Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
Хрэстаматыйны ўзор высокамудрай педагагічнай дыдактыкі ўяўляюць вар’іраваныя пасляслоўі да львоўскай «Граматыкіі-буквара» 1574 г. і Астрожскай «Азбукі» 1578 г. Івана Фёдарава. Іх золатаўзорны тэкст, дзівосны афарыстычны сплаў біблейскай мудрасці, што на самым глыбінным ярусе спалучае асвету з выхаваннем на аснове запаведаных Творцам маральных законаў, павінна, як Гіпакра-
тава клятва, чытацца кожным пакаленнем педагогаў і займаць сваё пачэснае месца ў нацыянальных лемантарах. Ніколі ўжо пазней педагогіка з такой замілаванай любасцю, у клічным склоне не прамаўляла да вучня, як да крэўнага свайго дзіцяці, а да бацькоў, як да сваіх бліжніх братоў, што прад самім Богам нясуць адказны выхаваўчы абавязак: «Сыноу мой, прнклонн оухо твое й послушай словесь моудрыхь, н прмложн сердце твое к наученію моему, понеже оукрасйть тебе. Ашелн сьхранйшв я вь паметй твоей, н размножнсйя в оусгвхь твонх да боудеть в Бозн надеждатвоя. He сьтворн наснлія оубогому, понежг оубогь есть, н не стнрай нніцаго вь вратьхь, іако соучастнйкь боудеть Господь крнвдоу его. He дотыкайся межей чоужнхь, й на поле сароты не вьстоупай, понеже мстнтель нх сйлен есть, нже соудйта боудегь протйвоу тебТі крнвдоу йхь. Да вніійдеть кь наученію сердце твое, но оуше твой кь словесемь разоума ... Сыноу, [ажь медь, понеже есть добрын. н соть медовь сладокь есть гортанй твоемоу, такоже й наоука моудростм душй твоей. понідешм ко бряіцешн, н нм'Втн боудешн вь посл’Ьдняя днн надеждоу...» [325. 69—105]
Іх прачулы высокадухоўны змест, дзе ў нейкім новым афарыстычным спалучэнні пульсуе думка кніг Прытчаў, ПрамудрасціСаламона і ІісусаСірахава, іх дзівосны медытатыўны покліч і рытмапсалмодыя ўспрымаюцца як натхнёнае сардэчнае маленне самога Фёдарава-педагога да маладога пакалення, і ў ім неяк няёмка раскладаць аналітычным скальпелем на мастацкія прыёмы гэты цудадзейны свет вобразнасці, які ўладарным ладам уваходзіць у памяць як вялікасны педагагічны запавет.
Нра павагу да роднай мовы, пра патрыятычныя пачуцці да зямлі, якая яго ўзгадавала, яскрава сведчыць абавязковае змяшчэнне I. Фёдаравым вольнай інтэрпрэтацыі вядомага трактата «О пнсьменахь» Чарнарызца Храбра ў
складзе Астрожскай «Азбукі», дзе, адстойваючы справу салунскіх братоў, боганатхнёны подзвіг св. Канстанцінафілосафа, аўтар паказвае дасканаласць і універсальнасць славянскай азбукі. I тутжа палымяны заклік Фёдарава: «Хвалнте Господа всн людне. А не едннымн тремя пнсьмены, а языкн, яко ж онн баснословят».
Змяшчэннеў выданнях I. Фёдараватвора X ст., у якім сцвярджаецца права славян насваю кніжнасць, набывала вострае грамадска—палітычнае гучанне, было першай рэакцыяй на пракаталіцкія арыентацыі, антыбеларускія выступленні Пятра Скаргі, які адмаўляў старабеларускай мове і кніжнасці, асабліва выданням 1. Фёдарава і іншых брацкіх асветнікаў, у праве на існаванне.
Для нармалізацыі і развіцця беларускай літаратурнай мовы, пашырэння яе аўтарытэту ў грамадстве вялікае значэнне меў той факт, што яна ўжо ў пачатку XVI ст. стала прадметам школьнага навучання [91.232],
Асаблівы размах набывае вывучэнне беларускай мовы са з’яўленнем у канцы XVI ст. праваслаўных брацкіх школ, якія ўзніклі як рэакцыя на унію і мелі сваёй задачай падрыхтоўку адукаванай інтэлігенцыі для барацьбы супраць паланізацыі. Зусім відавочна, штотолькі дзякуючы высокаадукаванаму асяродку праваслаўных браці ваў. іх шырока наладжанай культурна-выдавецкай дзейнасці стала магчымай сталая навуковая культура, якую мы назіраем у мовазнаўчых працах Л. Зізанія, аднаго з выдатных прадстаўнікоў беларускага асветніцтва.
Лаўрэнцій Зізаній (Тустаноўскі), вядомы як аўтар «Азбукі» і «Граматыкі славенскай» (1596), «Вялікага К’атэхізісу», «Прамовы ад 18 мая 1618 на магіле княгіні Соф’і Чартарыйскай», перакладаў з грэчаскай «Пропаведзі Іаана Златавуста на пасланні ап. Паўла», «Тлумачэння наАпакаліпсіс св. Андрэя Кесарыйскага» і прадмоўдаіх(1623,1625)і інш.
Асаблівае месца ў навукова-творчай спадчыне Лаўрэнція Зізанія займаюць «Граматыка славенска» і «Азбука», часткай якой і з’яўляецца«Лексіс».
Да Зізанія складальнікі слоўнікаў бачылі сваю задачу ў тым, каб дапамагчы перапісчыкам у іх нялёгкай тэксталагічнай рабоце, аблегчыць карыстанне «свяшчэннымі кнігамі», абараніць праваслаўе шляхам духоўнай асветы, у якой кнізе адводзілася асабліваадказная роля [299. 9—10J.
Трэба ведаць, якое значэнне надавалася граматычнай культуры ў Сярэднявеччы! Ян Амос Каменскі, напрыклад, патрабаваў пачынаць навучанне «не з якога-небудзь пісьменніка або слоўніка, складзенага адпаведным чынам, а з граматыкі, у той час як пісьменнікі (як і слоўнік) даюць матэрыял мовы, словы, — граматыка надае ім форму, законы ўтварэння і парадак спалучэння слоў» [114. 110], I Л. Зізаній зразумеў, што напачатку навучання граматычным ведам неабходна даступная кніга, з якой вучні маглі б і засвоіць асновы народнай гаворкі, і праз роднае слова здабыць веды аб навакольным свеце.
Доўгі часуайчыным мовазнаўстве «Лексіс» Л. Зізанія недаацэньваўся. Думаецца, што і па сённяшнюю пару мы не адвялі яму належнае месца ў нашай лексікаграфіі, у даследаваннях па ўсходнеславянскай гістарычнай граматыцы. Паўплывала думка маладога I. I. Сразнеўскага. Яго; як украінца, юрыста паадукацыі (вопытным славістам ён стаў пазней) больш цікавіў «Лексікон» Памвы Бярынды, якому ён цалкамсупрацьставіў«Лексіс» Л. Зізанія, незнайшоўшы ў помніку ні выразныхукраінскіх, ні тым больш рускіх рысаў. Хоць вядома, што ў сваёй працы Памва Бярында абапіраўся на вопыт свайго папярэдніка і яго «Лексікон» уключаў у сябе матэрыялы «Лексіса» цалкам.
I толькі за межамі Расійскай імперыі выдатны чэшскі славіст Й. Добраўскі ўжотады па-сапраўднаму ацаніў на-
вуковую каштоўнасць «Лексіса». У яго навуковай перапісцы з Я. Копітарам, нарэшце, у яго «Граматыцы» мы знаходзім неаднаразовае ўспамінанне аб беларускім помніку, які, што няцяжка заўважыць, братнія славянскія вучоныя выкарыстоўвалі як досыць паспяховы папярэдні ўзор у сваёй лексікаграфічнай працы
Некаторыя даследчыкі знаходзяць падабенства «Лексіса» Зізанія з «Лексісам з талкаваннем славенскіх моў проста», на карысць чаго сведчыць тое, што апошні цалкам увайшоў у слоўнік Л. Зізанія. Бясспрэчна, Л Зізаніем быў выкарыстаны вопыт «Лексіса ... проста», бо без папярэдніх колькі-небудзь сур’ёзных распрацовак яму цяжка было ўзняцца натую лексікаграфічную вышыню, якой ён дасягнуў у сваім «Лексісе». Так ці інакш сувязь «Лексіса» Л. Зізанія з«Лексісам... проста» відавочная. Напрыклад,тутітам слова «лнк» падаецца ў значэнні не «лічбы», а як «танец» (лнкованне), «лесть» — як «здрада». Гэтага ў другіх лексікаграфічных помніках мы не назіраем.
Пры сённяшнім навуковым прачытанні «Лексіса» Лаўрэнція Зізанія, як аднаго з найкаштоўнейшых помнікаў старабеларускай лексікаграфіі, нам хацелася б перш за ўсё звярнуць увагу на адну яго істотную асаблівасць, недастаткова. на нашу думку, вытлумачаную ў гіапярэдніх даследаваннях. Мэту, якую ставіць перад сабой аўтар, раскрываесама назваслоўніка: «Лексіс: Смречь Реченія, Вькратьце сьбранны. йз словенского языка, на просты Рускій Діялекть нстолкованы». У «Лексісе» Лаўрэнцій Зізаній не проста дае тлумачэнне незразумелых слоў. суправаджаючы адпаведнымі граматычнымі паметамі кожны лексічны нумар з кніг«Св. Пісання», чым абмяжоўвалася лексікаграфія ў сваім тагачасным зародкавым стане. Ён упершыню ставіць перад сабой нацыянальна ўсвядомленую задачу — праз слоўнік, а менавіта праз яго перакладную частку, да-
памагчы вучням брацкіх школ авалодаць простай народнай мовай. Л. Зізаній як педагог, зразумеў, што напачатку навучання неабходна невялічкая кніжжа. Такому прызначэнню па тым часе, разам з яго «Азбукай» і «Граматыкай», і адпавядаў слоўнік, адкуль вучні маглі б засвоіць асновы народнай гаворкі і праз роднае слова здабыць веды пра навакольны свет. У гэтым сэнсе «Лексіс» Лаўрэнція Зізанія не толькі перакладае з царкоўнаславянскай, праз авалоданне якой праходзіла асвета ў той час, колькі вучыць роднай мове. Наколькі навучанне народнай мове і ўкараненне яе ў практыку моўных зносін было для Л. Зізанія глыбокаўсвядомленай задачай, не менш красамоўнасведчыць і тое, што вучоны не саромеецца даць волю «мясцоваму» слову і ў сваіх навуковых працах.
У яго «Азбуцы» і «Граматыцы» старабеларуская лексіка і адпаведна старабеларускія граматычныя формы1 арганічна адчуваюць сябе ў сістэме стараславянскай мовы, на якой тады ствараліся навуковыя працы. I трэба сказаць, што выдадзеныя ў Вільні мовазнаўчыя творы Л. Зізанія, выхадца ўвогуле з палескага рэгіена, выяўляюць у асобе іх аўтара рэдкага знаўца тагачаснай беларускай мовы (мовы Вялікага княства Літоўскага), яе сапраўднага, як сёння мы кажам, носьбіта. Яго зайздросны талент лексікографа выявіўся ва ўдалым адборы найбольш ужывальнага слова старабеларускай мовы.
Ва ўкладанні слоўніка назіраецца навуковы падыход, спалучана алфавітнае і гнездавое размяшчэнне слоў. што сведчыць пра дасканалае валоданне лексікаграфічнымі методыкамі і are часу. Вучонымі перш за ўсё адзначаецца дасканаласцьсістэмы тлумачэння ў «Лексісе»: побач з сінані-
1 певный, прагнуць, досконалый. дайсцн, досыць. як. абы, патрэбны, размова, разумець, вонтроплнвость, прноздоблять, жадный, абысмо, чйнячм і інш.
212 мічнымі (вегія — рнтор, беда — упадок, небеспечность), апасродкаванымі (воннствую — жолнерствомся бавлю, мнротворенме — то света створенне), шырока ўжываюццаэнцыклапедычныя прыёмы сэнсавай і наватэтымалагічнай інтэрпрэтацыі лексем (зеленніе—естьдерево, которое лете іі знме зелено, подобное лнстье мает зелью, на котором черннце ягоды растут; онагр — днкі осел, лесной).
Беларуская мова ў слоўніку Зізанія — гэта жывая бурная рэчка ва ўсёй паўнаце яе глыбінных і паверхневых плыняў. У «Лексісе» багаслоўска-філасофскі пласт з яго строгім тэрміналагічным складам змяняецца моўнымі звесткамі аб гісторыі і дзяржаве, культуралагічная лексіка суседнічаез прыродазнаўчымі і сельскагаспадарчымі назвамі. У слоўніку нетолькі прадстаўлена агульнаўжывальная лексіка Сярэднявечча. У ім як у люстэрку адбіліся дасягненні і высокі гуманізм эпохі Адраджэння. Мы даведваемся, што людзі ўжо атрымліваюць медыцынскую дапамогу, ведаюць дакладныя навукі «на патрэбу рамяству і гандлю». Уражвае і высокі ўзровень лагічна-абстрактнага выказвання ў старабеларускай мове.