Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I. Алена Галубіцкая-Яскевіч

Духоўная і філалагічная культура старабеларускай кніжнасці

канцэпцыя цэласна-іерархічнай метадалогіі. Ч. I.
Алена Галубіцкая-Яскевіч
Выдавец:
Памер: 360с.
Мінск 2007
79.2 МБ
«светлым ў прававерных дагматах і ва ўсякай дабрачыннасці слаўным», а папскі легат Пізон, выказваючы шкадаванне з нагоды актыўнага непрыняцвя князем Астрожскім уніі, у пісьме да папы сцвяржаў, што князь настолькі верны грэчаскай царкве і выконвае яе пастановы, што на волас ад іх не адступае. «Калі б мне, — працягваў ён, — удалося гэтага князя прывесці ў лонасв. Маці Царквы, то прыклад яго захапіў бы шмат праваслаўнага народу не толькі на заходнерускіх, але і іншых славянскіх землях : незвычайнай павагай і славай ён карыстаецца». За заслугі перад дзяржавай, як выдатны дыпламат, князь Канстанцін Астрожскі атрымаў ад караля маёнткі Дзятлава, Тураў, Копысь, Ахонава і селішча з возерам Свіцязь у ваколіцах Наваградка, a ў 1522 юдзе купіў Тарасаў пад Мінскам. Ён стаў другім землеўладальнікам у ВКЛ па колькасці падданых пасля Віленскага ваяводы Гаштольда Вядома, што «лягчэй вярблюду прайсці скрозь ігольныя вушкі, чым багатаму ўвайсці ў Царства Божае» (Мф. 19, 24). Але Канстанцін Іванавіч здзіўляў сучаснікаў сціплым і пабожным ладам жыцця.
Для абароны праваслаўнымі сваіх інтарэсаў намаганнямі і пры чынным удзеле Канстанціна Іванавіча Астрожскага, добрапамыснай каралевы Алены Іванаўны і пабожнага караля АляксандраЯгелончыка прымаюццатэрміновыя захады да стварэння ўласнага поўнагазвода Бібліі (1502 — 1514). Некаторыя пытанні ўдасканалення царкоўнага жыцця ў Княстве вырашыў скліканы па ініцыятыве князя Канстанціна Іванавіча Сабор духавенства (25. 12. 1508 — 18.01. 1509). Амаль на паўстагоддзе раней у параўнанні з Маскоўскім княствам (Стаглавы Сабор адбыўся ў 1551 г.) на Віленскім Саборы мітрапалітам Іосіфам II Солтанам была распачата гаворка пра адраджэнне высокага духоўнага вобліку праваслаўнага святара («О церковных веіцех н о мсправленйн дел духовных»), пра ўпарадкаванне жыцій
старабеларускіх святых, стварэнне своеасаблівых беларускіх Чэцій-Міней, што склалі Пралог 1512 г. Згадаем, што пралог	кароткія жыція святых, павучэнні Айцоў Царквы, дыдактычныя апавяданні. аповесці. Пралог як жанр бярэ свой пачатак з грэчаскіх Міналогій і Сінаксараў. На землях КіеўскайРусі рукапісныяспіскі ўзыходзяць да XII — ХШ ст. Першае друкаванае выданне ІІралога з’явілася толькі ў 1614 г. Тая частка Пралога 1512 г., якую данёс да нас час, уключае жыція святых з верасня па люты. Дзеля такіх патрэб і быў сі вораны спецыялыіы скрыпторый пад «наглядам Іаакімца», архімандрыта Лаўрышаўскага манастыра.
Найбольш выразна духоўныя сілы, асаблівая місія роду Астрожскіх, праявілася ў дзейнасці князя Канстанціна (у хры ш чэнн і Васілія) Ка нста нцінавіча Астрожс кага (1528 — 1608).
Нарадзіўся ён у Тураве, дзе правёў сваё дзяцінства і ранняе юнацтва. Пасля смерці бацькі малалетні князь выхоўваўся сваёй маці Аляксандрай Сямёнаўнай, пляменніцай апошняга князя СлуцкагаСямёна Алелькавіча. У родным доме ён атрымаў добрую адукацыю, з маладосці выхоўваўся ў адданасці роднай веры і свайму народу.
Дасягнуўшы паўналецця. князь Канстанцін ажаніўся з дачкой галіцкага графа Тарнаўскага Сафіяй. Гонар і багацце рода, дзяржаўныя заслуг і бацькі спрыялі ўзвышэнню князя. У 27-гадавым узросце ён атрымаў за асабістыя заслугі пасаду старасты Уладзімірскага, маршалка Валынскага, аў 32 гады прызначаны ваяводам Кіеўскім.
3	узростам князь стаў свядомым і глыбока перакананым прыхільнікам Праваслаўя, які разумеў непарыўную сувязь традыныйнай усходняй хрысціянскай веры з этнічнаю самабытнасцю ўсходніх славян. I Іягледзячы на высокае грамадскае становішча і заможнасць, князь вёў строгі і пабожны лад жыцця. 3 надыходам Вялікага посту ён звы-
чайна сыходзіў у манастыр, апранаўся ў бедную вогіратку і праводзіў дні і ночы ў пасце і малітве на богаслужэнні.
Ад бацькі князю Канстанціну перайшоў абавязак патранату, апекі над Праваслаўнай Царквой і яе паствай. Канстанцінопальскі патрыярх, высокаацэньваючы добрапамысныя памкненні князя ў адносінах да царквы, у сваіх граматах называў яго захавальнікам і паборнікам праваслаўнай веры ў Паўднёва-Заходніх землях ВКЛ. Гэтае права афіцыйна было засведчана і ў грамаце караля Стэфана Баторыя. які прызнаваў князя вярхоўным захавальнікам і абаронцам Царквы. Князь у тых няпростых умовах рабіў усё магчымае, каб у царкоўную іерархію траплялі людзі, вартыя свайго высокага сану. Яшчэ на Люблінскім сейме ] 569 г. князь Астрожскі рашуча выступаў супраць аб’яднання ВКЛ і Польшчыўаднудзяржаву.
У 1595 годзе ў час, калі актыўна абмяркоўвалася і рыхтавалася царкоўная унія: князь выступіў на сейме з рашучай крытыкай антыправаслаўных дзсянняў караля Сігізмунда III. У выпадку парушэння каралём права свабоды сумлення князь пагражаў яму ўзброеным паўстаннем. У час абмеркавання ідэі уніі князь Канстанцін Астрожскі не быў супраць прымірэння і аб’яднання Заходняй і Усходняй Цэркваў, разумеючы пад уніяй ідэальны саюз Хрысціянскіх Цэркваў, заключаны на роўных пачатках з захаваннем праваслаўнага веравучэння, уладкавання і абраднасці. У якасці абавязковай умовы такоіа саюза ён лічыў згоду Канстанцінопальскага патрыярха. Калі князь даведаўся пра патаемныя намеры часткі іерархіі адступіць ад Праваслаўя, ён пачаў рашучыя дзеянні.
Калі ж справа дайшла да склікання Брэсцкагауніяцкага сабора, князь быў адным з ініцыятараў склікання праваслаўнага сабора ў Брэсце, аб чым ён спавясціў усіх усходніх патрыярхаў. Па ягозапрашэнні на Брэсцкі Саборбылі
накіраваны Патрыяршы Экзарх Hiкіфар (ад Канстанцінопальскай Патрыярхіі) і Кірыл Лукарыс (ад Александрыйскай). Сабор 8 кастрьгчніка 1596 г. праходзіў пад старшынствам Экзарха Нікіфара, у ім прымалі ўдзел мітрапалітВялікаградскі Лука, архімандрыт Кіева-Пячэрскай Лаўры Нікіфар, архімандрытСімана-Пятроўскага Афонскага манастыра Макарый, архімандрыт ГІанцеляіманава манастыра Матфей, епіскапы Львоўскі Гедэон Балабан і Пярэмышльскі Міхаіл Капысценскі і з імі 9 архімандрытаў, 2 ігумены, святары, інакі, выбраныя ад шляхты. Князь Канстанцін Астрожскі не губляў надзеі на добрапамыснасць і мудрасць караля. Ён неаднаразова звяртаўся да Жыгімонта III з просьбай перанесці справу абуніі на Генеральны сейм 1597 г, вызваліць Нікіфара Экзарха з ’затачэння ў Марыенбургу.
Белая Русь, што ў складзе ўсходняга славянства з запозненай счаканасцю існых законаў жыцця засвоіла хрысціянства ўсёй душой народнай у непашкоджанай ерасямі паўнаце ад візантыйскай місіі, успрыняла унію як наныянальную драму, памутненне веры, «крывавер’е», і ў асобе сваіх лепшых праваслаўных ідэолагаў адказала на агрэсію каталіцызма, здраду іерархаў-уніятаў вялікай палемічнай літаратурай, прафесійнае вывучэнне якой. пераадолеўшы паверхневае кнігазнаўчае апісазьніцтва. павінна ўвесці яе вартасныя дасягненні, жамчужыны багаслоўскай думкі ў патрыстычную спадчыну сусветнага Праваслаўя.
На жаль, з-за ўвядзення ўпершыню ў навуковы ўжытак многіх дадатковых фактаў палемічнай літаратуры аўтар таксама вымушана выконваць пачатковы ўзровець пашырэння факталагічнай базы даследвання. абмяжоўваючыся сціслым аналізам саміх твораў.
ГІалемічная хрысціяпская літаратурасвой выток вядзе з эпохі барацьбы з вялікімі ерасямі (арыян, манафілітаў— манафізітаў, іканаборцаў, спрэчак пра Фаворскае святло і
інш.). Другі этап палемічнай літаратуры звязаны з раздзяленнем цэркваў (IX ст.), абумоўлены асаблівасцямі нацыянальнага менталітэтаўсходніх і заходніх хрысціян, мерай засваення паўнаты сусветнай ісціны і ў выніку — рознаскю культурна-гістарычныхтыпаў, іх духоўнай эвалюцыяй.
У Візантыі хрысціянсз ва разумелі ў рэчышчы містычнай метафізікі і этыкі, як іерархічную лесвіцу набліжэння да ангельскага чына, уласнага «абажэння», а само пазнанне толькі дзейсным праз асабістае, пакутлівае скідванне грахоўных пакроваў, таму царкоўнае жыццё адрознівалася свабоднай унутранай арганізацыяй, пакінула бясконцую чараду ўзораў асабістай святасці і унікальную святаайцоўскую школу падзвіжніцкага жыцця Рым. у адрозненне ад хрысціянскай Элады, наадварот, яксімвал дзяржаўнасці для іншых народаў, значна менш цікавіўся тэалагічнай метафізікай і разумеў хрысціянства як узор пабудовы грамадства, шлях да ажыццяўлення Вечнага Збавення праз упарадкаванне зямнога царства (рай на зямлі), маральныя імператывы разумеў больш юрыдычна, а ў асобе папы абсалютызаваў уладу рэлігійную і свецкую [285. 426—432].
Сама асветніцкая дзейнасць роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія мела ўнутранымі матывамі гэтыя глыбокія багаслоўскія разыходжанні.
У 863 г. любімец народа мараўскі князь Расціслаў прыняў ад салунскіх братоў славянскую азбуку і спрыяў укараненнюў богаслужэнне славянскага перакладу Евангелля Але ўжо ў жніўні 864 г. кароль Людовік Нямецкі ў саюзе з балгарскім князем (ахрышчаным святаром юрысдыкцыі пагрыярха Фоція) Барысам, які баяўся ўзмацнення на поўдні Візантыі, робяць Расціслава сваім васалам. I Кірыл і Мяфодзій, паводле шматлікіх звестак, па запрашэнні папы Мікалая I, які яшчэбачыўу іх веснікаў Божых, едуцьу Рым са шчырым жаданнем наведаць старажытную сталіцу, каб
даставіць мошчы св. Клімента, былога трэцяга гіапы пасля Пятра на апостальскай кафедры. Але ўжо толькі папа Андрыян II асвячае іх пераклады і дазваляе служыць у рымскіх цэрквах у пэўныя дні на славянскай мове, а таксама на землях мараўскага князя Расціслава і панонскага князя Коцала. 1 Іасля праведнагаадыходу Канстанціна Мяфодзій, ужоўсанеархіепіскапа Маравіі і Паноніі, іяго вучні неаднойчы панерпяць ад лацінскіх епіскапаў [108. 3—79],
3 1024 па 1046 гг. папства заняпала, нават папа Іаан XIX у 1024 г. згаджаўся за грошы прызнаць за візантыйскім патрыярхам тытул усяленскага, але абураныя заходнееўрапейскія ўладары стрымалі яго.
Фактычны разрыў цэркваў адбыўся 17 чэрвеня 1054 г., калі, пасля нязгоды Візантыі на падначаленасць Рыму, папскія легаты паклалі на прастол царградскага саборнага храма св Сафіі акт адлучэння патрыярха Усходняй Царквы, на што патрыярх Міхаіл Керуларый на саборы епіскапаў зацвердзіў анафему супраць лсгатаў і разаслаў акружное пасланне праразрыў адносін з Рымам. Дарэчы, ужо перад гэтай сустрэчай, што мела на мэце ўзгадненне спраў адносна вяртання Рыму зямель (у прыватнасці, Фесалонікаў) і дагматычных разыходжанняў, былі напісаны палемічныя творы пасланні студзійскага ііуменаМікіты Стыфата і епіскапа Ахрыдскага Льва. а з лацінскага боку — «Дыялог» пісьменніка Гумберта.