Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 360с.
Мінск 2007
На схіле гадоў ігумення здзяйсняе паломніцтва ў С вятую Зямлю з братам Давідам і сястрою Еўпраксіяй, слугою Міхаілам і інш., перад гэтым аддаўшы наапекаваннесястры Еўдакіі манастыр, пастрыгшыў інацкі чын дачок яе малодшага брата Вячаслава Кірынію і Вольгу з адпаведнымі манашаскімі імёнамі Агафіі і Яўфіміі. Падарожнічаласвятая пешым шляхам, а нетрадыцыйным водным «з варагу грэкі», 7 красавіка яна нават сустракае імператара Візантыі Мануіла ў час яго апошняга паходу супраць угорскага караля. Наведала ігумен ня Полацкая 1 [арірадскую Сафію, тройчы ,малілася ля Гроба Гасподняга. У хуткім часе (пасля 24 дзён хваробы) спачыла ў Госпадзе.
Пахавана была першая з усходнеславянскіх святых не ў Лаўры Савы Асвечанага, паводле яе жадання, а ў манастыры свягога Феадосія, дзе знаходзілі вечны спачын праведныя жоны Пасля заваёвы Канстанцінопаля мошчы падзвіжніцы, як ўжо згадвалася, пераносяцца ў Бліжнія Пячоры Кіева-Пячэрскай Лаўры, а ў кастрычніку 1910 г урачыста па рацэ—у Полацкі Спаса-Ефрасіньеўскі манастыр. У канцы ХП ст. было створана жыціе ігуменні, напісана яе ікона. Да XVI ст. Ефрасіння Полацкая ўшаноўвалася як мясцовая святая. Духоўным запаветам гучаць словы падзвіжніцызяе жыція: «Вось сабрала вас, нібы птушанятаў, пад крылы свае і на пашы, нібы авечак, каб вы пасвіліся на Божых наказах. А я з лёгкім сэрцам стараюся вучыць вас, бачачы плён вашай працы, і такі дождж вучэння на вас праліваю! Алеж вашыя нівы стаяць, неўзыходзячы і не ўзрастаючы ўгору, а год ужо завяршаецца, і лапата ляжыць пры гумне. I я баюся, што будзеце вы пустазеллем, і аддадуць вас агню непагаснаму. Пастарайцеся ж, дзеці мае, пазбегнуць яго, і ўчыніце сябе пшаніцаю чыстаю, і змяліцеся ў жорнах уміранасцю, малітвамі, постам, каб чыстым хлебам прынесціся натрапезу Хрыстову!» [124. 51]
Справу хрысціянізацыі Полацкай зямлі працягваў кіева-пячэрскі інак, свяціцельСімяон, епіскап Полацкі, потым Цвярскі. Нарадзіўся ёну 20-х гг. XIII ст., быў хіратанісаваны ў святарскі сан не раней за 1260 г., спачыў у 1289 г. У 1263 г. з-за забойства вялікага князя літоўскага Міндоўга, калі загінуў і пляменнік епіскапа полацкі князь Таўцівіл, свяціцель перабіраецца ў новаствораную пры вялікім князі кіеўскім ЯраславеЯраславічы цвярскую епіскапію. Свяціцель Сімяон быў выдатным прапаведнікам і духоўным пісьменнікам, храмабудаўніком, выкрывальнікам злоўжыванняў уладароў, прымаў таксама ўдзел ва Уладзімірскім саборы па пытаннях упарадкавання кніжнага.
Як вынікае з папярэдняга, на Полаччыне распаўсюджанне хрысціянства яшчэ да хрышчэння князем Уладзімірам Кіеўскай Русі ў X ст. было абумоўлена непасрэднымі, нават сваяцкімі, сувязямі з Візантыяй. Фактычна высокі ўзровень духоўнай асветы на ўсходнеславянскіх землях прымусіў князя Уладзіміра адвярнуцца ад паганскага ладу жыцця і ля Іерусалімскай цудадзейнай іконы ў Херсоне (Корсуні) прыняць хрысціянства самому і неўзабаве абвясціць яго дзяржаўнай рэлігіяй.
Пакручастымі шляхамі вёў Гасподзь князя Уладзіміра да прыняцця хрысціянства. Як сведчыць дзеяпісец Нестар, кіеўскі князь па вяртанні з пераможнай вайны над яцвягамі і пакарэнні зямлі іх, па звычаю павінен быў прынесці чалавечыя ахваряпрынашэнні ваўдзячнасць паганскім ідалам. I кідалі жэрабя, якое пала на сям’ю варага-хрысціяніна, яго сына Іаана, падобнага тварам на старазапаветнага Іосіфа Прыгожага. Бацька, прыўселюдна выкрыўшы жудаснасць «бясоўскага» звычаю чалавечых ахвярапры нашэнняў, не дазволіў учыніць дзетазабойства. Апантаныя ідалапаклоннікі разнеслі двор, падсеклі веснікі і ўмярнвілі бацьку з сынам. Некаторыя даследчыкі выказваюць мер-
каванне, што калонія варажскіххрысціян магла паходзіць з Полацка Паводле царкоўнага календара, мошчы сына і бацькі спачываюцьу Антоніевай пячоры Кіева-Пячэрскай Лаўры. Пачварная расправа натоўпу над сям'ёй непавінных хрысціян прымусіла Уладзіміра моцна задумацца над існым сэнсам рэлігіі бацькоў. Князь па парадзе старэйшын і дружыны наладжвае спецыяльнае пасольства па дазнанні вераспавядання ў іншых землях [97. 59—60; 189. 172].
Асабліваўразіла пасольства князевыхдружыннікаў на чале з Іаанам Палачанінам прыгажосць праваслаўнай нарквы — Канстанцінопальскай Сафіі. Такой велічы яны не бачылі на зямлі, ім здалося, штотакое можа быцыолькі на нябёсах, калі Сам Бог літасціва гаворыць з ачышчанымі ад грахоў душамі. У 988 г. пасля паланення Корсуні князь Уладзімір паслаў ганцоў да імператараў Васілія і Канстанціна з просьбаю парадніцца з імі праз іх малодшую сястру. Кіеўскі князь прызнаваўся, што вера праваслаўная яму любая і прасіў, каб святары, якія прыедуць з нявестай царэўнай Ганнай перад шлюбам. ахрысцілі яго I ў той час, калі спакутаваная растаннем з радзімай грэчаская царэўна плылаўКорсунь, па прамышленню Божаму князьУладзімір так моцна захварэў на вочы, што канчаткова аслеп. Як сведчаць крыніцы, з хворым Уладзімірам здарыўся цуд, пры хрышчэнні ў яго цалкам аднавіўся зрок. Уладзімір, нібы наноў нарадзіўся ў Хрысце, стаў іншым чалавекам. літасцівым, мудрым, цнатлівым. Першага жніўня 988 г. намаганнямі добрапамыснага князя была ахрышчана Кіеўская Русь. На месцы мучаніціва святых варагаў грэчаскімі храмабудаўнікамі была ўзведзена славутая Дзесяцінная царква ў гонар Прасвятой Багародзіцы. Князь Уладзімір пачаў асабліва клапаціцца, спрыяць пабудове цэркваў са школамі. Так на Кіеўскую Русь прыйшла кніжная асвета з Візантыі [189. 173],
У сваю чаргу высокі ўзровень духоўнай асветы турава-пінскіх дрыгавічоў быў абумоўлены іх этнічным сваяцтвам, згадаем сведчанш П -Й. Шафарыка, Я.Ф. Карскага, М.В. Доўнар-Загюльскага, вядомых сучасных славістаў балгарына М.С. Дрынава. расіян А.М. Трубачова, Ю.А. Лабынцава, беларусаў Г.А. Цыхуна, М.М. Грынчыка і інш . з колішнімі перасяленцамі з палескай прарадзімы суседнім грэкам і балгарам племем дрыгавітаў, мясцовая гаворка якога святымі роўнаапостальнымі Кірылам і Мяфодзіем была пакладзена ў падмурак царкоўнаславянскай мовы. Відавочна, таму сярод першых пісьмовых помнікаў на ўсходнеславянскіх землях з’яўляецца ў XI ст Тураўскае Евангелле ці Тураўскія лісткі. Натуральна, гэтае гісторыкаэтнічнае сваяцтва з візантыйска-балгарскай традыцыяй адчувалася нават і ў «залаты век» старабеларускага пісьменства. бо Тураўскае Евангелле было знойдзена ў Тураўскай Прэабражэнскай царкве князёў Астрожскіх, дзе нарадзіўся і быў ахрышчаны княжыч Канстанцін Іванавіч, а потым Канстанцін Канстанцінавіч. Князі Астрожскія наказвалі вельмі беражліва ставіцца да гэтага помніка добрапамыснасці нашых продкаў, таму ён і захаваўся да XIX ст., калі быў адшуканы спачатку мастаком Гразновым. а потым зафіксаваны і апісаны ў 1863 г. М. Сакаловым у час этнаграфічнага падарожжа на Палессе [300. 48].
XI ст. даносіць да нас звесткі і пра знакаміты кодэкс Гертруды, дачкі праваслаўнага польскага князя-караля Мешкі II і яго жонкі Рыгезы. Пад часзамужжа Гертруды за князем Ізяславам Яраславічам, у 1050 г. кодэкс трапіў у Тураў, дзе да яго, паводле звестак, было дададзена пяць мініяцюр: выявы чатырох евангелістаў і групавы партрэт сям’і князя, ад імя каралевы-княгіні была дапісана малітва за членаў сям’і. Пазней унучка Гёргруды стала жонкай вя-
домага праваслаўнага польскага караля Баляслава III. пры ей кодэкс быў перавезены ў Польшчу.
Таксама варта згадаць, шю святая роўнаапостальная Вольгазаходзілаз новазапаветнай пропаведдзю пасля прыняцця ёй хрысціянства ў Канстанцінопалі па Дняпры і I Ірыпяці ў Тураў, а потыму 1 Іолацк і Віцебск. ГІра падзвіжніцкае служэнне асвеце краю княгіні сведчыць старажытная лірніцка-багамольская песня. «О, прыйшла да нас Божая княжна Волыа!»
Сярод першых, хто ўспрыняў святло хрышчэння ад святогаУладзіміра, быў напаўлегендарны князьТур, у Кіеве нават захавалася царква ў імя свягога Тураўскага мучаніка, а месца пакут яго імянуецца «святым месцам». Пашырана на Палессі і легенда пра пакутніка і выспаведніка Дзіянісія Тураўскага, аднаго з паслядоўнікаў і вучняў легендарнага Тура, які заі інуў ад язычнікаўу селішчы Міхнавічы, што паміж Туравам і Мазыром. Згоднажаданню Уладзіміра Вялікага, пры Святагюлку I у Тураве засноўваецца на чале з еп. Фамою епіскапская кафедра, якая ўключала ў сваю юрысдыкцыю гарады: Пінск, Наваградак, Гародню, Бярэсце, Ваўкавыск, Слуцк, Копысь і інш.
Сапраўдны росквіт Турава пачаўся лры Святаполку II, малодшымсынеЯраполкаКіеўскага, якіз 1087 па 1093 гг сядзеў князем тураўскім, стаў вядомым у краі сваёй асветніцкай дзейнасцю, спрычыніўся да стварэння Тураўскага летапісу.
3 палескіх святых найбольш вядомы Марцін Тураўскі, якога ў час цяжкога прыступу хваробы, калі ніхто з манахаў не мог яму дапамагчы з-за паводкі на ГІрыпяці, Гасподзь ацаліў праз нябесных заступнікаў святых мучанікаў Барыса і Глеба. Гэтыя звесткі даносіць да нас «Слова аб Марціне-мніху»зтураўскай рэдакцыі жыція святых Барыса і Глеба, магчыма, прымеркаванага(1072 г.)дастагоддзя
праслаўлення першыхусходнеславянскіх святых. Да гірыняцця інацкага чыну Марцін служыў поварам у епіскапаў Сімяона. Ігнація і Іаакіма з 1120 па 1146 гг., потым падвізаўся інакам Барысаглебскага манастыра, нават сышоў у затвор. Сярод мяркуемых аўтараў «Слова аб Марціне-мніху» даследчыкі называюць Кірыла Тураўскага.
«Златасловам» зямлі Беларускай спрадвеку слыў свяціцельепіскап Кірыл Тураўскі(1113 [?] — 1190 [?]), памяць — 28 красавіка (11 мая). Паходзіўён, надумку A. А. Мельнікава [169.27],зсям’і начальнікатураўскагагарнізонаабо тураўскага намесніка вялікага князя. Даследчык наватвыказвае меркаванне, ш то бацькам Кірыла мог быць сам князь Яраслаў Святаполчыч. Ад настаўніка-грэкасасвіты княгіні Варвары з дому канстанцінопальскіх імператараў Комнінаў малады Кірыл, відаць, выдатна засвойвае візантыйскую класічную адукацыю. Каля 1123 г. змена тураўскай дынастыі, ганенні на бацькоў, іх адыход да Госпада падштурхнулі юнака прыняць манашаскі пострыг, магчыма, у заснаваным яго бацькамі Мікольскім мужчынскім манастыры. Згадаем, штоўтыя часы не толькі князі, але і многія заможныя гараджане засноўвалі храмы, якіх у Тураве налічвалася 75—80 на той час. Неўзабаве духоўны асяродак усходнеславянскіх зямель знаёміцца з пяццю малітвамі Кірыла-манаха. Асабліва вядомы цыкл пропаведзяў святога аб інацтве: «Слова ўказанне. адкуль жыццё ў людзях бязжоннас», «Аб чарнарызчым чыне», «Да Васілія ігумена аббеларызцы і манашастве», «ДаВасілія ігуменаабсхіме». Каля 1148 г., пры мітрапаліце Кіеўскім Кліменце Смаляцічы, манах Кірыл прымае на сябе подзвіг стоўпніцтва па прыкладуаскетаў БліжнягаУсходу і ВізантыіСімяона(390 г.) і вучня яго Данііла (409—493 гг ), затвараецца ў стоўпападобнай келлі-піртасе. У 1157—1158 гг. з перамогай грэкафільскага руху, пасля заваёвы Турава князем Юрыем. які