Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
Слава пра вучонасць ватапедскага інака дасягнула і Масковіі. Сын Іаана III і грэчаскай царэўны Сафіі Палео-
лаг, вялікі князь Васіль 1 Іаанавіч запрашае вучонага грэка апрацаваць дзяржаўныя кнігасховішчы і пісьмовыя помнікі сваёй маці, лрывезеныя з Візантыі.
Зазначым, што ў скарбніцы Сафіі Палеолаг былі вельмі рэдкія кнігі, дасланыя ёй патрыярхамі. Справа ў тым. што пад пагрозай вынішчэння туркамі хрысціянскіх святыняў, грэкі перадалі многія кнігі рымлянам, якія творы пераклалі, а арыгіналы спалілі [220 12—13]. Такім чынам, скарбніца Сафіі Палеолаг засталася адзіным сховішчам грэчаскіх праваслаўных першакрыніц. У Масковіі вялікакняжанкая бібліятэка праіснавала да «смугных» часоў. Старагрэчаскую святаайцоўскую спадчыну захавалі толькі пераклады Максіма Грэка, найбольш увасобленьгя ў яго Тлумачальнай Псалтыры. Паўстала надзённая неабходнасць працягу справы выпраўлення кніжнага, распачатага мітрапалітамі Кіпрыянам і Цамблакам. Пераклад Евангелля з грэчаскай мовы мітрапаліта Аляксея быў толькі пачаткам справы.
У дапамогу Максіму былі вылучаны перакладчыкі, ноўгарадскія экзэгеты Дзімітрый Герасімаў і Уласій, якія адказвалі пры вялікім князі засувязі з іншаземцамі, ведалі мову лацінскую і нямецкую. Да перакладаў Максім Грэк далучаў гістарычныя звесткі пра тлумачальнікаў.
Вучоны афонец пакінуў велізарную багаслоўска-літаратурную і філалагічную спадчыну. Ён перакладаў Дзеянні апостальскія і Тлумачэнне Іаана Златавуста на Евангелле ад Матфея і Іаана, Правілы апостальскія, усяленскіх і памесных сабораў, выбранае з кніг прарочаскіх з тлумачэннямі, «ЖыціеБагародзіцы»Сімяона Метафраста. Славуты грэк напісаў і больш за сто трыццаць дробных артыкулаў аб надзённых праблемах сучаснага яму ўсходнеславянскага жыцця, веры сляпой і ўсвядомленай. У «Слове ад AcoObi Багародзіцы да ліхвяроў і зльгх людзей, якія каноны святыя спяваюць» грэчаскі падзвіжнік зазначае: «Тваё шмат-
лікае «радуйся» будзе прыемна.., калі ты адвернешся ад злосці, ілжы, блуду, рабавання чужой маёмасці, а пакуль ты прыгнятаеш гаротных, знясільваючы іх паборамі і працэнтамі, ты нічым не адрозніваешся ад язычніка і хрыстазабойцы, хаця і выхваляешся хрышчэннем.., якія б бясконцыя каноны і сціхіры прыгожым голасам і высокім воплем ты не спяваў» [220.21 ]. У старабеларускіхкніжнікаў Максім Грэк карыстаўся асаблівым аўтарытэтам, яго ставілі побач з Іаанам Экзархам Балгарскім і іншымі славутымі першаасветнікамі. Сучаснікі звярталі асаблівуюўвагу націкавасць Максіма Грэка да слова, яго сэнсавага напаўнення і стылістычных магчымасцей. Пра гэта сведчыць яго пераклад Псалтыры Тлумачальнай 1519—1521 ге, у супрацоўніцтве з вышэйзгаданымі ноўгарадскімі экзэгетамі Дзімітрыем Герасімавым і Уласіем, абодва ўдзельнічалі ў складанні Генадзіеўскага звода Бібліі. Пра багаты перакладчы вопыт Максіма Грэка сведчаць «Слова отвеіцательные об нсправленнн кннг русскнх».
Сярэдневяковае грамадства адчула патрэбу і неабходнасць сабраць і аб'яднаць усе тлумачэнні слоў і выразаў якія данеслі стагоддзі перакладчай практыкі і экзэгетыкагерменеўтычнай інтэрпрэтацыі тэкстаў. Толькітакая мера дапамагла б узняць кулыуру працы надтэкстам і кнігамі (пры іх капіраванні, праўцы, новых перакладах і рэдакцыях).
Значнае месца ў спадчыне Максіма Грэка займае амасцікон «Толкованіе нменамь по алфавнту», які ў адным са спіскаў першай рэдакцыі так і названы «Азбукоўнікам». Гэты гюмнік стаўся сапраўдным дыяментам славянскай лексікаграфіі. як будзе паказана пазней, быў узяты за непасрэдны ўзор ранняй беларускай лексікаграфіяй.
Змест азбукоўніка ўдасканальваецца ў 2-ой рэдакцыі. Менавіта гэтая рэдакцыя і ўключаецца ў збор твораў Мак-
сіма Грэка. Старэйшыя спіскі дадзенай рэдакцыі былі непасрэдна звязаны з перакладчыцкай дзейнасцю святога Максіма. Аўтарытэт святога афонскага падзвіжніка быў настолькі вялікім, што ў спісках імкнуліся не згубіць ніводнага радка са «словаў» Максіма Грэка, захаваць некранутымі ўсе яго творы. У азбукоўніках шмат цытат са Св. Пісання, патрыстыкі, якія і з’яўляюцца літаратурнымі крыніцамі азбукоўнікаў [126. 29—37],
Славуты афонец імкнуўся правесці асабліва чыстую плынь хрысціянскага Рэнесансу. He абмяжоўваючыся пастаўленай перад ім задачай па перакладу з грэчаскай мовы багаслоўскіх кніг, найперш палемічнай накіраванасці супраць лацінян, ён з манашаскім аскетызмам разгортвае справу Адраджэння ўсходнеславянскага праваслаўя, якое ў будучым бачыў апорай усяго славянства, галоўным абаронцам візантыйскай праваслаўнай веры, звязваючы свае спадзяванні зусім усходнеславянскім светам. Нездарма яго ідэі хутка пашырыліся ў асяродку беларускага праваслаўя, даякога ён выказваў вялікія сімпатыі і надзеі. Такім чынам, Максім Грэк, якадзін з прадбачлівых багасловаў свайго часу, фактычна прадвызначыўу сувязі ззаняпадам Візантыі пад націскам асманскага нашэсця перамяшчэнне лраваслаўньгх цэнтраў у Вільню і Маскву.
Дасведчанасць афонскага падзвіжніка ў глыбінях хрысціянскай дагматыкі, відаць, зацікавіла і караля Жыгімонта Старога, у час праўлення якога назіраўся сапраўдны росквіт уласна беларускага праваслаўя. Захаваўся ліст афонскага падзвіжніка — «Посланне Макснмово ответно к королю о вере ...», традыцыйны зачын-зварот якога дазваляе некаторым даследчыкам сцвярджаць, што Жыгімонт I і Максім Грэкбылі знаёмыя, хаця б завочна: «Доброобычное всегда гюздравленне co всяцем чествованнем предпослав, чест-
ныйЖыгммонте, понежесловествачйнвзыскоует ...»[36. 213—218]
Лёс прынцыповага ў дагматычных пытаннях афонца складваўся драматычна на Русі. 3-за асуджэння шлюбу Васілія 1 з Аленай Глінскай пры жывой жонцы Максім Грэк упаў у няміласць Максім, не зважаючы на праследаванні вялікага князя і мітрапалііа, з гэтай нагоды пісаў: «Таго лічы сапраўдным Самаўладцам, о добрапамысны Цар, хто кіруе падданымі па праўдзе і законе, абясслоўныя жарсці сваёй душы імкнецца пераадолець у сабе. Хто ж перамагаецйа імі, той ёсць не ўвасоблены правобраз Нябеснага Уладара, атолькі чалавечае падабенстважывёльнай прыроды» [220. 30],
За крытыку аўтаномных (ад Канстанцінопаля) памкненняўу Рускай Царкве і непрыняцце афіныйнай праграмы Іосіфа Валоцкага аб землекарыстанні царкоўным і падтрымку апазіцыі «несцяжацеляў» і за іншыя ўяўныя грахі афонец быў асуджаны на Саборах 1525 і 1531 гг. і ўвязнёны ў Сіманаў манастыр, дзе ад копаці і гвалту ён часамі траціў прытомнасць. Паводле царкоўнага падання, да яго з’яўляўся Ангел і падтрымліваў яго наступнымі словамі: «Цярпі, старац, праз гэтыя пакуты ты знойдзеш выбаўленне ад пакутаў вечных». Да нашых дзён ужываецца ў царкоўным богаслужэнні канон «Духу-Суцешыцелю» (Паракліту). які быў напісаны святым Максімам вуглём на cuewax цямніцы. Памяць пра Грэка жыла ў народзе, нават бытавала легенда пра нейкага настаўніка, у якога «любомудрню фнлософьскому н всякой премудростй» навучаліся сотні людзей, многія з іх былі пакараны, «токмо восмь ux убежаша во Святую Гору, с нймй же Максйм» [69. 24],
Калі ж непасрэдна весці гаворку аб другім паўднёваславянскім уплыве на ўсходніх славян, то пачатак яго трэба звязваць з дзейнасцю Тырнаўскай (Балгарыя) і яе пераемніцай Рэсаўскай (Сербія) школ, з іх шырока расгірацава-
най праграмай заснавання рэлігійных вучылішчаў, уманавання праваслаўнай дагматыкі і абраднасці, пашырэння кнігапісання і інш. Пачынальнікі Адраджэння настойвалі на вернасці літары Св. Пісання і Падання, былі прыхільнікамі аўтэнтычнасці перакладаў, правільнасці і прыгажосці пісьма, клапаціліся аб вобразнасці і дзейснай сіле слова. Як важнейшую мэту, трэбаадзначыць імкненне гэтых школ да адраджэння царкоўнаславянскай мовы часоў салунскіх першанастаўнікаў, што вяло да збліжэння філалагічных праблем з этычнымі, арфаграфіі з артадоксіяй [175. 5], Апошняе найбольш праявілася ў Рэсаўскай школе і прывяло да«рэформы», так званага«выпраўлення кніжнага». Як пераемнікі гэтай адраджэнскай хвалі мітрапаліты Кіпрыян і Грыгорый Цамблак пад час свайго місіянерства на Беларусі ставілі пытанні аб сістэматычнай ідэнтыфікацыі з арыгіналам свяшчэнных кніг пры іх перапісванні — на стагоддзе раней за царкоўную Ніканаўскую рэформу.
Тырнаўская і Рэсаўская школы, а за імі і місіянеры ў час другога паўднёваславянскага ўплыву асаблівую ўвагу звярталі на выгіраўленне пашкоджанняўтэкстаў богаслужбовых кніц непазбежных пры неаднаразовай перапісцы. Вялікім прыхільнікам дакладнасці капіравання арыгіналу бьіў мітрапаліг Кіпрыян, які патрабаваў: «... сматряй не прнложнтн нлн отложнтн еднное некое слово, нлн тычку еднну, нлн крючкы ... ннжепреммнутн слогню некоторую, нлн прнложнтн оть обычныхь, мхь же первее прнвыкь ...» [254.99],
Грыгорый Цамблак, які атрымаў адукацыю пры Тырнаўскім манастыры Прасвятой Троіцы, выпраўленне тэкста абгрунтоўвае арфаграфічнай тэорыяй Канстанціна Касцянецкага, згодна якой няправільнае напісанне слоў вядзе не толькі «да схілення ў ерась», але і горш, — пашкоджанне тэксіу азначае адступленне ад ісціны Св. Пісання, бо
згодна вучэнню Грыгорыя Паламы, Сусвет — тварэнне Самаіпастаснага Слова, г. зн. данесенага праз старазапаветных прарокаў і новазапавегных апосталаў добравесця аб вялікасных прынцыпах Божай светабудовы [303. 14],
У сувязі з пашырэннем ісіхазма праз Тырнаўскую школу назіраецца абвостраная ўвага да графічна-арфаграфічнага боку пісьма, у Славіі гэта прыводзіць да літаральнасці перакладаў, схільнасці да калькаў, метафарычнага сімвалізму стылю «пляцення славес», вобразнага асэнсавання малюнку слоў, імкнення стварыць з гіісьмовага твора ікону, узор для пакланення, пераўтварыць літаратурны твор у малітоўны тэкст [153. 113—114],
Намі ўжо адзначалася. што грэчаскім першапачаткам абумоўлены і II паўднёваславянскі ўплыў, таму з сярэдзіны XIV ст. у выніку актыўнай дзейнасці славянскіх манастыроў на Афоне пачынаецца новая хваля практычнай цікаўнасці да філалагічных пытанняў, што пацвярджае абумоўленасць грэчаскім першапачаткам П паўднёваславянскага ўплыву. Паўстае неабходнасць выпраўлення богаслужбовых кніг і стварэння іх новых перакладаў, відавочна, пад гэтым уплывам-стымулам назіраецца ва ўсіх рэгіёнах праваслаўя перагляд агулызых адносін да тэкста і да рукапісу. У Масковіі справа абмяжоўваеццатолькі перакладамі і выпраўленнем тэкстаў (згадаем дзейнасць выхадца з чарнігава-гомельскіх зямель, афонца-палеміста мітрапаліта Аляксея і яго славуты, на які арыентаваўся Сымон Будны [100. 58],Чудаўскі НовыЗапавет, 1355). Наземляхсуседніх Балгарыі і Сербіі ўзнікае своеасаблівая граматычная традыцыя. Выпрацоўваюцца новыя прынцыпы арфаграфіі, напачатку Тырнаўскі звод Яўфімія ў 1371—1375 гг., потым Рэсаўская школаў Сербіі, новыя граматычныя зводы. напрыклад, Канстанціна Касцянецкага напачатку XV ст., што аказваюць значны ўплыў на кніжнасць славянскіх краін.