сабою старабеларуская і стараруская з я п ічэ празрыстымі патым часе прыкметамі агульнасці паходжання, складальнік меў права назваць яго «Сінонімай», удакладніўшы характарыстычным азначэннем «славенароская».
I сапраўды, пры нядаўняй разгалінаванасці старарускай і старабеларускай моў кожны рэестравы нумар «Сінонімы славенароскай» успрымаўся як сінамічны рад, у якім яшчэ адчуваецца агульнаславянская каранёвая повязь.
Помнік інакш і не назавеш. яксінанімічным слоўнікам усходнеславянскага моўнага рэгіёна: вораг, враг, супостат; бреханіе, лаянне, рыканне, лжа; высокій, выспрны(й), крайны(й), вы(ш)ны(й); бунтовннкь. возмутнтель, крамольннкь, мятежішкь, раскольнмкь; наілядаю, назіраю, наб.іюдаю; сгыдаюся, стыджуся, срамлюся...; гомоню, молвлю, плшцую, вопню; жалую, іцажу, пекуся, сеіую,
Яскевіч A. A.
ревную; згібель, пагуба, погнбель; кать, мучптель, спекулятор, палйчннкь, рядннкь...
«Сіноніма...» ўражвае сваім аб’ёмам — каля 5 тысяч рэестравых радоў, а яшчэ больш сваім сінанімічным багаццем. Гісторыку беларускай мовы цікава вандравацьу гэтым моры славянскага слова, у яго старажытнай этымалогіі, ды яшчэ калі компасам у рэестраванай частцы служыць старабеларуская мова, яе багата прадстаўлены слоўны запас: бліскавіца, молнйе, блнстанне; блазен, кошуннмк, шут, оурод, юрод, уродослов; бок, бедро, чресло; брама, врата; брод, водосіеч; бруд, скверна,нечйстота; будовннк, здатель. созндатель, сожднтель, стронтель, тектон, архмтектон; яковость, качество, колччество; шатан, сагана, дьявол; шата, одежда, рнза; торба, тайстра (суч. дыял кайстра); сукня, верхняя рнза, одежда; тыждень, седммца. неделя; тутешній, здешніій; хіблю, погрейіаю, ховаю, храню; ужываю, употребляю; яріна, зелне; хапаю, емлю, похншаю; ярмо, нго; шпегую, соглядаю; таемніца, тайна; ятровка, повннная. ятровь; спочатку, нсконй, мзначала, вначале: ядерный (суч. ядраны), младый; учінок, дело, деланйе, начннанне; юрность, расверепенне, нечнстота; юхтовый, кожаный, усмень; черга, чреда; чмнш, дань; цебер, водонос, ров; napKan, забрало; добродей, благодетель; догажаніе, сохожденне, снй(с)хожденпе, угодне. упокоенйе; дотыкаюся, іірмкосаю(с), касаю(с); драбіна, лествнца; журба, печаль, скорбь; існость, суіцество; краіна, страна; ласка, благодать; літость, мйлость, змнлованйе; погорок, холм, палац, гіалата; сором, срам, сіуд; стежка, стезя, путь; страва, пйіца, ядь, снедь.
Паводлескладу лексікі слоўнік належыць да ліку дыферэнцыяльных Ён уключае ў сябе ў асноўным тыя старабеларускія лексемы, якія адрозніваіоцца ад старарускіх адпаведнікаў лексічным значэннем (блазенство — уродство; блукаюся — скчгаюся; варуюся — уклоняюся; ванд-
рованіе — странствпе, шествне; вапно — мел) або часцей заўсё словаўтварэннем, часам граматычнымі родамі, лікам, фанетычнымі асаблівасцямі (байка— баснь, баяне; бляск — блнстанне; ворогую — враждую; брязкало — бряцало).
У слоўніку шырока прадстаўлены ўсе стылі: ад рэлігійных да свецкіх (навуковага, публіцыстычнага і інш ), амаль усе пласты лексікі (ад бытавой да адцягненай).
Рэестравая частка слоўніка адлюстроўвае асноўныя спецыфічныя рысы старабеларускай літаратурнай мовы, за выключэннем невялікай колькасці агульнаўсходнеславянскіх слоў, якія ўключаны ў слоўнік пераважна з мэтай захавання пэўных лексікаграфічных прынцыпаў Рэестравыя словы ў «Сіноніме...» падаюцца ў строгім алфавітным парадку. Акрамя таго,у слоўніку з-задаволі шырокага ахопулексікі і дзеля кампактнагаяе размяшчэння назіраюцца выпадкі і гнездавой сістэмы.
Пераклад зблізкароднасных моў за асноўны метад меў падбор сінанімічных лексічных пар у якасці тлумачэння. Дарэчы, гэтым метадам перакладу шырока карыстаюцца і прыскладаннісучасныхблізкамоўныхслоўнікаў[234 9],
У «Сіноніме. .» пачынаюць выпрацоўвацца новыя прынцыпы псракладу слоў. якія будуць выкарыстоўвацва лексікографамі да нашых часоў Старабеларуская лексема перакладаецца толькі адным словам, калі для перадачы значэння яе ёсць адэкватнае старабеларускае слова (грузкость — тнна; жадаю — желаю; жебракь — нніцнй; дьякую — благодарю). Пры наяўнасці двух і больш адпаведнікаў тлумачальныя адзінкі даюцца ў паслядоўнасці ад больш блізкай пазначэнні і больш шырокай па ўжыванні да менш блізкай па значэнні і больш вузкай па ўжыванні (годнасць, достоянне, достоннство; досведчаюсь, навыцаю, навыкаю; дужій, доблестный, твердый, крепкнй, снльный, храбрый, ратный...).
У рэестравай уласнабеларускай частцы слоўніка нрысутнічае пэўны элементзапазычанняў, фонамарфалагічная структура якіх пераўтворана ў адпаведнасні з мовай-успрымальніцай і не выглядае неарганічнай: сакрамент — тайна, тыран — мучнтель, томнтель; тестамент — завет; трафляюс — ключаюс, прмключаюся; трнбунал — судніце, суднлшце; секретарь—тайннк; снллонзм — протнвоположенне, протнворечне, умышленне, смышленне, недоуменме; сялляба — слог.
Разгледжаная намі разнастайная па сваім багацці старабеларуская лексіка-граматычная культура з’яўляецца найяскравымсведчаннем таго, што ў XVI—XVII стст. старая беларуская мова сфарміравалася ў сваіх структурнасістэмных і стылявых ярусах і ўсвядамлялася як носьбітамі яе, так і іншымі народамі як высокаразвітая і надзвычай дасканалая мова Канчаткова акрэслілася яе артыкуляцыйная база, прасадычна-акцэнталагічная, фанетыка-фаналагічная і марфолага-сінтаксічная сістэмы. Адным словам, старабеларуская мова ў тыя часы значна адрознівалася ад суседніх старапольскай і старарускай, у выніку і ўзнікла неабходнасць у перакладзе з яе на гэтыя блізкародныя мовы. Як дзяржаўнай літаратурнай мовай ВКЛ ёю карысталіся і на Беларусі, і на Украіне, і ў Літве, але нягледзячы на гэта, яна, паводле Я. Ф. Карскага, харакіарызуецца структурным і матэрыяльным стрыжнявым адзінствам незалежна ад тэрыторыі свайго распаўсюджання [117. 188—501],
Рыторыка, як самая папулярная сярод філалагічных навук, яшчэ больш за лексіка-граматычныя даследаванні займала розум сэрэднявечных кніжнікаў. Амаль не кожны другі з выкладчыкаў Кіева-Магілянскай Акадэміі прычыніўся да напісання падручнікаў па красамоўству ці хоць бы канспекта курсалекцый для ўласнага карыстання.
У ліку першых прац па красамоўству належыць назваць лацінамоўны «Compendium rhetoricum... in usum Sholae Slucensis»(«Кароткі дапаможнік па рыторыцы... для карыстання ў Слуцкім ліцэі») (1629—1631) аднаго з рэктараў ліцэя Адама Рэйнгольда, выдадзены ў друкарні Пятра Бласта Кміты. Дарэчы, у славугы Слуцкі ліцэй для абмену вопытам злюбчанскімі педагогамі прыязджаўсасвайгоЛешна знакаміты Ян-Амос Каменскі Помнік адшуканы беларускай даследчыцай Ю. I. Прэнскай(1971 г.)у кракаўскай бібліятэцы імя Чартарыйскіх і перакладзены з падрабязным навуковым апісаннем Я. I. Парэцкім [214. 17], Слуцкі педагог шырока выкарыстоўвае наглядны матэрыял, дзве першыя часткі «Метад, пытанні і каноны», «Вызначэнне ўсяг о мастацтва красамоўства» падзелены на тры графы, дзеля даходлівасці выкладу выкарыстоўваюццарозныя віды шрыфтоў. Звычайнаў першай графе матэрыял падаеццаў форме пытанняў і адказаў. Так на пытанне: «Ці з’яўляецца рыторыка мастацтвам?» і «Ці прызнаваў яе Платон?», у адказ прыведзены яго вывады з «Горі гія» аб рыторыках сапраўдных, існых, высокародных і псеўдаманерных, падманных, забаўляльных, бескарысных, [214. 19—20],
Надзвычай распрацаваная ў дэфініцыях гагачасная тэорыя, у прыватнасці, слуцкага «Кампендыума» праводзіць тонкія адрозненні паміж т. зв. рыторыкай агульнай («навучальнай»), у якой разглядаецца дыферэнцыяваная прырода рытарычных прыёмаў, г зн. выказванне (троп, фігура) і дзеянне (паводзіны аратара), і спецыяльнай рыторыкай. што вучыць выкарыстанню дадатковых сродкаў, да якіх належыць перайманне (як вучоба наўзорах), параджэнне.(як творчасць паводле рытарычных прадлісанняў), рагляд (analysis) прамовы згодна правіл красамоўства і інш. [214. 21,27]
У «Кампендыуме» ўражвае глыбока распрацаваная канцэпцыя тропа, якая не страціла свайго значэння і для сучасных даследчыкаў. Рэестр разгледжаныху падручніку разнавіднасцяў тропа налічвае звыш 70 найменняў. Высокі прафесіяналізм сярэднявечнага даследчыка адчуваецца ў працэсуальным разглядзе экспрэсіўнай сутнасці тропа, які «з’яўляеццарэальным змяненнем слова адуласнага значэння да іншага»(аманімічнага. —А.Я.) [214. 22], Вылучаецца ўласна выяўленчая і моўная (словаўтваральная) функцыі гэтай вызначальнай адзінкі красамоўства: «Мэтай тропа з’яўляеццаўпрыгожанне і вытлумачэнне недахопау уласных найменняў: паасобныя мовы падманлівыя ў многіх уласных словах. Адсюль робіцца неабходным выкарыстанне перанясенняў (курсіў. — А.Я.) [214. 22],