Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Памер: 360с.
Мінск 2007
вызначаўся імкненнем да незалежнасці ад Кіева, Кірыл рукапакладаецца ў епіскапы. Менавіта на гэты час прыпадае росквіт гамілетычнага таленту тураўскага «златавуста», які змагаецца ў пропаведзях сваіх з рэшткамі ў яі о паставе забабонаў і адкрытага язычніцтва, заклікае жыць у Хрыстовых запаветах, не захапляцца п’янствам і чрэваўгоддзем, а клапаціцца пра гаротных і нямоглых.
I Іаміж 1150—1151 гг., на думку даследчыкаў, з Кірылам Тураўскім блізка сыходзіцна князьАндрэй Багалюбскі, магчыма, прапануе яму епіскапства, калі яму дастаецца ў спадчыну ад бацькі Юрыя Далгарукаіа Перасопніца, Тураў, Дарагабуж, Пінск. 3-за княжацкіх міжусобіц Андрэй Юр’евіч засноўвае сваю сталіцу ва Уладзіміры-на-Клязьме, ушаноўвае і селішча Багалюбаў, на шляху ў якое яму была яўлена цудадзейная ікона(у наш часяна праславілася міратачэннем).
Нарэшце, добрапамысны князь прапануе на мітрапаліта свайго кандыдата, не інака-чарняца, па патрабаванні канона, а белага святара Феадорца з Суздаля. Феадорац, дамогшыся звання архіепіскапа ў Канстанцінопалі, не адмаўляецца ад шлюбу і не прымае манашаства. а працягвае насіць белы клабук, нават пачынае лічыць сваю кафедру аўтакефальнай. 3-за анафемы мітрапаліта Канстанціна II ён падпадае пад кананічную забарону. У супрацьвагу гэтаму Феадорац зачыняе ўсе цэрквы ва Уладзіміры. Андрэй Багалюбскі вымушаны быў аддаць яго пад мітрапалічы суд (у Кіеў). 3 абвінаваўчай прамоваю «Слова ў Нядзелю Святых Айцоў, Сёмую па Вялікадні» выступіў і Кірыл Тураўскі.
Напачатку, відаць, Кірыл Тураўскі падтрымліваў кандыдата князя Андрэя Багалюбскага, але пасля вайны Феадорца ў стане шлюбнага мітрапаліта супраць усяго і ўсіх свяціцель піша шэрагвыкрывальныхтвораў: «ГІрытчу пра сляпца і храмца» («Прытчу пра душу і цела»), «Казанне аб
Яскевіч A. A.
чарнарызскім чыне», атаксама«Словаў Вялікую Субогу», «Слова ўказанне, адкуль жыціе ў людзях бязжоннае . .» і інш. Сярод лепшых твораў свяціцеля: «Малітвы на ўсю Сядміцу», «Пакаяльны канон», «Канон малебны», «Капон святой Вользе» (да 200-годдзя яе ўшанавання), «Штодзённае выспавяданне ... і памінанне» і інш.
Кірыл Тураўскі ў бытнасць сваю епіскапам узводзіць у канцы XII ст. велічны сабор. 3-за падзейміжусобш на мяжы 80—90 гг., пакінуўшы епіскапскі сан, свяціцель падвізаецца ў Барысаглебскім манастыры, дзе былі паграбёны яго астанкі. Ужо ў ХІП ст. яго называюць святым манахам, a ўжо ў XVI ст. пішацца праложнае жыціе і служба ў яго гонар як мясновага святога, шырокае ўшанаванне якога пачынаецца на мяжы XIX — XX стст.
Адной з вяршынь святасці Тураўскай зямлі стаўся свяціцель Лаўрэнцій (памянь — 29 студзеня (11 лютага), пераемнік (1184 г.) Кірыла Тураўскага на епіскапскай кафедры. ГІаводле меркаванняў даследчыкаў святы нарадзіўся ў 30-я гады XII ст. на Тураўшчыне. Падвізаўся ён напачатку ў Барысаглебскім Тураўскім манастыры. потым перайшоў у Пячоры, прыняў затвор у келлі суседняга манастыра ў гонар святога вялікамучаніка Дзімітрыя Салунскага. Згадаем, што Дзімітрыеўскі манастыр быў усыпальніцаю князёў тураўскіх і іншых нашчадкаў Ізяслава. Напрыклад, Яраполк-ГІётр імкнуўся ўзвесці царкву ў гонар першавярхоўнага апостала Пятра, князь, а потым яі о дачка Анастасія,жонкаГлеба Мінскага, асабліва падтрымлівалі гэтыхрам і Кіева-Пячэрскую Лаўру. Подзвіг затворкіцтва манаха Лаўрэнція быў прыняты Госпадам і ён спадобіўся дара цудадзейных ацаленняў і выгнання злых духаў. Надзвычайная сціпласць святога выявілася і ў тым, што, калі нейкі кіяўлянін, апантаны злымі духамі. прынесены роднымі, прасіў у Лаўрэнція Тураўскага ацалення, то падзвіжнік, каб паз-
бегнуць славы людской, загадвае несці знямоглага ў Пячоры. Неўзабаве пасля свайго адыходу да I оспада святы пачаў мясцова ўшаноўвацца, ен услаўляецца ў дзевятай песні другога трапара канона кіева-пячэрскім святым (XVII ст.).
Сярод носьбітаў I паўднёваславянскагаўплыву разам з падзвіжнікамі з Полацкага і Турава-Пінскага княстваў былі святыя і асветнікі з зямлі Смаленскай.
Тэма пераемнасці беларускіх духоўных цэнтраў, глыбінная сувязь Супрасля саСмаленскам, а апошняга з Візантыяй патрабуекарпатлівагавывучэння. Справаўтым, што па тэрыторыі даўняй Беларусі праходзіў вядомы паўночны шлях са Скандынавіі ў Святую Зямлю, якім карысталася большасць еўрапейскіх паломнікаў [58 12],
11а думку М.В. Доўнар-Запольскага, асабліва вялікую ролю сярод трох буйнейшых беларускіх гарадоў Тураў — Смаленск — Полацк адыгрываў Смаленск, які «стварыў ў сценах сваіх манастыроў цэлую літаратурна-асветніцкую школу», ніто падтрымлівала «жывыя зносіны з Візантыяй» [80. 49].
Славу Смаленску прынёс знаны багаслоў-экзегет і красамоўца мітрапаліт Клімент Смаляціч (канец XI — пачатак XII ст. — не раней за 1164 г), які шанаваўся паствай за строга падвіжніцкі лад жыцця, бяссрэбніцтва і ўмацаванне добрапамысных нораваў у краі. Сапраўдным светачам свайго краю стаў прэпадобны Аўраамій Смаленскі (памяць -— 21.07 / 03.08. н.ст.), які прыцягваў усіх вернікаў сваімі натхнёнымі казаннямі, у час яго пропаведзяў навакольныя храмы пусцелі, усе сцякаліся слухаць яго У Смаленску часоў Аўраамія Смаленскага(сярэдзіна XII — пачатак XIII стст.) былі навучальныя ўстановы тыпу прыхадскіх школ і вышэйшых асветніцкіх асяродкаў, дзе вывучалі грэчаскую і лацінскую мовы, вяліся багаслоўскія і філасофскія дыспуты. Таму, паводле М.В Доўнар-Запольскага: «Смаленскія
кнігасховішчы мелі багаты кніжны матэрыял... Смаленск даў шэраг цудоўных літаратурных твораў, пачынаючы з пасланняў Клімента, біяграфіі Аўраамія, напісанай Яфрэмам, і канчаючы аповесцю аб Мяркурыі, пра падарожжа Ігнація Смалянінаў Палясціну і Канстанцінопаль... Шмат літаратурных гюмнікаў не дайшло да нас, напрыклад, Смаленскі летапіс. Наогул у гісторыі асветы старажытнай Русі роля Смаленска такая ж важная, як і роля старэйшага з гарадоў — Кіева» [80. 50],
Росквітсамастойнасці смаленскага княства прыпадае на першую палову XII ст, калі ім кіраваў унук Уладзіміра Манамаха Расціслаў Мсціслававіч, празваны ў народзе Пабожным. Падтрымліваючы свайго брата Ізяслава ў барацьбе супраць яго дзядзькі Юрыя Даўгарукага, Расціслаў дасягнуў, аднак, таго, што Смаленская зямля не была спустошана міжусобнымі войнамі. для ўзняцця аўтарытэту свайго княства ён абсталяваў тут самастойную епіскапію, надзяліў яебагатымі прыбыткамі [80. 411
Прыналежнасць князя смаленскага Расціслава, а пазней вялікага князя кіеўскага, да Сабору Беларускіх святых вытлумачваецца яго падзвіжніцкай і міратворчай дзейнасцю. па сцверджанні А.А. Мельнікава, ён быў увасабленнем слоў прарока Ісаіі пра Цара, які будзе ўладарыць па праўдзе, і князях, што будуць кіраваць па законе (Іс 32, I). Нават япічэ ў канцы XIX — напачатку XX стст. народная памяць захавала песні пра Расціслава Пабожнага, якога людзі асабліва шанавалі як сапраўднага хрысціяніна і пазней любілі за яго цудадзейную нябесную дапамогу ў нягодах.
Бацькам добрапамыснага князя быў старэйшы сын Манамаха Мсціслаў-Феадор Мужны (1076—-1132), па смерці празваны Вялікі. Ён княжыў ў Смаленску. Растове, Суздалі, потым пасля бацькі ў Кіеве (1125 г).
У 1139 г. Усевалад Ольгавіч і Ігар Ольгавіч вырашаюць ісці вайноюсупрацьсваякоўсваіх: Расціслава Мсціславіча, каб выгнаць яго са Смаленска, і Ізяслава, каб пазбавіць яго пасаду Уладзімірскага і Полацкага. Расціслаў, паядняўшыся з братам Ізяславам, пачынае рыхтавацца да бітвы і горача моліцца. Гасподзь пачуў шчырыя малітвы верніка: войскі Усевалада, штостаялі нарацэ Гарыні, «неведама кім напалоханыя, нібыта Ізяслаў з вялікім войскам ідзе на іх, у паніцы ад уяўнага моцнага нападу пабеглі да Кіева» [171.75],
3 жніўня 1146 г. пасля смерці Усевалада пасад вялікага князя пераходзіць да Ізяслава. У 1147 г. малітвамі Расціслава, яго мужнымі паводзінамі і вернасцю свайму слову прадухіляецца набег СвЯтаслава Ольгавіча і Юрыя Уладзіміравіча Суздальскага на землі Ізяслава. Першымі з поля бітвы ноччу адышлі полаўцы, потым князі Ізяслаў і Святаслаў Усеваладавічы пакідаюць Святаслава Ольгавіча і паспешліва бягуць да Чарнігава.
Увесь час Расціслаў, наследуючы запаветы св. Барыса і Глеба, імкнуўсяўтрымлівацьбратаад вайны: «Ты мнебрат старэйшы — і я ў тваёй волі. Як ты што добрае памысліш, я з тым згодны і гатовы па тваім загадзе ўсё з ахвотаю выканаць. Калі ж маеш жаданне паслухацца маёй парады, то для карысці сваёй дзяржавы... і ўсіх хрысціян — мір лепей за вайну... Яны пачалі вайну і ў тым павінныя. Але, адпакутваўшы за тое, зараз яны просяць у цябе міру. Гэта іх сорам, а не наш. а табе дзеля любові да Айчыны і браціі патрэбна сумленна прымірыцца. Толькі б яны злосць за Ігара пакінулі... і далі пісьмовы зарок і з клятваю пацвердзілі... не згадваць ранейшых прэтэнзій» [171 88]
Пасля ўцёкаў з Кіева вялікага князя Ізяслава Давыдавіча Расціслаў Мсйіслававіч абіраецца на кіеўскі пасад і на Святы Вялікдзень 12 красавіка 1158 г. урачыста пры ўсе-
Яскевіч A. A.
агульнай радасці народнай уязджае ў прастольную сталіцу. Яшчэў сваё княжанне ў Смаленску князь Расціслаў на месцы пакутніцтва святога Барыса Уладзіміравіча будуе Барысаглебскі каменны храм у 30-угодкі перанясення яго дзедам мошчаў святых братоў-пакутнікаў у Вышгарад. На~ маганнямі князя Расціслава адраджаеццастаражытная смаленская кафедра ў новым Багародзічным храме.
Добрапамысны Расціслаў заўсёды імкнуўся захаваць мір шляхам дынастычных саюзаў, у прыватнасці, ён жэніць сына Рамана на дачцы свайго праціўніка Святаслава Ольгавіча Севярскага, яднае шлюбам пляменніка Яраполка Ізяславіча з другой дачкою Святаслава Ольгавіча, выдае сваю дачку Агаф’ю за Ноўгарад-Севярсжага князя Алега Святаслававіча. Пра цесныя сувязі з Грэцыяй, паўднёвымі славянамі, трывалыя да іх сімпатыі сведчыць і той факт, што з маёмасці яго дзядзькі Вячаслава, добрапамысны Расціслаў узяў толькі залаты крыж, прывезешя з Візантыі
У канцы свайго жыцця для супакаення ноўгарадцаў, незадаволеных кіраваннем яго сына Святаслава Расціслававіча, стары і знямоглы князь дзеля забеспячэння міру едзе ў гэты вальналюбівы горад-рэспубліку. Былыя яго васальр смаляне, на працягу 30 вёрстаў віталі князя, калі па дарозе ў Ноўгарад ён наведаў свайго зяця Алега ў Чачэрску 3 ноўгарадцамі князь сустрэўся ў Вялікіх Луках. прымусіў іх прасіць прабачэння ў сына і паклясціся на крыжы захоўваць яму вернасць. У Смаленскуяго сястра Рагнеда Полацкая, ужо смяротна хворага, угаворвае застацца, але Расціслаў імкнеццаў Кіеў, каб прыняць пострыгу Пячэрскім манастыры. Згодна жадання Расціслава астанкі яго былі пахаваныя ў заснаваным ім жа манастыры Феадора Цірона. Ужо з XVI ст. князь Расціслаў шырока ўшаноўваўся як святы, згадваўся ў «Ступеннай кнізе». Расціслававы дух міралюбства перадаўся і ягоным дзецям. Яго чатыры сыны, падзя-