Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч

Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
У 1663 г. з нязначнымі выпраўленнямі і прадмовай Епіфанія ў Маскве перавыдаецца Астрожская Біблія. У сваіх хадайніцтвах на імя патрыярха дасведчаны грэцыстуказвае на недахопы існуючага славянскага перакладу Бібліі, на яе разыходжанне з грэчаскім тэкстам Семідзесяці тал-
коўнікаў. Па даручэнні Сабора 1674 г. Епіфаній меў намер перакласці Стары Запавет нанова з Септуагінты, прынятай за найбольш надзейны тэкст (арыгінал) у славянскай біблеістыцы. У прадмове да свайго перакладу Евангелля, першага этапу выканання саборнага даручэння, ён падрабязна спыняецца на стане біблейскага перакладу і задачах сваёй працы: «В Славянской Бнблмн премногая суть прегрешення в реченьях н разуменнн, не от хніростн, но от простоты н неведення, м несоіласне велнчайшее с еллннского Седмдесятых преводннков ... Грех велнкнй есть нам славяном ... іі укорнзна п бесчестне крайнейшее от шіостранных народов, яко не нмамы Бнблнн добре переведенныя, паче же в Свяіценном Евангелнн премногая суть погрешення» [130. 20—21J.
Заўважым прафесійнуютонкасцьу разуменні недахопаў папярэдніх славянскіх перакладаў, у якіх ён выдзяляе ўзроўні недакладнасці слоўнай («в реченнях») і тлумачальна-экзэгетычнай («разуменнн»), што, на яго думку, зыходзіць «не оі хнтростн» (прафесійнай недасведчанасці, магчыма, ненаўмыснасці), «но от простоты н неведення». Увогуле ў рускай біблеістыцы даецца надзвычай высокая ацэнка перакладчай працы Епіфанія Славінецкага, такі яе аўтарытэт, як ЕЕ. Еўсееў, гады яго маскоўскай дзейнасці залічвае ў «новую ступень вывучэння ці бытавога асэнсавання біблейскага тэксту», а «яго імя як лепшага вучонага Маскоўскагаперыяду XVII в.» [85. 20—21],
Заняты перакладам і выданнем усяго вялікага корпусу богаслужбовай літараіуры, Епіфаній паспеў перакласці толькі Новы Запавет, які застаўся ў рукапісу.
Рускія даследчыкі прызнаюць выключныя заслу гі Епіфанія Славінецкага ў закладванні школы біблейскага перакладу, у навуковым абгрунтаванні неабходнасці ўдасканалення славянскай Бібліі, нарэшце, вучні аддаюць найвя-
лікшую пашану свайму на рэдкасць сціпламу і ахвярнаму ў працы настаўніку. У адной з прадмоваў да Маскоўскага 1665 г выдання твораў Грыгорыя Багаслова, Васілія Вялікага, Афанасія Александрыйскага і Іаана Дамаскіна зазначана, што зборнік падрыхтаваны «трудамй й тшаніемь его велвкаго государя богомольца, во фйлософіч й богословій мзяшнаго дндаскала н йскусннйшаго во Елвнногреческомь м Словенскомь діалект-ьхь, пречестнаго отца, господмна іеромонаха Епіфанія, Кіевскія страны» [195. 212],
У прысвячэнні да зборніка колішняй бібліятэкі Маскоўскай сінадальнай друкарні, у каментарыі, зробленым, як мяркуюць, вучнем Епіфанія манахам Яўфіміем. гірыведзены зусім канкрэтныя звесткі аб яго радаводзе «Новый Завгп> Господа Нашего Ннсуса Хрйста ... рукопнсная, преводу й стяжанія многомудраго мужа в Філософій й Богословій іеромонаха Егшфанія Славйнецького, родом Б-ьлорусца ...»[204.212—213], НадумкуL Ротара[233.4—5], В. В. Німчука, яго радзімай. мяркуючы паўсім, трэба лічыць Пінск.
Вядома вялікае апекаванне Епіфанія над Пінскім манастыром, шпіталямі, браніяй. Захаваліся сведчанні пра шматлікія ахвяраванні на гэты манастыр ад яго імя, лісты, дзе пісьменнік выказваў неаднойчы свой патаемны сум, чаму ён не насельнік гэтай абіцелі.
Гіазней ужо ў праўленне Пятра I, пасля паўторнага звароту «словеснейшмх й мудрейшііх богословов Лнхудневых й некоторых старых йх ученчков» і пераадоленні лацінскіх і пратэстанцкіх канцэпцый на карысць Септуагінты, 14. 11. 1712 г. паследаваў Яго вялікасці імператарскі ўказ: «В Московской тмпографйй печатным тасненйем нздать Бй6лйю на славянском языке, но прежде тйсненмя прочестьту Славянскую (Астрожскую. —А.Я.) Бй6лйю п согласнть во всем с Греческою 70 переводнмков Бйблмею, а быгь у дела того в смотренйй й правленйй Еллйно-
греческнх школ учнтелю, неромонаху Софронню Лахудаю да Спасского монастыря архнмандрнту Феофнлакту Лопатанскому, датйпографмм справшнком-Феодору Полнкарпову й Нмколаю Семенову, в чтеннн справіцйком же — монаху Феологу да монаху Моснфу. А согласовать й гіравйть во главах й стахах й речах протнву Греческмя Бнблнй грамматйческмм чйном, а буде где в славянском протнв Греческой Бнблйй явятся стйхй пропуіцены йлй главы переменены йлй в разуме (талкаванні. —А.Я.) ПнсаннюСвяіценному Греческому протчвность явнтся, й о том доносйть преосвяшенному Стефану, мй трополйту Рязанскому й Муромскому, й от него гребоватьрешення»[130.34], Пасля сямігадовай працы Камісіі «со всякнм усерднопцательным раденйем» у 1720 г. спраўленая Біблія ў 8-мі тамах прадстаўлена мітрапаліту Стэфану Яворскаму і зноў перагледжана з улікам яго заўваг.
Паводле пазнейшай камісіі, якая правярала працу пятроўскіх рэдакі араў, можна бачыць, што імі ў аснову быў пакладзены Александрыйскі кодэкс Септуагінты па Паліглоце Валыона выдання 1657 г. Камісію не задавальняў CodexAlexandrinus з грэчаскім перакладам Бібліі пачатку V ст. (месцазнаходжання— Брытанскі музей), наякім, памеркаванні членаў, заснавана Астрожская Біблія і яе Маскоўскі варыянт выдання 1663 г. У распараджэнні пятроўскіх праўшчыкаў была і аўтарытэтная па тым часе Камплютэнская Паліглота(1514— 1517 гг.), складзеная здвухспіскаў Ватыканскай бібліятэкі XIII -—XIV стст ), грэчаскі Феадацьёнаў пераклад і лайінская Вулыата.
Праўшчыкі праводзілі зверку славянскай Бібліі па грэчаскім тэксне Септуагінты і дэўтаракананічных кніг па лацінскай Вульгаце, адкуль яны былі перакладзены ў Генадзіеўскім зводзе. У месцах разыходжанняў яны наноў перасі варалі тэкст, карыстаючыся грэчаскімі, лацінскімі і гебрайскімі крыніцамі. Па аналізах I. Е. Яўсеева. болыпасць
выпраўленняў насіла моўны характар, заключалася ў замене асабліваархаічныхстараславянізмаў на ўжывальныя па тым часе формы.
Небывалы разгар царкоўнага расколу ў пятроўскую эпоху змушаў праўшчыкаў асцярожнічаць з-за боязі «народнай смуты», каб выпраўленая Біблія не здалася зусім новым тэкстам, падменай яе ў вачах да ўсяго падазроных старавераў.
Так Псалтыр заставаўся некранутым, пакуль не паследаваўуказ 7 .9. 1724 г.: «Свестн Псалтнрь, напечатанную в Бнблнн на славянском дналекте, с греческом текстом Семндесятн», але праўка была зроблена толькі ўжо елізавецінскімі рэдактарамі Варлаамам ЛяшЧэўскім і Гёдэонам Слонімскім [130. 38],
Як можна заключыць з заўваг на палях у працэсе чытання першадрукаванай Бібліі, у асноўным выкарыстоўваўся метад большасці сведчанняў у карысць той ці іншай праўкі. Сучасныя біблейскія тэкстолагі аднак аддаюць перавагу не «падліку» меркаванняў членаў, аузважанаму аналізутэксту.
Праца пятроўскіх праўшчыкаў пад кіраўніцтвам мітрапаліта Стэфана Яворскаг а была адзначана такой грунтоўнасцю, што пасля малаплённых спроб палепшыць тэкст новай камісіяй еп. Феафана. Славянская Біблія ў канчатковых нязначных выпраўленнях выйшла з друку настойлівай рупнасцю імператрыны Елізаветы ўжо ў 1751 г., атрымаўшы назву Елізавецінскай.
Зазначым, што і завяршэнне працы над удасканаленнем Славянскай (Астрожскай) Бібліі на асабліва адказным (пятроўскім) этапе яе рэдагавання ўзначальваў таксама пасланец Кіева-Магілянскай Акадэміі, натхнёны красамоўца, бацька расійскай рыторыкі, глава Сінода, мітрапаліт Стэфан Яворскі, які, паводле сведчанняў, выявіў сябе вы-
датным біблеістам, талкоўнікам, тэкстолагам, нядрэмным падзвіжнікам на пакутлівай перакладчай ніве.
Здзейснены генадзіеўскім і астрожскім гурткамі багасловаў і ўдасканалены некалькімі пакаленнямі рускіхпраўшчыкаў пры чынным удзеле айчынных біблеістаў, тэкст царкоўнаславянскай Бібліі мае мала сабе роўных па экзэгетычнай аўтэнтычнасці і прыгажосці мовы, зрабіўся агульнаславянскім праваслаўным канонам, у ліку нямногіх, лічыцца кантрольным узорам у сусветнай біблеістыцы.
Айчыннымі даследчыкамі апошніх год унесены свой уклад у раскрыццё дзівосных вартасцяў гэтага перакладу. Заснаванаму на непашкоджанай Септуагінце, гэтай вызначальнай ступені перакладчага біблейскага вопыту, унікальнасць яму надае таямніца самой царкоўнаславянскай (літаратурнай) мовы, што пад пяром першанастаўнікаў славенскіх узнікала непасрздна як мова біблейскага перакладу, у нечым уяўляючы сабой аналаг мовы першабіблейскай — з усёй яе этымолага-полісемічнай расхінутасцю касмічнай ісціне, з вялікімі рэшткамі пачатковага глотагенеза, імяннога стану сінтаксіса, адкрытай формы словаўтварэння і яго першаснастаражытных пераносна-вобразных працэсаў.
РАЗДЗЕЛ IV УНІВЕРСАЛІЗМ СЛОВА Ў
СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ.
СТАРАБЕЛА РУС КАЯ Ш КОЛA КРАСАМОЎСТВА I ФІЛАЛОГП
ЗЛАТАВУСТЫ АЙЧЫННАГА КРАСАМОЎСТВА
У медыевістычным даследаванні надзвычай важны экзістэнцыяльны момант уваходжання ў свет Сярэднявечча у яго іерархію духоўных каштоўнасцей і ацэнак. Без уліку светабачання і аксіялагічнай шкалы сярэднявечнага чалавека немагчыма спасціжэнне фенаменальнай культуры старажытнай кніжнасці, яе загадкава дасканалага ўзроўню. У гэтай аксіялагічнай шкалы, як ужо адзначалася, Запавет-Дамова Бога з чалавецтвам, Кніга кніг, суаднесеная з другой Кнігай — разгарнутай Творцам Прыродай-Сусветам, у які ўселены вянцовае Яго тварэнне Чалавек разумны для праходжання сваёй унікальнай эвалюцыі.
«Сярэднявечны розум. — адзначае медыевіст A. В. Ахуцін, — утвораны неяк пазнавальная здольнасць. —Дватэзісы вызначаюць яго рух і ўнутраную форму: Credo ut intel 1 igain — Intelligo ut credam — верую, каб разумець, i разумею, каб верыць. Спасцігальная думка зыходна засяроджана на Божым Слове і пранікнёна ўвагай да Яго, бо «Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не пачалося зтаго, што пачало быць» (Ін. I; 3)» [13. 25],
Словам, паводле Св. Пісання, тварыўся Сусвет, з Крэацыйным Словам гоесна сама Стваральная Іпастась Божай Троіцы, таму да слова, пісьма, кнігі, культуры выказвання ў родзе людскім культываваліся адносшы як да свяш-
чэннадзейнай небанатхнёнай справы. Гэтая высокая традыцыя ўзыходзіць да прабацькоў чалавечых, незлічоныя раннеклінапісныя помнікі даносяць сапраўдны культ кніжнасці як самага пачэснага роду заняткаў старажьпнасці. У найменні першагарадоў чалавечай цывілізацыі: Вавілона, Ура, Акада, Кіша, Эрэха, Лагаша, Эрыду, Ніпура, Ларса, Фары, Бібласа, звычайна меўшых некалькі назваў, псторыкі адкрываюць этымалог ію ці «горад кнігі», ці «бібліятэка», ці «горад перапісчыкаў».