Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
чным этапе яе станаўлення вядучым метадам даследавання з’яўляецца кнігазнаўча-факталагічны з элементамі сістэмна-цэласнага аналізу. Вобразнасцю на славеснасінтаксічным узроўні пачала займацца лінгвісіыка, праблемы ж уласна мастацкай вобразнасці набылі тэндэнцыю вытлумачвацца толькі сістэмай тропаў. Такім чынам, асноўны змест паэтыкі сярэдневяковага твора шмат у чым, па-сутнасці, заставаўся па-за ўвагай даследчыкаў, па-за метадалаі ічным інструментарыем.
Як сведчыць гісторыя філалагічнай навукі, да ўзнікнення паэтыкі ў нацыянальныхлітаратурах яе ролю выконвала тэорыя красамоўства са сваімі строга распрацаванымі канонамі. сісгэмай фіг ур дум кі і фігур слова. тропаў і фіі ур уласна рытарычных. 1 аналіз сярэдневяковых твораў таму немагчымы без звароту да гэтай дасканала распрацаванай мастацкай сістэмы. Адсюль вынікае непасрэдна звязаная з гэтым праблема аднаўлення ў сваіх правах ужо ў многім занядбанай рытарычнай культуры.
Для набліжэння да сутнасці старажытнага помніка пісьменства, які належаў адначасова і лінгвістыцы, і літаратуразнаўству, і філасофіі, і гісторыі, ітэалогіі. утрымліваў звесткі па граматыцы, лексіцы, паэтыцы, рыторыцы, марыялогіі, гамілетыцы і інш , для раскрыцця зместу творчасці сярэдневяковага кніжніка, што быў паэтам і граматысгам, лексікографам і экзэгетам, красамоўцам і эдытарам, запатрабавалася дадзенае франтальнае абнаўленне мегадалогіі
Абгрунтаваны наўдзячным матэрыяле сярэднявечнай культуры метад агульнафілалагічнай цэласнасці можабыць пашыраны на сферу комплекснага аналізу іншых дысцыплін гуман п арнага сумежжа.
PA ЗДЗЕЛ П
СКРАЗНАЯ РЭЦЭНЦЫЯ ХРЫСЦІЯНСКАЙ АСВЕТЫ. АРХЕТЫІ'ІОВАЯ ЛІНІЯ AЙЧ ЫНHAГА АДРАДЖЭН НЯ
ХРЫСЦІЯНСЮЯ KAPAHI АДРАДЖЭННЯ: ВІЗАНТЫЙСКА-АФОНСКАЯ I РАННЯЯ
ПАЎД11ЁВАСЛA ВЯH CK АЯ TPAДЫЦЫI
Хрысціянства з’явіла сабой універсальнае па сусветных мэтах пераўтварэнне жыцця, і ўсю двухтысячагадовую яго гісторыю належыць разглядаць як ступені духоўнага Адраджэння-Узыходжання гібелых у паганстве народаў. Чаканнем вяртання «райскага веку» праайцоў чалавечых поўняцца Валаамавы, пазней Сівіліны прароцтвы, творы антычных паэтаў, знакамітая IV Эклога Вяргілія ўся і ірасякнута месіянскімі матывамі.
Яшчэ з часоў бл. Аўгусніна (354—430). які абгрунтаваў у сваёй шматтомнай працы «Горад Божы» правідэнцыяльную канцэпцыю гісторыі, усе вядомыя аўтарытэты 1280. 20—24] па гэтым пытанні адзінадушныя ў тым, што толькі хрысціянства ўнесла сабой у свядомасць народаў сапраўднае пачуццё гісторыі. надало ёй вялікасны духоўны сэнс і касмічную мэту, паставіла чалавека адказным сусветным цэнтрам, вызначыла яму задачне паступеннага маральнага ўдасканалення-ўзыходжання, каб быў варты сваёй велічы, не смеў быць ніжэй сваёй універсальнай годнасці. Г істарычнае жыццё набыло выхаваўчае значэнне для роду чалавечага. Біблія сімвалічнымі правобразамі судоў Божых і апакаліптычным падвядзеннем вынікаў дзейнасці людской на планеце ўнесла пачуццё гістарызму як вопыту, паведаміла пасіянарны драматызм зямному існаванню.
3 мноства аспектаў гістарызацыі свядомасці хрысціянскім вучэннем і быццеўкладам для нашага аб’екта даследавання важна падкрэсліць філасофска-кашіоўнасныя адносіны сярэднявечнай свядомасці да ўсёй вызначанай намі іерархіі этнічна-культурна-кніжна-філалагічнай цэласнасці: філасофія этнаса. філасофія кулыуры, філасофія слова і мастацтва.
Важнаадзначыць, што зсусветнай асветніцкай місіяй хрысціянства ўпершыню ўстанаўліваецца разуменне і самога паняцця «сусветнай культуры».
У тыпалагічным плане сусветная місія хрысціянства ўяўляе хвалі суцэльных уплываў і рэцэпцыі зямнымі рэгіёнамі адзінапатрабавальнагада чалавекауніверсальнага вучэння, укаранення ў этнічны і індывідуальна асабісты «шлях» кожнага з нас як «ісціны і жыцця» (Ін. XIV, 6) вялікасных маральных законаў, расхінутых навырасз і перспектыву сусветнага ўзыходжання Чалавека разумнага.
У гэтай сувязі патрабуецца аднаўленне ў анталагічным змесце самога паняцця асветы, у сярэднявечным разуменні этымалагічнагаад ‘святла’, ‘прасвятлення’, ‘асвячэння’ народаў святлом звышняй Боскай ісціны, высокамаральнымі законамі і ведамі. У выніку ў хрысціянскім разуменні і сама адукацыя мысліцца не проста як набыццё нейкіх ведаў, а як адукацыя-выхаванне, і сама асвета як нябёсная педагогіка і дыдактыка.
Без вяртання гэтага духаноснага зместу паняццю асветы мы не зможам па-сапраўднаму расчытаць ніводнага помніка старабеларускай кніжнасці, ні ацаніць філасофскага зместу дзеяння вялікіх хрысціянскіх асветнікаў, бо выхаванне, дыдактыка, выпраўленне нораваў — іх дамінанта і, такім чынам, ключ для інтэрпрэтацыі.
На думку даследчыкаў, прыняцце хрысціянства сталася для тагачаснага чалавека на Русі першай цэльнай кас-
магоніяй i разам зтым першым кодэксам маралі; яно акаляла чалавека прыгажосцю велічных храмаў, узорамі рэлігійнага аскетызму, набліжала да перспектываў будучага Збавення, нарэшце — яно прадстаўляла ў яго карыстанне пачаткі кніжнай асветы [206. XVIII], Хрысціянства несла якаснае перайначанне гаспадарчагаўкладу краіны: «на царкоўнай зямлі стан рабоў значна змяніўся. — яны падпарадкоўваліся іншым законам і атрымлівалі іншыя правы. Царква пераўтварала рабоў у вечных арандатараў зямлі Дома Божага; раб набываў статут умоўнага землеўладальніка і з паднявольнай істоты пераўтвараўся ў чалавека з пэўным спектрам волявыяўлення. Гэтая змена ў становішчы сялян на царкоўнай зямлі вяла да змены іх стану і ў свецкіх ўладароў» [208. 113],
Славянства, якое Прамысленнем Божым прымала хрысціянства ў пазнейшы гістарычны перыяд, сваім пісьменствам, духоўнай асветай і кніжнасцю абавязана манашаскаму подзвігу святых Кірыла і Мяфодзія, роднапляменных нам дрыгавітаў, што, паводле сведчанняў паўднёваславянскіх і айчынных даследчыкаў, у час II славянскагарассялення (VI ст.) эмігравалі з Палесся, аднаго з рэгіёнаў колішняй славянскай прарадзімы. Універсальная культурная дзейнасць, геніяльныя філалагічныя і экзэгетычныя інтуіцыі салунскіхбратоў пастварэнні алфавіту і літаратурнай мовы на ім, перакладу свяшчэнных і богаслужбовых кніг адкрывалі новую эпоху — перакладу Бібліі і. такім чынам рэцэпцыі духоўнай асветы, у параўнанні з народамі раманскага Захаду, на роднаснай і зразумелай па тым часе мове для ўсяе славянскае супольнасці.
Вядомы праваслаўны багаслоў і філосаф мовы Г В.Флароўскі так вызначыў ро. ію перакладуў станаўленні славянскай мовы: «Для перакладу патрэбна вялікаетворчае напружанне, значная вынаходлівасць і нетолькі насло-
вы Сапраўдны пераклад заўсёды азначае і станаўленне самога перакладчыка, яго ўваходжанне ў прадмет, г.зн. узбагачэнне самога ўспрыняцця падзеі, а не толькі яе далягляду... Гэта было станаўленне і ўтварэнне самой славянскай мовы, яе хрысціянізацыі і ўцаркаўлення, пераўтварэнне самой стыхіі славянскай думкі і слова, славянскага Логаса, самой думкі народа. Славянская мова склалася і набрала моц у хрысціянскай школе і пад моцным уплывам грэчаскай царкоўнай мовы, і гэта быў не толькі слоўны працэс, а менавітаскладванне думкі» [281.6], Уплыў хрысціянства сягае значна далей і глыбей уласна рэлігійныхтэм і пашыраецца ўжо на працэсы складвання менталітэта этнаса. Паводле аўтара, слуханне Евангелля ўвесь час на роднаснай мове за богаслужэннем прымушала памятаць аб Хрысце і захоўваць яго жывы вобраз у сэрцы [281. 8],
Менавіта біблейскі пераклад быў правадніком першага паўднёваславянскагаўплыву на землі Кіеўскага, Полацкага, Турава-Пінскага і Смаленскага княстваў. Натуральна, таму ля калыскі нашага пісьменства стаіць Царква з роўнаапостальнымі салунскімі братамі Кірылам і Мяфодзіем, саборам Беларускіх і Кіева-Пячэрскіхсвятых, выспаведнікаў, падзвіжнікаў асветы ў краі. Святы Кірыл Тураўскі неаднойчы зазначаў, што менавіта манастыры былі цэнтрамі кніжнасці, а інакі —стваральнікамі літаратурнай мовы. Пра асвету беларускі свяціцель пісаў як пра непасрэдна манашаскую справу: «Не глаголнте: жену нмам н детй кормлю н дом сзрою, лн князю служу, лм власть держу, лй ремество; да не наше есть дело почнтанйе кнйжное, но чернечьское» [20. 11J.
На думку медыевістаў, сусветнае гістарычнае значэнне мела захаванне пераемнасці ірадыцый антычнай культуры Грэцыі і Рыма [105. 4—5], Неабходна адзначыць агромністую ролю вучоных Візантыі, гэтага унікальнага пе-
раемнага цэнтра— дзяржавы сярэдневяковай Еўропы, які не зазнаў палітычнага і культурнага разрыву ў сваім развіцці пры пераходзе ад антычнасці да раннефеадальнай эпохі. Візантыйскія вучоныя заслужылі вечную ўдзячнасць усіх наступных пакаленняў за зберажэнне і перадачу ў рукі гуманістаў Рэнесанса спадчыны антычнай літаратуры і філасофіі.
У гэтым сэнсе дамінантная ў славістыцы канцэпцыя 1 і II паўднёваславянскіх уплываў патрабуе больш анталагічнага паглыблення, сваімі вытокамі яны маюць найудзячную візантыйскую крыніцу, і таму пад першым з іх павінны падразумявацца візантыйска-паўднёваславянскі змест і кантэкст. На працягу шэрагу стагоддзяў кантакты часамі зводзіліся да мінімума, тым нс менш Візантыя ўсё ж адзіная з краін Еўропы захавала непасрэдную пераемнасць гістарычных сувязей з антычным светам, заўсёды заставалася патэнцыяльнай крыніцай далучэння да вялікага культурнага мінулага. Асабліва непасрэдным і плённым быўуплыў Візантыі на Балканскія краіны, Арменію і Грузію, ВКЛ і Масковію. ГІраз пасрэдніцтва Візантыі вучэнне Арыстоцеля і здабыткі арабскай сярэднявечнай культуры пашырыліся ў заходнееўрапейскіх універсітэтах у эпоху Адраджэння. Вынікам візантыйскага ўплыву ў мастацтве стаўся т. зв. «раманскі стыль», асноўныя рысы якога Дз. С Ліхачоў надзяляе касмічнай універсальнасцю: «Рысы гэтага стылю адлюсі раваны ў агульным для ўсіх відаў духоўнай дзейнасці чалавека імкненні да манументальнасці, да акрэсленасці «архітэктурных» чляненняў і выразнасці суадносін галоўных частак пры адначасовай «недакладнасці» і разнастайнасці дэталяў, у спробах ахапіць як магчыма шырэй Сусвет у цэлым. бачыць у кожнай дэталі Сусвет, у тэндэнцыі падпарадкоўваць такому адзінаму тлумачэнню ўсе з’явы, сгварацьунутраныя сімвалічныя сувязі паміжусімі
сферамі існавання. Гэты стыль пранізаны пафасам універсалізма, схільны даўсталявання сувязей паміжусімі формамі існавання, паміжусімі відамі мастацтва»[154. 37—38],