Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці
канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
Як і ў эпоху вызначальных ва ўсходнеславянскім лёсе 1 візантыйскага і I! паўднёваславянскага ўплываў да церпячых у невыноснай веравызнаўчай нягодзе праваслаўных братоў святло найвышэйшай духоўнасці, падтрымка і апека зыходзілі з зямнога надзелу Багародзіцы — Святой Гары Афон, прамысленнага да сканчэння вякоў духоўнага цэнтру Усяленскай Царквы. Святая Гара служыла спаконнымі ідэалам, школай і прыкладам стаяння ў веры. высокапатрабавальным узорам самаўдасканалення людскіх па-
каленняў. пасланцом выпрабаваных воінаў на ніве Хрыстовай.
Саславутай кагорты афонскіх выхаванцаў выйшаў непераўзыдзены пісьменнік-палеміст Іаан Вішанскі, выкрывальны «ювеналавы біч» якога прыводзіў у замяшанне адступнікаў іерархаў, судом Хрыстовай ісціны кляйміў уладык Кароны і Княства, наклікаўшых больш за стогадовую грамадзянскую веравызнаўчую вайну на ўсёй прасторы Вялікага княства Літоўскага. Ці не выкрывальныя ін’ектывы Іаана Вішанскага, Мялеція Сматрыцкага, Афанасія Філігювіча прымусілі адумацца канцлера Льва Сапегу, тэрмінова звярнуцца з гнеўнай адозвай да уніяцкіх іерархаў.
«... Я і сам імкнуўся, — пісаў канцлер Іасафату Кунцэвічу ад 12 сакавіка 1622 г., распаўсюджваць Унію і ведаю, што было б неразумна перапыняць справу, але я ніколі не думаў, каб Ваша Прэасвяшчэнства гвалтавалі людзей да Уніі такімі спосабамі...
Вам... вядомы нараканні простага народа і яго стогны, шіо лепш быць у турэцкай няволі, чым цярпець такія жахлівыя праследаванні за веру і дабрачыннасць...
Вашымі апеляцыямі перапоўнены ўсе мясцовыя суды, перапоўнены магістраты, перапоўнены трыбуналы, перапоўнены ратушы, перапоўнены канцылярыі ўсялякіх даносаў, працэсаў, чым Унію нельга ўкараніць, а, наадварот, у грамадстве прападае ўсялякая любоў, сем’і раздзіраюцца спрэчкамі і скаргамі.
Пішаце, uno Вам вольна тапіць праваслаўных і секчы ім галовы . Яшчэ пішаце, што на сеймахузнімаюць галасы супраць уніі і асуджаюць яе і нават пабожнае рымскае святарства. Хто таму віною? Адна Унія віноўніца ўсіх гэтых злачынстваў.
... Замест радасці Ваша ліслівая Унія прынесла толькі гора, неспакой і мітрэнгі такія, што мы жадалі б абыйсціся
безяе... Калі Айчыяазахістаецца(барані Бог!), да чаго Вы адчыняеце дарогу сваёй жорсткасцю, не ведаю, што тады будзе зВашайУніяй» [98. 347—350],
Сваім самаадданым заступніцтвам за Айчыну ў гадзіну яе найвялікшага духоўнага няшчасця Іаан Вішанскі стаўся сімвалам Белай Русі ў шэраіу славутых архетыповых постацяў-барацьбітоў Францыска Скарыны, Канстаішіна Астрожскага, Афанасія Філіповіча, Георгія Каніскага.
Па сведчанні сучаснікаў, яго пасланні з Афона ўспрымаліся як голас сумлення нацыі, як агністыя словы Іллі-прарока. Па папулярнасці ён не меў роўных у эпоху палемічнай літаратуры.
Паходзіў Іаан Вішанскі (1538(9)—1620), па адной версіі, зСудовай Вішні каля Пярэмышля, падругой — зм. Вішнева на Валожыншчыне, з сям’і дробных шляхцічаў, амаль мяшчан, сярод продкаў яго былі і святары. Да прыняцця пострыгу Таан служыў пры двары Канстанціна Астрожскага, вёў розныя судовыя справы князя. Затым ён падвізаўся на Афоне, дзе прайшлі асноўныя, «зорныя» леты яго жыцця.
У разнастайных жанрах сваёй прозы старабеларускі пісьменнік удала развіваў традыцыі тонкага бытаапісання і гумарыстычнага выкладання земляка Міколы Рэя.
Іван Вішанскі так характарызуе свайго галоўнага героя: «Мой даскаль простакь, але от всьхь мудргйшій, которій бескнпжных упремудряет; мой даскаль простакь, которій рыболовцн в человіжоловцн претворяе: мой даскаль — которій простотою фнлософы посмгваеть; мой даскаль — которій смнреніемь гордость потупляет» [70. 288], Пісьменнік арганічна спалучае духоўны ідэал з народным, у гэтым і быў сакрэт яго шырокай папулярнасці.
У 1592 г. для прадухілення далейшых непаразуменняў паміж львоўскім брацтвам і епіскапам Балабанам Іаан
Вішанскі стварае: «Пісаннедаўсіху Лядскай зямлі», «Параду» і «Нзв-ьшчэнне аб лацінскіх прнлесцях», дзе асуджае схільнасць некаторых праваслаўных іерархаў да уніі і парушэння маралыіых законаў хрысціянскага жыцця.
У 1597—1598 гг. пасля Брэсцкайуніі з’яўляюццатворы Іаана Вішанскага «Пісанне да князя Васілія» (Астрожскага) і «Да ўцёкшых епіскапаў». Літаратурная форматвораў часамі набліжаецца праз выкарыстанне сатырычных прыёмаў выразнасці да цыклу афарыстычных фрашкаў. Захавалася яшчэ каля 20твораў іераманахаіаана: «Тэрміна аб ілжы» [274. 306—376], «ГІра чын ушанавання», «Выкрыццё д’ябла мірадзержца», «Аб ерэціках», «Ліст да Дамінікіі», «Ліст да львоўскіхбратчыкаў», «Лістда Вішнявецкага», «Пазорышча мысленае» і інш. На думку даследчыкаў, рытмічная арганізацыя, вершаваныя элементы ў творах пісьменніка былі перадумовамі сіанаўлення старабеларускай і новай версіфікацыйнай традыцыі. Дыялагічная форма гвораў, яркія, псіхалагічна дакладныя характары, тонка выпісаныя рэаліі адзення і інтэр’ера, напружаная сюжэтная канва, эфектныя і сімвалічныя заканчэнні твораў, нават парадаксальныя фіналы паклалі пачатак драматургіі (у прыватнасці камедыі) [65.219; 70.284—442], Месіянскую палемічнасць I. Вішанскагадазваляезразумець сумны прысуд, якім характарызаваў ягосучаснік мілрапалітісаія Капінскі уніяцкую эпоху: «здрабнеў род... высакародных магнатаў — усе ад усходняга праваслаўя на Захад ухіліліся... А пры добрапамыснасці і ў праваслаўнай веры засталіся толькі хто-кольвечы з занядбаных і невядомых» [89. 177]
Папулярнасць 1. Вішанскі здабыў глыбокім талентам багаслова-палеміста, балючым перажываннем царкоўнай драмы, дакладнай афарыс іычнай манерай пісьма. Афонец небеспадстаўна крытыкуе «Жыція святых» П. Скаргі за верхаглядства яго канцэпцыі, нібыта славяне не маюць
святых,y той час як уся гісторыя славянскай кніжнасці сведчыць пра адваротнае: «Схадзі, Скарга, у Вялікую Русь і пачытай гісторыі жыцій яе святых мужоў, цудалворцаў вялікіх. А нават, калі не хочаш пладаноснаці выратавальнай мовы славянскай ад Вялікай Русі дазнацца, патрап у Кіеўскі манастыр ГІячэрскі, але нават у цябе дома, у дзяржаве Кароны Польскай, не палянуйся і распытай аб святых іх, цудадзеяннямі амаль роўных вялікарускім ад Богаўшанаваным святым мужам» [95. 222—223], У палемічным запале I. Вішанскі спадабляеП. Скаргу ў ягоуніяцка-прапаведніцкай дзейнасці неразумнаму вавілонскаму ідаластваральніку, які пераўтварыў караля польскагаўНавухаданосара: «... будуеть Скарга Вавнлонь, Рнмь. Становнть й нменуеть Навуходоносоромь короля гюльского. Услышавііш же... князн н паны повеленне царево, а набольше пнскь, шумь, ВОПЛЬ, СВйрНЛН, гуслн, тнмпаны й всю музыку роскошн св-ьта сего, — поклоннлй ся nant. Трне отроцы же... вдолу поклонятн ся не хотьлн, мовечн: «Жнвь Господь Богь нашь нмже созданн быхомь н жнвемь н двнжем ся; ндолу поклоннтн ся не хочемь, я боіу земному паче небеснаго не служнмь». Тогда розярпв ся, Навходоносорь кроль польскій повел-ьваеть разжеіцн пешь бндь, скорбій, гоненій н всякнхь досадь лютыхь на трне отрокн останка народа Рускаго (славянства. — А. Я ), яко да сммь волю бадамн на поклоненіе ндола.. преложнть» [70. 424],
Біблейская асацыятыўна-сімвалічная вобразнасць у зборн іку пісьменніка «Мысленное Позоршце» ўдала спалучаназ фальклорна-лірніцкім паралелізмам, вера сучаснікаў прыпадабняецца да неразумнай дзяўчыны, што з-за ліслівай пахвальбы згубіла прыгажосць і цноту: «Началь девнцу называтн солнцемь — яко подобно тому слячностью красоту св-ьтнть! Началь зватн златом н сребром — яко румяность с бКюс г ью в лнце цвететь! Началь звата каменем дорогмм
— шапфнром й діаментом — яко променнстое лйце оть крове ея показуеть! Гьмн м большчмн баснямн й словамй девйцу яко масло на блуд растопчл. ... He явна лй го ложь — яко та дТіВйца не была нй солнце, нн злато, нн сребро, нй камень шапф-ьрь й діямент! А вжды слабоушна тоей смачной лжй увнрйла й во похвальномь смаку увязла, й мысль царствуюшую погрузйла» [70.422—423],
У «Лістахь з Афону», месцам абярогу чысціні душы лёсавызначальнага дабрадзеяння ў сусвеіде бачыцца інаку Іаану гэтая Святая Гара: «Внсй яко Святая Гора раю подобна, аеровоздушнымь чйстотным й ут-ьшнтельнымь зефнром в отлученіе мйра содержнма дыхаюше Сія й нынг нйкакже оскудь благодагь яже от воздуха» [70. 430], Нягледзячы на агульны сумна заняпалы стан духоўнасці суродзічаў, найбольш з магнатаў і шляхты, добрапамысны інак з сардэчнай надзеяй апелюе да патронаў і апекуноў традыцый звячыстай бацькоўскай веры ў краі: «Тебн хрйстолюбввый, благочестйвый, правовт>рный й православный хрйстіанйне, господйне княже Ммхайле Вчшневецкій сего пйсанія до разсудновннмателнаго почмтанія посылаю! Сія ммать гюхвалу—то е церков премышская вь захованію вгры непорочностй — оть всвхь прочмхь честнейшую. He бо помозася ду.хом латыномудрія ннже обесчестм ся ересію. Но в красоте апостольской пропов-ьдй неподозрено стойть» [70. 433—434],
I як духоўны кодэкс падзвіжніка, прыхільніка вучэння ісіхастаў, якія ахвяравалі ўласным збавеннем дзеля ратавання нораваў свайго народа, братоў «бліжніх і дальніх», гучаць радкі: «Аіце бо н возбраняеть й запреіцаеть дух яже по страстн пріязнь й усвоеніе еже к другству внншнему, совлекшему ся ветхостй страстное — мзшедшему в трнзнііше борбы началь й властей духовь воздушныхь мчродержателя віжа сего. Обаче азь не возмогохь претерп-ьтй
страдбы ревностн — лювже внутрь юже ко вашему благочестію за спасеніе нмамь, — во еже не пост.тйтй вас сйм братом словом свойства, благочестія, правовьрня» [70.435].
Важную ролю ў справе духоўнага ратавання этнаса I. Вішанскі адводзіць «прарадзінай» царкоўнаславянскай мове, якая абелугоўвала не толькі патрэбы богаслужэння. але і далучала праз царкоўныя пропаведзі на ёй шырокія масы вернікаў да новай маральнай свядомасці, узбагачала духоўнае жыццё, давала ў паўсядзённы ўжытак багаты запас паняццяў і ўяўленняў высокага хрысціянскага і маральнага ўзроўню, для якіху вуснай бытавой гаворцы неставала слоў [20. 11], Менавіта дзякуючы мудрай сваёй прастаце,яксведчыць I. Вішанскі, наркоўнаславянскае слова праз перакладчыцкую дзейнасць святаретва пашырала кола адукаванага насельніцтва і тым спрыяла развіццю нацыянальнай літаратурнай традыцыі: «... ате бо й вь художествг рнторского наказанія й ремесла сллйно йлй латйно-мудрых во прччастіп обшенія н-есмь быль йлй навыкь что от хйтродіалектйческах сйлогйзмь — TWb же й нй мудрованія хмтрословного кь вам ко уднвленію начертатн могу йлй тшу ся. Но от простоты й нашего языка словянского еже ате глаголю, в-ыцаю й мудроствую. Ведый се йзв-ёстно. яко яже снла духа не в художествт. вньшняго нредложенства й фчлософского постйженія обр-ьтает ся, но BtpoK) смчренномудрія подвіжно внімательному дНлателю загювндей Хрйстовыхт>» [70. 422—423],