• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Заразнасць аберацыі вельмі лёгка вывучаць у працэсе кліравання любога абераванага чалавека. чые бацькі сварыліся. Маці, напрыклад, была адносна неабераванай на пачатку шлюбу. Калі яе збівае муж, які, у рэшце рэшт, драматызуе, яна пачне падхопліваць ягоныя аберацыі ў якасці часткі свайго рэактыўнага шаблону. Гэта асабліва відаць, калі кліруеш чалавека, зачатага хутка пасля вяселля бацькоў ці да яго. Бацька можа пачаць з пэўнай драматызацыі, што ўключае збіванне жонкі. Што б ён ні казаў падчас такой драматызацыі, гэта рана ці позна пачне ўздзейнічаць на жонку, і яна можа калі толькі яна не надзвычай добра ўраўнаважаная пачаць драматызаваць гэта сама. У выніку, калі нараджаецца дзіця, жанчына пачне драматызаваць на дзіцяці, такім чынам трымаючы яго ў няспыннай рэстымуляцыі.
    4. зулус: чалавек. які належыць да вялікага, у мінулым ваяўнічага, народу групы банту, што жыве ў паўднёва-усходняй Афрыцы.
    Нараджэнне гэта адна з найболыв знамянальных інграм з пункту гледжання заразнасці. У гэтым выпадку дзіця і маці атрымліваюць адну і тую ж інграму, якая адрозніваецца толькі месцазнаходжаннсм болю і глыбінёй “непрытомнасці”. Што б ні казалі дактары, сёстры і іншыя звязаныя з родамі людзі на працягу схватак і родаў, і адразу ж пасля іх, да моманту, пакуль дзіця не забралі, гэта запісваецца ў рэактыўным банку, ствараючы аднолькавую інграму ў маці і ў дзіцяці.
    Гэтая інграма надзвычай разбуральная ў некалькіх адносінах. Голас маці можа рэстымуляваць інграму нараджэння ў дзіцяці, a прысутнасць дзіцяці можа рэстымуляваць інграму родаў у маці. Такім чынам, яны з’яўляюцца ўзаемна рэстымулявальнымі людзьмі. 3 улікам таго факта, што ўсе іншыя рэстымулятары ў іх таксама агульныя, пазнейшая сітуацыя ў жыцці можа прымусіць іх пакутаваць ад гэтай інграмы адначасова. Калі пры родах зачынілася з трэскам акно, то акно, зачыненае з трэскам, можа ўключыць драматызацыю родаў у абодвух адначасова. Вынікам будзе варожасць ці апатыя.
    Калі доктар злуецца ці адчайваецца, эмацыянальны тон родаў можа быць цяжкім. I калі доктар увогуле гаворыць нешта, гэтая размова прымае поўнае, рэактыўнае, літаральнае значэнне як для маці, так і для дзіцяці.
    Было кліравана шмат кейсаў, дзе былі даступныя і маці, і дзіця. У адным такім кейсе знайшлі, што маці (як чула дзіця пры дыянетычным кліраванні) стагнала: “Мне так сорамна, мне так сорамна”, зноў і зноў. У дзіцяці быў неўроз сораму. Калі кліравалі маці, высветлілася, што яе маці ў момант родаў стагнала: “Мне так сорамна, мне так сорамна”. Можна дапусціць, што гэтая зараза цягнулася з тых часоў, калі Хеогіс5 будаваў сваю ўсыпальню.
    У буйнейшай сферы грамадстве заразнасць аберацыі надзвычай небяспечная і яе трэба лічыць важнейшым фактарам, што падрывае здароўе гэтага грамадства.
    5. Хеопс: фараон старажытнага Егіпту, які валадарыў 23 гады (каля 2900 г. да н.э.). Хеопс вядомы як будаўнік піраміды Хеопса ў Егіпце, якая з’яўляецца адным з сямі цудаў свету. Егіпецкія піраміды будаваліся як усыпальні фараонаў; кожны манарх будаваў сваю піраміду.
    Сацыяльны арганізм паводзіць сябе падобна да жывога арганізма ў тым, што ў грамадстве існуюць сацыяльныя аберацыі. Грамадства расце і можа прыходзіць у заняпад, як і арганізм з той розніцаю, што ягонымі часткамі з’яўляюцца не клеткі, a людзі. Калі вярхі грамадства прыносяць боль любому з людзей гэтага грамадства, закладаецца крыніца аберацыі, якая будзе заразнай. Аргументы супраць цялеснага пакарання6 не проста меркаванні “гуманізму”, гэта практычныя меркаванні. Грамадства, якое практыкуе любое пакаранне ў дачыненні да любога са сваіх грамадзян, перадае далей заразу аберацыі. Грамадства мае сацыяльную інграму, якая ахоплівае ўсё грамадства, і якая сцвярджае, што пакаранне неабходнае. Пакаранне прысуджаецца. Турмы і бальніцы для душэўна хворых напаўняюцца. А потым аднойчы нейкая частка грамадства, падаўленая да ўзроўню зоны 1, таму што ўрад быў вольны драматызаваць свае інграмы, уздымаецца і знішчае гэты ўрад. I закладаецца новы шэраг аберацый за кошт насілля, што ідзе побач з гэтым разбурэннем. Гвалтоўныя рэвалюцыі ніколі не перамагаюць, бо яны пачынаюць гэты цыкл аберацыі.
    Грамадства, поўнае абераваных людзей, можа адчуваць неабходнасць пакарання. Няма ніякага іншага сродку, акрамя пакарання. Знаходжанне сродку супраць антыграмадскіх паводзінаў членаў групы ўяўляе больш чым проста мімалётную цікавасць для ўрада, таму што гэты ўрад працягвае практыку цялесных пакаранняў; калі дадаць іх да тых аберацый, што цягнуцца з мінулага, гэта сур’ёзна зніжае патэнцыял выжывання гэтага ўрада і аднойчы выклікае яго падзенне. Мноства ўрадаў пала такім чынам, а пасля гэтага іх народы таксама знікалі з твару Зямлі.
    Заразнасць аберацыі нідзе не бывае. такой відавочнай, як у гэтым сацыяльным вар’яцтве, што завецца вайною. Войны ніколі не вырашаюць тых праблем, якія іх выклікалі. Біцеся за тое, каб ратаваць свет у імя дэмакратыі, ці каб ратаваць яго ад
    6. цялеснае пакаранне: (права) фізічнае пакаранне, такое,напрыклад, як лупцоўка асуджанага бізуном; раней у гэтую катэгорыю ўключалася пакаранне смерцю, асуджэнне на некалькі гадоў і г.д.
    канфуцыянства', і ў гэтай бойцы непазбежна прайграюць усе. Вайну ў мінулым пачалі звязваць ва ўяўленні са спаборніцтвам, і таму верылі, адпаведна зманлівай логіцы, што войны неабходныя. Грамадства, якое даходзіць да вайны, каб вырашыць такім чынам свае праблемы, не можа не падавіць уласны патэнцыял выжывання. Ніводны ўрад ніколі не здолеў пачаць вайну, не ахвяруючы пры гэтым некаторымі свабодамі свайго народа. Канчаецца ўсё тым, што ўладная каста жрацоў упадае ў апатыю, і толькі таямнічасць і забабоны могуць злучыць разам звар’яцелыя рэшткі народа. Гэтую з’яву надта ўжо лёгка назіраць у гісторыі мінулага, каб яна патрабавала шмат тлумачэнняў. Дэмакратыя, уцягнутая ў вайну, непазбежна губляе частку сваіх дэмакратычных правоў. Па меры таго, як яна ўцягваецца ў больш і больш войнаў, яна ў рэшце рэшт трапляе ў рукі якога-небудзь дыктатара (кіраванне пры дапамозе адзінай інграмы). Дыктатар, прымушаючы ўсіх падпарадкоўвацца свайму кіраванню, павялічвае аберацыі сваімі дзеяннямі супраць меншасцяў. Пачынаюцца паўстанне за паўстаннем. Касты жрацоў квітнеюць. Наперадзе чакае апатыя. А пасля апатыі прыходзіць смерць. Такім шляхам ішла Грэцыя, такім шляхам ішоў Рым. Такім шляхам ідзе Англія. Такім шляхам ідзе Расія. I такім шляхам ідзе Амерыка, а разам з ёю ўсё чалавецтва.
    Кіраванне з дапамогай насілля ёсць парушэнне закона афініці, таму што насілле нараджае насілле. Кіраванне з дапамогай насілля зніжае сэлф-дэтэрмінізм асобных людзей у грамадстве і, такім чынам, сэлф-дэтэрмінізм самога грамадства. Зараза аберацыі распаўсюджваецца як лясны пажар. Інграмы нараджаюць інграмы. Сыходную спіраль можна перапыніць за кошт далучэння новых зямель і ўтварэння змешаных рас яны пазбегнуць свайго аберавальнага асяродзя. Можна гэта зрабіць і з дапамогаю новага сродка, што спыняе заражэнне аберацыяй кліравання людзей. Калі ж не зрабіць ні першага ні другога, раса дойдзе ў сваім падзенні да канца цыкла да зоны 0.
    Веліч расы залежыць ад таго, наколькі сэлф-дэтэрмінаваныя людзі, што яе складаюць.
    7.	канфуцыянства: сістэма маральнасці, выкладзеная Канфуцыем, кітайскім філосафам (551 ? 479? да н.э.)
    У меншай сферы сям’і, як гэта відаць на прыкладах з жыцця нацыі, заразнасць аберацыі стварае перашкоду аптымальнаму выжыванню.
    Камп’ютэр, што дае рацыянальныя адказы, магчыма пабудаваць толькі на аснове сэлф-дэтэрмінізму. Трыманне націснутых сямёрак у калькулятары прымушае яго даваць няправільныя адказы. Увядзенне фіксаваных і не прызначаных для асэнсавання адказаў у розум любога чалавека прывядзе да таго. што яго вылічэнні будуць даваць няправільныя адказы. Выжыванне ж залежыць ад правільных адказаў. Інграмы прыходзяць са знешняга свету, трапляючы ў патаемныя сховішчы ніжэй узроўню рацыянальнага мыслення, і не дазваляюць дасягнуць рацыянальных адказаў. Гэта дэтэрмінізм знешніх сіл. Любая перашкода сэлф-дэтэрмінізму не можа не прывесці да памылковых разлікаў.
    Паколькі клір схільны да супрацоўніцтва, у грамадстве кліраў панавала б супрацоўніцтва. Гэта можа быць ідылічнай, утапічнай8 марай, а можа і не быць ёй. У сям’і кліраў відавочныя гармонія і супрацоўніцтва. Клір можа распазнаць, які з разлікаў найлепшы, калі ён бачыць яго. Яго не трэба біць, прыгнятаць і прымушаць падпарадкоўвацца, каб ён прыклаў свае намаганні да агульнай справы. Калі яго ўсё ж прымушаюць падпарадкоўвацца, незалежна ад таго, што ён думае, ягоны сэлф-дэтэрмінізм парушаны да такой ступені, што ён не можа атрымліваць правільныя адказы; грамадства. якое яго стрымлівае, само знізіла ягоную здольнасць думаць і дзейнічаць рацыянальна. Кліра можна было б прымусіць так падпарадкоўвацца, даючы яму інграмы ці напусціўшы на ягоны мозг нейрахірурга. Але кліра няма неабходнасці прымушаць; калі работа дастаткова важная з пункту гледжання агульных патрэбаў, ён безумоўна яе выканае ў адпаведнасці са сваім інтэлектам, і выканае яе так добра, як гэта магчыма. Ніхто ніколі не бачыў, каб чалавек добра працаваў пад прымусам, таксама як і ніхто ніколі не бачыў, каб грамадства пад прымусам перамагло роўнае яму па ўзроўню развіцця вольнае грамадства.
    Сям’я, якая жыве па прынцыпу: “Галава сям’і цар і бог”, сям’я, дзе некаму трэба бясспрэчна падпарадкоўвацца, не бывае шчаслі-
    8. утапічны: той, што належыць утопіі, ці той, што нагадвае ўтопію (любое ідэалізаванае месца, стан ці ідэальная сітуацыя).
    ваю. У ёй можа быць нейкі матэрыяльны дабрабыт, але яе выжыванне як адзінага цэлага гэта толькі знешняе ўяўленне.
    Групы. што знаходзяцца пад прымусам, нязменна менш эфектыўныя. чым свабодныя групы. што працуюць для агульнай карысці. Але любая група, у якой ёсць абераваныя члены, схільная стаць цалкам абераванай група. у выніку заразнасці аберацыі. Намаганне абмежаваць абераваных членаў групы непазбежна будзе абмяжоўваць групу як цэлае і весці да новых і новых абмежаванняў.
    Кліравання аднаго з сям'і абераваных людзей рэдка дастаткова для вырашэння праблем гэтай сям’і. Калі муж быў абераваны, ён тым ці іншым чынам абераваў ці рэстымуляваў сваю жонку і дзяцей, нават калі і не ўжываў супраць іх фізічнага насілля. Бацькі перасаджваюць свае агульныя аберацыі дзецям, а дзеці. будучы патэнцыяльна сэлф-дэтэрмшаванымі, у адказ паўстаюць і ўзбуджаюць гэтым аберацыі бацькоў. Паколькі вялікае мноства гэтых аберацый, дзякуючы заразнасці, становіцца агульнымі для ўсёй сям’і, яе шчасце аказваецца сур'ёзна падарваным.