• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Разрадкі закранаюцца часта ў вельмі нечаканых месцах. Дзенідзе яны ляжаць дастаткова блізка да паверхні, так што адзін дотык вернутага пацыента дазволіць вызваліць адзінкі жыццёвай сілы, дазволіць інграмам адключыцца і з’явіцца ў полі зроку на траку часу на сваіх належных месцах.
    Інграмны банк моцна скажаецца балючай эмоцыяй. і зоны балючай эмоцыі моцна скажаюцца фізічным болем, які знаходзіцца ў іншым месцы. Сістэма падшыўкі рэактыўнага розуму дрэнная. Файл-клерк здольны аднавіць і прадставіць одытару толькі пэўную колькасць інграм балючых эмоцый ці інграм фізічнага болю ў пэўны момант. Яны могуць быць размешчаны на траку неўпарадкавана, інакш кажучы, одытар можа ўвайсці ў кантакт з ранняй інграмай фізічнага болю (гэта заўсёды яго важнейшая задача), потым з інграмай у сярэдзіне прэнатальнага перыяду, потым з інграмай пасля нараджэння, і пасля гэтага здаецца, што няма больш ніякіх іншых інграм фізічнага болю (фізічных інграм, якія ўтрымліваюць страту прытомнасці ў выніку няшчаснага здарэння, захворвання, хірургічнай аперацыі ці траўмы). Гэта не азначае, што кейс зайшоў у тупік, а пацыент стаў клірам. Гэта, больш верагодна, азначае, што ёсць інцыдэнты з іншай групы інграм (балючая эмоцыя, што паходзіць ад страты заступнікаў праз іх смерць, адыход ці перамену адносінаў да прэкліра), з якімі зараз можна ўвайсці ў кантакт. Одытар пасля гэтага шукае інграмы страты, звычайна ў позньм перыядзе жыцця, і вычэрпвае з іх эмацыянальную разрадку. Гэта, з дапамогаю зноў запушчаных у кругаабарот адзінак жыццёвай сілы, дазваляе з’явіцца больш раннім інграмам фізічнага болю, і одытар скарачае кожную з тых,
    з якімі ён можа ўвайсці ў кантакт. Як толькі ён не можа больш знайсці інграм фізічнага болю, ён вяртаецца да пошуку інграм балючых эмоцый, і гэтак далей, з чаргаваннем па меры неабходнасці. Розум, будучы механізмам, які ахоўвае сам сябе, рана ці позна не дапусціць пацыента да інграм фізічнага болю, калі гатовыя інграмы балючых эмоцый; і ён не дапусціць яго да інграм балючых эмоцый, як толькі будуць гатовыя інграмы фізічнага болю.
    Пачынайце з позняга перыяду, каб атрымаць балючую эмоцыю, і працуйце ў накірунку ранняга. Пачынайце з ранняга перыяду, каб атрымаць інграмы фізічнага болю, і працуйце ў накірунку позняга. I дзе б вы ні закранулі якую-небудзь інграму, праходзьце яе, пакуль яна не перастане дастаўляць якія б то ні было непрыемнасці пацыенту, ці пакуль яна не знікне зусім (яна будзе перападшытая, але ўсё, што одытар і пацыент змогуць сказаць у гэты момант яна знікла). Калі інцыдэнт пасля вялікай колькасці праходжанняў не падае прыкметаў аблягчэння (няма памяншэння саматыкі, альбо эмоцыя не праяўляецца ці не памяншаецца), толькі тады одытару трэба шукаць іншы інцыдэнт. У інграме балючых эмоцый зарад часта знаходзіцца пазней. У інграме фізічнага болю замінка нязменна выклікана існаваннем той жа фразы ў больш ранняй інграме фізічнага болю, з якой можна ўвайсці ў кантакт, і ў такім выпадку одытар павінен ісці назад па фразах, якія прывялі яго да саматыкі, пакуль ён не знойдзе і не аблегчыць інграму.
    Да гэтага моманту павінна быць надзвычай ясна, што рацыяналізацыя"’ адносна дзеянняў, паводзінаў ці ўмоў не вядзе да прагрэсу ў тэрапіі, і ад яе няма ніякай карысці, акрамя выпадкавай дапамогі ў пошуку інграм. Павінна быць гэтак жа ясна, што ніякая колькасць тлумачэнняў, пагладжвання па галоўцы ці ацэнак з боку одытара не будзе спрыяць прагрэсу ў справе сцірання саміх інграм. Павінна быць відавочна, што тое, што чалавек думаў пад час інцыдэнту, не было аберавальным. Павінна быць ясна, што балючыя эмоцыі падзяляюць розум на адсекі і ўсталёўваюць у ім
    33. рацыяналізацыя: апраўдальнае мысленне выбачэнні чалавека, прызначаныя патлумачыць ягоныя нерацыянальныя паводзіны.
    дэманскія контуры, і што інграмы фізічнага болю ўтрымліваюць аберацыю і фізічны боль у целе.
    Уся гэтая аперацыя з’яўляецца механічнай. Яна не мае ніякага дачынення да апраўдальнага мыслення, сораму ці прычын. Яна мае дачыненне толькі да вычарпання змесціва інграмнага банка. Калі большая частка балючай эмоцыі знікла, чалавек стаў рэлізам, калі ўсё змесціва інграмнага банка вычарпана, чалавек стаў клірам.
    Розум падобны да добрага прыбора яго сам па сабе, яго і як механізм амаль немагчыма разбурыць, хіба што толькі выдаляючы яго некаторыя часткі. Інграмы не выдаляюць часткі розуму, яны дадаюць да яго непатрэбныя часткі. Уявіце сабе прыгожую, удасканаленую машыну. якая дзейнічае бездакорна гэта быў бы розум без дабаўлення болю і балючай эмоцыі. Цепер уявіце сабе гэтую прыгожую машыну ў руках каманды ідыётаўмеханікаў: яны пачынаюць цвіхацца каля яе і не ведаюць нават, што іхнія дзеянні ўздзейнічаюць на машыну. Зараз яны бачаць, што з машынай нешта не так, і ім усім няўцям, што яны пакінулі ў ёй і вакол яе ўсялякія развадныя ключы, шпількі для капелюшоў, акуркі сігар і ўчарашняе смецце. Іхняя першая думка змясціць нешта новае на машыну ці ў яе, каб адрамантаваць яе, і яны адвольна дадаюць да яе нейкія прыстасаванні. каб неяк выправіць работу машыны. Некаторыя з гэтых прыстасаванняў, здаецца, дапамагаюць машыне (інграмы спачування) і могуць ужывацца, у прысутнасці астатніх цацак, самою машынаю для дапамогі яе стабільнасці. Ідыёты спыняюць падачу паліва (інграмы балючых эмоцый) ці, як той японскі капітан, што хвастаў аўтамабіль дубцом, калі ён не ехаў, спрабуюць падганяць машыну (прымус з дапамогаю пакарання) і такім чынам дадаюць яшчэ непрыемнасцей. Нарэшце гэтая машына здаецца безнадзейным хламам, будучы амаль пахаванай пад усім, што дабаўлена да яе і ўкінута ў яе, і ідыёты-механікі круцяць галовамі і кажуць: “Давайце дабавім нешта яшчэ, інакш яна спыніцца”. Яны робяць гэта, і машына, здаецца, спыняецца (чалавек вар’яцее).
    У Дыянетыцы праводзіцца нешта падобнае да працы рабочых па расчыстцы ламачча ў машыне і навокал яе. Гэта не робіцца пры дапамозе дабаўлення яшчэ ламачча. Ідыёты-механікі (змесціва
    рэактыўнага розуму) здаецца, расстроены гэтым дзеяннем, але сама машына, раптам усвядоміўшы, што для яе робіцца нешта такое, што сапраўды прывядзе яе зноў у добры рабочы стан, пачынае дапамагаць. Чым больш ламачча вычышчана, тым лепш яна працуе і тым менш сілы маюць ідыёты-механікі. Паляпшэнне павінна быць хуткім, і яно такое і ёсць. Мы можам спыніцца, калі машына працуе па меншай меры так добра, як “нармальная” машына (рэліз), ці калі вы выдалім усё ламачча з машыны (клір). Калі мы стварылі кліра, мы назіраем нешта такое, чаго нельга было назіраць ніколі дагэтуль. паколькі ніколі дагэтуль не існавала гэтага стану без ніякага ламачча: бездакорная машына, удасканаленая, магутная, ззяючая, здольная сама рэгулявацца і паклапаціцца пра ўсе свае аперацыі без ніякай далейшай тэрапеўтычнай дапамогі.
    Раздзел восьмы Некаторыя тыпы інграм
    Тут даецца па два прыклады кожнага віду інграм, каб одытар мог ясна зразумець розніцу паміж імі.
    Контрвыжывальная інграма
    Гэта інграма любога віду, што ідзе ўразрэз з дынамікамі і ніяк не адпавядае прызначэнню чалавека, напрыклад: бойка паміж маці і бацькам хутка пасля зачацця. Бацька ўдарае маці ў жывот. Яна плача (першыя перцэпты боль, ціск, гук удару і плач), і ён кажа: “Каб цябе чэрці ўзялі, я цябе ненавіджу! Ты нікчэмнасць. Я цябе заб’ю!” Маці кажа: “Прашу, не бі мяне зноў. Прашу, не трэба. Мне балюча. Мне балюча. Я вар’яцею ад болю!” Бацька кажа: “Ляжы тут і гній, каб цябе ў пекла забралі! Бывай!”
    У гэтай інграме прысутнічае сур’ёзная аберавальная сітуацыя: па-першае, паколькі яна ранняя; па-другое, паколькі яна гаворыць, што чалавеку, які яе мае, балюча, і што ён вар’яцее; патрэцяе, паколькі ў ёй ёсць холдэр (“Ляжы тут”) і таму яна схільная стаць хранічнай; па-чацвёртае, паколькі яна можа нарадзіць захворванне (“і гній”); па-пятае, паколькі яна ўтрымлівае рэлігійны намёк на пекла і чарцей; па-шостае, паколькі яна дае чалавеку адчуванне, што іншыя людзі нікчэмныя (“ты” звычайна адносіцца да іншых людзей); па-сёмае, паколькі па змесце яна мае эмацыянальны тон варожасці (“Я ненавіджу цябе”); і, па-восьмае, паколькі чалавек пасля нараджэння павінен жыць з гэтымі рэстымулявальнымі людзьмі, сваім бацькам і маці. У яе ёсць і іншыя дадатковыя эфекты: як і ўсе інграмы, яна дае чалавеку два дадатковых і непатрэбных вэйлансы. Адзін з іх, матчын, з’яўляецца вэйлансам баязліўца, а другі, бацькаў, вэйлансам прыгнятальніка слабейшых. Чалавек можа драматыза-
    ваць гэта некалькімі спосабамі: калі ён гэта не драматызуе, ён адчувае боль (як адчуваў бы, будуча ва ўласным вэйлансе) у кожны момант, калі яна рэстымуляваная; калі ён драматызуе маці,ён будзе адчуваць боль ад удару ў жывот, які атрымала яна (хаця ён сам адчуваў боль у галаве і сэрцы); калі ён драматызуе бацьку,у яго будуць непрыемнасці з грамадствам, не кажучы ўжо пра яго ўласную жонку і дзяцей. Ніводная, ніякая з інграм не вядзе да поспеху, але пакуль чалавек мае інграмьі, некаторыя іх віды, асабліва інграма спачування, служаць для таго, каб трымаць на адлегласці антаганістычныя інграмы.
    Другі прыклад контрвыжывальнай інграмы інграма ранішняй млоснасці, калі маці ванітуе з такою сілаю, што гэта выклікае сур’ёзнае сцісканне дзіцяці і яго “непрытомнасць”. Маці ванітуе, задыхаецца і прамаўляе сама сабе паміж спазмамі: “О, навошта я ўвогуле нарадзілася! Я ведала, што мне не трэба было дазваляць яму скончыць у мяне. Я ведала, я ведала. Гэта было памылкаю, але яму проста да зарэзу трэба было гэта зрабіць. Цьфу, як брыдка! Секс гэта брыдка. Гэта жудасна. Я ненавіджу секс. Я ненавіджу мужчын. Я ненавіджу іх. О, цьфу, яно не выходзіць, яно не выходзіць. Мне так млосна, а яно не выходзіць”.
    У гэтай інграме ёсць нешта, што можа драматызаваць жанчына, калі яна цяжарная, але мужчына ніколі не зможа драматызаваць гэта як цяжарнасць, а толькі як млоснасць. Ранішняя млоснасць галоўным чынам, здаецца, з’яўляецца аберацыяй, што паходзіць з інграм: магчыма, у мінулым нейкую маці ванітавала ад атручэння ежаю і распачала гэтым усю справу магчыма, у дні, калі чалавецтва яшчэ не злезла з дрэў. Цяпер заўважце, што маці ванітуе, што змесціва яе страўніка вырыгваецца вонкі; інграма, аднак, сцвярджае, што яно не выходзіць. Калі чалавек драматызуе гэта ў сваім уласным вэйлансе, ён адчувае ціск на сябе і “непрытомнасць”, і таму такая драматызацыя немагчымая; калі гэта драматызуецца, яно павінна драматызавацца ў якасці маці, але дзеянне не драматызуецца да такой ступені, як каманда, і мы атрымліваем сітуацыю, калі чалавека з такой інграмай, калі яму млосна, не можа ванітаваць. Каманда інграмы больш важная, чым дзеянні людзей у ёй. На рэактыўным узроўні не існуе рацыянальнасці. Калі б гэта было на свядомым узроўні, дзе яно б,