Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
У працы, зыходзячы з вышэйвызначанага шмагступеннага і рознабаковага засваення хрысціянскай ісціны зямнымі рэгіёнамі, даецца тэарэтычнаабноўленая канцэпцыя еўрапейскага Рэнесансу. Пастаноўка праблемы вымагаецца ўжо самім пераглядам вытокаў і пачатковых форм Ад-
раджэння, распачатыму колахзаходнеі цэнтральнаеўрапейскіх вучоных. Рэнесанс, як чарговая хваля хрысціянскага духоўнага абнаўлення, згодна ўстаноўленых сучаснай навукай фактаў, узнікаў у нетрах усходняй царквы, найперш ваўдасканаленні манашаскага подзвігу (плынь ісіхастаў), у адраджэнні раннепатрыстычных каштоўнасцей, у аднаўленні кананічнай біблейскай, у тым ліку тэксталагічнай традыцыі (дзейнасць Тырнаўскай і Рэсаўскай школ). Такім было Адраджэнне, ці духоўны Рэнесанс, у раннегатычны перыяд і на Захадзе, і толькі пазней ён ухіліўся ў аднаўленне антычных, язычніцкіх у сваёй аснове ідэй, пад выглядам вызвалення, раскавання чалавека на практыцы зніжаў хрысціянскія каштоўнасці, спрашчаў мараль, небяспечна прагматызаваў духоўныя заваёвы Сярэднявечча.
Усходнеславянскі Рэнесанс няўхільна супрацьстаяў адраджэншо язычніцтва, уяўляў сабой далейшае развіццё хрысціянскіх адкрыццяў пра чалавека, упарадкавання яго жыцця на аснове любові, цярпення, пераадолення пакут, гэтых вышэйшых прынцыпаў гуманізму, духоўнага самаўдасканалення асобы, што толькі і трымаюць род і народ у яго гістарычнай хадзе.
Разгорнутая ў даследаванні карціна хрысціянскай культуры ў яе скразной місіянерскай узаемапранікальнасці, вывучэнне першага (фактычна візантыйскага) і другога паўднёваславянскіх узаемаўплываў на землях ВКЛ^ пастаноўка пытання аб пазнейшым зрушэнні праваслаўнага цэнтра ў рэгіён усходняй Славіі, даследаванне хваляў адраджэпня ў беларускай гісторыі на залатым ланцугу яго архетыповых носьбітаў, пачынаючы ад эпохі прыняцця хрысціянства і заканчваючы найскладанейшай эпохай супрацьстаяння уніі, акаталічванню і паланізацыі, раскрыццё працэсаў духоўна-кулыурнага ўздзеяння з боку новых ус-
ходнеславянскіх цэнтраў, дазволілі ў навуковым плане сфармуляваць ідэю пра III славянскі (беларускі)уплыў.
Фактычна беларускі ўплыў пачаўся з першаасветніцкай манашаскай дзейнасці на нашай зямлі Ефрасінні Полацкай, КірылаТураўскага. постацей праслаўленых ваўсім праваслаўным свеце. Апошні нават іменаваўся «златавустам», «паче всех восснявшнм нам наРусн» Айчынны перакладчык Бібліі, першадрукар. асветнік, энныклапедысту шматлікіх галінах ведаў Францыск Скарына— дзеяч усёй Сярэдняй Еўропы, невыпадкова за яго шырокае культурнае ўздзеянне. а значыць і за раздзяленне яго славы спрачаюцца нашыя суседзі. Як ужо згадвалася, славутая Астрожская Біблія, падрыхтаваная на аснове Генадзіеўскага звода кваліфікаваным рэдагаваннем, новаперакладамі з Септуагінты, зверкай з арыгіналам дасведчанымі тэолагамі астрожскага біблейскага асяродка, сталася неацэнным духоўным здабыткам, канонам і перакладчым узорам для ўсяго праваслаўнага свету. А ўжо «залаты век» старабеларускай кніжнасці, унікальнай у Сярэднявеччы лексікаграфічна-граматычнай культуры, аўтарытэтамі прызнаецца агульнаславянскім дасягненнем. Беларускія граматыкі высока цаніліся славянскімі будзіцелямі. В Копітар, Й Добраўскі бралі іх за ўзор пры складанні айчынных гра.матык. «Граматыку» М. Сматрыцкага з «Арыфметыкай» Л. Магніцкага і «Псалтыром рыфмаваным» Сімяона Полацкага М.В. Ламаносаў называў «варотамі сваёй вучонасці». Па падручніку Сматрыцкага вучыліся не толькі ў Расіі, у 1722 г. ГІётр I паслаў да сербаў двух настаўнікаў з вялікай колькасцю царкоўных прыналежнасцей і кніг, у тым ліку 70 «Граматык» Мялеція Сматрыцкага [193. 107—109]. Старабеларускія граматыкі і лексіконы мелі настолькі шырокае хаджэнне ў ранняй рускай філалогіі, што нават на пачатку XIX ст. былі спробы перарабіць «Лексіс» Л. Зізанія пад старарускі помнік.
Плённыя працэсы збліжэння царкоўнаславянскіх і народных пачаткаў, якія вызначыліся ў літаратурнай мове ВКЛ, непасрэднай спадчынніцы мовы-кайнэ былой Кіеўскай Русі, у цэлым дасягненні лексікографа-граматычнай айчыннай культуры аказалі ўплыў, паслужылі шмату чым першапраходным вопытам для польскага, чэшскага і рускага этнасу ранняй пары пры фарміраванні літаратурных моў на народнай аснове ў перыяд павышэння нацыянальнай свядомасці.
Узорнаразвітае ў ліку першых ў Еўропе заканадаўства ў ВКЛ, пачынаючы з агульназемскіх прывілеяў 1387, 1413, 1447, Судзебніка Казіміра 1468 г., наступных рэдакцый Статутаў 1529, 1566 і іх друкаванага выдання 1588 г. праіснавала ў Беларусі, Украіне, у судах Латвіі і Эстоніі (у перакладзе на нямецкую мову)да сярэдзіны пазамінулагастагоддзя. ГІры адсутнасці пісанага права ў Заходняй Еўропе таго часу Статуты 1529 і 1566 гг. перакладаліся на лацінскую і польскую мовы, а яго ўдасканаленая друкаваная рэдакцыя 1588 г перавыдавалася на працягу 1614,1619,1648, 1694, 1744, 1786, 1819 гг. на польскай і рускай мовах, выкарыстоўвалася ў канцы XVI ст. пры кадыфікацыі прускага права, а таксама пры падрыхтоўцы Саборнага Укладання 1649 г. у Масковіі [308. 521—524],
Пра шырокі ўскосны ўплыў сведчаць старабеларускія лексіконы, у прыватнасці «Сіноніма славенароская», якая прызначалася для перакладу з беларускай мовы на старарускую. Дарэчы, у Сярэднявеччы нярэдка можна было сустрэць у Заходняй Еўропе кнігі з паметай «у перакладзе з беларусінскага». Нарэшце і праз радыусы III беларускага ўнлыву можна меркаваць (узнаўляць) шлях айчыннай старой кнігі, якая «асела»ў бібліятэках іархівахсуседніхкраін і сусветных цэнтраў.
Новы этап Ш-га славянскага (беларускага) ўплыву звязаны з заснаваннем Кіева-Магілянскай Акадэміі і непас-
рэдна з постацямі выдатных багасловаў-апалагетаў, біблеістаў, тэарэтыкаў красамоўства гэтага перыяду. Фактычна найбольш буйныя дзеячы рускай царквы перыяду станаўлення самастойнай багаслоўскай школы: Стэфан Яворскі, Епіфаній Славінецкі, Лазар Барановіч, Сімяон Полацкі, Дзімітрый Растоўскі. Георгій Каніскі і інш. —гэта пасланцы Кіева-Магілянскай Акадэміі, якія запрошваліся рускімі царамі ад часоў Аляксея Міхайлавіча.
Максімалізм духоўнай павагі-патрабавальнасці да чалавека, як вобраза і падабенсі ва Божага. хрысціянская эра ўпершыню ўводзіла ў аснову, перспектыву жыцця. Сам быційны ўклад маральнага ўдасканалення з прыкладамі вышэйшага подзвігу ў манашастве. з духоўнымі ўзорамі жыцій святых і мучанікаў Хрыстовай веры знайшлі ўвасабленне ў архетыповай лініі выдатных духоўных падзвіжнікаў асветы і грамадзянскай дзейнасні кожнага народа. Славутыя сусветныя дзяржаўныя дзеячы і мысліцелі народаў (і айчыннага этнасу ў тым ліку) засведчылі гэтае фенаменальнае дасягненне хрысціянскай культуры, якое сталася асновай добрадайнай жыццяўстойлівасці і прагрэсу нацый.
«Няхай развіваецца навуковая культура—пісаў I В.Гётэ — няхай узрастаюць прыродазнаўчыя навукі, няхай розум чалавечы ўдасканальваецца колькі заўгодна, але культурнага і маральнага ўзроўню хрысціянства, якое ззяе ў Евангеллях, ім не дасягнуць» [22. 23].
I калі не толькі над сваёй, але і над усёй усходнеславянскай духоўнай спадчынай удзячна пашчыравалі пакаленні рускіх даследчыкаў, з глыбокай зацікаўленасцю вызнанаўкраінцамі духоўная гісторыя свайго народа, асабліва родапачынальны лёсахрысціянскі перыяд Кіеўскай Русі, дык беларускі ўклад ва ўсходнеславянскую духоўную культуру даводзіцца амаль цалкам аднаўляць і ў
фактаграфіі, іў канцэпцыяхтолькі сучаснаму пакаленню медыевістаў. Па агульным прызнанні даследчыкаў культуры, айчынная сярэднявечная спадчына ляжыць яшчэ спрэс прыхаваным скарбам, узняцце якога з забыцця выпала на долю маладзейшай навуковай генерацыі, хоць на разворванне яе цаліннага аблогу адважваюцца пакуль толькі адзіночкі.
Факталагічная і праблемная навізна аб’екту нашага даследавання з неабходнасцю вымагае выяўлення самой драматургіі навуковага пошуку, узроўняў подступу да асэнсавання матэрыялу, метадалагічных шляхоў рашэння праблемы і комплексу вывадаў, да якіх гірыходзіў аўтар (гл. абгрунтаванне ў I раздзеле «Пралегаменныя аспекты вывучэння старажытнай кніжнасці»),
Узроўню анталагічна-духоўнага разгляду беларускага Сярэднявечча праз прызму абноўленай метадалогіі прысвечаны II раздзел працы «Скразная рэцэпцыя хрысціянскай асветы. Архетыповая лінія айчыннага Адраджэння».
Цэнтральнае месцаў рабоце займаюць раздзелы «Традыцыі старабеларускай біблеістыкі, перакладу і тэксталогіі Св. Пісання» і «Універсалізм Слова ў С?ярэднявеччы. Старабеларуская школа філалогіі і красамоўства», у якіх вырашаецца кола праблем старабеларускай кніжнасці на экзэгетыка-тэксталагічным, мовазнаўчым, рыторыка-паэтычным узроўнях.
У пэўным сэнсе выніковым, зноў жа насычаным пастановачна-пралегаменнымі элементамі, агрымаўся заключны V раздзел «Да праблемы III славянскага (беларускага) уплыву. Характар «ускраіны» культурна-гісгарычнага тыпу». Як вынікае з названых параграфаў, у раздзеле славутыяз’явы 11II паўдневаславянскіхуплываў уводзяццаў пашыраны гісторыка-славістычны кантэкст, вызначаецца ўклад усходнеславянскага рэгіёна, у прыватнасці, трох хва-
ляў беларускага ўплыву ў рэцэпцыйна-скразную асвету хрысціянскай цывілізацыі.
У межах сфармуляванага намі аб’екта даследавання для вытлумачэння вяршынных дасягненняў старабеларускай культуры ў яе сувязі з гістарычным быццём этнаса найбольш метадалагічна адэкватным на сучасным этапе пазнання нам уяўляеццасінтэзтэорыі кулыурна-гістарычных тыпаў; неабходнай для вызначэння кодавых характарыстык нацыянальнага менталітэту і яго карэляцыйнай праекцыі на памежна-ўскраіннае становішча беларускай культуры, з канцэпцыяй архетыпізацыі гістарычнага жыцця ў якасціўнутрыэтнаграфічнага механізму наўзроўні выдатных дзяржаўных дзеячоў, асветнікаў, мысліцеляў і трансфармацыі рэцэпцыяваных ці выпрацаваных імі ідэй, духоўна-маральных ідэалаў і законаў ва ўсіх сферах нацыянальнага быцця. Названыя метадалогіі, што пачынаюць дамінавацьу працах беларускіх даследчыкаў, сваім узаемадапаўненнем дазваляюць набліжана да і істарычнай рэальнасці апісваць асаблівасці шляхоў нацыянальнага развіцця і яго духоўных прыярытэтаў (нацыянальная ідэя), а галоўнае, з дастатковай несупярэчлівасцю спалучаюць ролю асабовага пасіянарнага элементу нацыі з жыццём усяе этнічнае масы праз ідэалізацыю народнай дзейнасці ў формах ідэалогіі, вусна-паэтычнай і прафесійнай творчасці і ў цэлым духоўна-матэрыяльнай культуры грамадства.