Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
Сведчанне Ф. Скарыны ў прадмовах «...В кннгн перьвын Царств» н «.. .Во всю Бнвлню рускаго языка», «О всех кннгах Бнвлнн, Ветхаго н Новаго Закона, мною на руськн язык выложеных», на што ўскосна ўказвалі ўпамінанні ім старазапаветных кніг, якіх няма сярод пражскіх выданняў 1517—1519 гг., было пацверджана выяўленнем ў XIX ст. Я. Ф. Галавайкім рукапіснага спісу бібліятэкі Львоўскага Ануфрыеўскага манастыра, сярод іх дадаткова 30 кніг (Ездра, Тавіт, Макавей, кнігі 16 прарокаў і інш.), па прадмовах да якіх (да 4-й Кнігі Ездры і 16 Кніг прарокаў) прызнаных за Скарынаўскія [185. 175—177; 187. 398—406],
Як вядома, неспынныя росшукі скарыназнаўцаў за аддаленасню часу пашыраюць не нашмат факталагічную базу спадчыны славутага палачаніна, але ў навуцы застаецца ўсё жяшчэ адзін шлях — тэарэтычная здабыча факгаў. Належыць сказаць, што ў скарыназнаўстве перыяд кнігазнаўчых археаграфічных апісанняў непажадана зацягнуўся, пераарыентацыя наўласны прадмет даследавання (аналіз перакладу, экзэгезы прадмоў, мастацтва слова)толькі яшчэ пачынаецца.
Актуальнай задачай скарыназнаўцаў з’яўляецца высвятленне стану біблейскай традыцыі і багаслоўскай думкі ў тагачасным Полацку, на грунцеякіх Скарына ўадзіночку змогздзейсніцьсвой перакладчы подзвіг. Прасочаная намі ў папярэднім раздзеле лінія полацкіх знакамітых свяціцеляў паказвае на надзвычай высокі ўзровень багас.юўя і
шырыню біблейскіх інтарэсаў у тагачасным мясцовым асяроддзі. Сярод сучаснікаў Скарыны даследчыкі перш за ўсё вылучаюць постаць Іосіфа III. епіскапа ІІолацкага. пазней мітрагталіта Кіеўскагазрэзідэнцыямі ў Наваградку, Смаленску. Вільні (1522—1534) [166. 153], Ужоў наступным пакаленні перакладчыкаў архімандрыт Сері ій Кімбар згадвае лінію беларускіх мітрапалітаў [166. 151—154] як патронаў Супрасльскай Лаўры і натхніцеляў заснавання пры ёй рэдакцыйна-выдавецкага савета па новым перакладзе Бібліі.
1	калі шукаць непасрэдныя вытокі багаслоўскай «школы» Ф. Скарыны, у прыватнасці, пры якіх спрыяльных абставшах ён склаўся ў біблеіста гэткай высокай адукаванасці, дык іх перш за ўсё трэба звязаць з апякунствам Іосіфа, які. па меркаванні а. Міхаіла Уляхіна, яшчэў час Скарынавага навучання ў полацкай прыхадской школе пры епархіі, вылучыў таленавітага юнака, садзейнічаў працягу яго універсітэцкай адукацыі за мяжой, натхніў на перакладчую і выдавецкую дзейнасць, забяспечыў патрэбнымі кнігамі і сродкамі. Верагоднапраз яго і трапіў даСкарыны беларускі звод. Іосіф III, ужо высокай уладай мітрапаліта агароджваў, як мог, праваслаўную і выдавецкую дзейнасць Ф. Скарыны. Пазней, па сутнасці, ва ўмовахужо кругавой асады недабразычліўцаўу Вільні пасля смерці добрапамыснага іерарха знанаму сыну Полаччыны не выпадкова давялося дажываць свой век на чужыне [276],
ГІры наяўнасці толысі выбарачнага прафесійнага аналізу тэксталогіі Ф. Скарыны, які распачаты даследчыкамі сучаснага пакалення скарыназнаўцаў, пра ўзровень аўтэнтычнасці перакладу нашаіа біблеіста можна скласці ўскоснае ўражанне па экзэгетычных і этымалагічных распрацоўках, багата прадстаўленыху яго прадмовах тлумачальнага характару. Гэта таксама ўскосна-тэарэтычнае здабы-
ванне фактаў, уваходжанне, так бы мовіць, у творчую «лабараторыю» перакладу.
Зусіх відаў міжмоўнага перастварэння біблейскі пераклад спецыфічны не толькі унікальнай полісеміяй моў гебрайскага і грэчаскага арыгіналаў, а найперш сваёй экзэгезай, на мове перакладазнаўства, канцэпцыяй тлумачэння шмат’яруснай змястоўнаспі ў кожнай ячэйцы тэксту. Біблейскі пераклад гэта фактычна вытлумачальнае данясенне тэксту.
Прадмовы Ф. Скарыны якраз адметныя сваёй тлумачальнай часткай, «абцяжаранай» экзэгезай, якая не страціла сваёй актуальнасці, свежасці і ў сучасным арсенале біблеістыкі.
Жанравая дэфармацыя традыцыйнай прадмовы ў казанне-пропаведзь і экзэгезу, заўважная намі яшчэ ў Іаана Экзарха Балгарскага, у Ф. Скарыны, можна сказаць, набывае мэтавы характар. Сінкрэтызм Скарынавых прадмоў можна па-сапраўднаму зразумець толькі зыходзячы з яго асветніцка-педагагічных, экзэгетычных задум, з яго перакладчыцка-выдавецкай дзейнасці ў цэлым, з таго, якое месна, які парадак выдання і якое прызначэнне адводзіў біблеіст кожнай з кніг Св. Пісання ў справе хрысціянізацыі, духоўнай асветы і выпраўлення нораваў люду паспалітага. Прыступаючы да перакладу на «народную мову» і тыражавання праз друкарскі станок кніг Св. Пісання. беларускі асветнік прадбачыў ужо наступленне новага этапу азнаямлення вернікаў з Бібліяй. He з пропаведзі вопытных багасловаў, а з самастойнага чытання, што тоіць у сабе небяспеку спрошчанага разумення, тым больш злумачэння складанага біблейскагатэксту, якое не забавіла адразу ж выявіцца ў практыцы пратэстанцкіх цэркваў.
Ф Скарына, бяручыся за пераклад і выданне Бібліі для шырокага чытача, як ніхто па тым часе, з сапраўдным кло-
патам i адказнасцю паставіўся да задуманай справы. Для прадухілення спрошчанагатлумачэння біблейскага тэксту, разумеў беларускі багаслоў, важнае месца ў перакладзе і яго выданні павінен адыграць тлумачальна-анатацыйны апараг. I па сутнасці, мы бачым, што скарынаўская прадмова з каментарыйна-анатацыйнай перарастае ў сінкрэтычную, дзе побач з таксама інфарматыўна насычанымі звесткамі багаслоўскага, г істарычнага, моўнага характару асноўнае месца займае экзэгеза, тлумачэнне складанага алегарычнага зместу біблейскіх кніг У пераважнасці гэта правобразнае тлумачэнне, вельмі пашыранае ў праваслаўным багаслоўі, калі старазапаветныя падзеі і асобыразглядаюцца як правобразы, прадказанні падзей новазапаветных. Належыць адзначыць, што айчынная школа экзэгетыкі, пачынаючы з Клімента Смаляціча («Пасланне да Фамы»), Кірыла Тураўскага («Прыпавесць аб чалавечай душы і целе», «Агювесць пра беларызцу-чалавека і пра манашаства», «Слова аб спаралізаваным»), складаецца як падкрэслена алегарычная. У гэтым нельга бачыць пераболыпання, а якраз паказчык сталасці нашых біблеістаў, уваходжанне іх у глыбінныя змястоўныя ярусы боганатхнёнага тэксту. Лепшыя старонкі Скарынавай экзэгезы па сваёй дыялектыцы спасціжэння глыбінь біблейскага зместу да гэтай пары застаюцца ўзорамі талкавання, жамчужынамі багаслоўскай думкі. Падрабязнаму анапізу экзэгезы Ф. Скарыны да кніг Эклезіяста, Іова, ПесніПесняў, Іудзіфі і некаторых новазапаветных кніг прысвечаны адпаведныя старонкі ў наступных манаграфіях аўтара [317. 163— 166, 320. 64—67; 328. 41—55],
Старое пакаленне даследчыкаў некалькі сумарна падыходзіла да крыніц-пасрэднікаў Скарынавай Бібліі, залічваючы да іх найперш царкоўнаславянскі звод, лацшскую Вульгату, Чэшскую Біблію 1506 г Сучасныя скарыназнаў-
цы больш узгадняюць свае высновы з самім тэкстам Скарынавых прадмоў. У прыватнасці, ідэнтыфікацыя В. А. Чамярыцкім памянёнага ў прадмове да кніп Данііла Феадосія з вядомым перакладчыкам на грэчаскую мову Феадацьёнам (II ст.) дае пэўныя падставы ўводзіць Скарынаў пераклад у традыцыю Арыгенавай Гексаплы (Септуапнта, Феадацьён, Аквіла, Семах, Ерыхонскі, Нікапальскі). вядомай у праваслаўным свеце ў Ісіхіевай (Александрыйскай)рэдакцыі. Спасылкі на стваральніка Вульгаты бл.Ераніма (IV ст ), дазвалялі звязваць Скарынаў пераклад з заходняй традыцыяй, з вядомым каментарыем да лацінскай Бібліі Нікалы дэ Ліра. Але неправамерна было б ставіць у непасрэдную залежнасць ад апошняга прадмоўна-пасляслоўны комплекс Скарынавай Бібліі. Як вядома, дэ Лір наследаваў літаральную школу агады сярэднявечных яўрэйскіх талкоўнікаў, у той час як Ф. Скарына паслядоўна трымаўся правобразна-сімвалічнагатлумачэння тэксту, якое не страціла сваёй багаслоўскай вартасці да нашых дзён. У «Предсловнй... в кнйгй Даннйла-пророка» Ф Скарына, сціпла называючы сябе «недостойным последовнйком» Феадосія, перакладчыка на грэчаскую мову, і св Ераніма — на лаціну, лічыць важным вызначыць сваё месца ў сусветнай біблейскай традыцыі.
Змяшчэнне Скарынам у прадмове вялікага корпуса этымалагічных звестак, увогуле яго асаблівая ўвага да моўных бакоў перакладу, свабоднае прафесійнае карыстанне гебрайскімі і грэчаскімі выразамі, нарачыта кантамінаванымі ўтэкст, раскрывае перад намі Скарыну-этымолага, тэкстолага. Спецыяльны аналіз гэтага важнага элемента, па сутнасці, цэлага пласта ў Скарынавым прадмоўна-пасляслоўным комплексе таксама «прыадчыняе» заслону ў псіхалогію яго перакладчай творчасці.
Звычайна шырокі спектр біблейскіх дысцыплін ва ўплывовых перакладчых школах кампенсуецца калектыўным розумам вузкіх спецыялістаў. Напрыклад, Лютараўскі пераклад быў зроблены за 20 год (1522 — 1542), у даволі кароткі тэрмін, дзякуючытаму, што ў Ві іэнбергу падабраўся рэдкі па энцыклапедычнай дасведчанасці склад біблеістаў у асобе Меланхтана, спецыяліста па грэчаскай мове, гебраіста Аўрагалуса, кансультанта па халдзейскіх парафразах Старога Запавету Круцыгера, знаўцы лацінскай Вульгаты Бугенхагена і цэлай групы менш прыкметных тэолагаў [257.257], Вялікімкалектывам спецыялізаваныхбіблеістаў, як вядома, выконваўся і англамоўны пераклад Бібліі караля Іакава(ХУП сг ). Беларускі энцыклапедыст спраўляўся з гэтай тытанічнай задачай, мяркуючы паўсім,у адзіночку.
Наколькі плённае на новыя думкі і канцэпцыі само па сабе ўваходжанне ў творчую лабараторыю знакамітага біблеіста, вызначанае намі як найбольш ўдзячны шлях здабывання новых ідэй і фактаў на сённяшнім этапе ў скарыназнаўстве, даследчыца мела мажлівасць пераканацца гіры вывучэнні вобразнай тканіны гімнаграфіі і твораў прадмоўна-пасляслоўнага комплексу. Аналіз літаральна адкрыў у Скарыне непераўзыдзенага мастака слова, вытанчанага красамоўцу, новага Златавуста ў пакаленнях беларускіх кніжнікаў.
Даследчыкаў здаўна вабіла загадка Скарынавага слова, яго рэдкай афарыстычнасці выразнасць, экспрэсія выказвання, культура перыядавай пабудовы сказа. мастацтва кампаноўкі тэкста. Паглыблены аналіз паказвае, што майстэрства гэтае-— вынік высокай рытарычнай тэхнікі, глыбока прадуманай стылятворчасці. Скарыстанне рытарычных прыёмаў назіраедца літаральна наўсіх мікраўзроўнях вобразнай сістэмы Скарыны, пачынаючы ад кампанавання матэрыялу, якое апісваецца ў рыторыцы паняццем раз-
мяшчэння, і заканчваючы стылёва вытанчаным слоўным выяўленнем. Раздзел «Скарына— мастак слова» павінны заняць асаблівае месца як у скарыназнаўстве, так і ў айчыннай школе красамоўства, аб чым будзе працягнута гаворка ў наступным раздзеле работы.