• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

    канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 360с.
    Мінск 2007
    79.2 МБ
    відіітн дгла сего чеснаго н вся превосходяіцаго. . Тнм же вожделенісм желах прежде даже не отнду вашему блаі очестію ніжос дарованіс духовное оставлятн, в нем же Царствіс Божіс н гіравду его хотяше обріісті возможете» [27. 17—18; 125. 16; 274. 200—201],
    Астрожская Біблія складаецца з 628 аркушаў (1256 старонак, падзеленых на 2 слупкі па 60 радкоў на старонцы). Паласа набору 25х 14 см. Кніга мае 6 шрыфтоў, два з іх грэчаскія. У канцы змешчаны месяцаслоў, зроблены кінаварам. Кніга адкрываеццатытульным лістом, тэкстякога размейічаны ў гравіраванай на дрэве рамцы. На адвароце тыіула змешчаны герб князя К.К. Астрожскага — арганізатара друкарні, на сродкі якога ажыццёўлена выданне, і вершы на гэты герб, складзеныя Г. Сматрыцкім. Потым ідзе вялікая прадмова, напісаная ад імя Астрожскага і надрукаваная на славянскай і грэчаскай мовах. Другая прадмова і вершы да яе напісаны таксама Сматрыцкім [186. 71—76, 131; 188. 250],
    Астрожская Біблія стала найвялікшым духоўным скарбам усяго славянскага і хрысціянскага свету. Вядомы чэшскі філолаг і гісторык, класік славяназнаўства Йозэф Добраўскі (1753—1829) у захапленні адзначаў: «Я аддаў бы палову сваёй бібліятэкі за Астрожскую Біблію!» [186. 75] Знаны прапаведнік і палеміст XVII ст. Міхаіл Андрэла-Арасвігоўскі сцвярджаў, што за адну старонку гэтай кнігі ён аддаў бы Чэхію, Англію, нямецкую веру, Прусію, Польшчу, Фландрыю з іх духоўнымі традыцыямі, а ісціну яму адкрыла голькі гэтая кніга.
    Пералік славутых постацяў Астрожскага гургка-Акадэміі надзвычай красамоўны, адны ўжо імёны іх працуюць на наша тэарэтычнае «здабыванне фактаў», даюць магчымасць уявіць тую бясконца рознагаліновую нрацу, якой абавязаны выхад у свет Астрожскай Бібліі.
    Велічныя гістарычныя здзяйсненні нацыі вымагаюцца, як вядома, вялікімі гістарычнымі заданнямі часу. Культурны свет да гэтай пары ўражаны «залатым векам» старабеларускай кніжнасці, пакаленнямі лексіконаў і граматык, узорнага законаўкладання статутаў ВКЛ і інш I вось гэтыя унікальныя інтэлектуальныя высілкі нацыі, у прыватнасці, вялікія дасягненні айчынных філолагаў былі ініцыяваны непасрэднымі патрэбамі біблейскай справы, сваім пачаткам абавязаны перакладу Св. Пісання. Паводле аўтарскіх росшукаў, першы з айчынных слоўнікаў «Лексіс з талкаваннем славенскіх моў проста», што паслужыў асновай для больш поўных лексікаграфічных гірац Сярэднявечча, па нашай канцэпцыі, складаўся Іванам Фёдаравым як прыточнік да выдання Астрожскай Бібліі. Пазней самы слынны з сярэднявечных лексікографаў інак з вядомай манашаскай дынастыі Памва Бярында сваю шматгадовую працу «Лексікон славенароскі і імёнаўталкаванне» рабіў як падрыхтоўчую працу для перакладу Бібліі.
    Хоць час не данёс ужо многіх дэталяў і абставін, людскіх постацей і ўзаемадачыненняў, але непасрэдна ці ўскосна можна здагадвацца, што ў стварэнні Астрожскай Бібліі, веліччу якой азорана ўся айчьгнная сярэднявечная культура, так ці інакш былі заняты ўсе нашы славутыя духоўныя і культурныя дзеячы другой гіаловы XVI ст. У падрыхтоўцы і выданні Астрожскай Бібліі асабліварэльефна, нават невядомымі раней гранямі паўстае дзейнасць Івана Фёдарава. друкара, ізографа-каліграфа, тэкстолага, майстра слова (аўтар і іасляслоўя), граматыста і лексікографа
    Дастаткова толькі ўявіць вышыню экзэгезы, якой вымагалі пераклад, зверка, выпраўленні Астрожскагатэксту, каб па вартасці ацаніць узровень айчыннай багаслоўскай школы, для раскрыцця якой у постацях і падзеях нам пазней патрабуюцца многія старонкі дадзенага даследавання.
    Медыевістамі ўсё яшч?) з вартасцю не ацэнена гэтая унікальная падзея ў сусветнай біблеісз ыцы, не аддадзена належнае высокапрафесійнай, сапраўды падзвіжніцкай асветніцкай дзейнасці Астрожскага гуртка-Акадэміі, у непасрэднай пераемнасці з якой знаходзіцца пазнейшае стварэнне Кіева-Магілянскай Калегіі і Акадэміі Астрожскімі багасловамі паўсюдна расшукваліся надзейныя біблейскія тэксты, разам з Септуагінтай, мяркуючы па ўсім, выкарыстоўвалася Камплютэнская Паліглота [174. 93; 296. 14], улічаны недахопы распаўсюджанага ў той час Textus Receptus Эразма Ратэрдамскага, які з-за яго недасканаласці сёння ўвогуле выводзіцца з тэксталагічнага ўжытку [ 174. 97—99], — у выніку, дзякуючы высокамустану біблеістыкіўнашым краі, што наследавала багатую папярэднюю айчынную перакладчую культуру (Ф. Скарына, Супрасльскі цэнтр і інш ), яшчэ ў XVI ст. быў атрыманы дастаткова адэкватны тэкст славянскай Бібліі, што побач з нямногімі служыў на той час кантрольным узорам у сусветным біблейскім перакладзе.
    Наследуючы тэкстСямідзесяці, як зыходную перакладчую ступень, біблеісзы Астрожскага гуртка ва ўзятым імі за аснову Генадзіеўскім спіску замянілі новымі перакладамі з грэчаскай мовы кнігі Песня Песняў, Эсфір, Першую і Другую Макавеяў, у новым перакладзе ці ў выпраўленні па фэчаскаму тэкстутаксама падалі кнігі Параліпаменон, Першую і Другу ю Ездры, Неяміі, Прамуцрасці Саламона, якія ноўгарадскімі багасловамі перакладзены з лаціны. Вялікім дасягненнем Астрожскага выдання з’явілася далейшая уніфікацыя тэксту, упарадкаванне нумарацыі раздзелаў з выкарыстаннем вопыту, побач са Скарынавай Бібліяй, заходнееўрапейскайтэксталогіі (Вульгаты, ЧэшскайБібліі 1506 г. і інш ).
    Вядомы аўтарытэт у дадзенай галіне I. А. Чыстовіч, падкрэсліваючы высокія кананічныя вартасці Астрожскай Бібліі, якая, ла яго словах, «першынствавала на працягу двух
    стагоддзяў i мела мноства выданняў» [296], — паказвае непасрэдны пераход гэтага тэкста толькі з невялікімі паверхневымі праўкамі ў яе маскоўскае выданне 1663 г. Пазней багаслоўскімі камісіямі ў праўленне Пяіра 1 і Елізаветы праведзена больш паглыбленая рэдакгура астрожскага тэксту, зверка і выпраўленне спрэчных месцаў па Феадацьёну і Александрыйскаму кодэксу, устраненне слядоў Вульгаты (пераклад нанова запазьгчаных з яе дэўтаракананічных кнігТавіта і Юдзіфі), атаксамапрывядзенне яго стылявога ладу ў адпаведнасць з варыянтам стараславянскай мовы рускай рэдакцыі. I да гэтай пары ідуць спрэчкі адносна правамернасці асучаснення кондавай стараславянскай мовы ў пазнейшых рэдакцыях і выданнях тэксту Астрожскай Бібліі. Так. другі аўтарытэту рускайбіблеістыцы М У. Ільінскі схільны лічыць, што лепш захавалі першапачатковы перакладтыя славянскія Бібліі, якія існавалі да выпраўленняў, што мелі месцаў Елізавецінскай Бібліі. Па яго думку, Елізавецінская Біблія, якой папярэднічала Маскоўская Біблія 1663 г., адлюстравала рух, што пачаўся пры Пятры 1 і меў сваёй мэтай «накіраваць формы і звароты мовы да рускай гаворкі» [296. 12—13],
    Для выканання заяўленай задачы даследавання: прадстаўлення новага матэрыялу і яго аналізу на гістарыяграфічным, культуралагічным і філалагічна-мастацкімузроўнях,— дапоўнім архетыповую айчынную лінію выдатнымі поетацямі Супрасльска-Астрожскага і Кіева-Магілянскага духоўна-культурных цэнтраў і кароткім абрысам іх дзейнасці.
    Душой, натхніцелем, фундатарам, выдаўцом, збіральнікам аўтарытэтных крыніц, талкоўнікам, галоўным дарадцам у перакладзе і выданні Астрожскай Бібліі, безумоўна, быў вялікі князь Канстанцін Астрожскі, імя якога заслужана шануецца ў пакаленняху ліку першавелічных архетыпаў Айчыны.
    Род князёў Астрожскіх, адзін з найбольш вядомых і заможных родаў на землях былога ВКЛ, даў многа славутых і знакамітых мужоў, якія праславіліся не толькі на палях бітваў, дзяржаўнай службе, але і падзвіжніцтвам на духоўнай ніве. У гэтым родзе з пакалення ў пакаленне ўмацоўвалася вернасць Праваслаўю, ганаровым абавязкам лічылася абарона інтарэсаў беларускага іўкраінскага народаў, клопаі прадухоўныя патрэбы людзей.
    Як сцвярджаюць гісторыкі, княжацкі род з гербам «Астрога» паходзіў зтурава-пінскай галіны Рурыкавічаў-Ізяславічаў і з’яўляўся спрадвеку беларускім. Пачынальнікам роду быў Святаполк Ізяславіч, праўнук св. князя Уладзіміра. Вядомы ў гісторыі ВКЛ князь Даніла з Астрога, які ўдзельнічаў у барацьбе супраць польскага караля Казіміра III у 1341 г., быў сынам пінскага князя Юрыя (+ 1292). Займаючы галіцкі прастол, ён не толькі абараняў свае зе.млі, але і дбаў, каб «ляхі не чынілі ўціску ў веры». Сын яго Фёдар Данілавіч (ti 1437), князь Уладзімірскі і Цвярскі, у канцы жыцця стаў інакам Кіева-Пячэрскай Лаўры, дзе і спачыў з імем Феадосій. Пазней Феадорстаў ушаноўвацца як святы, яго нятленныя мошчы і цяперспачываюцьу Дальніх пячорах Кіева-Пячэрскага манастыра.
    Святы Феадор Данілавіч праславіўся як абаронца веры і дзяржаўнасці Айчыны. ён падтрымаў роднага брата Ягайлы Свідрагайлу ў яго імкненні працягваць палітыку Вітаўта па ўмацаванні аўтарытэту ВКЛ як незалежнай і мовнай дзяржавы. Мужны вайсковен і таленавіты стратэг, Феадор Данілавіч, як сведчыць Кіева-Пячэрскі Пацярык, узмацніўшы свае войскі наёмнымі валахамі і татарамі, вярнуў ВКЛ у 1432 г. замак Смотрыч на Падоле, Луцк, галоўны з гарадоў Валыні, і Брэст Лігоўскі.
    Князь Феадор Данілавіч, як вынікае са службы ў яго гонар, быў прыхільнікам беларуска-чэшскага пабранімства
    i ўдзельнічаў ў 1422 г. ў паходзеЖыгімонта Карыбутовіча для падтрымкі чэхаўу барацьбе супраць нямецкай экспансіі. У 1419 г. пасля адыходу чэшскага караля Венцыслава ўладаранне гэтай славянскай краінай наследуе імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Жыгімонт I Люксембургскі, чэхі падымаюць супраць караля-немца паўстанне. Чэшскае пасольства прасіла па чарзе Ягайлу, а потым Вітаўта заняць іх прастол. Вітаўт, спадзеючыся спыніць захопніцкія планы Жыгімонта I Люксембурскага, які разам з Ордэнам дамагаўся Жамойціі, пасылае ў Чэхію пяцітысячнае войска на чале з пляменікам Ягайлы Жыгімонтам Карыбутовічам (яксваім намеснікам). Неўзабаве чэхі прызнаюць яго каралём, але Вітаўт, атрымаўшы пацвярджэнне сваіх правоў наЖамойцію, адклікаеЖыгімонта.
    Сыны св. Феадора, Даніла і Васіль, аддана следавалі бацькоўскайтрадыцыі. Князь Васіль(Прыгожы) пабудаваў слаўны Дэрманскі манастыр, а сын князя Васілія Іван заснаваў царкву ў вёсцы Мяжырыч каля Астрога, дзе знаходзіццацудадзейная святыня — Мяжырыцкая Адзігітрыя.
    Праўнук князя Феадора— князь Канстанцін Іванавіч (1460—1530) быў найвышэйшым гетманам ВКЛ, кашталянам віленскім, ваяводам Трокскім. У прызначэнні натакія высокія пасады, згодна з тагачасным заканадаўствам, перавага аддавалася католікам. Але асабістыя таленты і аўтарытэт князя былі настолькі пераважныя, што для яго было зроблена выключэнне. Ён шырока праславіўся сваімі дзяржаўнымі справамі, вайсковымі перамогамі і адначасова быў шырока вядомы як рупліўца праваслаўнай асветы, заснавальнік шматлікіххрамаў і манастыроў. Гісторыкі царквы называюць эпоху патранату князя Канстанціна Іванавіча над беларускімі і ўкраінскімі землямі залатым векам праваслаўя, бо іерархі і паства займалі тады надзвычай годнае становішчаў дзяржаве. Князь Андрэй Курбскі называў яго