• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Вывучэнне базавай асобы на прыкладзе мультывэйланснага чалавека, у ягога была дрэнная памяць, нікуды не вартыя рыколы і ўбогае ўяўленне, раскрыла той факт, што БА (адзінкі ўвагі пад назваю базавая асоба) былі больш здольныя выбіраць інфармацыю, чым АА (абераваная асоба, гэты чалавек у прытомным стане). Акрамя таго, было адкрыта, што АА звычайна магла вяртацца лепш за БА з пункту гледжання адлегласці ў часе, але калі АА прыбывала ў найбольш ранні момант. яна была няздольная ажыццявіць рыкол. Аднак, калі АА вярнулася і ўсталявала невыразны кантакт з інцыдэнтам, гіпноз з ужываннем наркотыкаў ці стандартны гіпноз, прымененыя да чалавека ў цяперашнім часе (больш ужо не вернутага), давалі потым БА магчымасць вярнуцца. Гіпноз з выкарыстаннем наркотыкаў рэдка даваў магчымасць вярнуць пацыента ў вельмі ранні момант ягонага жыцця. Але прымушаючы вярнуцца АА з яе магутнасцю. і ўжываючы потым БА для рыкола, можна было дасягнуць некаторых вельмі ранніх інцыдэнтаў. Гэты прыём быў вынайдзены, каб пераадолець некаторыя цяжкасці, што зрабілі
    гіпноз з выкарыстаннем наркотыкаў адносна няпэўным па выніках.
    Потым быў адкрыты яшчэ адзін фактар. Усім тым пацыентам, якіх лячылі наркасінтэзам, станавілася горш кожны раз, калі тыя, хто з імі працаваў, закраналі перыяд “непрытомнасці”, але пакідалі яго (бо “агульнавядома”, што “непрытомны” чалавек нічога не запісвае). Калі адзін з такіх перыядаў “непрытомнасці” закраналі такім чынам, як быццам зондам зачаплялі у гіпнозе з выкарыстаннем наркотыкаў пад назваю “наркасінтэз” пацыенту звычайна станавілася горш, а не лепш. Праводзячы крыху больш “зандажу”, чым гэта рабілася звычайна спецыялістамі, у даследаваннях Дыянетыкі ўдалося ўвайсці ў некаторыя перыяды “непрытомнасці” з позняй часткі жыцця, і, з дапамогаю вялікай працы, адкрыць іх.
    Дык вось, увесь наркатычны гіпноз, называецца ён наркасінтэзам ці візітам бога Асклепія, усё роўна ёсць гіпноз. Што б ні было сказана загіпнатызаванаму, гэта застаецца ў якасці гіпнатычнага ўнушэння, і гэтыя гіпнатычныя ўнушэнні з’яўляюцца папросту інграмамі, у чымсьці лягчэйшымі па ўздзеянні і карацейшымі па працягласці. Калі прысутнічае наркотык, гіпнатызм ускладняецца тым фактам, што снатворныя наркотыкі, у рэшце рэшт, з’яўляюцца ядамі; цела потым мела пастаянную (па меншай меры, так было да адкрыцця Дыянетыкі) саматыку, што суправаджала ўнушэнне. Наркатычны гіпноз нязменна стварае інграму. Што б спецыяліст ні казаў чалавеку пад уздзеянем наркотыкаў, гэта да некаторай ступені становіцца інграмным. На працягу дыянетычных даследаванняў спачатку лічылася, калі атрымлівалі з розумаў пацыентаў нядбайную балбатню спецыялістаў, якія ўжывалі на іх наркатычны гіпноз, што менавіта гэтая нядбайнасць вымаўленне такой колькасці аберавальных рэчаў з’яўляецца прычынаю некаторых няўдач. Але, як было знойдзена, гэта верна ў вельмі абмежаваным сэнсе. Потым было адкрыта, што калі перыяды “непрытомнасці” дасягаліся з дапамогаю наркатычнага гіпнозу, яны не аблягчаліся, нават калі пацыент праходзіў іх паўторна незлічоную колькасць разоў. У гэтым абвінавацілі тое, што гігшоз быў наркатычны.
    Потым быў выкарыстаны звычайны гіпноз. каб дасягнуць гэтых позніх перыядаў “непрытомнасці”, і гэтыя перыяды ўсё роўна не аблягчаліся. I тады пачалі ўжываць прыём з чаргаваннем АА і БА.
    Было адкрыта з дапамогаю наркатычнага гіпнозу (дзе гэта было неабходна) і звычайнага гіпнозу (дзе гэта было магчыма), што “шызафрэніка” ^мультывэйланснага абераванага чалавека) можна прымусіць дасягнуць вельмі ранніх перыядаў, і такое магчыма ў кожным такім кейсе. Акрамя таго, было знойдзена, што ранні перыяд “непрытомнасці” часта можна аблегчыць. Эксперыменты дазволілі сфармуляваць навуковую аксіёму: чым ранейшы перыяд “непрытомнасці”, тым больш верагодна, што яго можна аблегчыць. Гэта фундаментальная аксіёма дыянетычнай тэрапіі.
    Праводзілася праца з маніякальна-дэпрэсіўнымі пацыентамі, што мелі сонік-рыкол, па большасці ўжываўся звычайны гіпноз, і было адкрыта, што яны таксама падпарадкоўваюцца гэтаму правілу. Але найболын драматычна яно праяўлялася ў выпадку мультывэйланснага абераванага чалавека: калі інграма не аблягчалася, яна па абуджэнні пацыента сутыкалася з ягоным аналітычным розумам і стварала варыяцыю ягоных псіхозаў, a таксама прыносіла з сабою псіхасаматычныя захворванні.
    Гэта прывяло да разумення таго, чаму мультывэйланснаму абераванаму пацыенту, якому праводзілі наркасінтэз, станавілася горш, калі нехта са спецыялістаў закранаў (але не ўваходзіў у яго, канешне) позні перыяд “непрытомнасці”. Зараз узнікла праблема прымянення гэтай аксіёмы. Было прынята ў якасці пастулата, што больш ранняя інграма павінна нейкім чынам падаўляць пазнейшыя інграмы. 3 улікам іншых дадзеных і пастулатаў, гэта было цалкам разумнае дапушчэнне. Чым у больш ранні перыяд з жыцця мультывэйланснага абераванага чалавека вернешся, тым менш верагодна яго штучна рэстымуляваць. Часта інграма недзе ва ўзросце двух ці трох гадоў цалкам аблягчалася, што прыносіла пацыенту вялікую палёгку.
    Праблема, якой займаліся ў гэтым даследаванні, вельмі адрознівалася ад праблемы тых даследчыкаў, якія, не ведаючы пра рэактыўны розум і “непрытомнасць”, спрабавалі проста знайсці фактары разлікаў на рацыянальным узроўні ці інцыдэнты
    штодзённага жыцця, якія з’яўляюцца аберавальнымі для пацыента.
    Калі да інграмы дакранешся, яна вельмі моцна супраціўляецца, асабліва калі яна ва ўзросце больш за два гады. Акрамя таго, увесь рэактыўны банк глыбока пахаваны пад туманнымі слаямі “непрытомнасці”, і дадаткова ахоўваецца механізмам аналітычнага розуму, які імкнецца не дапусціць дакранання да болю і балючай эмоцыі. Рэактыўны банк ахоўваў сябе ўвесь час на працягу даследаванняў, але ён, відавочна, быў правільным адказам. Праблема была ў тым, як аблегчыць яго, калі гэта магчыма.
    Прычыніўшы некалькім мультывэйлансным пацыентам моцныя непрыемнасці, мы апынуліся на новым узроўні неабходнасці, на якім нешта неабходна было зрабіць з праблемай. Але была гэтая зорка надзеі, аксіёма, пра якую мы казалі. Патрэбна было пабудаваць мост паміж вар’яцтвам і душэўным здароўем, і ў гэтай аксіёме ў нас быў хаця б пробліск плана. Чым раней чалавек перажыў гэтую цьмянасць і гэты боль, тым лягчэйшымі здаваліся гэтыя інграмы.
    Потым аднойчы мультывэйлансны пацыент пад уздзеяннем наркотыкаў вярнуўся да свайго нараджэння. Ён пакутаваў ад болю а гэта было вельмі балюча з гэтай грубай методыкай. бо Дыянетыка не была яшчэ тады даведзена да стану добра падмазанай машыны і ён прадзіраўся праз “непрытомнасць”, змагаўся з доктарам, які намагаўся закапаць яму каплі ў вочы, і ўвогуле супраціўляўся ўсяму, што рабілася. АА была пасланая ў гэты перыяд першай, а потым, пад уздзеяннем наркотыкаў, БА ўсталявала кантакт з інцыдэнтам.
    Гэта, здавалася, быў знамянальны дзень для Дыянетыкі. Пасля дваццаці праходжанняў нараджэння, пацыент адчуў, што адышлі ўсе саматыкі, “непрытомнасць” і аберавальны змест. У яго была астма. Здавалася, што гэтую астму выклікаў энтузіязм доктара, сцягнуўшага яго са стала ў той момант, калі ён змагаўся за свой першы ўдых. У яго быў кан’юнктывіт. Ён паходзіў ад вочных кропель. У яго быў сінусіт. Ён узнік ад тампонаў, што засунула яму ў нос прыгожанькая медсястра.
    Панавала весялосць, бо ён здаваўся новым чалавекам. Галоўны псіхоз, наконт таго, што “ім папіхаюць”, знік. Суб’ектыўная рэальнасць гэтага інцыдэнту была моцнай. Аб’ектыўная не мела значэння. але маці гэтага пацыента была побач. і аб’ектыўная рэальнасць была ўсталяваная проста вяртаннем яе ў тэрапіі да яго нараджэння. Яны не гаварылі пра яго адзін з адным падрабязна. Запіс паслядоўнасці здарэнняў, як яе расказала маці, адпавядаў ягонаму слова ў слова, дэталь у дэталь, імя ў імя. Такое супадзенне, нават калі б яны пра гэта і размаўлялі, было (калі не браць у разлік Дыянетыку) матэматычна немагчымым. I яна была “непрытомная” на працягу яго родаў і заўсёды лічыла, што ўсё было зусім інакш. Дадзеныя, атрыманыя з дапамогаю вяртання, абверглі яе ранейшае апісанне родаў, як байку.
    Каб пераканацца, што гэта не было зусім незвычайнай з’явай (бо той, хто засноўвае свае вывады на адным эксперыменце вельмі дрэнны даследчык), мы вярнулі двух маніякальнадэпрэсіўных пацыентаў да іх нараджэння, і абодва праз яго прайшлі. Але адна з гэтых дзвюх інграм нараджэння не аблягчалася!
    Пастуляваная раней аксіёма была зноў закліканая на дапамогу. Калі б удалося знайсці найранейшую інграму, кожную з астатніх потым можна было б аблегчыць па чарзе. У гэтым была надзея.
    Маніякальна-дэпрэсіўны пацыент, чыё нараджэнне не аблегчылася, быў вернуты ў перыяд да нараджэння ў намаганні знайсці ранейшую інграму.
    Структурныя тэорыі, якімі так даражылі на працягу стагоддзяў, ужо поўнасцю палі, калі ўдалося пранікнуць у туман і боль “непрытомнасці” і адкрыць інграму як аберавальную адзінку. Эксперыменты падтрымалі адкрыццё, што ўся інфармацыя, пачынаючы ад моманту зачацця (няважна, у прытомным стане чалавек знаходзіўся, спаў ці быў “непрытомны” у момант яе атрымання), заўсёды запісана недзе ў розуме ці целе. Невялікі момант наконт міелінавага пакрыцця6 быў адкінуты, бо гэтая ідэя была ўжо абвергнутая лабараторнымі даследаваннямі, у тым ліку і дасягненнем моманту нараджэння. Тэорыя, што ў розуме не
    6. міелінавае пакрыццё: тлусты слой тканак, што пакрывае нервы.
    можа адбывацца ніякіх запісаў, пакуль нервы не пакрытыя міелінам, залежыць ад тэарэтычнага пастулата, яе ніколі не правяралі навуковымі даследаваннямі, і яе існаванне абапіраецца выключна на аўтарытэт; а “навука”, якая абапіраецца выключна на аўтарытэт гэта ціхі шэпт пад ветрам праўды і, такім чынам, гэта зусім не навука. У тым, што нованароджаныя не могуць нічога запісваць, пакуль не сфармуецца міелінавае пакрыццё, аказваецца пры даследаванні не больш праўды, чым у факце, што зайздрасць да пеніса7 прычына жаночай гомасексуальнасці. Ніводная з гэтых тэорый не працуе, калі яе прымяніць. Нованароджаны, у рэшце рэшт, складаецца з клетак, і зараз вялікі аб’ём даследаванняў сведчыць аб тым, што клетка, а не орган, запісвае інграму.
    Такім чынам, не існавала перашкод, каб пашукаць раней нараджэння тое, што ў Дыянетыцы пачалі называць бэйсік-бэйсік (першая інграма на першым ланцугу інграм). I ранейшая інграма была дасягнута.