Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
Гістарычнае паданне даносіць надзвычайную перасцярогу для старажытнага пісца(гебр. «сафрым»—лічыць): «Сын мой, будзь памежна абачлівы пры перапісванні Слова Божага, бо не дапісаўшы адзін знак ці ўносячы лішні, ты можаш парушыць Сусвет» [303. 14], Старажытнымі Біблія ўспрымалася якуласнае СловаТворцы на чалавечай мове.
Разгадку геніяльнага дзеяння першанастаўнікаў славенскіх па стварэнні алфавіту сучасныя даследчыкі схільны бачыць у гэтых якасна іншых, менавіта анталаі ічна свяшчэннадзейных адносінах даслова, пісьменства, кнігі. Яны зыходзілі з пераканання, што пісьмо — гэта малітва парода да Творцы аб самым існым, сакральным. Пра строгую, нязменна перыядычную сістэму алфавіту сведчыў сам факт дапасаванасці лічбаў да літар. Гэтаясувязь, надумку вучоных, забяспечваецца хвалевай прыродай літар/гукаў алфавіту, якая ахоплівае ўсе працэсы, як адзінае цэлае, і для зямлі і для Космаса. Увесь шыфр алфавііу і адпаведных лічбаў абазначаў назуральны рад цыклічных і дынамічных хваляў, які адпавядае перыядычнаму абарачэнню Зямлі вакол сваёй асі і вакол цэнтра [39. 475J.
Да гэтай пары чаруе сваёй таямнічасцю графіка квадратнага сяміцкага пісьма Мяркуючы па ўсім, вытворная ад яго сістэма глаголіцы, з літарамі знешне вычварнымі і незразумелымі, на думку вучоных (М. Ельцын), змяшчае ў
сабе сакрэт менавіта энергетычнай характарыстыкі кожнага элемента. Адсюль графічная недасканаласць, непаўнататаго ці іншага алфавіту, самая малая неадпаведнасць яго графем гукам, як і нетыпізаванасць першых для выяўлення ўсяго спектра фанем з-за залішняй арыентаванасці арфаэпіі і арфаграфіі на прастамоўе, можа сведчыць пра касмічную аслабленасць нацыянальнай літаратурнай мовы натым ці іншым этапе моўнай палітыкі яе носьбітаў.
Вось чаму ўся сярэднявечная кніжнасць вызначалася асаблшай увагай да слова. бояззю змяніць літару ў слове ці значок у дыграфе. каб не парушыць сувязь з Творцам, Логасам і Сусветам. Згадаем, uno былі нават не рэформы пісьма, а толькі цярплівае і пакутлівае выпраўленне кніжнае, а кожнаму грунтоўнаму перакладу Бібліі папярэднічаў удакладнены ў параўнанні з ранейшым звод кніг Св. Пісання.
I ў цэлым уся рэлігійная асвета вызначалася павагай датэксту, стаўленнем даяго як да кананічнай узорнай сістэмы існавання слова. Таму зусім не парадаксальны тэзіс, што сярэднявечная культура была значна больш духоўнай і болып інтэлектуальнай, пазнавальна больш удумлівай, чым сучасная, бо будавалася на шматразовым прачытанні аднаго тэксту, а не аднаразовым шматлікіх, невыпадкова яе ўважлівы і пільны погляд вельмі частабыўзначнабліжэйшым да сутнасці з’явы, чым мітуслівы Новага часу. Слова ў тую эпоху было тоесна «Святой Святых», ужыць і занатаваць яго пісьмова дазвалялася толькі пасля духоўнага ачышчэння.
Зыходным у рэлігійнай гімнаграфіі і свенкай паэзіі. любой старажытнай словатворчасці было разуменне Космасу і бліжняга да нас яго беражка— Прыроды як вялікаснага сусветнага Сабора, Храма, Дома і няспыннай Літургіі, Хвалы — Глорыі ў ім усяго тварэння дару жыцця. неспасціжнай дасканаласці і гармоніі свету.
Думаецца, бліжэй за ўсё да анталагічнага вытлумачэння творчасці падыходзіў Г. Р Дзяржавін, які пісаў: «Лірычная паэзія выяўляецца з самых пялёнак свету. Яна ёсць самая старажытная ва ўсіх народаў; гэта адліў разгарачанага духа; водгалас расчуленых пачуццяў; насалода ці выяўленне ўтрапёнага сэрца. Чалавек, яўлены з праху і ўражаны цудам Сусвету, першы голас радасці сваёй, здзіўлення і ўдзячнаспі павінен быў выказаць лірычным воклічам. Усё навакольнае: сонца, месяц, зоркі, моры, горы, лясы і рэкі наталялі жывым пачуццём і натхнялі яго песню. Вось існая і пачатковая крыніца оды, а таму яна не ёсць, як мяркуюць, адно перайманне прыроды. але і натхненне ёю...» [76. 195],
Старабеларуская духоўная паэзія, красамоўства мае найбагацейшую традыцыю, амаль не кранутую яшчэ даследаваннем. Люд хрысціянскі быў не толькі ўспры.мальнікам і вытлумачальнікам Божай Ласкі, але і хваласпеўцаю яе. Менавіта пры выкананні гімнаграфічных гвораў, у літаральным сэнсе народных, этнас праз упадабненне Госпаду яднаўся паміж сабою. Гісторыя ўзнікнення жанру акафіста яскрава сведчыць аб гэтым. У 626 годзе ў час уладарання імператара Іраклія на Візантыю напалі персы і авары. Хрэсны ход на чале з патрыярхам Сергіем з Нерукатворным вобразам Збаўцы Хрыста, Улахернскай Адзігітрыяй, Жываносным Дрэвам Гасподнім і Рызаю Багародзіцы накіраваўся да водаў заліва. Патрыярх акунуў Рызу Царыцы Нябеснай, і варожыя караблі былі патоплены. Уратаваны люд усю ноч стоячы славіў Божую Маці. Гэтыя спевы, што выконваюцца ўрачыста — стоячы, і атрымалі назву акафіста. Спачатку хваласпеў адпраўляўся толькі ва Улахернскім храме. У IX ст. акафіст быў уведзены ва ўставы манастыроў святога Савы і Студыйскага. Першым аўтарам-складальнікам гэтага гімнаірафічнагажанру лічыцца дыякан Георгій Пісіда. Канчатковая рэдакцыя Акафіста Прасвятой Багародзіцы належыць патрыярху Сергію.
180
Яскевіч A. A.
Твор складаецца з 24 стансаў рознай працягласці з абавязковым паследаваннем літар грэчаскага алфавіту ў форме акравершаў, якое не захавалася ў традыцыйнай славянскай гімнаграфіі перакладногахарактару.
У структуры такога гімнаграфічнага твора з 24 строфаў (за выключэннем кукулія ці праімія) большыя 12 захавалі назву ікасаў, а меншыя — кандакоў Адзначым, што ў першых сямі кандаках пераважае змест гістарычны, у астатніх 17 — дагматычны. Ікасы ў сваю чаргу утрымліваюць элементы апавядальныя і праслаўляльныя. Метрычнуюарганізацыю і вору праз сінтаксічны паралелізм і ізасілабічную тоеснасць, акрамя рэфрэна, надаюць 6 пар хайрэтызмаў (ад грэч. «хсрэ» — радуйся). Ля вытокаў складвання гімнаграфічнага жанру, які спалучыў у сабе рысы грэчаскай рытмічнаарганізаванай гамілетычнай прозы с традыцыямі старазапаветнай і сірыйскай хрысціянскай паэзіі [2. 3—4], быў выдатны казнадзея з г. Эмеса Раман Сладкапеўца, аўтар звыш тысячы песняспеваў (час захаваў толькі 85) на ўсе галоўныя святы і дні памяці найбольш вядомых святых. ГІершым непераўзыдзеным гімнаграфічным узорам быў Акафіст да Прасвятой Багародзіцы. Доўгі час ніхто не асмельваўся скласці твор, падобны Акафісту Багародзіцы. Толькі ў XIII ст. з развіццём ісіхазму ў колах афонскіх падзвіжнікаў Нікіфара Ісіхаста і Грыгорьгя Сінаіта ўзнікае Акафіст Госпаду I ісусу. Аўтарства твора прыпісваецца інаку Студыйскага манастыра Феакцісту (IX ст). Славянскі пераклад яго прыпадае naXIV ст., калі пабачыўсвет варыянт надрукаваны. Свайго росквіту гімнаграфічны жанр дасягнуўу творчасці візантыйскіх патрыярхаў Ісідора Бухіраса (1342 — 1349), аўтара акафістаў Архангелу Міхаілу, Іаану Прадцечы, Свяціцелю Мікалаю, Успенню Божай Маці, Крыжу Гасподняму, Першавярхоўным апосталам Пятру і Паўлу, Сабору апосталаў і Філафея Кокіна
(1353—1354, 1364—1376), аўтара звыш 40 службаў [2. 4— 6; 98. 4—14], Аўтарам акафіста святому апосталу Іаану Багаслову з’яўляецца брат Марка Эфескага Іаан Яўгенік (першая палова XV ст.).
Так склалася, што акафістамі традыцыйна лічацца асобныя царкоўныя службы, якія складаюіша з панегірычных, хвалебных песняспеваў і малітваўу гонар Іісуса Хрыста, Багародзіцы і святых, а каноны, другі гімнаграфічны жанр, згодна такому вызначэнню — песняспевы, складзеныя на аснове біблейскіх песняў старазапаветных прарокаў і прапаведнікаў. У сучаснай літургіі канон і акафіст — часткі адной службы, вельмі часта канон спяваецца, калі не ўскладзе акафіста, то разам'з ім.
У выніку паўднёваславянскагаўплыву гімнаграфічныя жанры пашыраюцца ва ўсходніх славян, асабліва на землях ВКЛ, праз вучняў і паслядоўнікаў свяціцеля Яўфімія Тырнаўскага, мітрапалітаў Феагносіa (1328—1353), Алексія (1354—1378), Кіпрыяна Кіеўскага, патрыяршагасінкела пры Філафеі Кокіне, Епіфанія Прамудрага, Грыгорыя Цамблака, Кірыла Белазерскага, Сергія Раданежскага. Пры чытанні гімнаірафічных твораў, як і пры маленні іконам адбываліся цудадзеянні. Адзначым, што ў час чытання Акафіста Багародзіцы Сергію Раданежскаму з’явілася Царыца Нябесная з апосталамі Пятром і Іаанам, такога ж спадобіўся і АляксандрСвірскі.Сярод першых акафістаў, якія трапілі на славянскія землі ВКЛ і Масковіі, былі творы, прысвечаныя сербскім святым Саве (памяць — 12 студзеня), Арсенію(памяць — 28 кастрычніка), Іаану Рыльскаму (памяць — 19 лістапада). Спадчына Пахомія Серба (t 1484), аўтара 14 поўных службаў, 15 канонаў, напісаных у сваеасаблівай шматслоўнай і віціеватай манеры пісьма, сталася адной з вяршыньусходнеславянскай гімнаірафіі.
Школу айчыннай гімнаграфіі і красамоўства засноўваў Кірыл Тураўскі (1113[?] — 1190[?]), якога яшчэ пры жыцці называлі «златоустом, паче всех восснявшнм нам на Русн». Выхадзец з вяльможнага роду, св. Кірыл правёў жыццё ў надзвычай суровым манашаскім іюдзвігу, пазней прыняў найвыпрабавальнае для фізічных і духоўных сіл стоўпніцтва, як іерарх з вогненнай рэўнасцю здзяйсняў вялікае пастырскае служэнне, знаходзіўся ў шырокіх зносінах з праваслаўным светам, як мяркуюць, высокую школу багаслоўя і красамоўства пераняў ад вучоных грэкаў Як ужо згадвалася, з яго спадчыны вядома 8 «Слоў», або Павучанняў, Прытча пра душу і цела (пра сляпца і храмца), Аповесць пра бяспечнага цара і яго мудрага саветніка, Казанне пра чарнарызскі чын, Канон і Сціхіры на Успенне роўнаапостальнай Вольгі, Канон малебны, Канон пакаяльны, больш за паўсотні малітваў, духоўныя вершы-псалмодыі.
Здзіўляе яго найдасканалае валоданне стараславянскай моваю з глыбінным гіранікненнем у фанетыка-марфолага-сінтаксічны лад і прасодыю яе маўлення, яго смелая свабодаў моватворчасці, экспрэсіі, афарыстычнай гнуткасці выказвання зместу. Дакладней сказаць, ён разам з нямногімі патым часе кніжнікамі— Нестарам-летапісцам, мітрапалітам Іларыёнам, Яраславам Мудрым і іншымі — распрацоўваў, кадыфікаваў яшчэ ў даэразмаўскім чытанні той абагулены варыянт стараславянскай мовы, які прыняты пазней за богаслужбова-літургічны канон ва ўсіх славянаправаслаўных цэрквах.
Каноны, прытчы, асабліва малітвы св. Кірыла, прызначаныя для гадавога кола царкоўнага богаслужэння, вельмі павучальныя і для кожнага чытача як вопыт манашаскай школы вышэйшага духоўнага ўдасканалення, для тых, хто даспеў да неабходнасці нямарнага праходжання свайго шляху і дзён зямных. Апрача агульнацаркоўнага зна-