Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
1 Намі выказваліся, акрамя ўеходніх, і заходнія гіпотэзы паходжання
I. Фёдарава. Гл.: [325,18-22],
карні разам з Грынем Івановічам надрукаваў новае выданне «Агюстала» і першы падручнік для школы «Граматыкіябуквар» (1574). На астрожскі перыяд прыпадае самая плённая дзейнасць Івана Фёдарава. калі зноў жа ў наладжанай ім друкарні ён выдаў «Азбуку»(1578), Псалтыр і Новы Запавет (1580), «Храналогію» Андрэя Рымшы (1580) і — найвялікшае здзяйсненне свайго жыцця — першую друкаваную славянскую Астрожскую Біблію (1580—1581). Паводле папярэдніх нашых росшукаў, як ужо згадвалася, у якасці прыточніка Астрожскай Бібліі і складзены ім «Лексіс... проста».
Фёдараўскія «Буквар» і «Азбука», якія ўяўлялі сабой варыянт граматыкі ў нашым сённяшнім разуменні, змяшчаюць у сабе складова—літарную, лінгвістычную, літаратурна-крытычную і навуковую часткі. Іван Фёдараў плённа развівае традыцыі папярэднікаў: цюбінгенскага буквара 1561 г. і азбукі з венецыянскага малітоўніка 1571 г. Уласна букварная частка (складова-літарная) мае наступны парадак літараў: звычайны, зваротны, т. зв. «вспятаслоўе», вертыкальны ў васьмі слупках, а таксама склады з дзвюх і трох літараў. Астрожскі варыянт у адрозненне ад львоўскага змяшчас разгорнуты загаловак-надпісанне на дзвюх старонках, грэчаскую азбуку са славянскімі адпаведнікамі грэчаскім літарам, царкоўнае правіла з грэчаскімі малітвамі і іх славянскім перакладам.
Лінгвістычная частка кніг змяшчае ўласна гр ам a т ы к і ю: спражэнне дзеясловаў2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу, 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу, 3-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга часу, 1 -й асобы парнага ліку цяперашняга часу, 2-й асобы парнага ліку цяперашняга часу, I -й асобы множнага ліку цяперашняга часу, 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу, 3-й асобы множнага ліку цяперашняга часу, формы зваротнага
дзеяслова i дзеепрыметніка незалежнага стану цяперашняга часу мужчынскага роду адзіночнага ліку; прасод ы ю, дзе побач са складанай старажытнай сістэмай акцэнталогіі (націскаў і прыдыханняў) змяшчаюцца амаграфічныя! формы дзеясловаў; aр т а г р а ф / ю, дзе разглядаюцца назоўнікі і прыметнікі ў адпаведных склонавых формах пад цітламі;акра в ер ш — пералік цытатаў, крылатых. выразаў з Бібліі, якія размешчаны ў адпаведнасці з 28 літарамі кірылічнай азбукі, даследчыкі называлі іх тлумачальнымі азбукамі або азбучнымі малітвамі. Асветніктаксама знаёміць чытача з кірылічнай цыфір’ю, паводле якой у стараславянскай пісьменнасці лічбы абазначаліся літарамі алфавіта.
Уласна экзэгетыка-тэксталагічная частка прапануе ўвазе чытача паўсядзённае правіла з Малітвы Гасподняй, Лесні Багародзіцы, Малітвы Прасвятой Троіцы, Сімвала Веры, «Цару Нябесны» (як найбольш ужывальнымі малітвамі)традыцыйныя пачаткі-формулы «За молнтвь святыхь отець нашнхь», «Слава Тебе, Боже наш, слава Тебе», «Слава Отцу н Сыну н Святому Духу», «Прннднте поклоннмся», Трысвятое, вячэрнія малітвы: выспавяданне грахоў«Ослабн, оставн, отпустн ...»і дзве малітвы з чынам «Велнкаго повечерня»: Малітва Васілія Вялікага і «Молнтва Манасня, царя нудейска, внегда пленень бысть оть воеводь царя аснрнйска н заведен до Вавнлона». У Астрожскай «Азбуцы» да чыну малітваў дадаецца яшчэ і 50-ты псалом, Змяшчэнне малітоўнага правіла ў старажытных падручніках было не выпадковым, бо па малітвах і ўрыўках са Св. Пісання не адно пакаленне нашых продкаў навучалася чытаць і пісаць. Уся рэлігійная асвета вызначалася павагай да тэксту, стаўленнем да яго як да кананічнай, узорнай сістэмы існавання слова.
1	Амаграфічныя формы маюць аднолькавае напісанне, але розны націск ці ўвогулс вымаўленне.
Дзейнасць ІванаФёдарава, нягледзячы на вялікую даследчую літаратуру аб ім, уяўляе яшчэ суцэльную дзялянку для тэарэтычнага здабывання фактаў ва ўсходнеславянскай навуцы
Аўтарства першай «Кграматыкі словеньска языка», выдадзенай у друкарні віленскіх купцоў і грамадскіх дзеячоў ВКЛ Кузьмы, Лукаша і Лявона Мамонічаў (1586), паасобныя даследчыкі (УІ. Лук’яненка [158. 213; 159. 6—25; 96. 184—186]) на падставе карпатлівага тэксталагічнага аналізу схільны прыпісваць таксама Івану Фёдараву. На верагоднасць версіі часткова ўказвае і атрыбуцыя помніка. Як устаноўлена, «Кграматыка словеньска языка» сваім прататыпам і запазычаннямі мае лінгвістычны трактат Іаана Дамаскіна «Об осьмн честнй слова», перакладзены ў свой час Іаанам Экзархам Балгарскім на славянскую мову. Дакладна вядома, што спісак трактата Іаана Дамаскіна знаходзіўся ў бібліятэцы Астрожскай Акадэміі, прывезены туды, як мяркуюць, непасрэдна Іванам Фёдаравым. Даследчыкі звярнулі ўвагу на маскоўскі шрыфт кнігі, набор яе пасляслоўя выкананы астрожскім шрыфтам Івана Фёдарава, што выкарыстоўваўся для друкавання «Азбукі» 1578 года.
Дарэчы, у пасляслоўі, улюбёным каментарыйным жанры I. Фёдарава, адзначаецца паходжанне спіска, пакладзенага ў аснову граматыкі: «... а за прозбою жнтелей столнцы Велнкаго князства Лнтовьскаго града Внльнн сня Кграматыка словеньска языка в газофнлакнн (скарбніцы — А. Я.) славнаго града Острога власное отчнзны пана Константнна Константмновмча княжатн на Острогу, пана на Дубне, воеводы кневьскаго, маршалька землн волыньское іі прочая, з шодроблнвое Его Мнлостй ласкн выдана для наученья н вырозуменья Божественнаго Пнсання. . выдрукована вь месте Внленьскомь... 1586, месяцаоктяврмя, 8 дня... вь друкарнм дому Мамоннчовь [123. 63],
Невыпадкова ж, відань, у пасляслоўі да сваёй львоўскай «Граматыкіі-буквара» 1574 г. 1. Фёдараў адзначае, што і гэты свой першы граматычны вопыт чэрпаў ад «преподобнаго отца нашего Іоанна Дамаскнна, оть граматнкій, мало н-ьчто» (курсіў— А. Я.) [325. 104],
Ускосна беларускія сімпатыі Івана Фёдарава пацвярджаюцца выданнем ім, апрача духоўных кніц твораў уласна беларускіх аўтараў, у іх ліку знакамітага каляндара-паэмы Андрэя Рымшы «Храналогія» («Котораго ся месяца шло за старых веков деело короткое опісаніе») 1580 г.
Меркаванні аб беларускіх арыентацыях Івана Фёдарава засноўваюцца на аналізе тэкстаў яго вучэбных кніг, у прыватнасці, выданняў «Азбукі» і «Граматыкі», дзе фактычна супраць правіл царкоўнаславянскі тэкст перасыпаны мясцовымі беларускімі словамі.
1	асобную старонку, так бы мовіць, беларускай дзейнасці Івана Фёдарава складае «Лексіс з талкаваннем славенскіх моў проста», з яго цалкам беларускім корпусам лексікі ў тлумачальнай частцы. Наша папярэдняя зверка слоўніка-прыточніказтэкстамі тагачасных выданняў, і перш за ўсё Астрожскай Бібліі (1581)1. Фёдарава, дае важкія аргументы, якія дазваляюць замацаваць за друкаром аўтарства слоўніка.
«Лексіс зталкаваннем славенскіх моў проста», па сутнасці, адна з першых ва ўсходніх славян спроба прафесійнага тлумачальна-перакладнога слоўніка.
На доўгі час «Лексіс... проста» згубіўся з поля зроку даследчыкаў. Толькі ў 1884 г. архімандрыт Амфілохій адшукаў рукапіс слоўніка, які быў укладзены ў экзэмпляр Астрожскай Бібліі Івана Фёдарава і, перавёўшы яго (не без пашкоджанняў) на графіку XIX ст., апублікаваў у матэрыялах «Чтення в обіцестве йсторнн н древностей росснйскнх прн Московском уннверсйтеге».
Слоўнік утрымлівае важную для даследчыкаў асабліваснь: значная частка тлумачальных пар даецца ва ўскосных склонах, у розных формах спражэння. адметных спалучэннях слоў, г.зн. так, як яны ўжыты ў тэксце кнігі, да якой слоўнік прыдаваўся. Франтальная зверка яго з тэкстамі. найперш выданняў ІванаФёдарава, пацвердзіць канчатковую ісціну.
«Лексіс... проста» ўяўляе сабой пераходны помнік з элементамі амасцікона, прыточніка і нават яшчэ скарынаўскага гласарыя (Апостал—посланннкь, Анна — благодать, Аданай — Господь, астра — звезда). Алфавітны прынцып вытрымліваецца толькі да першай літары ў слове. што дазваляласкладальніку ўносіць патрэбныя лексічныя ўдакладненні. упісваючы іху канцы раздзела1.
Слоўнік застаецца для нас не толькі фактам гісторыі мовы, ён можа паслужыць неблагім дапаможнікам пры чытанні тагачасных усходнеславянскіх кніг, напісаных на старабеларускім варыянце царкоўнаславянскай мовы.
Удалы вопыт складальніка «Лексіса. . проста» паслужыўузорам для пазнейшых лексікаграфічных прац старабеларускай лінгвістыкі — «Лексіса» Л. Зізанія, «Лексікона» П. Бярынды, «Сінонімыславенароскай» з вераемнымаўтарствам I. Ужэвіча.
He расчытаная яшчэ як след спадчына Івана Фёдарава як пісьменніка ўяўляе сабой складаную сістэму твораў прадмоўна-пасляслоўнага комлексу, дзе шырока прадстаўлены пасляслоўі, прадмовы, ёсць казанні-прамовы, надпісанні да кніг.
Найбольш поўна разгледжана пасляслоўе да маскоўскага выдання Апостала 1564 г., але даследчыкі за трафарэтнымі формуламі ўхвалення Івана IV не заўважылі мо-
1 Падрабязна гл.: выданне помніка ў нашай рэстаўрацыі і каментарыях [326,4-20,152-154],
манту дыдактычнага імкнення бачыць маладога цара мудрым хрысціянскім уладаром, справядлівым і літасцівым спадкаемцам Бога на зямлі. Таму стылістыка першага друкаванагатвора надзвычай строгая і стройная: пералікі-ўхваленні памяркоўныя, афіцыйныя формулы сціслыя, адзіная біблейская цытата скарочана да мінімуму, а прадмова мітрапаліта складаецца ўсяго з некалькіх радкоў.
Пасляслоўе да львоўскага Апостала 1574 г. уражвае спавядальным тонам сваіх жыццёвых і іворчых нягод, калі абвінавачванне, відаць, у ерасі «друкарскай» змушае яго з Масковіі бегчы ў Княства, біць чалом каралю Жыгімонту Аўгусту, патрону выдавецкай справы гетману Рыгору Хадкевічу і «многаіцн богатых н благородных в мнре, помошн прося от ннх.,. коленом касаяся н прнпадая на лнцы земном, сердечно канлюшнмй слезамм многнмн ногн йх омывая». «Н cue не едмною, нн дватн, но н многаідн согворях» дзеля выканання свайго падзвіжніцкага асветніцкага абавязку, у вялікім утрапенні, праз усё жьшцё як запавет праносіць ён прытчу Хрыстову аб дараваных чалавеку талентах: «Нанпачежеубояхся нстязанмя Владыкн моего Хрнста, непрестанно вопнюше ко мне: «Лукавый рабе н леннве, почто не вда сребра моего торжннком? Н Аз прншед, взял бы свое с лнхвою!»—14 когда убо на уеднненнм в себе прнходжах, н множецею слезамн монмн постелю мою омочах, вся смя размышляя в сердцы своем, да бых не сокрыл в землн таланта от Бога дарованного мн» [186. 62—65],