• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Заўсёды помніце, што той чалавек, які найбольш атаясамляецца з асобай пацыента, напрыклад, спачувальная маці, бацька, бабуля ці дзядуля, сваяк ці сябра, разглядаецца рэактыўным розумам як частка самога чалавека, і ўсё, што здараецца з гэтай спачувальнай асобай, як можна лічыць, здараецца і з пацыентам. У такім кейсе, дзе, як было знойдзена, заступнік памёр ад рака, вы можаце выпадкова выявіць, што ў пацыента ёсць рана ці ў яго лушчыцца скура на тым месцы, дзе, як ён лічыў, у заступніка быў рак.
    Рэактыўны розум думае толькі тоеснасцямі. Спачувальная правыжывальная інграма атаесамляе пацыента з іншым чалавекам. Смерць ці страта (праз адыход ці адрачэнне ад пацыента) іншага чалавека становіцца ў выніку гэтага
    перакананнем рэактыўнага розуму, што пацыент перажыў нейкую частку смерці.
    Эмацыянальныя зарады могуць утрымлівацца ў любой інграме: эмоцыя перадаецца, на тым жа ўзроўні тону, ад людзей навокал “непрытомнага” чалавека ў ягоны рэактыўны розум. Гнеў уваходзіць у інграму як гнеў, апатыя як апатыя, сорам як сорам. Што б людзі навокал “непрытомнага” чалавека ні адчувалі на эмацыянальным узроўні, гэта павінна знайсціся ў інграме, якая атрымалася ў выніку інцыдэнту. Калі эмацыянальны тон людзей у інграме відавочна гнеўны ці апатычны, як сведчыць слоўны змест, а пацыент, праходзячы інграму, не адчувае яго, недзе ёсць нешта, што ўтрымлівае вэйлансную сценку паміж пацыентам і эмацыянальным тонам, і гэтая вэйлансная сценка амаль заўсёды разбураецца, калі знойдзеш інграму з зарадам смутку недзе раней ці пазней ў жыцці пацыента.
    Адзіная дазволеная прычына на тое, каб уваходзіць у познія перыяды жыцця чалавека да таго, як змесціва прэнатальнага раёна было ў добрай ступені вычарпана, гэта пошук разрадкі смутку, выкліканага смерцю, стратай ці адрачэннем заступніка. I пад “адрачэннем” мы разумеем, што заступнік пераўтварыўся ў актыўнага ворага (рэальнага ці ўяўнага) пацыента. Двайнік заступніка, псеўдазаступнік, гэта чалавек, якога рэактыўны розум зблытаў з рэальным заступнікам. Смерць, страта ці адрачэнне псеўдазаступніка могуць утрымліваць зарад смутку.
    Згодна тэорыі, адзінае, што можа замкнуць адзінкі жыцця, гэтая эмоцыя страты. Калі б існаваў нейкі метад, які б дазваляў не рабіць нічога больш, толькі вызваляць усе адзінкі жыцця, на фізічны боль можна было б не звяртаць увагі.
    Рэліза ствараюць, вызваляючы з перыядаў страты, тым ці іншым чынам, настолькі многа адзінак жыцця, наколькі магчыма, з мінімальным звяртаннем да сапраўдных інграм.
    Страта заступніка ці псеўдазаступніка не павінна ўтрымліваць ніякага іншага фізічнага болю ці “непрытомнасці”, акрамя таго болю і той непрытомнасці, якія выклікае сама страта. Гэта даволі сур’ёзна. Гэта стварае інграму.
    Кожны чалавек, які, як раптам адкрыта, закупораны ў жыцці пацыента, можа з пэўнай надзейнасцю лічыцца заступнікам ці
    псеўдазаступнікам. Калі на працягу ўспамінання ці вяртання вялікія часткі перыяду (перыядаў), калі пацыент быў звязаны з іншым чалавекам, адсутнічаюць, гэтага чалавека можна назваць закупораным. Гэта найлепшая гарантыя, што чалавек меў статус заступніка, калі закупорана смерць гэтага чалавека, разлука з ім ці ягонае адрачэнне. Закупорка можа існаваць таксама па прычынах пакаранняў; інакш кажучы, закупораны чалавек мог быць таксама архіворагам. У такім выпадку, аднак, любы наяўны ўспамін будзе звязаны са смерцю, паражэннем ці хваробаю гэтага закупоранага чалавека. Закупорка пахавання чалавека ў памяці пацыента тэарэтычна павінна пазначыць гэтага чалавека як заступніка ці псеўдазаступніка. Успамін пахавання чалавека, але закупорка прыемных момантаў, звязаных з ім, магчыма, часцей за ўсё будзе азначаць, што чалавек быў ворагам. Гэтыя правілы з’яўляюцца прыблізнымі. Але можна ўпэўнена казаць, што любая закупорка азначае, што чалавек меў вялізную і патаемную значнасць у жыцці пацыента, якая павінна быць патлумачана.
    Можна заўважыць у гэтым месцы, што выздараўленне пацыента будзе залежаць у вялікай ступені ад адзінак жыццёвай сілы, вызваленых з яго рэактыўнага банка. Гэта разрадка смутку, і яна можа быць дастаткова бурнай. Звычайнай практыкай з’яўляецца “забываць” такія здарэнні і дзейнічаць па прынцыпе “раней забудзеш раней зажыве”. На няшчасце, гэта не працуе; добра было б, калі б гэта было так. Усё, што забыта,гэта гнойная рана, калі з гэтым звязаны адчай. Одытар пабачыць, што кожны раз, калі ён знойдзе гэты архідэнаер, “забудзь пра гэта”, ён атрымае інграму, якую гэтая фраза падаўляла; калі ён не можа знайсці інграму і тым не менш знаходзіць саматыку, у кантэксце інграмы будзе прысутнічаць “забудзь пра гэта”, “не думай пра гэта”, “не магу гэта ўспомніць” ці “не помню гэтага” ці нейкі іншы дэнаер. Забыванне — гэта настолькі нездаровая з’ява, што калі нешта “выкінута з галавы”, яно ўкінута непасрэдна ў рэактыўны інграмны банк, дзе можа паглынаць адзінкі жыцця. Гэты “крануты” разлік, што забыванне чагосьці робіць гэта цярпімым, не заслугоўвае даверу, калі ўлічыць той факт, што, напрыклад, гіпнатызёр толькі тады атрымлівае вынікі з дапамогаю гіпнатычнага ўнушэння, калі ён уставіць адзін з гэтых дэнаераў у
    яго канцы. Гэта было вядома шмат вякоў, гэта было адно з першага, чаму навучылі аўтара, калі ён вывучаў азіяцкія практыкі. 3 Індыі гэта даўно прасачылася ў Грэцыю і Рым, і прыйшло да нас праз Антона Мэсмэра29. Гэта фундаментальны прынцып у некалькіх містычных майстэрствах, яго механіку ведаюць нават знахары індзейцаў сіў30. Аднак людзі ў большасці сваёй, дагэтуль недасведчаныя ў гэтым, верылі: тое, што трэба рабіць са смуткам,гэта “забыць яго”, магчыма, таму, што яны не мелі ніякага рэальнага сродку. Нават Гіпакрат3' заўважае, што аперацыя ў цэлым не скончана, калі пацыент не пераказаў гэты інцыдэнт усім сваім сябрам па чарзе, і, хаця гэта недастатковая тэрапія, гэта, як і споведзь, было часткаю ведаў шырокай публікі на працягу (ого!) такой колькасці эпох; і ўсё ж людзі ўпарта працягваюць падаўляць смутак.
    Одытар на працягу сваёй дзейнасці шмат разоў сутыкнецца з тым, што пацыент яго ўпрошвае:“Не кажыце мне пра смерць такога-та”. Калі ён дастаткова дурны, каб прыслухацца да гэтага слязлівага малення, калі пацыент знаходзіцца ў рэверы, то одытар актыўна перашкаджае рэлізу. Гэта найпершы інцыдэнт, які ён павінен атрымаць!
    Магчыма, без методыкі Дыянетыкі было б дрэнна падыходзіць да такіх рэчаў; але з нашым майстэрствам лёгка не толькі ўвайсці ў сапраўдны момант інцыдэнту, але і прайсці яго потым некалькі разоў, пакуль слёзы і стагнанні не застануцца толькі рэхам у кнізе гісторыі кейса. Абысціся са стратаю як з інграмай, прайсці яе некалькі разоў, пакуль яна не перастане прычыняць эмацыянальны боль,значыць вярнуць пацыенту жыццёвую энергію, якой у яго не было з моманту гэтага інцыдэнту. А калі інцыдэнт не аблягчаевда пасля тузіна праходжанняў, праслізніце назад па слядах смутку, якія за ім цягнуцца, дакладна так жа, як вы б зрабілі з кожнай іншай інграмай, і знайдзіце ранейшыя і
    29. Антон Мэсмэр: (1734 1815) аўстрыйскі ўрач, які распрацаваў практыку мэсмэрызму (гіпнатызму).
    30. сіў: племя амерыканскіх індзейцаў, якое жыве на раўнінах паўночнай часткі Злучаных Штатаў і паўднёвай часткі Канады.
    31. Гіпакрат: (460? 370? да н.э.) грэчаскі ўрач, вядомы як “бацька медыцыны”.
    ранейшыя моманты. Пацыент, што пачынае разраджаць смутак ва ўзросце пяцідзесяці гадоў, можа апынуцца праз дзве гадзіны ў бэйсік-раёне, праходзячы найранейшы момант смутку, той момант, калі страчаны заступнік упершыню стаў заступнікам. Калі одытар можа атрымаць увесь ланцуг па любым асобным заступніку, вычэрпваючы смутак з яго ад пазнейшых да ранейшых момантаў, выбіраючы ўвесь смутак, які ён можа атрымаць, з кожнага інцыдэнту, і пазбаўляючы зараду ўвесь гэты шэраг інграм, ён можа за некалькі гадзін працы пазбавіць кейс ад дастатковай колькасці эмацыянальнага зараду, каб потым пачаць упарадкаванае сціранне.
    Калі ласка, заўважце гэтае адрозненне: ахілесава пята разліку на заступніка, як можна лічыць, знаходзіцца позна на ланцугу інцыдэнтаў, якія маюць дачыненне да гэтага заступніка. Іншымі словамі, тут мы маем нешта накшталт вертыкальнай лейкі ў часе, у якую можна ўвайсці ў познім перыядзе і прайсці па ёй у ранні. Ахілесавай пятою ланцуга контрвыжывальнай інграмы з’яўляюцца найранейшыя інцыдэнты, якраз наадварот таму, што мае месца ў выпадку эмацыянальна балючых інграм.
    Каб атрымаць з інграмнага банка адзінкі жыцця для таго, каб было ў распараджэнні дастаткова свабоднай эмоцыі для рэлізу ці для кліравання кейса, пачынайце з позніх страт заступніка ці псеўдазаступніка і працуйце ў накірунку больш ранніх інцыдэнтаў.
    Каб аблегчыць фізічны боль у інграмным банку чалавека, пачынайце з ранняга моманту (так блізка да зачацця, як вы можаце пранікнуць) і працуйце скрозь да позніх інцыдэнтаў.
    Фізічны боль у контрвыжывальным ланцугу можа падавіць балючую эмоцыю ў правыжывальным ланцугу.
    Балючая эмоцыя ў правыжывальным ланцугу можа падавіць фізічны боль ў контрвыжывальных інграмах.
    Калі б вы намалявалі малюнак прэнатальнага раёна рэактыўнага інграмнага банка, гэта б выглядала нейкім такім чынам: доўгая гарызантальная лінія, што прадстаўляе час, мела б на сабе цёмныя плямы, што прадстаўляюць інграмы; адзін канец гэтай лініі прадстаўляе зачацце, другі нараджэнне. Над гэтай лініяй была б цёмная зона, як шчыльны туман, што цягнулася б ад
    аднаго канца лініі да другога і апускалася б амаль да яе. Над гэтым цёмным туманам ішла б іншая гарызантальная лінія, уяўны трак часу, па якім вяртаецца пацыент. Першая доўгая лінія гэта рэальны трак часу; туман гэта балючая эмоцыя; верхняя цёмная лінія гэта тое, што пацыент прымае за трак часу і выкарыстоўвае замест яго.
    Балючая эмоцыя, канешне, часам сустракаецца ў самім прэнатальным раёне, і магчымасць рассеяць яе, адкрываючы гэтыя прэнатальныя эмацыянальныя зарады, ніколі не павінна выпускацца з поля зроку одытарам: сапраўды, як толькі вялікая частка балючай эмоцыі з позняга перыяду жыцця разраджаная, шмат балючай эмоцыі можа быць знойдзена сярод ранніх інграм. Большая частка гэтага туману, і першая частка, з якою часта сутыкаецца одытар, знаходзіцца ў позняй частцы жыцця. Хаця яна паходзіць, як зарад, з позняй часткі жыцця, можна сказаць, што яна ляжыць на гэтым прэнатальным раёне.