• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    канешне, не было аберавальным, дзеянне можна было б пераймаць, і таму б мела месца рэальнае ванітаванне на свядомым узроўні дзеянні больш важныя, чым слоўны змест.
    У тэрапіі, калі мы сустракаемся з гэтай інграмай, у нас могуць узнікнуць цяжкасці з тым, каб у яе ўвайсці, паколькі ў ёй сказана: “Мне не трэба было дазваляць яму скончыць (увайсці)1 у мяне”, што з’яўляецца дэнаерам. Мы таксама знаходзім тут холдэр у выглядзе “Яно не выходзіць”. Можна казаць з вялікай доляй упэўненасці, што інграма аблегчыцца ў той момант, калі будуць аблегчаны гэтыя словы і саматыка, і гэтыя словы не змогуць перапыніць працу з інграмай. Калі інграма не аблегчыцца, гэта таму, што ёсць ранейшая інграма з вельмі падобным зместам (абераваны чалавек мае шаблон драматызацыі, які ён паўтарае зноў, зноў і зноў, даючы людзям побач з ім мноства інцыдэнтаў, якія больш ці менш падобныя ва ўсім, адрозніваючыся толькі момантам часу, калі яны адбыліся). Гэтая інграма магла б быць рэстымуляваная ў асяроддзі (але не ў тэрапіі) да такой ступені, што гэта прывяло б да вар’яцтва, бо “яно” можа таксама адносіцца да дзіцяці, якое, атаясамляючы сябе са словам “яно”, пасля гэтага не можа вярнуцца ў цяперашні час2. У тэрапіі інграма ў пэўнай ступені пазбаўленая ўжо сілы проста за кошт таго, што вернуты аналітычны розум да яе дакрануўся; у далейшым одытар адкрывае, што пацыент не рухаецца па траку, і разведка сітуацыі хутка выяўляе холдэр, бо пацыент рана ці позна скажа, што ён “не можа выйсці”, нават калі одытар не здагадаўся пра гэта. У сферы аберацыі гэтая інграма, верагодна, моцна заблакіравала б другую дынаміку, і чалавек, у чыім рэактыўным розуме яна ёсць, быў бы фрыгідным’, ханжою, і праяўляў бы рэзкасць з дзецьмі (усё гэта разам у розных камбінацыях). Больш таго, мы б знайшлі ў гэтага чалавека боязь за тое, што “ён” будзе павінен рабіць нешта, калі
    1. гл. заўвагу наконт англійскага слова “to come” у шостым раздзеле трэцяй кнігі.
    2. англійскае “to come up” можа азначаць і “выходзіць вонкі ў выніку ванітаў”, і “узнікаць, набліжацца, з’яўляцца” (як у выразе “Come up to present time” “Вяртайцеся ў цяперашні час”).
    3. фрыгідны: хранічна няздольны да сексуальнага ўзбуджэння, ці той, якому паталагічна агідная сексуальная дзейнасць; ужываецца ў дачыненні да жанчыны.
    знойдзе, што рабіць гэта памылка. У псіхасаматычнай сферы гэта можа выклікаць галаўны боль на працягу палавога акта ці ў выніку яго, ці тэндэнцыю адчуваць млоснасць пад час палавога акта. Любая з фраз гэтай інграмы, як і любая іншая фраза ў любой іншай інграме, хутчэй за ўсё, дала б яму як саматыку, так і аберацыю, канешне, калі чалавек быў бы ў гэты момант у стане зніжэння аналітычнай сілы, як пры стоме ці лёгкім захворванні. Такім чынам, гэтая інграма чакае, пакуль нехта не скажа ў будучым на працягу перыяду “непрытомнасці” (лепш голасам, падобным да таго, як гучаў бы голас маці праз сценкі жывата і маткі): “Цьфу, як брыдка!”, ці нейкую іншую фразу, каб яе ўключыць. “Брыдота”, дарэчы, не ўключыла б яе. “Ціпун”, нягледзячы на падобнае да “цьфу” гучанне, не ўключыў бы яе. Гук самога ванітавання, магчыма, зрабіў бы гэта.
    Правыжывальная інграма
    Гэта магла б быць любая інграма, якая (толькі па змесце, не па нейкай там рэальнай дапамозе чалавеку, у якога гэтая інграма ёсць) прыкідваецца, што дапамагае выжыванню. Разгледзім інграму палавога акта. Маці і бацька займаюцца сексам, які прычыняе боль ненароджанаму дзіцяці за кошт ціску і выклікае ў яго “непрытомнасць” (звычайная з’ява, як і ранішняя млоснасць, як правіла, прысутнічае ў любым інграмным банку). Маці кажа: “О, я не магу жыць без гэтага. Гэта дзівосна. Гэта дзівосна. О, як хораша. О, зрабі гэта зноў!”, і бацька кажа: “Канчай! Канчай! О, ты такая мілая. Ты такая цудоўная! Ааах-х!” Матчын аргазм накладае апошні штрых на “непрытомнасць” дзіцяці. Маці кажа: ‘Тэта цудоўна.” Бацька, скончыўшы ўжо сваю справу, кажа: “Падымайся”, маючы на ўвазе, што яна павінна зрабіць спрынцаванне (яны не ведаюць, што яна цяжарная), а потым пачынае храпці.
    Відавочна, гэта каштоўны інцыдэнт, бо чалавек “не можа жыць без гэтага”. Больш таго, “гэта цудоўна”, а таксама “гэта дзівосна”. Але гэта таксама і надзвычай балюча. Гэтага немагчыма прытрымлівацца, бо ў ім на пачатку ўтрымліваецца тое, што
    адклікае частку розуму назад (“Канчай!” = “Прыходзь!”4), a потым, пазней кажа гэтай частцы: “Падымайся”. Тое, што “цудоўна” і “дзівосна”, можа выклікаць у нашай пацыенткі, калі яна не ў тэрапіі, аргазм, калі яна глядзіць на цудоўныя і дзівосныя рэчы, у тым выпадку калі яны былі названы такімі.
    Драматызацыя гэтага можа адбыцца ці ў бацькавам, ці ў матчыным вэйлансе: драматызаваць яе ў сваім вэйлансе азначала б фізічны боль. Такім чынам, чалавек, у якога ёсць гэтая інграма, будзе (на што ўплываюць толькі іншыя інграмы палавога акта, якія ў яго ёсць), як бацька, адчуваць агіду пасля палавога акта і казаць партнёршы: “Падымайся”. Эмоцыя ўтрымліваецца ў тым, як сказана слова “Падымайся”. Гэта эмоцыя, перададзеная не словамі, а тонамі голасу інграмы заўсёды ўтрымліваюць як першае, так і другое.
    У тэрапіі мы знаходзім, што рэактыўны розум з вялікай апаскаю ставіцца да таго, каб дазволіць гэтай інграме з’явіцца ў полі зроку, таму што, у рэшце рэшт, чалавек “не можа жыць без гэтага”. Існуюць цэлыя класы такіх фраз прыхільнай ацэнкі ў інграмах, і одытар, дзе б ён з такою фразаю ні сутыкнуўся, знойдзе, што рэактыўны розум прэкліра супраціўляецца яму. “Я не хачу цябе губляць”, “Прытрымлівайся гэтага”, “Я не магу адпусціць гэта, я ўпаду”, і гэтак далей. Але гэта, у рэшце рэшт, толькі яшчэ адна інграма, і, “прыемная” яна ці не, яна аберавальная.
    Мазахістцкія5 і садыстскія імпульсы часта паходзяць ад інграм палавога акта, якія ўтрымліваюць адпаведныя спецыфічныя рэчы, таму одытару не трэба рабіць выснову, што проста з той нагоды, што гэты палавы акт прычыняе боль дзіцяці, ён зробіць яго мазахістам ці садыстам. Калі пацыенту ўласцівы мазахізм ці садызм, ён выкліканы інграмамі, што ўтрымліваюць згвалтаванні, пабоі для сексуальнага задавальнення, асалоду ад болю, і г.д., і інграмы, якія за кошт наяўнасці ў мове амонімаў быццам бы сцвярджаюць, што секс і боль адно і тое ж, напрыклад,
    4. гл. заўвагу наконт англійскага слова “to come” у шостым раздзеле трэцяй кнігі.
    5. мазахістскі: тэрмін адносіцца да атрымання сексуальнай асалоды ад таго, што партнёр папіхае табою, дрэнна абыходзіцца з табою ці прычыняе табе фізічны боль.
    “нармальны” палавы акт, які прамаўляе: “Так прыемна баліць! Зрабі мне балюча зноў, Біл! Зрабі мне балюча зноў! О. засунь яго ў мяне. намнога далей! Зрабі мне балюча, каб я скончыла.” Гэтая інграма, драматызаваная хлопчыкам, зусім верагодна можа зрабіць яго гомасексуалістам, паколькі інграма гэта не дзеянне, за якім назіраюць, але серыя каманд, што ўспрымаюцца літаральна.
    Такім чынам, наша правыжывальная інграма палавога акта, як у першым яе прыкладзе, прыведзеным тут, з’яўляецца адносна няшкоднай у аберацыйным шаблоне чалавека. Але па выпадковым спалучэнні слоў яна магла б мець зусім іншае аберавальнае дзеянне.
    Другі прыклад правыжывальнага інцыдэнту гэта яшчэ адна прэнатальная інграма. (Адзін одытар заўважыў у працэсе свайго кліравання. што ён “думаў да Дыянетыкі пра сваё жыццё як пра графік, размечаны па гадах,'на якім час ад зачацця да нараджэння займаў адну пяцідзесятую адлегласці паміж зачаццем і цяперашнім часам, але зараз думае, што прэнатальны перыяд займае дзве трэціх адлегласці паміж пачаткам і сённяшнім днём”. Пасля кліравання прэнатальны раён нарэшце стаў зноў займаць адну пяцідзесятую.)
    Маці, што пакутавала ад высокага ціску крыві, пастаянна выклікала вялікі боль у ненароджанага дзіцяці, асабліва калі яна хвалявалася. (Гэта з’яўляецца галоўнаю крыніцаю мігрэні.) Што менавіта выклікала ў яе хваляванні, якія прывялі да павышэння ціску крыві, у той момант, калі была атрыманая інграма, было невядома і шмат чаго з “сюжэта” прэнатальнага жыцця застаецца невядомым, бо тлумачальная інфармацыя можа прысутнічаць перад момантам болю, а інграма і поўны запіс адбываецца толькі пасля таго, як у нейкай ступені з’явіцца “непрытомнасць”. Маці, на пачатку інграмы, калі ціск крыві пачаў расці і распіраць ненароджанае дзіця, плакала. Яна была сама. “О, як жа я ўвогуле выберуся з гэтага? Усё здаецца мне такім цьмяным і бясколерным. О, навошта я ўвогуле гэта распачала; я ніколі не спраўлюся з гэтым. Але я павінна, я павінна. Я захварэю, калі гэтага не зраблю. О, Божа, усё звальваецца на мяне адначасова. Я зусім у пастцы. Але спакойна, я спраўлюся з гэтым,
    я буду адчуваць сябе лепш. Я буду смелая і зраблю гэта. Я павінна быць смелай. Я смелая. Я найсмялейшы чалавек у свеце. Я павінна быць такой, і я такая і ёсць”. Ціск знізіўся.
    Пра што гэта гаварылася, застанецца таямніцаю для одытара, які гэту інграму скараціў; для пацыента, у якога яна была; для аўтара і для чытача: такое часта здараецца з інграмамі. Яны нараджаюцца ў неразуменні, і яны не для таго, каб іх разумець (акрамя толькі як у механічным сэнсе), а для таго, каб выдаляць іх з інграмнага банка.
    Гэта асабліва небяспечная інграма для чалавека, які яе мае, паколькі яна ўтрымлівае манік у словах “найсмялейшы чалавек у свеце”. “Я”, канешне ж, звычайна выкарыстоўваецца ненароджаным дзіцём, каб абазначыць сябе, калі інграма нарэшце здольная ўздзейнічаць на аналайзер, у якім ёсць мова. Да гэтага моманту, канешне, гэта проста запіс без слоўнага значэння, хаця нават да таго, як словы атрымаюць значэнні, інграма можа быць аберавальнай. Гэтая інграма, акрамя таго, небяспечная яшчэ і таму, што яна сцвярджае: “Я ў пастцы,” і таму, што яна кажа: “Усё звальваецца на мяне адначасова”. “У пастцы” гэта наш вораг, холдэр. Але “Усё звальваецца на мяне адначасова” гэта групер. Больш таго, астатняя частка зместу, будучы інграмай, не будзе пралічвацца ў аналайзеры. Яна сцвярджае, што чалавек “павінен справіцца з гэтым”, што чалавек “ захварэе, калі гэтага не зробіць”, але што “гэта немагчыма”. Усё раўняецца ўсяму, разлічвае наш прыдуркаваты вораг, рэактыўны розум, і гэтая інграма як прыцягвае, так і адштурхоўвае тэрапію. Яна выклікае стан невыноснай нерашучасці ў аналітычным розуме.