• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    “Скарачэнне” мае некаторыя цікавыя аспекты. Возьмем для прыкладу інцыдэнт у дзяцінстве (скажам, ва ўзросце чатырох гадоў), звязаны з тым, што дзіця абварылася. Кантакт з гэтым інцыдэнтам адбыўся ў той момант, калі ў бэйсік-раёне застаецца вялікая колькасць дадзеных. Ён мае шмат здарэнняў пад ім, якія ўтрымаюць яго на месцы. Тым не менш, у ім ёсць эмацыянальны зарад, які замаруджвае тэрапію. Файл-клерк выдае гэты інцыдэнт. Зараз ён не сатрэцца, але скароціцца. Гэта праца, якая патрабуе больш часу, чым сціранне. I ў гэтай працы можа быць некалькі аспектаў.
    Адбыўся кантакт з саматыкаю, пачата праца з інцыдэнтам, так блізка да пачатку, як можа дабрацца одытар, і потым яго праходзяць. Скажам, эмацыянальны тон гэтага выпадку абвару апатыя. Прэклір апатычна паўзе праз яго, у вялікай ступені экстэрыярызаваны, назірае за сабою, як ён абварыўся. Потым, магчыма, раптам можа адбыцца эмацыянальная разрадка, але не абавязкова. Прэклір вяртаецца ў пачатак і паўтарае (перажывае нанава) усё гэта яшчэ раз. Потым яшчэ і яшчэ. Хутка ён пачынае злавацца на людзей, што ўдзельнічаюць у інцыдэнце, за тое, што яны такія нядбайныя ці такія бессардэчныя. Ён падняўся да гневу (тон 1.5). Одытар (хаця пацыент хоча сказаць пра тое, якія злыя яго бацькі, ці пра тое, якія, на яго думку, трэба прыняць законы пра абвары дзяцей), цярпліва праводзіць прэкліра праз інцыдэнт яшчэ раз. Зараз прэклір перастае злавацца і адчувае, што яму нудны гэты матэрыял. Ён узняўся да нуды па шкале тонаў (тон 2.5). Ён можа заявіць пратэст одытару, сказаўшы, што гэта марнаванне часу. Одытар праводзіць яго праз інцыдэнт зноў. Можа з’явіцца новая інфармацыя. Саматыка можа яшчэ прысутнічаць ці ўжо знікнуць у гэты перыяд, але эмацыянальны тон усё яшчэ нізкі. Одытар праводзіць прэкліра праз інцыдэнт зноў, і прэклір можа, але не заўсёды, стаць саркастычным5 ці схільным да жартаў. Інцыдэнт праходзяць зноў. Раптам прэклір можа знайсці яго забаўным (але не заўсёды), і гэты інцыдэнт, калі ён відавочна дасягнуў высокага тону, можна пакінуць. Ён, магчыма, знізіцца па тону праз некалькі дзён, але гэта не вельмі важна, бо ён будзе поўнасцю сцёрты пры вяртанні ад бэйсікбэйсік. У любым выпадку ён ніколі ўжо не будзе такім аберавальным, як да скарачэння.
    Скарачэнне часам будзе прыводзіць да ўяўнага знікнення ўсёй інграмы. Але калі так здарыцца, гэта відавочна. Без значнага ўздыму па шкале тонаў інцыдэнт пры паўторных праходжаннях проста знікае з віду. Гэта скарачэнне да рэцэсіі. Праз некалькі дзён гэты інцыдэнт будзе зноў у сіле, амаль такі ж моцны, як і заўсёды. Існуе матэрыял перад ім і эмацыянальны зарад пасля яго, і таму яго цяжка зрушыць з месца.
    5. саркастычны: насмешлівы; рэзка-з’едлівы.
    Такім чынам, з інграмай у працэсе працы можа адбыцца некалькі рэчаў. Яна можа скараціцца, інакш кажучы, разрадзіцца ад эмоцыі і саматыкі і пасля гэтага не мець вялікага аберавальнага ўздзеяння. Яна можа скараціцца да рэцэсіі, інакш кажучы, яна проста знікае з віду пасля некалькіх праходжанняў. Яна можа сцерціся, інакш кажучы, знікнуць і перастаць існаваць пасля гэтага з пункту гледжання інграмнага банка.
    Невялікі вопыт падкажа одытару, што збіраецца рабіць тая ці іншая інграма пасля таго, як з ёю адбыўся кантакт. Сціранні звычайна адбываюцца толькі пасля таго, як дасягнуты бэйсікбэйсік, ці, калі ўжо на тое пайшло, пад час працы ў бэйсік-раёне. Скарачэнне адбываецца з эмацыянальнаю разрадкаю. Скарачэнне да рэцэсіі адбываецца, калі у інграмным банку занадта шмат таго. што падаўляе інцыдэнт.
    Часам нават найлепшы одытар учэпіцца за інграму і вырашыць упарта сціраць яе на парашок зараз, раз з ёю адбыўся кантакт. Гэта вартая жалю праца. Магчыма, лепей зрабіць так. чым проста рэстымуляваць інграму і даць ёй магчымасць раздражняць пацыента на працягу некалькіх дзён. Магчыма. і не. Але ў любым выпадку, з той інграмай, якая скарачаецца толькі да рэцэсіі, лепш не ўваходзіць у кантакт з самага пачатку.
    Одытары-пачаткоўцы заўсёды атакуюць нараджэнне, як відавочную мішэнь. Нараджэнне ёсць у кожнага: у большасці пацыентаў яго даволі лёгка знайсці. Але гэта балючы інцыдэнт, і. пакуль не прапрацаваны добра бэйсік-раён, пакуль не разраджаны балючыя эмоцыі з позняга перыяду жыцця, яго лепей пакінуць на месцы. Ён, як правіла. скароціцца да рэцэсіі, а потым пастаянна ўзнікае на паверхні, дапякаючы одытара. Пацыент пасля гэтага атрымлівае цьмяны галаўны боль, насмарк. Калі толькі нараджэнне закранулі не на зваротным шляху (з бэйсік-раёна ў познюю частку жыцця), канешне, намагаючыся выдаліць гэты галаўны боль і насмарк, одытар марнуе час, паколькі нараджэнне, перад якім знаходзіцца ўсё прэнатальнае жыццё, не скароціцца і не сатрэцца, як трэба, але толькі скароціцца да рэцэсіі. Вельмі часта здараецца так, што нараджэнне, калі кантакт з ім адбыўся заўчасна, дае пацыенту галаўны боль і прастуду. Гэтыя праявы дыскамфорту невялікія і не маюць асаблівага значэння, але праца,
    якую, магчыма, затраціў одытар на працу з інцыдэнтам, які толькі скароціцца да рэцэсіі, гэта змарнаваная праца. Гэта праўда, што файл-клерк часам выдае нараджэнне; калі ён так робіць, значыць, у інцыдэнце ёсць эмацыянальны зарад, які разрадзіцца, і інцыдэнт скароціцца належным чынам. Одытар, канешне ж, павінен ім заняцца. Праўда і тое, што кейс часам замаруджваецца, і одытар праходзіць нараджэнне ў любым выпадку, проста каб паглядзець, ці не можа ён паскорыць справу. Але ісці ў нараджэнне проста для таго, каб атрымаць інграму, паколькі одытар ведае, што яна там ёсць, гэта прывядзе да дыскамфорту і змарнаванага часу. Ідзіце ў прэнатальны перыяд, настолькі рана, наколькі можна, і паглядзіце, што выдасць файл-клерк. Паспрабуйце тэхніку рэпітэру ў бэйсік-раёне. Вы можаце атрымаць інцыдэнты, якія сатруцца. Калі там нічога няма, даведайцеся пра інграму балючых эмоцый у позняй частцы жыцця, пра смерць сябра, страту заступніка, дзелавую няўдачу, нешта такое. Здыміце з яе зарад і скараціце яе як інграму, а потым ідзіце ў прэнатальны перыяд чым раней, тым лепей, і паглядзіце, што там з’явілася. Калі файлклерк думае, што вам патрэбнае нараджэнне, ён вам яго выдасць. Але не запытвайце пра нараджэнне толькі для таго, каб мець інграму для працы, гэта можа аказацца вельмі нязручным і бясплодным заняткам. Нараджэнне з’явіцца тады, калі яно з’явіцца, і файл-клерк ведае сваю справу.
    Умяшанне ў любы позні перыяд “непрытомнасці”, напрыклад, у хірургічную аперацыю пад анестэзіяй, дзе фізічны боль прысутнічае ў вялікай колькасці, можа выклікаць гэтакую ж непатрэбную рэстымуляцыю. У рэверы вы, канешне, можаце лепш спраўляцца з такімі рэчамі, чым у гіпнозе ці наркасінтэзе, дзе такая рэстымуляцыя можа прывесці да сур’ёзных наступстваў. У рэверы ж яны лёгкія.
    Праца з саматычнаю стужкаю
    3 кожнага боку мозга падвешаны за пяткі два маленькія чалавечкі, па пары на кожнае паўшар’е. Знешні з іх называевда “маторнай стужкай6”, а ўнутраны “сенсорнай стужкай”*. Калі вы хочаце ведаць больш пра структуру гэтых пар, то на гэтае пытанне дыянетычныя даследаванні дадуць адказ праз некалькі гадоў. Зараз пра іх нешта вядома, а менавіта апісанне. Для інжынера, які ведае Дыянетыку, сённяшняе апісанне, якое можна знайсці ў бібліятэцы, не зусім адпавядае крытэрыю разумнасці. Яны, магчыма, свайго роду размеркавальныя панелі. Можна правесці вымярэнні паблізу ад іх якраз ззаду ад скроняў калі ў вас ёсць вельмі адчувальны гальванометр7, больш адчувальны, чым любы з тых, што можна знайсці сёння ў шырокім продажу. Гэтыя вымярэнні паказваюць вылучэнні поля нейкага віду. Калі мы высветлім упэўнена, якога тыпу энергія тут цячэ, мы зможам, магчыма, вымяраць яе больш дакладна. Калі мы будзем дакладна ведаць пра тое, дзе ў целе адбываецца мысленне, мы будзем ведаць больш пра гэтыя стужкі. Усё, што ўстанавілі даследаванні Дыянетьжі на сёння, гэтым і абмяжоўваецца. Калі адкінуць прэч мяшанку з ярлыкоў, то на самой справе пра гэтыя структуры не вядома нічога вартага згадвання, акрамя таго факта, што яны маюць нейкае дачыненне да каардынацыі паміж сабою розных частак цела. Мы, аднак, звяртаемся да іх у працэсе тэрапіі, за адсутнасцю чагосьці лепшага. Цяпер, калі мы ведаем нешта пра функцыю, далейшыя даследаванні не могуць не прынесці дакладных адказаў пра структуру.
    Одытар можа ўключаць і выключаць саматыкі ў пацыента. падобна таму як інжынер працуе з пераключальнікамі. Дакладней кажучы, ён можа ўключаць і выключаць іх у целе, падобна таму,
    6. маторная стужка: сістэма кантролю розуму, якую ён ажыццяўляе праз рухальныя рычагі кіравання. 3 кожнага боку чэрапа ёсць па дзве панелі, адна над адной, і яны кантралююць супрацьлеглыя бакі цела. На адной з панеляў з кожнага боку рэгіструюцца думкі, а з другой панелі ажыццяўляецца кантроль мышцаў.
    * Сенсорную стужку можна лічыць “разумовай" часткаю размеркавальнай панелі, a маторную стужку — фізічішй часткаю. Л. Рон Хабард
    7. гальванометр: прыбор для выяўлення і вымярэння слабых электрычных токаў.
    як вагонаважаты вядзе трамвай па рэйках. Гэта гульня, пра якую мы казалі раней, калі гаварылі пра трак часу.
    У пацыента, які працуе добра, “саматычнай стужцы” можна скамандаваць пайсці ў любую частку траку часу. Дзень за днём, гадзіна за гадзінаю, у звычайным жыцці саматычная стужка перамяшчаецца па гэтаму траку па меры рэстымуляцыі інграм. Одытар, працуючы з пацыентам, можа знайсці, што ягоная ўласная саматычная стужка падпарадкоўваецца ягоным камандам, і некаторыя з яго саматык уключаюцца і выключаюцца. Гэта, аднак, у горшым выпадку прычыняе лёгкі дыскамфорт. Што там перамяшчаецца ці ўсё цела, ці клеткі, ці што яшчэ, мы на самой справе не ведаем. Але мы можам працаваць з гэтым, і мы можам дапусціць, што ўсё ў любым выпадку праходзіць праз размеркавальную панель маленькіх чалавечкаў, якія падвешаны за пяткі.
    “Саматычная стужка зараз пойдзе ў нараджэнне”, кажа одытар.
    Пацыент у рэверы пачынае адчуваць ціск ад схватак, якія штурхаюць яго па родавым канале.
    “Саматычная стужка зараз пойдзе да моманту апошняй Вашай траўмы”, кажа одытар.
    Прэклір адчувае памяркоўны боль, магчыма, ад таго, што ён стукнуўся каленам. Калі ў яго ёсць сонікі відэа-рыкол, ён пабачыць, дзе ён, і раптам усвядоміць, што гэта было ў офісе; ён пачуе галасы клеркаў, ляскат пішучых машынак і шум машын на вуліцы.