Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
нае звяно ў айчыннай біблейскай традыцыі і патрабуе аднаўлення пакуль у тых абмежаваных фактах і характарыстыках, якія давялося адшукаць і асэнсаваць даследчыцы.
Саюз ВКЛ з Каронай, які аблегчыў знешнюю палітыку дзяржаў канфедэрацыі, адбіўся найцяжэйшым уціскам на лёсе праваслаўя, зрабіў пад’ярэмным ягонае існаванне. У стольнай Вільні, дзе каталіцызм адразу пачаў насаджвань свае парадкі, праваслаўнае жыццё паступова паралізавалася, з-за немагчымых умоў спыніў выдавецкую дзейнасць і эмігрыраваў Скарына, вынішчаўся некалі славуты біблейскі асяродак
Але прамысленне.м Божым на заходняй мяжы беларускіх зямель ВКЛ ў Супраслі ўтварыўся адзін з буйнейшых цэнтраў кніжнасш — Slavia Orthodoxia, куды сцякаліся выгнаннікі багасловы, біблеісты, друкары. Невыпадкова таму на Падляшшы, у Заблудаве, у маёнтку магнатаў Хадкевічаў, заснавальнікаўСупрасльскага Добравешчанскага манастыра, пазней сусветна вядомай Супрасльскай Лаўры, у сярэдзіне 1560 г. было створана адно са старэйшых праваслаўных выдавецтваў, куды ад небяспекі апрычніны, пазбаўленыя падтрымкі ўжо цяжка хворага мітрапаліта Афанасія, пераязджаюйь вьгхадцы з беларускіх зямель Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, бяручы ў прафесійныя рукі наладжванне друкарскай дзейнасці.
Супрасльская Лаўра вядомая ў сусветнай навуцы тым, што ў яе сценах быў створаны Мацеем Дзесятым «Дзесяціглаў» Біблейскага звода, Супрасльскі зборнік 1519 г., які змяшчае самы поўны спіс беларуска-літоўскага летапісу 1446 г., Супрасльскі рукапіс (ці, як называюць яго ў замежнай навуцы, Супрасльскі кодэкс) з’яўляецца найстаражытнейшым помнікам усходнеславянскага пісьменства і мае ў сваім складзе словы-павучэнні Іаана Златавуста і іншыхайцоў Царквы[331. 17—18]
Пасля прыняцця Люблінскай уніі 1569 г., калі Падляшша і Валынь былі далучаны да Польшчы, вялікі гстман Хадкевіч дамагаецца, каб мяжа Княства праходзіла за Блудаўскай пушчай, праз яго палітычную вагу і аўтарытэт Заблудаву надаецца магдэбургскае права і на навакольных землях ствараецца асобная Заблудаўская пратапопія
У сярэдзіне XVI ст. Супрасльская Лаўра нетолькі займае вядучыя пазіцыі сярод праваслаўных манастыроў Вялікага княства Літоўскага, але і становіцца цэнтрам рэлігійна-літаратурнага жыцця Кіеўскай мітраполіі. Паводле сцвярджэнняў расійскіх, польскіх і ўкраінскіхдаследчыкаў, захавалася даволі шмат твораў праваслаўных падляшан першай паловы — сярэдзіны XVI стагоддзя, пераважна недаследаваных і практычна невядомых шырокай грамадскасці. Зазначым, што ў сярэдзіне XVI стагоддзя архімандрыт Супрасльскага манастыра Сергій Кімбар выступае з уласнай праграмай перакладу Бібліі на старабеларускуіо мову. «Паступоваў падляшскім асяродку склаўся літаратурна-рэдактарскі савет, куды ўваходзілі не толькі братчыкі, мяшчане, іірадстаўнікі духавенства, шляхты, але і адзінаверцы-суайчыннікі князі Астрожскія і Слуцкія, будучы канцлер Яўстафій Валовіч. каралеўскі пісар Міхал Гарабурда, акрамя архімандрыта Сергія Кімбара. будучы Патрыяршы Экзарх пратапоп падляшскі Нестар, а таксама былы ігумен Троіца-Сергіевай Лаўры, вучань Максіма Грэка» [334.22— 23], сусветна вядомы праваслаўны кніжнік і духоўны настаўнік старац Арцемій.
Захавалася сведчанне, што 16 верасня 1544 г. сам польскі кароль са світай наведаў манастыр і прыняў удзел у праваслаўным набажэнстве: «Вь лето оть начала ммру 7052-е, ннднктнкона 2, септемврня месяца 16, в неделю, на памяць велнкомученнцн Евфнмнн всехвалное, Жнкгнмунт Август, корол полскый, велнкмй князь лйтовскйй н
йных панств господарь н дедлч, короля Жйкгнмунтов сын н Казвмііра Якганловнча внук. бысть в дому Богородмцй обнтелл Супрясльское с многымй велможамн своймй, церковнаго м местнаго вндення м молебнаго пенйя, в святой пресветлой церквл Богородлцй оть начала даже й до конца слушавь, й внутрь святнлйта слречь олтаря бывь, й на святой трапезе, Святых Евангелнй н честных крестов й всех сосудов свяшенных оглядев, й по монастырю походмв, й в трапезнйцы быв, й мнлостйну вбогйм дав. П абйе лакн во своя co вмйленйем й кротостню Богородйцу благодарьствуя, co всемн яже о нем. возвратйся» [142. 7—12J.
Відань. яшчэўтой час, калі супрасльскія кніжнікі шукалі дакладныя («добрыя») пераклады кананічных тэкстаў на землях Візантыі, паўднёвых славян і ў Масковіі, Супрасльская Лаўра мела адну з найбагацейшых у Еўропе бібліяіэк, адбылося іх знаёмства з Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам. Такім чынам, Заблудаўскі выдавецкі Савет, набыўшы ўласных кнігадрукароў, у маёнтку Р. А. Хадкевіча стварыў праваслаўны асветніцкі цэн гр. дзе 8 ліпеня 1568 г. пачала набірацца, a 17 сакавіка 1569 г. пабачыла свег першая кніга — «Евангелле вучыцельнае», зборнік казанняў і павучэнняў да евангельскіх чытанняў на розныя нядзельныя дні і святы. У пачатку Евангелля, у прадмове, змяшчалася выдавецкая праграма Яна, відаць, складалася пры непасрэдным удзеле Р. Хадкевіча, пра што сведчыць значная колькасць беларусізмаў у царкоўнаславянскім тэксце. Сярод аўтараў прадмовы лічацца таксама супрасльскі архімандрыі Яўстафій, князь Андрэй Курбскі, заблудаўскі пратапоп Нестар, Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец [323. 104-—113].
Рыгор Хадкевіч вельмі цяжка перажыў падзеі Люблінскай уніі, што, відаць, скараціла яму жыццё не на адзін год, ён адчуў сябе старым і знясіленым, і друкару Івану Фёдара-
ву, якому ўжо мінула за 60 гадоў, князь на пражыццё дараваў ва ўласнасць вёску Мізякова (Moskwicinu Iwanu Dryakowu wlasnegogruntusieliszcza Miziakowskagodano) [354 103; 186. 224). Захаваўся афарыстычны адказ беларускага асветніка: «... не удобо мн бе ралом ннже семян сеяннем время жнвота своего ськраіцата, но нмамь убо вместо рала художество наручных дель сосуды, вместо же жнтныхь семень духовныя семена по вселенней разсеватн н всем по чнну раздаватн духовную сню ішшу» [304. 235],
Але выдавецкая праграма заблудаўска-супрасльскага інтэлектуальнага цэнтра была ўсё ж ажыццёўлена ў 1581 годзе ў маёнтку князя Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага, першага пасля караля ў іерархіі свецкіх феадалаў Княства н Кароны. выданнем поўнай кананічнай царкоўнаславянскай Бібліі. У выніку астрожскі звод-пераклад Бібліі стаў адзіным кананічнымтэкстам, які абслугоўваў літургічныя патрэбы праваслаўнага славянства на працягу амаль 4-х стагоддзяў [325. 26],
СТВАРЭШІЕ КАНАНІЧНАЙ СЛАВЯНСКАЙ БІБЛІІ.
БАГАСЛОЎСКАЯ СГІАДЧЫНА ДУХОЎНАКУЛЬТУРНЫХ Ц )І ІТРАЎ
У «залаты век» айчыннай кніжнасці, як ужо адзначалася, менавіта на землях Вялікага княства Літоўскага была здзейснена асноўная тэксталагічная, перакладчая. рэдактарская, выдавецкая праца па стварэнні кананічнага тэксту — славянскай Бібліі — друкаванай Астрожскай Бібліі 1580—1581 гт., паводле канчатковай рэдакцыі якой — Елізавецінскай Бібліі — на працягу многіх стагоддзяў спраўляецца царкоўная служба ва ўсіх славянаправаслаўных аўтакефаліях.
Гэтай найвялікшайз’явеў славянскімпісьменстве панярэднічаў доўгі падрыхтоўчы перыяд: у Львове ў 1573— і 574 гг. друкуецца Апостал, у Астрозе ў 1580 г. выдаюцца Псалтыр і Новы Запавет, а таксама алфавітна-прадметны паказальнік у зборніку афарызмаў «Кннжка собранне веіцей нужнейшнхь, вькратце скораго радн обретення в кннзе Новаго Завета».
Асветніцкая дзейнасць Івана Фёдарава ўключала ў сябе, акрамя лексікаграфічнай працы «Лексіс з талкаваннем славенскіх моў проста», падрыхтоўку і выданне школьных падручнікаў «Буквара» (1574 г., Львоў) і «Азбукі» (1578 г., Астрог).
У 1578 годзе ў сваім маёнтку Астрог на палескіх землях ВКЛ, у працяг векавой праваслаўнай традыцыі асветы, князь Канстанцін Канстанцінавіч Астрожсжі стварае друкарню. Варта згадаць, што князем былі заснаваныя друкарні ў Дэрманскім манастыры, у Кіева-Пячэрскай Лаўры іў Пачаеве з благаславення св. ІоваЖалезы, ігумена Пачаеўскага, вядомага духоўнага пісьменніка. У Астрожскай друкарні пабачылі свет: славуты палемічны трактат пісьменніка і святара Васілія Суражскага «Аб адзінай сапраўднай і праваслаўнай веры і свя гой апостальскай царквё» (1588), а таксама «Лісты палрыярха Іераміі», «Дыялог патрыярха Генадзія» (1583), «Выспавяданне аб сыходжанні Святога Духа» (1588), фаліянтны м памерам твор Васілія Вялікага «Пра постніцтва» (1594), «Маргарьп» Іаана Златавуста (1596) [340. 3—284; 125. 1—27; 243. 98—128; 27. 3—27],
Каля 1576 г. князем была заснавана знакамітая Астрожская Акадэмія. Падручнікі для навучання таксамарыхтаваліся і друкаваліся непасрэднаў Астрогу, дзе дзейнічаў гургокзнакамітыхдзеячоў, якія займаліся перакладамі, рыхтавалі да выдання і друкавалі вучэбную богаслужбовую літаратуру. Да гу ргка належалі знаны Іван Фёдараў, Герасім
Сматрыцкі, y свой час рэктар Астрожскай Акадэміі, перакладчыкі і выдаўцы Васіль Суражскі і Цімафей Міхайлавіч, браты Дзям’ян і Ігнацій Налівайкі. Сюды часта наведваліся вучоныя грэкі — Дзіянісій Палеолаг, будучы Канстанцінопальскі патрыярх Кірыл Лукарыс, Патрыяршы Экзарх Нікіфар, каб лрыняцьудзел, дапамагчыў арганізацыі навучання. Вядомы пісьменнік-палемістЗахарыя Капысценскі пісаў, што ў Астрогу былі «мовцы одному Демосфену ровнын ... н нные разлнчные любомудрцы. Найдовалнся н докторове славные, в греческом, словенском н латннском языке выцвнчоный». Сасцен Астрожскай Акадэміі выйшлі вядомыя царкоўныя і грамадска-культурныя дзеячы, пісьменнікі-палемісты і перакладчыкі. Сярод іх — Клірык Астрожскі, аўтар пісьмаў-адказаў Іпацію Пацею; Захарыя Капысценскі —• пісьменнік-палеміст; Іоў Барэцкі — кіеўскі мітрапаліт, перакладчык і пісьменнік; Стэфан Зізаній — педагог і царкоўны прапаведнік; вядомы паэт, заснавальнік панегірычнага жанру Андрэй Рымша і інш. Першае пробнае выданне Астрожскай Бібліі пабачыла свет 12 ліпеня 1580, другое асноўнае выданне ад 12 жніўня 1581 года было дапоўнена прадмовамі да тэксту. У першай прадмове да Астрожскай Бібліі сам князь Канстаннін Канстанцінавіч. рэдактары Герасім Сматрыцкі і Іван Фёдараў заклікаюць суайчыннікаў умацоўвацца ў веры: «Вам же, о Хрнсгь нзбранным прежде внк по предуваденію вечнаго Бога в народ-ь руском сыном церкве восточныя й вс-ьм согласуюіцнмся языку словенскаму н соеднняюшнмся тояжде церкве православію, всяческаю чнна хрнстонменптым людем аз Константнн... благодатію Божіею княжа Острозское.., братін возлюбленой неточію сже по плотн, но н по Хрнсіу святыя всьм повсюду православным с любовію се возв'Бшаю, яко благоволеніем, шедротамн н человсколюбіем Божінм сподобнхся начало положнтн н совершенй: