Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
У «Хроніцы Л ітоўскай і Жамойцкай» згадваецца версія заснавання Лаўрышаўскага манастыра Рымонтам сынам Тройдзена і княгіні мазавецкай. Засвойваючы кніжную асвету ў сваяка Льва Мсціслававіча, заснавальніка Львова, Рымонт настолькі ўсынавіўся ў Хрысце, што прыняў
манашаскі чын з і.мем Лаўрэнція (Лаўрыша). Пазней ён выпрошвае ў дзядзькі свайго Нарымонта на Наваградчыне месца пушчанскае для манастыра, дзе напачатку засноўвае цэрквы Успенскую і Узнясенскую. Варга адзначыць. што ў Лаўрышаўскай Лаўры ўжо патым часе дзейнічаў скрыпторый па перапісванні і перакладанні богаслужбовых і навучальных кніг
Мошчы ігумена Елісея праславіліся ацаленнямі апанганых дэманамі, яны абаранілі ў 1505 г. ваколіцы Наваградка ад татараў, прад якімі на манастырскім двары з’явілася нябесная ангельская конніца. Цуды ад мошчаў Елісея Лаўрышаўскага спрыялі хуткай яго кананізацыі на Віленскім саборы 1514 г. мітрапалітам Іосіфам Солтанам. У час пажару Лаўрышаўскай Лаўры мошчы святога зніклі пад сподам [171. 143],
He меней драматычна складваўся лёс хрысціянства ў час валадарання князя Алыерда. У дзяцінстве ён быў ахрышчаны ў праваслаўе з імем Аляксандра. На думку гісторыкаў. яго ахрысціла праваслаўная мапі. Выхаванне князя таксама было славянскім і праваслаўным, бо свае маладыя гады ён правёў у Віцебску і Полацку. Альгерд гаварыў на старабеларускай мове, шанаваў айчынныя традыцыі, захапляўся праваслаўнымі звычаямі. Яшчэ ў Віцебску ён пабраўся шлюбам з беларускай князёўнай Марыяй Віцебскай. Бацькі Марыі не пажадалі бачыць мужам сваёй дачкі язычніка. Алыерду давялося адкрыта выспавядаць сябе хрысц'.янінам, каб вянчацца па праваслаўных звычаях з Марыяй Яраслаўнай (t 1347). 3 набыццём годнасці князя літоўскага і атрыманнем пасадаў Вільні, тагачаснайсталіцы аб’яднаных беларуска-літоўскіх зямель, Альгерд стаў патронам усяго праваслаўнага і славянскага.
Менавіта пры Альгердзе старабеларуская мова набывае статус агульнадзяржаўнай: на ёй ствараліся законы і за-
ключаліся дыпламатычныя і гандлёвыя пагадненні з іншымі дзяржавамі.
Неўзабаве, дзякуючы намаганням княгіні Марыі,узводзіцца ў Вільні славутая царква ў гонар вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы, імем якой пазней. адразу ж пасля згадвання Збаўцы Хрыста, прысягалі ўсе наступныя беларуска-літоўскія князі і каралі. Духаўніку жонкі святару Нестару князь дазваляе прапаведаваць хрысціянства. Яшчэ да Альгерда некаторыя месцічы прынялі святое хрышчэнне. Спачатку хрысціянамі станавіліся толькі простыя людзі. Толькі праздухаўніка княгіні Марыі Пестарахрысціянства пачало распаўсюджвацца сярод заможных прыдворных. Сам Альгерд знешне хаваў сваю прыналежнасць да веры Хрыстовай, баючыся ўсемагутнага язычніцкага жраца Крывэ-Крывейта, патрабаваў ад падначаленых вернасці мясцовым звычаям. Становішча Альгердаў княстве было няпростым, ён баяўся згубіць уладу менавіта з-за таго, што жрацы падбухтораць на антыкняжацкае паўстанне народ.
Пасля адыходу добрапамыснай княгіні Альгерд садзейнічаў узвядзеннюў Віцебску Благавешчанскага і Свята-Духава храмаў, але пад уціскам жрацоў, якія асабліва жорстка панавалі ў краі, ён вяртаецца ў язычніцтва і вымушаны стаць ганіцелем хрысціян.
Дружыннікаў Альгерда братоў Антонія. Іаана прывёў да веры згаданы раней святар Нестар, духаўнік княгіні Марыі. Адкрытае выспавяданне веры ў прысутнасці двара прымусіла Альгердазмясціць Іаана і Антонія ў цямніцу.
Цямніца па Божаму Промыслу пераўтварылася ў своеасаблівае вучьглішча добрапамыснасці. Пасведчанні сучаснікаў, каб прасвяціцца ў новай веры да турэмнага акенца Антонія, збіралася мноства люду, што расчаравалася ў язычніцкіх норавах і звычаях.
Патаемнаад Антонія Іаан спавяшчае Алыерда аб падпарадкаванні яго волі, застаецца пры двары, але адступніка аднолькава зневажалі і хрысціяне, і язычнікі. У глыбокім раскаянні ён звяртаецііа праз духаўніка Нестара, каб брат дараваў яму грэх вераадступніцтва. Антоній патрабуе ад брата адкрыіа абвясціць сябе, хрысціянінам. ГІатаемнае прызнанне Іаана Альгерду не выклікала ў князя абурэння, выспаведніцтва ж у прысутнасці прыдворных вымусіла князя вярнуць Іаана да брата ў зняволенне. Раз’юшаныя жрацы патрабавалі неадкладнай смерці братоў. Спачатку быў павешаны на язычніцкім дубе 14/27 красавіка 1347 г. Антоній, праз 10 дзен быў катаваны Іаан.
I Ірыкладу мучанікаў, якія мужна выспавядалі хрысціянскую ісціну, паследаваў трэці дружыннік, іх далёкі сваяк Круглец, у святым хрышчэнні Яўстафій. Пакуты яго былі як у часы першахрысціян. Яўстафію пераламалі косці, садралі скуру, адрэзалі нос і вушы. Знявечаны выспаведнік ішоў на смерць бадзёра, нават жрацы дзіваваліся гэткаму цуду Божаму. Яго такса.ма павесілі на тым жа магутным дубе, як Антонія і Іаана. Целы мучанікаў пахаваліў Мікалаеўскай царкве. На дубе, дзе пацярпелі мучанікі, ужо не быў пакараны ніводны чалавек. Мясновыя паданні сведчаць, што на месцы святых пакутмучанікаў доўга быў бачны воблачны слуп, які нібы га сыходзіў з Нябёсаў.
Па Божаму Прамысленню кроў Віленскіх Мучанікаў сталася «зернем всры Хрысзовай» ва ўсім беларускалітоўскім краі. Вялікі князь Альгерд не толькі свядома, пасля шлюбу з Юліяніяй, дачкой цвярскога князя Сімяона Іванавіча. вяртаецца ў лона хрысціянства, але і прыводзіць да веры дванаццаць сыноў, двор, дружыну, на месцы казні будуе царкву ў гонар Прасвятой Троіцы (зараз там манастыр з кафедральным Свята-Духавым саборам) і непасрэдна часоўню для Вастрабрамскай іконы Божай Маці. Згод-
на прадстаўлення мітрапаліта Кіпрыяна да Канстанцінопальскага Патрыярха Філафея, Альгерд спрыяе кананізацыі знойдзеных нятленнымі астанкаў Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана, Яўстафія, а сам у прадчуванні адыходу да Госпада па жаданні супругі Юліяніі прымае схіму з імем Аляксея.
Сацыяльнай сілай, якая аказалася здольнай абараніць праваслаўе на беларускай нацыянальнай глебе ў найскладанейшых умовах уніі і паланізацыі, сталі праваслаўныя брацтвы, у чымсьці наследаваўшыя ідэі і арганізацыю вышэйпамянёных славутых паўднёваславянскіх школ. Падкрэсліваем, яны і зрабіліся матэрыяльнымі носьбітамі II паўднёваславянскагаўплыву, здолеўшы ахапіцьусе слаі праваслаўнага насельніцтва — ад сялян да магнатаў. На палітычную арэну выходзіла трэцяе саслоўе, фактычна яго рэкруціравалі беларуска-ўкраінска-літоўскія магнаты для абароны сваіх інтарэсаў ад шляхты польскай. 1 амаль на два наступныя стагоддзі брацтвы сталі абаронцамі нацыі і яе веры. «Маючы насваім чале апазіцыйную магнатэрыю, брацтвы маглі нраз яе рабіць уплыў на сойм, маглі карыстацца з тых правоў. якія давала шляхціцам дзяржава. Шляхціц ці магнат-братчык у Вальным Сойме і на сойміках быў абаронцаю палітычных. нацыянальна-культурных інтарэсаўбратчыкаў: мяшчан і сялян...» [99. 143—144]
Гарачай патронкай праваслаўных брацтваў, разам са славутымі родамі Астрожскіх, Слуцкіх, Алелькавічаў, Хадкевічаў, Саламярэцкіх, была вялікая княгіня Алена Іванаўна.
Менавіта Аленаіванаўна. уследзадзеячамі П паўднёваславянскага ўплыву мітрапалітамі Кіпрыянам Кіеўскім і Грыгорыем Цамблакам. інакамі-выспаведнікамі Максімам Грэкам і Іаанам Вішанскім здзяржаўнай вышыні ўсвядоміла гістарычную важнасць новай хвалі асветніцкага Адраджэн-
ня, абуджанага рухам ісіхастаў і ўжо пашыранага ў Маскові і праз маці яе царыцу Сафію Палеолаг і прыдворне кола грэчаскіх хрысціянскіх гуманістаў.
Гістарычная павага да праваслаўя каралям Рэчы Паспалітай і вялікім князям літоўскім давалася нялёгка. Згодна ўмоў Гарадзельскага прывілею 1413 г. інстьпуты дзяржаўнага кіравання былі пабудаваны на польскі ўзор, і афіцыйнай рэліг іяй лічылася каталіцкая, вышэйшыя іерархі якой — біскупы — уваходзілі ў Раду Паноў. Нраваслаўным іерархам іакая годнасць не надавалася. У сваю чаргу беларуска-ўкраінскія магнаты актыўнасупрацьдзейнічалі пракаталіцкаму ўціску. Унія ў Княстве не прыжылася ні пры мітрапаліце Місаілу, ні пры Макарыю, ітолькі Іосіф 1 Балгарыновіч схіліўся перад каталікамі. садзейнічаў пераводу ў «рымскі закон» жонкі караля Аляксандра Алены Іванаўны. Наступныя іерархі Праваслаўнай царквы іона II (1503— 1507), Іосіф II Солтан (1507—1521) і Іосіф III (1522—1534) праводзяць рашучыя захады наўмацаванне ўсходнесвятаайцоўскай традыцыі, яны справядліва лічацца заснавальнікамі беларускай праваслаўнай артадаксіі.
Паўставала рэальная пагроза разрыву лучнасці Польшчы і ВКЛ. Таму ў канцы праўлення Аляксандра назіраюцца карэнныя змены ў рэлігійнай палітыцы. Уяўляе цікавасць устаўная граматаза Ібліпеня 1503 г. для Віцебскай зямлі, згодна якой не пярэчылася вяртанню насельніцзва ў праваслаўную веру: «который будут лйтвйн, або лях, креіцены. . в Внтебску в русскую веру, ахто нзтого роду н теперь жнвет, того нам не рушнтн, права нх хрестнанскаго нй в чем не ломйтй» [46. 241],
Наду.мку гісторыкаў Царквы, дзякуючы прамысляльнай дапамозе Царыцы Нябеснай, з перанясеннем ў сталіцу Вялікага княства Літоўскага— Вільню Яе іконы Адзігітрыі, было карэнным чынам зменена становішча праваслаўнай
царквы, пачалося адраджэнне праваслаўя. Гэтаабумоўлена і патранатам каралевы Алены Іванаўны над праваслаўнай царквою ў дзяржаве.
Сярод моцных, рашучых і ўладных князёў і каралёў Алена Іванаўна вылучалася надзвычай мяккім, мудрым і спагадлівым характарам. Вось як у «Хроніцы Быхаўца» апісана ўражанне сватоў і паслоў ВКЛ ад маладзенькай князёўны Алены: «А калі ўбачылі яе паслы, падумалі, што гэта ангел у чалавечым абліччы, і, разгубіўшыся ад такое пенкнаты, стаялі як укапаныя. А потым упалі да ног яе, просячы, каб князя і г аспадара іх у ласцы сваёй захавала, a яна заплакала»[320. 165],
У беларускай і польскай гісторыі гэтая вялікая княгіня і каралева ўпадабняецца біблейскай Руфі, жонцы радавітага Ваоза, прабабцы Давіда, прашчура Іісуса Хрыста. Алена Іванаўна гэтак жа шчыра палюбіла давераны ёй лёсам і воляю Божай народ, як і біблейская Руфь. На землях Рэчы Паспалітай і ВКЛ княгіня Алена Іванаўнасталаагіякункай рэлігіі, навукі і мастацтва. Прыродная мудрасць, стрыманасць. гарманічнасць характару княгіні Алены ўразілі рымскага папу, які пераканаў маці Аляксандра. каралеву Альжбету, у плённасці гэтага сужонства. У сувязі з пагранічнымі канфліктамі паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай, пыхлівасцю і фанабэрствам польскага магнацтва, якое лічыла сябе ледзь не высакароднейшым у Еўропе, Алена Іванаўна адмовілася каранавацца на Уладарства Польскае і не прысутнічала на каранацыі Аляксандра Ягелончыка (12 снежня 1501 г), у Кракаў яна прыехала толькі 4 лютага 1502 г. Нягледзячы на яе праваслаўнае веравызнанне, скароны высакародствам душы княгіні Алены, папа рымскі ІОлій II абвяшчае яе шлюб з каралём Аляксандрам як каралеўскі і дазваляе Алене Іванаўне мець годнасць каралевы польскай (1505 г.). Кароль Аляксандр увесь час раіўся са сваёй жон-