• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

    канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 360с.
    Мінск 2007
    79.2 МБ
    скай агрэсіі, парывае Люблінскую унію з Польшчай і ад імя Княства заключае унію са шведскім каралём Карлам X (Густавам). Шведскія войскі з імем св. Хрысціны на вуснах авалодваюць Варшаваю і Кракавам, захапіўшы амаль ўсю Полывчу. Пакаяльныя малітвы насельніцтва краіны былі пачутыя, упершыню шведскія войскі адступілі пад Чанстахоўскім манастыром, што на Яснай Гары. Удзячны за дапамогу Царыцы Нябеснай, кароль Ян Казімір (які пасля перамогі ўсё ж здолеў аб’яднаць войскі), вярнуўшыся з Сілезіі ў Львоў, абвясціў маніфест, дзе кароль даручаў апеку над дзяржавай, кіраванне ёю Божай Маці, надаючы Ёй ганаровае званне Каралевы сваёй краіны. 1 гэта была даніна народнай традыцыі, бо першыя датаваныя духоўныя песні прысвечаны былі Божай Маці, Нябеснай Царыцыўсіх славянскіх зямель...
    He адно пакаленне ўражвае падзвіжніцкі тып усходнехрысціянскага адраджэнца, аднаўленню якога прысвячаюць старонкі і старонкі сваіх даследаванняў візантолагі. Гэтасвоеасаблівы тып культурнага і грамадскага дзеяча — звычайна нашчадак больш ці менш шаноўнага гарадскога, магнацкага ці шляхецкага сямейства, які рана прыняў пострыг у манахі і прайшоў суровую вывучку ў вопытных старцаў, які вандраваў і цярпеў нягоды; цяпер ён ужо сфарміраваны сузіральнік-практык, але адначасова тэарэтык, «філосаф», які ведае цану культуры і часта няблагаадукаваны; ён піша багаслоўска-палемічныя трактаіы, прымае ўдзел у дыспутах гіра «боскую энергію»; на жыццёвыя ліхалецці (голад, эпідэміі, землятрусы, нашэсцетурак і лацінян) адгукаецца сачыненнем гімнаў і малітваў, зборам ахвяраванняў і словам суцяшэння ў бядзе; з царкоўнай кафедры выкрывае багацеяў-ліхвяроў; у невялічкіх павучальных нататках фіксуе свой духоўны вопыт; можа пісаць іконы, перакладаць з грэчаскай мовы на славянскую. Гэтыя людзі
    становяцца на чале манашаскіх брацтваў, царкоўных абшчын гарадоў, канстанцінопальскай патрыярхіі. Розныя па паходжанні, яны рассяляюцца з Балкан па ўсёй Усходняй Еўропе, утварыўшы «цаднацыяналызую» сукупнасць. Уласцівае ім у «келейны» перыяд падзвіжніцтва — пошукі кваліфікаванага настаўніка, жаданне навучыць «сардэчнай малітве» іншых, імкненне пазбегнуць свецкай славы — япы захоўвалі і наірамадска-палітычнымузроўнідзейнасці. Часта праз нацыянальныя межы яны працягвалі падтрымліваць асабістыя сувязі — як сябры, як вучні аднаго настаўніка, як вучні з настаўнікам; кантакты ж паміж сабою дазваляюць ім заставацца ў жывой сувязі зжыццём Афона, кафалічнай канстанцінопальскай патрыярхіяй [341.2—8],
    I калі мы гаворым, карыстаючыся славістычнымі паняццямі, пра глыбінную рэцэпцыю хрысціянскай цывілізацыі, за гэтым стаіць, паводле біблейскіх прадвызначэнняў, усеахопны працэс распаўсюджання ў шырыню і эвалюцыйна ўверх усяго тварэння на чале з Чалавекам разумным як Анталогія, універсальная касмічная Рэальнасць і Мэта Сусвету, яго пераўтварэння, абажэння паводле генеральнага, наўсіхузроўнях загадкавага для нас закону уселучнай, усёпакрывальнай Любові.
    Верагодна таму генетычнае адрозненне заходнеерапейскага Рэнесанса ад славянскага Адраджэння заключаецца і ў тыпе грамадска-культурнага дзеяча: на Захадзе—тытана, а на ўсходзе — манаха-падзвіжніка, які прысвяціў жыццё духоўнаму самаўдасканаленню і выпраўленню грамадскіх нораваў.
    1	і II паўднёваславянскія ўплывы ўсё яшчэ застаюцца недастатковадаследаванымі старонкамі беларусістыкі. Мы ўсё яшчэ і ў адносінах нашых земляў схільны ўжываць цалкам рускія мадэлі. Але згадаем яшчэ назіранні патрыярха беларускага мовазнаўства Я.Ф. Карскага, што ў старабе-
    ларускай кніжнасці XV—XVI стст. нашматбольшагульных рысаў у параўнанні з паўднёваславянскім, а не рускім пісьменствам. Відавочна, паўднёваславянскія ўплывы прадвызначылі і насычаную стылёвую культуру старабеларускай кніжнасці.
    Вядомы расійскі вучоны A. I. Рогаў з гэтай нагоды выводзіў цікавую заканамернасць, змяшчаючы Беларусь на пачатку гэтай культурна-гістарычнай пераемнасці: «Менавіта паўднёвыя славяне, культурныя кантакты з якімі былі наладжаны папярэдняй шматвяковай традыцыяй, пазнаёмілі ўпершыню беларусаў і са свецкай літаратурай увогуле і рыцарскімі аповесцямі ў прыватнасці. У сваю чаргу праз беларускае пасрэдніцтва гэтыя сачыненні сталі вядомымі на Русі. Вось чаму можна з упэўненасцю сказаць, што літаратурныя сувязі Беларусі з паўднёвымі славянамі не толькі цікавыя і істотныя з’явы ў гісторыі беларускай кулыуры, але і немалаважнае звяно ў сістэме болын шырокіх міжславянскіх культурных сувязей таго перыяду, калі яны дасягаюць асаблівай інтэнсіўнасці і плённасці» [230. 194].
    Увядзенне ў даследаванне багатага рознагаліновага матэрыялу, як і ўлік навейшых росшукаў заходнееўрапейскай медыевістыкі, спрыялі выпрацоўцы абноўленай канцэпцыі Адраджэння, выяўленню 2 важнейшых фазаў гэтай сусветнагістарычнай з’явы: духоўнай (уласна Адраджэння), якая папярэднічае сваёй грамадска-культурнай наступніцы (Рэнесансу).
    Разгляд спецыфікі Адраджэння пераконвае, што ключавыя падыходы да вытлумачэння шматлікіх антынамічных сённяшніх праблем знаходзяцца ў Сярэднявеччы, якое ў аснове сваёй было скразным па прыродзе рэцэпцыі хрысціянскай асветы, не меней крызісным за сучаснасць, але — аптымістычна павучальным па сваім універсальным духоўным вопыце.
    РАЗДЗЕЛ III
    ТРАДЫ1ІЫI C1AРАБЕЛАРУСКАЙ БІБЛЕІСТЫКІ, ПЕРАКЛАДУ I ТЭКСТАЛОГП СВ. ШСАІШЯ
    КНПА ДЛЯ ЛЮДУ Іій ПА.ПТАГА
    Сярэдневяковую навуку ваўсім вызначаўтэацэнтрызм. Анталогію Дрэва пазнання складала крэацыйнае універсальнае вучэнне пра разгортванне Творцам Сусвету Чалавек разумны на чале ўсяго тварнага знаходзіўся ў вялікасным запавеце-дыялогу з Богам, узводзімы Ім праз памежную духоўна-вартасную праверку на богападобныя вышыні вечнага жыхарства. Дзве кнігі спакон веку суправаджаюць чалавецтва: Кніі а Сусвету, якую належала расчытаць даследчай думкай тысячагоддзяў, разгадваючы за дасканаласнютварэння мудраспь Творцы і КнігаСв. Пісання, скрыжаль дамовы Бога з народамі і даравапы ім маральны закон на выпрабавальнае гістарычнае шэсце.
    Па кнігах Св. Пісання ў Сярэднявеччы жылі, вучыліся грамаце, Кніга кніг падтрымлівала вяршынны маральны і пасіянарны ідэал ў архетыповай пераемнасці пакаленняў.
    Зыходным фактарам пісьменства і кніжнай традыцыі, далучаных да хрысціянскай цывілізацыі народаў, з’яўлялася духоўная асвета на аснове роднаснарэгіянальнага ці ўласнамоўнага перакладу Бібліі і яе рэцэпцыі ва ўсіх сферахэтнічнай культуры. У іерархіі тэалагічных навук вельмі важнае месца займала біблеістыка з яе комплексам рознагаліновых дысцыплін: перакладазнаўства, экзэгетыка, тэксталогія, біблейская этымалогія, раздзел вобразнай мовы кнігСв. Пісання.
    3 папярэдняга разгляду пранікнення на нашы землі спадчыны Кірыла і Мяфодзія і іх вучняў (Навум і Клімент Ахрыдскія, Іаан ЭкзархБалгарскі і інш.) праз пасрэдніцтва Балгарыі і Вялікай Сербіі, пазней непасрэдна праз місіянераў міз рапалі гаў Кіпрыяна і Цамблака, энцыклапедычнага Максіма Грэка мы мелі магчымасцьпераканацца, якімі пасрэдніцкімі каналамі распаўсюджвалася і фактычна наноў складвалася біблейская культура ваўсходніхславян. Паводле найбольш верагодных звестак, славянскімі першанастаўнікамі былі перакладзены, побач з важнейшымі тэкстамі службова-літургічных біблейскіх кніг, т. зв. Парэмійнікі для гадавога кола царкоўнага чытання.
    У ліку пачатковых самастойных прац усходнеславянскіх біблеістаў (XIV ст.) належыць назваць укладанне славянскага Новага Запавезу мітрапалітам Аляксеем (з чарнігаўска-гомельскага роду Колычавых) [3. 196], Працасвяціцеля Аляксея яшчэ былаў карыстанні Сымона Буднага, якую беларускі біблеіст лічыў за ўзорную.
    Да першых спроб стварэння «айчыннай» Бібліі належыцьаднесш знакаміты Шарашоўскі кодэкс каралевыСафіі Гальшанскай на кангламераце старабеларускай і старапольскай моў. Яна не пажадала чытаць Св. Пісанне ні на лаціне, ні на польскай мове, атолькі на роднай мове бацькоў і прадзедаў. Сімпатыямі каралевыСафіі вытлумачваеццатой факт, uno старабеларускі пачатак выразна пераважае ў моўным кангламераце помніка.
    Вызначальнай вяхой для ўсходнеславянскай Царквы ў разгледжаны намі перыяд з’явілася падрыхтоўка ноўгарадскім гуртком еп. Генадзія (Ганозава) ў 1499 г. гюўнага рукапіснага зводу славянскай Бібліі. У гэтай гістарычнай працы па збіранні, зверцы, выпраўленні існаваўшых перакладаў, перастварэнні наноў з арыгіналаў ці лацінскай Вульгаты поўнага славянскага спіска ў складзе асноўных і
    дэўтаракананічных кніг Св. Пісання нельга абысці ўвагай удзелу ў працы славутага ноўгарадскага гуртка г рупы беларускіх кніжнікаў.
    Неўзабаве ў творчай пераемнасці здзейсненага рускімі багасловамі ў ВКЛ Мацеем Дзесятым і Фёдарам Янушэвічам на працягу 1502—1514 гг. складаецца айчынны Біблейскі звод, які засведчыў ужо сталы па тым часеўзровень беларускай біблеістыкі. На жаль, звесткі пра іх скупыя. Фёдар Янушэвіч паходзіў з віленскагаасяродку багасловаў і археоі рафаў. Пра Мацея, «дзесятага» з сям’ і таленавітых кніжнікаў і ізографаў, мы можам скласці шырэйшае ўяўленне па «Супрасльскім зборніку» (1507 г.) [25], таксама зводу багаслоўскіх кніг, наяўных ва ўсходнеславянскім асяроддзі канца XV — пачатку XVI ст., у тэкставай канцоўцы якога «о напнсавшем кннгн сня» падаюцца цікавыя факты пра рэлігійныя зносіны ВКЛ і Масковіі, па чым можна скласці ўскосныя ўяўленні аб нашых першыхзбіральніках, тэкстолагах і рэдактарах кніг айчыннай рукапіснай Бібліі.
    Паводле сучасных навуковых росшукаў [4. 54—88], менавіта звод Мацея Дзесятага («Дзесяціглаў») і Фёдара Янушэвіча (ПяцікніжжаМаісеева і Пстарычныя кнігі) паслужыў асноўным тэкстам для ўласнамоўнага перакладу знакамітай Скарынавай Бібліі. Хоць да гэтай пары ўсёяшчэ не сціхаюць спрэчкі аб перакладах-пасрэдніках, якія былі ў распараджэнні Ф. Скарыны, называюцца і Біблія чэшская 1506 г, і Вульгата (як можна меркаваць па прадмовах, самі гебрайска-грэчаскія арыгіналы), але асноўнай перастваральнай ступенню, якой следаваў наш біблеіст, пачынаючы зП. У. Уладзімірава, называецца праваслаўна-славянскі звод, паводле сённяшніх удакладненняў у яго самастойным айчынным варыянце.
    Аб’ектыўныхзвестак праСкарынаў пераклад і яго выданне таксама няшмат. На аснове айчыннага зводу адзіна-
    ўпраўна наш выдатны энныклапедыст, асветнік і першадрукар спачатку ў Празе чэшскай (1517—1519), а з 1522 г. у Вільні выдае ў беларускамоўным перакладзе ў суправаджэнні тлумачальнага гласарыя дваццаць дзве кнігі Сгарога Запавеіу, Агюстал і «Малую падарожную кніжку» (Псалтыр, «Часасловец», акафісты, каноны, «Шасцідневец», «Саборнік»).