Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
I.	Вішанскі выкрывае магнатаў і шляхту ВКЛ, заклікае вырачыся дзяцінства, «што ў калысцы раскошы калыхаецца», асуджае святарства, якое адступіла да Рыма, уніі, купленае выгодамі, забылася пра вобраз Божы і сваё прызначэнне: «Да проклята будут владыкй, архнмандрйтй н мгуменй, которіе моностырн позапусгьвалй й фольваркй coot за Mtci ь святыхь почйнйлй, нйхь телесне й скотскй нере-
ховывают. Ha мгстехь святыхь лежачн грошм збйрають. Сь тыхь доходовь, на богомолцн Хрнстовы поданыхь д-ввкамь свонмь в-ьно (прыданае. — Л.Я.) готують. Сын-ь од-ьвають. Женыукрашають. Слугн умножають. А вь монастырг рнкь м потоковь непрестайно вь молнтвь кь небесному кругу текушмхь нноческого чнна по закону церковному вндгтн HtCTb. Н BMUCTO бдННІЯ ІТЬСНМ 11 МОЛНТВЫ 11 торжества духовнаго псн выють, гласять н лнкують!» [70. 300]
У палеміцы 1. Вішанскага ўражвае ўзвышаны да біблейскага сімвала вобраз роднай (Лядскай) зямлі, яе гаротны плач па адступніках веры і Айчыны, якім прарочыцца кара сусветных гістарычных катаклізмаў: «Ознамуймо вамь, якь земля, на которой ногамн вашымн ходнте іі вь ней же вь жнзньсію рожденіемь промзведенн есте іі нынТі обнтаете, на всйхь перед Господомь Богомь плачеть, стогнеть н вьпіеть, просячн Сьтворнтеля яко да гюшлеть серпь смертный, серпь казнн погнбельной, якоже древле на Содомляны, н Всемірного потопу, которій бы вась выгубнтн іі нскореннтн... могль!» [70. 298]
Анафарычная пабудова рытарычных воклічаў-запытанняў надае зваротам I. Вішанскага магутны пафас патрыятычнага гучання, роўны гірадмовам Ф. Скарыны да кнігі Іудзіф, ГІлачу Маці Царквы «Фрынаса» М. Сматрыцкага, палымяным зваротам да суайчыннікаў К. К Астрожскага і святога Афанасія, ігумена Брэсцкага, пазнейшых «жальнікаў» веры — Ісаіі Капінскага і Пятра Магілы
«ГдТі бо нйніі вь Лядской землн вНра9 — кліча афонскі інак. — fat надежда? Гд’й любовь9 Гд'В правда н справедлйвость суда? Гд1з покора? Гд'й евангельскіе sanoBtflH? Гд'Ь апостольская проповіідь? Гд'Ё святыхь законы? Гдгй храненіе запов’Ёдей Божінхь? ГдТі непорочное свяіденство? ГдН простое благогов'Ьнное н благочестнвое хрнстіанство?
He все лн превратнся вь паче всёхь языкь нечмстыхь нечестнТзйшее жнтіе н безвііріе?» [70. 298]
Георгій Флароўскі падкрэсліваў глыбока багаслоўскі характар палемікі Іаана Вішанскага, пазбяганне ім прытоенага схапастычнага бляску уніяцкіх апанентаў: «Ты же, простой, неученный Руснне (славянян. — А.Я.), простого н нехнтрого Евангелія ся крііпко держн, вь немь же жнвогь в’Вчный теб*Ь сокровенно есть» [281 39]. Менавіта ў сапраўдным духоўным росце, а не ў спрэчках, у якія немагчыма знайсці ісціны, сапраўднае збавенне для душы. Толькі час уній вымагаў не маўчання і засяроджанасці, а пераадолення наступстваў гэтых недальнабачных кампрамісаў, наякія пайшла частка айчыных іерархаў. Падзвіжнік з Афона пісаў: «не ... уладыкі ці мітрапаліты выратуюць нас, але таінствы нашай веры і захаванне запаветаў Божых» [281. 40], Відавочна, палеміка Вішанскагаадлюстраваластрогую стаўрапігальную пазіцыю Віленскага, Львоўскага, Луцкага, Слуцкага, Кіеўскага, Магілёўскагабрацтваў, якія для зацверджання сваіх правоў і ўставаў звяргаліся непасрэдна да Канстанцінопальскага патрыярха, а не на месцах да караля. Львоўскае брацтва наваг мела права нагляду над епіскапамі. Такія шырокія правы дазвалялі братчыкам ствараць уласныя школы і друкарні. менавіта яны і былі носьбітамі асветніцкіх ідэй 11 паўднёваславянскагаўплыву ў«людзе паспалітым» — фактар недастаткова ацэнены і амаль не даследаваны айчыннай гістарыяграфіяй. Канец XVI — першая палова XVII ст._ як свярджаюць гісторыкі, перыяд знешняга росквіту аб’яднанай дзяржавы ВКЛ і Каралеўства Польскага, былі для народаў Княстваасабліва драматычнымі ў духоўныхадносінах. Шматлікія памылкідзяржаўна-кулыурных і рэлігійных уній, геданістычныя норавы магнатэрыі і шляхты, пра што папярэджваў у свой час яшчэ Пётр Скарга, прывялі да ўсеагульнага крызісу.
Пасля няўдач Ліёнскай і Ферара-Ф.іарэнційскай уній з усім праваслаўным светам каталіцызм вырашае збыць віну царкоўнага расколу хоць бы ў лакальным маштабе, скарыстоўваючы недальнабачную паланізатарскую палітыку Кароны ў адносінах да ВКЛ, і на працягу больш як стагоддзя нарошчвае гвалтоўнае аб'яднанне (праз уніяцтва) у заходнюю веру аж да страгы дзяржаўнасці самой Польшчай, аб чым кароль быў асвядомлены правідэнцыяльным папярэджаннем Афанасія Філіповіча як пра Божую кару заучынённае вераломства над праваслаўным народам.
Гістарычныя ўмовы Вялікага княства Літоўскага, асабліва Белай Русі ў яе геапалітычным становішчы ўнутрымацерыковага калідора з бясконцым рухам народаў і перакрыжаваных уплываў, як буфернай «ускраіны» праваслаўнаславянскага культурна-гістарычнагатыпу, вымагалі надзвычай мудрай стратэгіі ў пытаннях веры.
Як мы памятаем, значэнне Скарынаўскай праграмы народнамоўнай «чыційнай» Бібліі для «люду паспалітага» было пераарыентавана на царкоўнаславянскае кананічнае выданне Заблудаўскага «Евангелля вучыцельнага» (1568— 1569), паводле прадмовы, напачатку падрыхтаванага таксама беларускамоўным. ГІагроза акаталічвання, непасрэдна падзеі Люблінскай уніі змусілі Праваслаўе сканцэнтравацьусе намаганні наўмацаванні ўнутрыцаркоўныхспраў, паскорылі перакладчую, рэдактарскую, тэксталагічную падрыхтоўку і дру каванае выданне кананічнага тэксту гюўнай царкоўнаславянскай Астрожскай Бібліі 1580—1581 гг.
Асабліва гнуткай мусіла быць тактыка праваслаўнай Царквы пасля Брэсцкай уніі 1596 г. Пасля першапачатковага палемічнага перыяду па выкрыццю вераломных паводзін адступнікаў-іерархаў, запляміўшыхсябе нечуваным насіллем над вернікамі. пазней ужо ваўмовах, па-сутнасці, налаўкатакомбнага свайго становішча Царква супрацьпа-
стаўляе акаталічванню і паланізацыі дальнабачную праграму праваслаўнай асветы, якая ў недалёкім будучым увянчаецца стварэннем буйнейшага ў свеце духоўна-кулыурнага цэнтра— Кіева-Магілянскай Акадэміі. Намаганнямі ўплывовых праваслаўных брацтваў старабеларуская мова робіцца абавязковым прадметам навучання ў школах, для якіх выдаюцца буквары, граматыкі, слоўнікі, падручнікі, богаслужбовыя кнігі. Гэтай надзвычай важнай нацыянальна-асветніцкай праграме мы і абавязаны стварэннем чатырох пакаленняў лексіконаў і шасці пакаленняў старабеларускіх граматык.
Была звернута ўвага на тое, што адступленне шляхты ад веры бацькоў дасягалася метадычна распрацаванымі мерачрыемствамі езуітаў, шырокім свецкімхарактарам навучання ў іх школах. Выхаваннеўтакіх калегіях. як правіла, завяршалася пераменай веры, вырачэннем сваёй нацыі, ваяўнічай апалагетыкай і насаджэннем каталіцызму [71 76—77],
У пагранічных абставінах крушэння асноў веры, самабыінага этнічнага існавання ў цэлым на арэну ўздымаюцца постаці іерархаў гістарычна дальнабачных, шырока дзяржаўных інтарэсаў, якія ў, здавалася б, немагчымыхумовах маглі пераломваць сігуацыю і абарочваць на сваю карысцьсілы і сродкі антыправаслаўнай кааліцыі.
Светачам веры, які вывеў духоўнае жыццё дзяржавы з перыяду зацяглагазаняпаду і антынамічных катаклізмаў, стаў ваявода, а пазней мітрапаліт Пётр Магіла, сын малдоўскага караля-князя Сімяона, прадстаўніка беларускапольска-малдоўскага адгалінавання дынастыі.
ГІётр Магіла вучыўся ў Парыжы. служыў на вайсковай службе ў Кароне і Княстве, яму не было і 30 гадоў ад роду. якён прыняў манашаскі пострыгу Кіева-І Ьчэрскай Лаўры. 3 адыходам ад спраў пячэрскага архімандрыта За-
харыі Капысценскага ён узначальвае лаўру, а пасля канвакацыйнага сейма 1632 г. у сувязі са смерцю караля Жыгімонта III у 1633 г. Пятра Магілу абіраюць мітрапалітам [136.
2.	74—77].
Пётр Магіла шанаваўся ў праваслаўнай Царкве ВКЛ і Рэчы Паспалітай як чалавек вельможны («ваяводзіч зямель малдоўскіх»), настаяцель стаўрапігальнай Лаўры. які падпарадкоўваўся толькі Усяленскаму патрыярху, займаў сярод усходнеславянскіх архіерэяў самае ганаровае і незалежнае становішча, іменаваўся ў духоўным запавеце міграпаліта Іова«вялікім архімандрытам».
Выдатныя прапаведніцкія здольнасці свяціцеля выявілася ў шматлікіх казаннях, у прыватнасці, надрукаваным 4 сакавіка 1632 г. пад назваю «Крыж Збаўцы Хрыста і кожнага чалавека» з нагоды хістання ў праваслаўі прадстаўніка знакамітага пабожнага беларуска-ўкраінскага рода Іераміі Корбута Вішнявецкага. які па нагаворы уніяцкага мітрапаліта Іосіфа Вельяміна Руцкага нават збіраўся выгнаць са сваіх зямель, на якіх знаходзіліся славутыя Густынскі, Лядзінскі і Мгарскі манастыры, мітрапаліта Ісаію Капінскага. Дарэчы, маці Пятра Магілы даводзілася гэтаму князю стрыечнай сястрою. У дадатку да пропаведзі (ад 1 чэрвеня) Пётр Магіла піша: «Калі я гляджу на кляйноты прасветлай вашай княжацкай міласці, бачу там Крыж Хрыстовы, праз веру праваслаўнай Царквы апостальскай кафалічнай на Усходзе ўфундаванай. У веры гэтай ад Дзімітрыя Карыбута і сына яго Карыбута Дзімітрыевіча, караля чэшскага, братаЯгайлы. караля польскага, і Вітаўта, князя літоўскага, усе продкі Вашыя знаходзіліся і складалі яе грунт. Спадзяюся, ш го праваслаўная Царква знойдзе апору і ў асобе Вашай міласці. Прашу і малю. каб Вашая княжацкая міласць сама знаходзіліся ў бацькоўскай веры і падданых сваіх імкнуліся ўтрымліваць у ёй, памятаючы навуку таго знакамітага
мужа, які казаў, што няхай ніводзін князь не зменіць бацькоўскую веру на іншую...»[37. VI. 479],
Напачатку 1633 года Пётр Магіла быў блаславёны канстанцінопальскім патрыярхам Кірылам Лукарысам на мітраполію, а пазней Экзарх Канстанцінопальскага патрыярха Іерамія Цісарэўскі, старэйшы з праваслаўных епіскапаў, адзіны, хто захаваў сваю кафедру, высвячае яго ў мітрапаліта Кіеўскага і Літоўскага. Яшчэ ў «Анфалагіёне, сірэчь малітвах і павучэннях, карысных для душы і навучання спудзеяў і ўсіх добрапамысных малітоўніку» (1636) Пётр Магіла выклаў падзвіжніцкі зместсваёй шырокай асветніцка-педагагічнай дзейнасці пастварэнні духоўных вучылішчаў: «Я б таксама жадаў, каб у школах не толькі выкладаліся вышэйшыя навукі, але яшчэ болып і вышэй сеялася і ўкаранялася ў сэрцах вашых добрагіамыснасць, без якой усякая мудрасць справядліва імянуецца глупствам перад Богам Я сам вырашыў нібытадля адпачынкуад іншай каждадзёнай працы і клопатаў узяць на сябе абавязак, каб у час вясны вашага дзіцячага і юначага ўзросту сабраць на лугах боганатхнёных царкоўных навук і Св. Пісанняў... квегкі добрапамысных роздумаў і замілаваных малітваў,— —усімвучнямкіеўскіхбрацкіхшкол ... —узнакбацькоўскай любві»(курсіў—Л.Я)[37. VI. 516—517], Пярусвяціцеля Пятра таксама належаць «Еўхалагіён, ці Трэбнік» (1646), «Службоўнік» (1639, разам з Т. Зёмкам), «Ліфас, альбо Камень», (Кракаў. 1642, Кіеў, 1644) і творы экзэгетыкакатэхізатарскагахаракгару («Катэхізіс», Кіеў, 1640) і інш.