• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Гэта двухвэйланснасць8 у дзеянні. Пад двухвэйланснасцю разумеецца “магутнасць у два бакі”. Лепш было б гэта назваць мультывэйланснасцю, бо можна паказаць, што людзі маюць шмат вэйлансаў; дваццаць ці трыццаць гэта даволі звычайная рэч для “нармальнага” чалавека. Гэтая маці, з яе дзікімі маленнямі і слязлівай сентыментальнасцю, пераскоквала з вэйланса ў вэйланс, быццам дэрвіш9 у танцы. Яна была здольная на вытанчаную жорсткасць, здзекуючыся са свайго дзіцяці пры дапамозе, як гэта называецца на флоце, “незвычайных і прадыктаваных капрызам пакаранняў”. Аднак адзін з яе вэйлансаў
    8. Англійскае слова “ambivalence" (двухвэйланснасць) азначае ў звычайнай (не тэхнічнай) мове “супярэчлівасць, два супрацьлеглыя імкненні ці пачуцці”.
    9. дэрвіш: член любога з разнастайных мусульманскіх братэрстваў аскетаў (людзей, якія вядуць жыццё, поўнае суровай самадысцыпліны, асабліва ў якасці акта рэлігійнай адданасці ці пакаяння); некаторыя з іх ужываюць танцы з кружэннем і спяванне рэлігійных псалмоў для таго, каб выклікаць калектыўны экстаз.
    (які, да няшчасця пацыента, уключаўся толькі тады, калі ён хварэў), быў вэйлансам, які ярасна ахоўваў дзіця і заўпэўніваў яго, што яна любіць яго і ніколі не дазволіць яму галадаць, і г.д. Яна стварыла ў гэтага дзіцяці ва ўзросце да дзесяці гадоў, дзякуючы свайму ўласнаму рэактыўнаму шаблону і сваёй бяздарнасці, амаль тысячу інграм. Гэты асобны прыклад інграмы, прыведзены тут, быў для яе даволі стандартным.
    Аберавальным аспектам гэтай інграмы з’явілася “перакананне”, што калі б маці не была побач, і калі б чалавек не быў з ёю ў добрых адносінах, то яго б чакалі голад, смерць ці ўвогуле пакуты. Яна таксама азначала, дзякуючы таму, у які момант яна была дадзена, што, калі хочаш жыць, будзеш мець жудасны галаўны боль. Уся серыя гэтых інграм стварыла вельмі складаную сістэму псіхасаматычных захворванняў, у тым ліку сінусіт, крапіўніцу, алергіі і шматлікія іншыя рэальныя фізічныя захворванні, нягледзячы на той факт, што пацыент заўсёды намагаўся быць настолькі шчырым наконт свайго фізічнага стану, наколькі гэта магчыма, і ён абсалютна не быў іпахондрыкам.
    У тэрапіі, перш чым праявілася гэтая інграма спачування, быў аблегчаны цэлы ланцуг скандалаў ў тым жа перыядзе жыцця, a таксама вялікая частка прэнатальнага раёна і большасць інграм балючых эмоцый з позняга перыяду жыцця.
    У якасці заўвагі наконт інграм спачування трэба дадаць, што яны ні ў якім разе не знаходзяцца толькі выключна ў дзяцінстве, яны існуюць у прэнатальным раёне і пасля нараджэння, а часам і ў позняй частцы жыцця. Любыя людзі, якія абаранялі дзіця ад далейшых замахаў на аборт, становяцца часткаю ланцугоў інграм спачування, і, канешне ж, яны заступнікі, і іх страты трэба вельмі баяцца. Былі знойдзены познія інграмы спачування нават у пяцідзесяцігадовым узросце. У адной з такіх інграм, знойдзенай ва ўзросце трыццаці гадоў, медсястра-німфаманка10, калі пацыент быў яшчэ пад уздзеяннем эфіру і яму яшчэ было балюча, казала яму непрыстойныя рэчы, забаўлялася з ягонымі палавымі органамі і тым не менш здолела, дзякуючы зместу яе выказванняў, усталяваць інграму спачування, якая стала прычы-
    10. німфаманка: жанчына, што пакутуе ад німфаманіі нездарова падвышанай сексуальнай узбуджальнасці.
    наю вельмі сур’ёзнага псіхічнага стану пацыента. (Гэта зусім няпраўда, што існуе шмат выпадкаў сексуальных забаў з пацыентамі, якія знаходзяцца пад уздзеяннем анестэтыкаў ці наркотыкаў. Але няма ніякай прычыны заключаць, што такі інцыдэнт не можа выпадкова здарыцца, толькі таму, што гэтая фантазія з’яўляецца стандартнай псіхатычнай рэакцыяй.).
    Інграма спачування павінна толькі гучаць як інграма спачування, каб стаць такою сапраўдны намер зусім не ацэньваецца рэактыўным розумам.
    Інграма балючых эмоцый
    Прыводзіцца тры прыклады такіх інграм, кожны з якіх адлюстроўвае асобны тып. Яны могуць здарыцца ў любым перыядзе, у тым ліку і ў прэнатальным, але лягчэй за ўсё іх знайсці ў пазнейшым жыцці, і тады яны потым прывядуць зноў да ранніх інцыдэнтаў фізічнага болю, інграм спачування і таму падобнага. Першы прыклад гэта выпадак страты ў выніку смерці заступніка. Дзяўчына ва ўзросце васемнаццаці гадоў атрымала інграму балючых эмоцый, калі бацькі ёй сказалі, што яе цётка памерла. Цётка была галоўным заступнікам. Пацыентка, якая праходзіла тэрапію ва ўзросце трыццаці аднаго года, мела рыкол смерці сваёй цёткі, але прыпісвала свой смутак іншым рэчам, такім як рэстымуляцыя таго, што яна называла сваім “інстынктам смерці” (які на самой справе быў інграмнай балбатнёй яе маці пра тое, што яна хоча памерці і скончыць з усім гэтым). Сапраўды, цётка адыграла вялікую ролю ў тым, каб адгаварыць маці “пазбавіцца” дзіцяці, і прымусіла маці паабяцаць, што яна гэтага не зробіць. Цётка таксама даглядала дзяўчынку пасля нараджэння, калі тая хварэла, і была фактычна адзіным прытулкам для дзяўчыны, калі на яе разам нападалі сварлівая маці і рэлігійны фанатык бацька, бо ніхто з іх не хацеў яе з’яўлення на свет, і быў шэраг спробаў заўчасна перарваць цяжарнасць.
    Бацька яе паведаміў дзяўчыне гэтую інфармацыю гучным голасам і з належным чынам выцягнутым тварам. “Я хачу, каб ты была вельмі пачцівай на пахаванні, Агата”. (“На якім пахаванні?”)
    “Твая цётка толькі што адышла да лепшага свету”. (“Яна памёрла?”) “Так, смерць павінна прыйсці да ўсіх нас, і мы ўсе павінны быць гатовыя аднойчы сустрэць лёс, які чакае нас у канцы дарогі. Бо гэта доўгі шлях, жыццё, і на іншым канцы яго нас чакае Бог ці пякельнае полымя, і аднойчы мы ўсе павінны памерці. He забудзь, што ты павінна быць вельмі пачцівай на пахаванні”. Яна пачала бляднець пры слове “пахаванне”, яна была практычна “непрытомнай”, калі пачула ў першы раз слова “смерць”, і заставалася “непрытомнай”, хаця і рухалася цэлых два дні.
    Кейс рухаўся вельмі павольна, пакуль не была адкрыта і пройдзена гэтая інграма. Адбылася неймаверная разрадка гора, якая ніколі дагэтуль не праяўлялася. Інграма скарацілася да тону нуды за восем праходжанняў, і тады аўтаматычна адбыўся кантакт з першым момантам умяшання цёткі, і гэты інцыдэнт быў аблегчаны. Пасля гэтага кейс прасунуўся наперад у прэнатальным раёне, паколькі была знятая забарона на “пазбаўленне гэтага”; і, згодна тэорыі, калі сталі даступныя свабодныя адзінкі жыццёвай сілы, зарад сышоў з прэнатальнага раёна. У кейсе было яшчэ пяць іншых заступнікаў; дзяўчына, чые бацькі так дрэнна да яе ставіліся, прывязвалася да кожнага, хто праяўляў да яе цікавасць і даваў ёй прытулак. Па меры таго, як з’яўляліся ранннія інцыдэнты фізічнага болю, паказваліся новыя заступнікі і разраджаліся новыя інграмы балючых эмоцый, што дазваляла праявіцца новым інграмам фізічнага болю.
    Наступны прыклад інграма пацыента, якога ўсё жыццё выхоўвалі і гадавалі нянькі. У яго быў вельмі цяжкі прэнатальны перыяд, які, аднак, не падымаўся ў поле зроку. 3 цягам часу было адкрыта, што яго нянькі былі для яго адзінаю крыніцаю любові і пяшчоты, і што яго маці, якой падабалася ўносіць разлад у дом чым часцей, тым лепей, звальняла няньку кожны раз, калі яна знаходзіла, што хлопчык палюбіў яе, нягледзячы на тое, што маці сама часта грэбліво паўтарала: “Дзіця брыдкае”. Інграма: хлопчык бачыць сваю няньку, якая выходзіць з дому з чамаданам у руцэ; ён спыняе сваю гульню ў садзе і бяжыць да яе, каб “напалохаць” яе; яна, дзяўчына-ірландка, даволі раззлаваная з нагоды сцэны, якую ёй толькі што закацілі, і ўсё ж яна лагоднее тварам і становіцца на калені побач з ім. “Я ад’язджаю, Бадзі. Я не магу больш тут
    заставацца. He, я не магу цяпер быць тваёй нянькай. Ну супакойся, супакойся, у цябе будзе іншая няня. He плач. Маленькім хлопчыкам не трэба плакаць. Бывай, Бадзі. Я люблю цябе”. I яна адыходзіць прэч.
    Ён быў ашаломлены з першага імгнення, калі яна сказала, што ад’язджае. Забарона плакаць зыходзіла ад заступніка; што б ні казаў заступнік, гэта павінна быць добра, і ў гэта трэба верыць, бо заступнікі гэта выжыванне, а чалавек павінен выжываць; такім чынам, заступнікам трэба верыць. Ён не плакаў усе наступныя гады, за выключэннем рэдкіх выпадкаў неймавернага смутку. Восем такіх адыходаў былі закранутыя безвынікова, але пасля гэтай інграмы яны ўсе аслаблі і разрадзіліся, адзін за адным.
    Кожны адыход заступніка ці ад заступніка ўтрымлівае эмацыянальны зарад, які, калі ён не праяўляецца, падаўлены недзе ў іншым месцы.
    Трэцяя інграма балючых эмоцый належыць да трэцяга тыпу: страта заступніка за кошт перамены яго адносінаў на супрацьлеглыя. Жонка вельмі любіла свайго мужа. Яны жылі разам, і ўсё было добра, пакуль яго бацькі не пасяліліся паблізу і не пачалі ачарняць яго жонку. Ён вельмі злаваўся на іх і сварыўся з імі. Яго жонка была псеўдазаступнікам, і, на няшчасце, той заступнік, на каго яна была падобная. наказваў яму ў дзяцінстве, каб ён верыў бацькам. (Гэта даволі хранічная з’ява з заступнікамі калі б яны давалі дзіцяці правільную інфармацыю, калі ён эмацыянальна расстроены ці хворы, было б менш непрыемнасцяў. Заўвага накшталт: “Што ж, аднойчы ты вырасцеш і зможаш паклапаціцца пра сябе” намнога лепей, чым куча Эмерсонавых11 банальнасцяў.) Гэта выклікала трагічнае змяненне адносінаў. Рэактыўны розум мужа, рэстымуляваны відам жонкі (муж быў эмацыянальна расстроены, ужо вельмі рэстымуляваны сваімі бацькамі), увёў дадзеныя, што трэба верыць бацькам. Гэта зрабіла яго жонку дрэнню, згодна іх аберавальнай балбатні. Ён увайшоў у
    11. Эмерсонавы: адносіцца да Ральфа Уолда Эмерсона (1803 1882), амерыканскага эсэіста, паэта і лектара. Эмерсон прымаў удзел у руху трансцэндэнталістаў, якое раіла людзям, каб тыя шукалі сілу, дадзеную Богам, унутры іх саміх. Найбольш вядомы яго твор “Упэўненасць у сабе”. Творчасць Эмерсона, асабліва яго кароткія і дасціпныя выказванні і заклікі. такія як “Запражы ў павозку зорку”, служылі крыніцаю натхнення для многіх у дзевятнаццатым стагоддзі.
    вэйланс свайго бацькі, каб пазбегнуць гэтай неспасціжнай сітуацыі, а гэты вэйланс біў жанчын. Ён неаднаразова біў сваю жонку, драматызуючы адну з інграм свайго бацькі: “Я ненавіджу цябе. Ты дрэнь. Я павінен быў прыслухацца да іх раней. Ты дрэнь”.
    Жонка праходзіла тэрапію. Гэты зарад падаўляў сам сябе, не з нагоды сораму за дзеянні яе мужа, а па той механічнай прычыне, што трэба было аблегчыць ранні перыяд перад тым, як можна будзе разрадзіць гэты зарад (разумнік файл-клерк). Яе кейс замарудзіўся да такой ступені, што выглядаў амаль як чыстая дошка, хаця саматыкі (якія яна прыпісвала натуральным прычынам) і аберацыі (якія, па яе словах, былі разумнымі рэакцыямі) усё яшчэ праяўляліся. Раптам гэты інцыдэнт з’явіўся, калі была выкарыстана тэхніка рэпітэра на фразе, выпадкова ўгаданай одытарам: “Я цябе ненавіджу”, бо было вядома, што яна казала гэта час ад часу свайму мужу. Тры праходжанні разрадзілі гэтую балючую эмоцыю, нягледзячы на яе моц (гэта прымусіла яе плакаць, пакуль яна амаль не задыхнулася). Адразу ж з’явіліся дванаццаць прэнатальных інцыдэнтаў скандалы паміж яе маці і бацькам (які быў заступнікам, а муж быў падобным да яго псеўдазаступнікам), падчас якіх маці біла сабе па жываце і праклінала дзіця. Гэтыя інграмы былі сцертыя, і кейс рухаўся наперад да кліра.