Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
Слоўнік дае ў рукі даследчыкаў найбагацейшы матэрыял для рэкансзруявання стану беларускай мовы ў XVI ст., дазваляе адначасова правесці шырокія аналогіі з сучаснай беларускай літаратурнай мовай. 1596 год, калі выйшлі «Азбука», «Лексіс» і «Граматыка», прынёс Лаўрэнцію Зізанію шырокую вядомасць. пра яго нават згадвае летапісец Баркулабаўскай хронікі: «Року 97. Во Велнкіій Пост его мнлость князь Богдан. мменем Нсакнй, у месте Баркулабове почал учйтнся по руску грамоте н по кгрецку; а был бакаларем пан Лаврентнй Знзанмй, человек навченый, з места Внленского прмбавленый» [15. 134; 16. 199],
Падзеі Брэсцкайуніі 1596 г. сііынілі асветніцка—выдавецкую дзейнасць Л. Зізанія, ён пачынае шукаць працу
прыватнага характару. Як вядомага педагога, яго запрашае князь Якім Карэцкі: «усмотревьшн вь Лаврентмн Знзанлн Тустановскнмь на то чоловека годыюго . далн есмо ему... замковую Корецькую соборьную. co вьснмн прмходамн тое светое церькве належачнмн, оть славьное паметн продьков, то есть: сельце за месьтом Зарецькнм с фольварьком...» [31.89]
Лаўрэнцій Зізаній быў членам вядомага асветніцкага асяродка Кіева—Пячэрскай Лаўры на чале з архімандрытам Елісеем Пленянецкім, у склад гурткатаксама ўваходзілі Памва Бярында, Іоў Барэцкі. Тарасій Зёмка. Сучаснікі вельмі паважалі Лаўрэнція Зізанія якталенавітагадухоўнага пісьменніка і праніклівага экзэгета, «благословенна мужа, словеснейша дідаскала, ветію, художнаго же еллнногреческаго языка уменне н нскуство стяжавша, пресвнтера, н святыя православныя веры нсповеднпка м проповедннка» [21; 31.90].
Лаўрэнцій Зізаній быў вядомы сучаснікам і як здольны паэт, які пісаў у традыцыях сілабікі, характэрнай для тагачаснай польска-беларускай метрычнай сістэмы. Яго мініяцюры, замест звыклых для знаўцаўтагачаснай барочнай паэзіі панегірычных элементаў, вылу чаюцца моцным дыдактычным характарам Дыдактызм эпіграм паэта абумоўлены прызначэннем мініяцюр, у лірычнай прасторы гэтыхтвораў толькі два тытіы герояў: настаўнік-дыдаскал (тыпограф) і вучні (младзенцы), якія ўводзяцца ў цудадзейны храм ведаў. Моцны дыдактычны пафас надаецца «Епіграмме на Грамацікоу» вельмі цэльным, мэтанакіраваным зачынам: «Грамматіка пнсма вс-кхь наоучаеть, // Чтырма частмн латве оуразоумляет: // Орфографіею н просодіею, сннтаксмсом н етімологіею».
Сімвалічна-правобразная сістэматропаў, характэрная для паэзіі барока ў Лаўрэнція Зізанія заменена, відаць, згод-
на з пашыранымі ў Княстве і Кароне традыцыямі антычнай метрычнай сістэмы, на дыпольную двухрадковую страфу, звязаную сістэмай суадносных, лагічна акрэсленых параўнанняў: «Которін прагноутбыта досконалн, // Вь пнсмт. н в словахь абы не парталн. // Але нзьв-ьстьно все познавалн // н чого ся оучат абы добре зналн».
Л. Зізаній праявіў сябе не толькі здольным паэтам, праніклівым экзэгетам, удумлівым лінгвістам, але і таленавітым педагогам. Празаічна-павесційная формааднайченнага паслання «споудеомь», здаецца, спецыяльна створана для выкладання яго думак і дыдактычныхтэзісаў-высноў.
Пачынаецца гэты, шмат у чым усё ж каментарыйны, твор надпісаннем у форме традыцыйнага хрысціянскага звароту: «нзрядьнымь н всбмь любнтелемь доброглаголнваго н пространьнаго словеньскаго іазыка, еже о Хріст-6 братім наше, о Господ'Ё радоватнся». Такі зварот нетолькі ўдзячная даніна хрысціянскай традыцыі, але і адказ на паезуіцку ваяўнічае зняслаўленне Пятром Скаргам царкоўнаславянскай рэдакцыі старабеларускай мовы.
Дзве навукі. згодна з экзэгетыка—герменеўтычнай традыцыяй сярэдневяковай эпохі, выклікалі асаблівую павагу ў Лаўрэнція Зізанія. Адчуваеццаўплыў на аўтара паслання традыцый «трывіума» схаластычных еўрапейскіх гуманітарных навук, першай універсальнай граматыкі Ф. Санчаса, які так характарызаваў сярэдневяковы стан навукі аб мове: «Богстварыў чалавека істотай разумнай. I таму даў яму дар маўлення, мовы. У дапамогу мове, каб яна была дасканалай, ён дадаў трох творцаў. Першы — граматыка, якая пазбаўляе мову ад салецызмаў і варварызмаў. Другі — дыялектыка (г.зн. логіка), ад якой залежыць адэкватнасць, гнуткасць мовы. Трэці — рыторыка, якая надае мове прыгажосць» [241.99—110],
Нагіачатку Зізаній падкрэслівае неабходнасць уласна філалагічнага, герменеўтычнага пазнання мовы праз граматыку: «А найб[о]лше мшюуючн братію свою, важмлнмся вышше сйлы моей, ново напнсатн, йз дроукоу выдатн любезн’Вйшшаго словенскаго іазыка, первоую оть семй наоукь кграмматікоу, которон кожды добре ся наоуччвшй может(ь) кннгн словенскаго іазыка добре чнтатн й безь вонтплйвостй разоум-бтй, й гіраво пнсатй, поневаж[ь] она есть ключемь вырозоумьню, огворяючй й оказоуючн всякія вонплйвостй, а прноздобляючн Н СВНТЛЫЙ ЧЙНЯЧЙ розоум(ь) ч[е]л [о]вечі й».
Згодна з іерархіяй сярэдневяковых навук, над граматыкайузвышаецца філасофія і багаслоўе, «без[ь] которого порядочне жадной речм не справнт[ь]. Коу томоу тыж[ь] без[ь] ней еслч кто й чйтает[ь], многокрот воунтпячч вырозоумлення певне нё бывает[ь]. то что чнтатй, а не розоум’Ётм ёсть вьзгарда й см’йх[ь]».
Сярэдневяковыя філолагі яклацінскай, так і візантыйскай традыцыі, асабліва мадысты, імкнуліся стварыць своеасаблівую філасофію мовы. «Іх цікавілі пытанні ўзаемаадносін мовы і мыслення, логікі і граматыкі Менавітауніверсальная граматыка, на іх думку, павінна адлюстраваць ва ўсёй паўнаце і глыбіні законы прыроды мовы, іх узаемасувязьзрэаліямі жыцця». Даследчыкамі (Л.А. Малявіна і інш.) згадваюцца спробы «аднаго з мадыстаў Баэцыя з Дахіі нават вылучыць граматыку ў якасці асобнай навукі са сваім прадметам і метадамі даследавання» [162. 171.
Агульнавядома, што з часоў александрыйскіх вучоных граматыка часцей заўсё займалася філалагічнай працай над помнікамі. Ужо пазней пачалі адрозніваць граматыку яктэхніку правапісу, аналізу і гістарычную (ці экзэгетычную) граматыку, якая займаецца тлумачэннем і крытыкай тэкстаў. Лаўрэнцій Зізаній. апярэджваючы тагачасны стан навукі,
ужо ў канцы XVI ст. змяшчае ў складзе класічнай граматыкі раздзелы экзэгетыка-герменеўтычныя і паэтыка— дыдактычныя («Толкованіе молнтвы», «Посланіе споудеомь», «Епіграму на граматікоу», «Стнхн», «Тнпографь младенцем»), Згодна з гэтай тэорыяй граматыка ўяўляе сабой найменне паняццяў рэальнага жыцця і выражэнне іх з дапамогай мовы [329. 164, 168]. Ідэя пазнання сусвету як адлюстраванне яго (сусвету. — А.Я.} сутнасці сродкамі мовы складала яіпчэаснову вучэння «выпраўлення кніжнага» Канстанціна Касцянецкага [268. 247] Таму слова, якое служыла найменнем святой з’явы, паводле перакананняў ісіхастаў, тоеснасамой з’яве: «Тш же прнмудрый онь отБога пр-ьмудрость проснть, а не собою утверждаепэ» [77. 134],
Факты пацвярджаюць, што Л. Зізаній быў свядомым прыхільнікам ісіхасцкай традыныі. Як вядомы экзэгет і багаслоў, ён быў запрошаны ў 1626—1627 гадах у Масковію царом Міхаілам Фёдаравічам і патрыярхам Філарэтам Мікіцічам: «Коретцкой протопоп Лаврентнй нзЕрданн быв, а стоял вышед нз города по левой стороне на застенке у зубцов; Государю н Велнкому Государю н Святейшему Патріарху Фнларету Ннкнтнчю Московскому н всеа Русін челом ударнл сшед зубцов на ннзу» [31.93—94]. Але Катэхізіс, выдадзены ім спачатку ў Кіева-Пячэрскй Лаўры, a потым у Масковіі, выклікаў такуюж няпростую рэакцыю, як і пераклады Максіма Грэка.
Асаблівую па тым часе скарбніцу новых ведаў уяўляла яго «Граматіка словенска свершенаго ііскуство осмм частій слова» (Вільня, 1596), напісаная ваўлюбёнай педагагічнай манеры аўтара—у форме пытанняў і адказаў. Еюзафіксаваны высокіўзровеньсярэднявечнай філалагічнай думкі, адля сучасных лінгвістаў — гэта неацэнная крыніца кніжнай фіксацыі стану тагачаснай літаратурнай мовы ГІры апісанні катэгорыі «разсоужденія» (ступеняў параўнання), Л. Зізаній
вылучае побач з вышэйшай і найвышэйшай ступенямі параўнання пачатковую «положенную степень», незалежны суперлатыў: святый — святейшій — пресвятНйшій; золь — злчміій, горшій — паче злтмші, найгоршій.
Старабеларускі граматыст, у нечым апярэджваючы свой час, вельмі цікава разглядае трансфармацыю катэгорыі прыналежнасці («знжднтельностн») ў мове. «образь нмёнь внда пронзводнаго»:
—	отеческая (ад імя па бацьку), Константіновіч, от Константіна;
—	властная (якая належыць пэўнай асобе), царскій, от наря;
—	языческая (паводле месца паходжання), еллінь, от Еллады; москвнтннь, оть Москвы;
—	оумалнтельная (памяншальна-ласкальная), златоустець, огь златоустаго;
—	отнменная (адносная ўласцівасць рэчы), златый, оть злата;
—	глагольная (аддзеяслоўная. своеасаблівая субстантывацыя дзеяння), чнтатель, оть чйтаю.
Вучонымі рэнесанснай эпохі займеннік вельмі часта разглядаўся як несамастойная. тоесная службовым часцінамовы [162. 53]1. Паводле дадзеных параўнальна-—гістарычнай граматыкі, займеннікі ўзніклі задоўгада імёнаў, яны больш тонка выражаюць індывідуальную ўласціваснь рэчы або чалавека. Ф. Санчас у «Мінерве» з гэтай нагоды зазначаў: «Калі я кажу ego, то ты не можаш уявіць сабе нікога іншага, акрамя мяне. А калі я гавару Франціскус, то можна перанесці разуменне і на некага іншага: таму, хутчэй Фран-
' Вельмі паказальна, штотакі кампетэнтны даследчык Ф. Санчаса, як Л.А. Малявіна, знаходзіць адраджэнне ідэі пратоніма у розных пакаленнях рускіх мовазнаўцаў (Г.П. Паўскі, К. С. Аксакаў, A. А. Патэбня і A. М. Пяшкоўскі) [162.53].
ціскус ужываецца замест ego, чым наадварот. Безумоўна, займеннікі не імёны, але займеннікі ў большай ступені імёны, бо яны лепш і дакладней абазначаюць самыя ж прадметы». Відаць, Л. Зізаній, як і знакаміты лінгвіст Пор-Раяля, прытрымліваўся канцэпцыі, што займеннікі-пратонімы, самыя першыя найменні, таму ён прапануе траічную класіфікацыю для гэтай часціны мовы паводле значэння: «нз’іавнтельные (азь, ты, онь), знждлтельныя (мой, твой, свой, себе, нашь, вашь) н оуказателныя (сей, той, оный)>> [325. 214—221],
У эпоху рэнесансную і барока існавалі розныя погляды на катэгорыю стану. Прыхільнікі універсальнай граматыкі прымал і толькі актыўныя і пасіўныя формы. Старабеларускі лінгвіст, абвяргаючы іху нечым спрошчануютэорыю, прапануе пяйь станаў. Першыя два з іх — традыцыйныя: днлателны (ручоу, ськоу, б%лю\ страдателны (оучоуся, ськоуся, б^чюся).
Формы, якія адлюстроўваюць розныя ступені суадносін паміж актыўнымі і пасіўнымі станамі дзеяння, старабеларускі граматыст вытлумачвае наступным чынам: «Средній залог есть іже ннже дгланіе, ннже страданіе значнть, но посредственно ннчто, начертаніеже днлателного ммать, непреложное вь страдателное, іако здравспгвую, стою', Посредственный залогь есть нже начертаніе страдателнаго нмать значеніе же блнзь образа, іавляюіцаго д’Ьланіе нлн страданіе, іако пекоуся, ппцоуся, боюся, Обіцій залогь есть іже начертаніе нметь страдалнаго, значеніе ж сьдержнть дНлателнаго н страдателнаго, іако оучоуся грамматікй; оучоуся от дідаскала, поноуждаюся на дУло, поноуждаюся оть н^коего» [325. 222J.