• Газеты, часопісы і г.д.
  • Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

    канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
    Алена Галубіцкая-Яскевіч

    Памер: 360с.
    Мінск 2007
    79.2 МБ
    Працэсы рэцэпцыі хрысціянскай культуры праваслаўна-візантыйскага гыпу асабліва актывізуюцца на пачатку XI ст. на землях Кіеўшчыны, Полаччыны, Тураўшчыны і Смаленшчыны, калі аказваецца ва ўжытку багатая літаратура наблізкай і зразумелай мове— кніжнасць Балгарыі часоў цара Сімяона, якую славуты філолаг Ватраслаў Ягіч у свой час характарызаваў як адну з найбагацейшых у раннесярэдневяковай Еўропе, роўнуюсуседнім грэчаскаму і лацінскаму пісьменству [281.6—7],
    Менавіта праз візантыйска-паўднёваславянскія культуры пашыраецца ва ўсходнеславянскіх пісьменнікаў, паводле сведчанняў медыевіста II. Каліганава, прынцып мазаічнай кантамінацыі [232. 25] як сярэдневяковая Manepa пісьма, што дазваляла ў адным і воры спалучаць урыўкі, цытаты з кніг аўтараў, адрозных па стылях, жанрах, эпохах. Найбольш каштоўнымі ўтакой іерархіі былі цытаты са Св. Пісання, урыўкі зтвораў Айцоў Царквы. Мастацкітвор пі дыдактычны безтакой цытацыі выклікаў нават непавагу не толькі ў колах багасловаў, але і сярод чытачоў. Даследчыкі лічаць, што мазаічная манера пісьма ў жанрах прадмоўна-пасляслоўнага комплексу адна з самых старажытных у славянскіх літаратурах. Яна ўзыходзіць да твораў св. Кірыла і Мяфодзія, іх каментарыя да славянскай азбукі, перакладаўтэксіаўСв. Пісання і свяіаайцоўскай літаратуры [ 108. 4. 20],
    Далейшае развіццё гэты жанр атрымлівае ў творчасці пісьменнікаў Першага Балгарскага Царства, сяродякіхзнакамітыя Мяфодзіевы вучні Клімент Ахрыдскі, Навум Ахрыдскі, Ангеларый, Канстанцін Прэслаўскі і Грыгорый Прэсвіцер Мніх
    Да жанраў прадмоўна-пасляслоўнага комплексу звяртаўся славуты балгарскі пісьменнік і вучоны Іаан Экзарх, вядомы як заснавальнік сістэмы філалагічных ведаўу славян [129. 217—239], аўтар універсальнай кананічнай тэорыі перакладу, таленаві ты перакладчык святаайцоўскай літаратуры. Так, у Пралозе (своеасаблівай прадмове) да кніп «Нябёсы» ён арганічна ўпісвае сваю дзейнасць у рэчышча папярэдняйтрадыцыі: «Паколькі святы Божы чалавек Канстанцін, сірэч філосаф, паклаў шмат працы, складаючы пісьмёны для славянскіх кніг і перакладаючы выбраныя месцы з Евангелля і Апостала, — колькі мог; пакуль жыўу гэтым свеце цемры, столькі і пераклаў, — таму і ўвайшоў у бясконцае жыццё і атрымаў узнагароду за справы свае. A пасля скону Канстанціна застаўся ў свеце гэтым брат яго, вялікі архіепіскап Божы Мяфодзій, які пераклаў зэлінскай, г.зн. грэчэскай, на славянскую ўсе 60 устаўных кніг. Я ж, шматразоўслухаючы пра гэта, пажадаў перакласці наславянскую мову кнігі першанастаўнікаў, Айцоў Царквы» [232. 38],
    Такім чынам, з часоў славянскіх першанастаўнікаў і Іаана Экзарха каментарыйныя творы пачалі ўсведамляцца як мастацка-філасофскія. Усходнеславянскія медыевістычныя школы плённа засвойвалі і памнажалі гэтуютрадыцыю разгляду. Пачатакбыў пакладзены П.М. Строевым выданнем збораў старадрукаваных прадмоў і пасляслоўя ў 1829 і 1836 гг. Працы А.І. Іцігінай, I Баса. А.С. Дзёміна, Б.В. Сапунова, М.М. Розава, Я.Дз. Ісаевіча былі прысвечаны вывучэнню «калялітарагурнай спадчыны» найперш пасляслоўя I. Фёдарава да маскоўскага выдання Апостала 1564 г. якое па сваёй жанравай асаблівасці стаіцьу баку ад агульнай градыцыі. Друкарузбагаціў пасляслоўе элементам панегірыка ў гонар ідэальнага ўладара. У цэлым сам жаіір ва ўсходнеславянскіх пісьменнікаў значна пашырае
    межы складзенага канона. Ужо ў часы Ф.Скарыны жанравыя зрухі прадмовы больш схіліліся ў бок пропаведзі, яна пачала набываць выразныя рысы казання, як у тым жа фёдараўскім пасляслоўі да львоўскага Апостала 1574 года. Элементы казання істотным чынам узбагацілі ўнутраны змест львоўскага пасляслоўя, надалі дынамізм сюжэтнаму дзеянню «повестн», такое жанравае вызначэнне сваім творам, ужо як падвіду мастацкай літаратуры, прапануе першадрукар.
    Выкарыстоўваць каментарыйныя творы ў якасці казання першым пачаўсв. Клімент Ахрыдскі, вядомы сваімі пахвальнымі словамі, палемічнымі гутаркамі-павучаннямі. 1 разам з іншымі жанрамі часоў першага паўднёваславянскага ўплыву прадмовы і «сказанія» як жанравая разнавіднасць хрысціянскай літаратуры знайшлі свой шырокі ўжытак на ўсходнеславянскіх землях.
    Відапь, ужо з тых часоў прадмовы і «сказанні» ўтварылі агульнае сінкрэтычнае адзінства, з якога толькі пры даволі скрупулёзным аналізе ўдаецца вылучыцьтой ш іншы жанравы падвід. Рысы гэтай жанравай мадыфікацыі назіраюцца ў выдатным рыторыка-публіцыстычным творы кіеўскага мітрапаліта Іларыёна «Слово о законе н благодатй», у якім Русь і славянскія народы, на думку даследчыкаў, уводзяшіа ў сям’ю хрысціянскіх народаў як роўныя [101. 1—146] Менавіта яму аддадзены пачэсны ты гул першага кніжніка ўсходніхславян.
    Напрамак сімвалічнага тлумачэння Св. Пісання ва ўсходнеславянскім багаслоўі, побач з Кірылам Тураўскім, у сярэдзіне XII ст. развіваў КліментСмаляціч, «кніжнік і філосаф. якіх, па сведчанні летапісу, у Рускай зямлі не бывала» [97. 178], Да ўзвядзення ў сан мітрапаліта Кіеўскага (1147) Клімент прайшоў строгую школу манашаскага подзвігу схімнікаўЗарубска-Пераяслаўскім манастыры, патым часе
    Яскевіч A. A.
    адзін з нямногіх усходнеславянскіх багасловаў скончыў курс Канстанцінопальскай (Магнаурскай) Акадэміі. Патрабавалызы схімнік ужо ў той ранні перыяд праводзіў лінію манастырскіх несцяжацеляў. Даследчыкі адносяць непасрэдна ў адрас мітрапаліта Мануіла, грэка па паходжанні, выкрывальныя словы Клімента: «нже чрнлагают дом к дому н села к селам... н бортн н пожнн, лядн же н старнны»[236. 526], Нескароны манахзасваю непрымірымасць да ўнутрыцаркоўных злоўжыванняў неаднойчы падзяляў лёс выгнанніка. Пасля абрання яго па настааянні князя Ізяслава Мсціславіча і паствы на высокую пасаду мітрапаліта Кіеўскага, уладыка ўзначал ьвае ўсходнеславя нскую партыю «строгай абраднасці» і разам з аднадумцамі (епіскап Ануфрый Чарнігаўскі) выношвае планы самастойнай аддзеленай ад Канстанцінопаля аўтакефаліі [57.20—28; 80. 49; 95. 101 —102, 103—107; 97. 178—190], Са спадчыны плённага багаслова, на жаль, засталося толькі «Пасланне Фаме прэсвіцеру», ды з прыпіскі да яго манаха Афанасія вядома аб стварэнні Кліментам пасля ўжо адыходу з кіеўскай кафедры 15 «Слоў», вартых ухвалення за веліч розуму, глыбінюсэнсу і дзіўнае красамоўства [80. 49; 95 101 —103; 97. 178—190]
    Мітрапаліт Клімент быў слынным экзэгетам свайго часу, у «Пасланні Фаме-прэсвіцеру» ён выявіў сябе глыбокім вытлумачальнікам многіх алегарычных месцаўу Бібліі і ў пагрыстычнай літаратуры. Вілаць, ужо ў яго часы існаваў у Смаленску славуты гурток экзэгетаў, які выхаваў наступнага выдатнага прапаведніка ў асобе святога Аўраамія Смаленскага. Духоўныя карані такой магутнай экзэгетычнай школы абумоўлены трывалымі сувязямі з Афонам, здабыткамі ўласнага вучылішча, заснаванага праўнукам Уладзіміра Манамаха Раманам Расціславічам (1160—1181).
    Носьбітам грэка-афонскага ўшіыву на славянскіх землях у X! стагоддзі быў прэпадобны Антоній Пячэрскі (t 1073), радаводу, па маці, з Гомельскага Палесся. Пострыг ён прыняў на Афоне. але праславіўся, па словах Нестара Летапісца, як святы Антоній Егіпецкі, у лясной пячоры ля вёскі Берастава, дзе раней падвізаўся ў час пераходу на Кіеўскую кафедру ў 1051 г. мітрапаліт Іларыён. У 1054 г. да етарца Антонія звяртаецца за духоўнай падтрымкай князь Ізяслаў з воямі. Неўзабаве вакол Антонія ўтвараецца брацтва з 12 чалавек. Потым св. Антоній на 14 іадоў сыходзіцьу затвор, пакідае знешняе кіраўніцтва манастыром старцу Феадосію (паміж 1035 і 1038—1074). Пераемнік Антонія здзіўляў усіх рознабаковасцю дараванняў, іаленгам арганізатара, незвычайнай ураўнаважанасцю, малітоўнасцю, празорлівасцю, сардэчнасцю, дабрачыннасцю, хрысталюбствам, абаронаю пакрыўджаных і гаротных. Старац Феадосій разам з св. Антоніем лічыцца Царквою заснавальнікамі і заканадаўцамі манашаства наўсходнеславянскіхземлях.
    Новы перакладчыцкі ўздым, што пачынаецца ў XIстагоддзі на Афоне іў Балгарыі, звязанызрухам ісіхастаў. Праз пасрэдніцтва ўсходнеславянскіх манахаў на Афоне пераклады помнікаў ранняе патрыстыкі прыходзяць на землі Тураўшчыны, Смаленшчыны, Кіеўшчыны і Полаччыны Пад уплывам эсхаталагічных настрояў Сярэднявечча, містыкааскетычнай літаратуры абіраюць для жыхарства пустыні адшэльнікі, узнікаюць новыя манастыры, асвечаныя пакаяльным жыццём сонмаайчынных падзвіжнікаў: Аўраамія Смаленскага, Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх, Ефрасінні Полацкай, Елісея Лаўрышаўскага і інш.
    Патрыстыка, грэчаскія святыя айцы, найбольш шанаваныя хрысціянскія пісьменнікі перакладаліся, вывучаліся, чыталіся, пералісваліся ў цішы манастыроў, гэтых своеа-
    саблівыхправобразаўдухоўныхакадэмій. Наваттворы Ісаака Сірына, самыя папулярныя ў сярэднявечных кніжнікаў, на думку даследчыкаў, найболып захаваны менавіта ў спісках тых часоў. Народ, які звяртаўся ў манастыры за падтрымкай і дапамогай у складаных жыццёвых клопатах, атрымліваў праз асвету далучэнне да ведання свету «горняга». духоўнае прасвятленне і абярог у нягодах [20. 1— 84], 1 самі князі пісалі старцам пра свае справы і даражылі іхпарадамі.
    Перакладчыкі і перапісчыкі, што працавалі ў Канстанцінопалі і на Афоне, карэнным чынамузбагацілі нетолькі мову кіеўскага кайнэ, прамову ўсходніх славян, але і нованароджаную на дыялектных асаблівасцях, у стылева-літургічнымяе пласцестарабеларускую мову ў выказванні складаных і тонкіх перажыванняў містычнага і аскетычнага характару [132. 88],
    Сярэдневечнае пісьменства, асабліва візантыйска-паўднёваславянска-афонская яго галіна, мела характар адкрытай сістэмы, што распаўсюджвала скразныя ўплывы на суседнія нацыянальныя мовы і культуры, якія ў сваю чаргу (у тым ліку і старабеларуская), развіўшыся, аддавалі свае духоўна-культурныя набыткі іншым народам.
    Такім чынам, старабеларуская літаратура яшчэ ў часы кіеўскага кайнэ фактычна атрымала пераемнасць ад візантыйскай і паўднёваславянскай кніжнасці. Ключавыя жанры пісьменства развіваліся, наіуральна. на айчыннай глебе пад уплывам класічных і патрыстычныхтрадыцый грэчаскай праваслаўнай культуры. Многія медыевісты адзначаюць, што першыя старабеларускія помнікі былі спіскамі з адпаведных паўднёваславянскіх, але ўслед за перакладнымі неўзабаве ўзнікаюць і ўласныя арыгінальныя творы, складваюцца свае духоўна-асветніцкія цэнтры ў I Іолацку, Тураве, Смаленску.