Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Манік, у якога было 500 адзінак жыццёвай сілы, скіраваных да ягонай мэты, стаў клірам. У яго зараз 1000 адзінак, якія ён можа свядома накіроўваць да сваёй мэты. Ён дакладна ў два разы мацнейшы, чым ён быў, калі быў моцным манікам, і ягоная фундаментальная мэта можа быць падобнай, але ён зараз можа яе рэалізаваць, і яна не нападзе на яго ў той момант, калі ён дабіўся свайго ці пацярпеў няўдачу.
Тэорыя, што стаіць за жыццёвай сілай гэта вынік практычных назіранняў. Яна была сфармуляваная ў намаганні патлумачыць назіраныя з’явы. Тэорыя можа быць памылковай, але дадзеныя назіранняў не з’яўляюцца памылкай. Аднак тэорыя павінна быць блізкай да ісціны, паколькі з яе дапамогаю можна прадказаць значныя з’явы, пра якія дагэтуль не было вядома, што яны існуюць; іншымі словамі, гэта карысная тэорыя. Яна з’явілася пасля таго, як Дыянетыка была добра сфармуляваная, бо адкрыўся дзіўны факт, жыццёва важны для таго, хто праводзіць тэрапію: прэклір рухаецца наперад у тэрапіі прама прапарцыянальна таму, колькі эмацыянальнага зараду вызвалена з яго рэактыўнага банка.
Мэтанакіраванасць і настойлівасць абераванага чалавека былі абмежаваныя прапарцыянальна колькасці эмацыянальнага зараду ў яго інграмным банку. Аднаўленне ім свайго патэнцыялу выжывання было тым большае, чым больш энергіі было вызвалена з інграмнага банка. Ягонае здароўе ўзмацнялася прапарцыянальна колькасці энергіі, вызваленай з інграмнага банка.
Інграмамі, што ўтрымлівалі найвялікшы зарад, былі тыя, у цэнтры якіх была страта ўяўных фактараў выжывання.
Таму была сфармуляваная гэтая тэорыя жыццёвай сілы. Кожны манік, стаўшы клірам, дэманстраваў намнога больш сапраўднай моцы і энергіі, чым да таго, як ён стаў клірам. I кожны “нармальны”, стаўшы клірам, павялічваў колькасць даступных яму адзінак жыццёвай сілы параўнальна з любым кліраканым манікам.
Несумненна, далейшая праца і назіранні ўдасканаляць гэтую тэорыю. На сённяшні момант, аднак, яна здавальняе нас. Гэта адна з “навуковых тэорый”, якія ўводзяцца для тлумачэння дзеянняў ці доўгага шэрагу назіранняў. У гэтым выпадку яна аказваецца ў поўнай адпаведнасці з прынцыпамі, пакладзенымі ў аснову Дыянетыкі, таму што яна прадказвае дадзеныя, якія потым можна адкрыць, і не адкідае ранейшых дадзеных, што былі прадказаны матэматыкай і філасофіяй, якія складаюць аснову Дыянетыкі.
Тут мы на самой справе гаворым не пра гэты слізкі тэрмін “эмоцыя”, але пра тое, што, як мы лічым, з’яўляецца жыццёвай сілаю. Гэтая жыццёвая сіла значна ўзмацняецца поспехам і здавальненнем увогуле, і, згодна гэтай тэорыі, здавальненне папаўняе запас яе адзінак. Іншымі словамі, здавальненне гэта тое, што перазараджае батарэі ці дазваляе ім перазарадзіцца. У выпадку кліра здавальненне вядзе зусім не да расслабленасці, а да ўзнаўлення дзейнасці, паколькі лянота паходзіць з інграм.
Здавальненне жыццёва важны фактар. Творчыя і стваральныя імкненні, пераадоленне перашкод, якія можна распазнаць, на шляху да нейкай мэты, успамін пра старыя дасягнутыя мэты усё гэта разам перазараджае батарэі жыццёвай сілы. Напрыклад, чалавек, які дасягае неймавернага поспеху, потым губляе яго і таму пачынае хварэць, прытрымліваецца зусім не рацыянальнага цыкла, а цыкла інграмнай каманды. Ён у нейкім сэнсе не падпарадкоўваўся інграмнай камандзе, і з гэтай нагоды пакутуе ад болю. “Вундэркінд”. які рана “перагарае”, на самой справе, калі прыцягнуць на дапамогу тэрапію, аказваецца такім жа “перагарэлым”, як набітая палівам печ. Кожны “вундэркінд” створаны гвалтоўна: падумайце пра тое, якімі марамі мама напоўніла ягоныя інграмы. Яна траўмаваная: “О, я ніколі гэтага
сабе не дарую! Калі я загубіла маё дзіця, я ніколі сабе не дарую. Маё дзіця, якому прызначана быць найлепшым скрыпачом у свеце!” ці “Ах ты, жывёліна! Ты ўдарыў мяне! Ты параніў нашае дзіця. Я табе пакажу. Я зраблю так, што ён яшчэ дзіцём стане найлепшым піяністам ва ўсім Брукліне. Ен будзе цудоўным дзіцём, вундэркіндам! А ты яго ўдарыў, ты, жывёліна! Вось сяду тут і застануся, пакуль ты не пойдзеш прэч!” (Сапраўдныя інграмы.) У апошняй утрымліваецца разлік, што шлях расквітацца з бацькам гэта быць найлепшым піяністам ва ўсім Брукліне. Хлопчык дасягае вялікіх поспехаў у яго музычны слых, ён шмат практыкуецца і перад ім вялікая “мэта”. Маці няспынна рэстымулюе ў яго гэтую інграму. А потым аднойчы ён прайграе конкурс, і разумее раптам, што ён больш не дзіця, што ён пацярпеў няўдачу. Ягоная мэта пачынае хістацца. У яго пачынаецца галаўны боль (удар бацькі) і ў рэшце рэшт ён “перагарае” і становіцца “неўротыкам”. Стаўшы клірам, ён зноў пачаў выступаць як піяніст, не ў якасці “прыстасаванага” чалавека, але ў якасці аднаго з найлепш аплачваемых канцэртных піяністаў у Галівудзе. Музыка адпавядала ягонай фундаментальнай мэце.
Яшчэ адзін прыклад маніка пацыент, які на працягу пэўнага часу праходзіў тэрапію (далёка не першы прыклад), быў у неверагодным захапленні ад Дыянетыкі. Ён не хадзіў, а лётаў, грудзі колам і г.д. Ягоныя акуляры раптам перасталі яму падыходзіць ягоны зрок стаў вельмі добрым. Гэта быў бліскучы, магутны кейс эйфарыі. Штучная рэстымуляцыя закранула інграму-манік, прывяла яе ў дзеянне ў першы раз за яго жыццё. Одытар ведаў, што ўсё гэта павінна сысці на нішто на працягу трыццаці шасці гадзін трох дзён (звычайны тэрмін), паколькі гэта тэрапія штучна рэстымулявала інграму. Здарылася так, што ягоная бабуля сказала сваёй дачцэ, што яна не павінна рабіць аборт, бо аднойчы дзіця можа стаць “цудоўным статным мужчынам ці прыгожаю жанчынаю”. Ен сапраўды стаў статным: у яго амаль поўнасцю скараціліся мышцы спіны. Адзін дадатковы позірк на інграму ў тэрапіі і фраза-манік знікла.
Такім чынам, можна лічыць, што гэты манік, як і той, што ў кейсе хлопчыка-вундэркінда, сабраў усю даступную жыццёвую
сілу і раптам накіраваў яе ў напрамку да фундаментальнай мэты, што азначае высокі ўзровень канцэнтрацыі жыццёвай сілы. У выпадку піяніста яго сіла, калі ён стаў клірам, была намнога вышэй яго сілы, выкліканай манікам. У іншым кейсе, з якім зараз працуюць, быў дасягнуты ўзровень, які адпавядае яго былому ўзроўню, а ў далейшым ён намнога яго перавысіць.
Такім жа чынам энтузіязм у адносінах да нейкага праекта будзе накіроўваць жыццёвую сілу да нейкай мэты, і неабходнасць раптам выкрадзе з інграм дастаткова моцы, каб завесці чалавека далёка, хаця ў яго зусім няма ніякіх актыўных манікаў.
Зараз мы падыходзім да галоўнага: правыжывальнай інграмы. Яна псеўдавыжывальная, як і любая інграмная “дапамога”; гэта міраж, які рассейваецца і пакідае за сабою пякучы пясок.
Раней мы гаварылі галоўным чынам пра контрвыжывальныя інграмы. Яны ідуць уразрэз з дынамікамі чалавека і ягонай фундаментальнаю мэтаю.*
Контрвыжывальная інграма для дынамік тое ж, што і завал з бярвенняў, які загачвае раку. Дынаміка блакіруецца ў пэўнай ступені. Любая блакіроўка кожнай з чатырох дынамік (ці любой часткі з іх спектра) выклікае рассейванне патоку. Гэта асабліва не памяншае дынаміку, але гэта накіроўвае яе не туды, падобна таму, як рака, натуральнае рэчышча якой перакрыта, можа пераўтварыцца ў пяць плыняў, што цякуць у розных напрамках, ці затапіць добрую пашу, якую трэба было б толькі абвадніць.
Правыжывальная інграма сцвярджае, што яна дапамагае дынаміцы (але на самой справе ёй не дапамагае). Яна прыкідваецца, што яна і ёсць дынаміка. Па аналогіі з ракою, правыжывальная
* Лтрымліваецца, што ў кожнага чалавека існуе дадатковая спецыялізацыя дынамік, нешта накшталт убудаванай асабістай дынамікі. Эксперыментальным фактам з’яўляецца тое, што чалавек, аказваецца, ведае сваю фундаментальную мзту да таго, як ён дасягне двухгадовага ўзросту: талент, унутраныя ўласцівасці асобы і фундаменталыіая мэта ідуць разам. Яны, здаецца, з'яўляюцца часткаю генетычнага шаблону. Кожнага, пры дапамозе дыянетычнага паўторнага перажывання, можна паслаць у двухгадовы ўзрост і спытаць пра ягоную мэту ў жыцці, і ён выкажа вельмі канкрэтнае жаданне, чаго ён хоча дасягнуць у жыцці (і агляд дадзеных па дзейнасці двухгадовых дзяцей падцвердзіў гэта). Будзе адкрыта, што там, дзе ён дасягаў поспеху ў далейшым жыцці, ён прытрымліваўся гэтага агульнага шаблону. У пятнаццаці чалавек, што былі вывучаны, фундаментальная мэта, як было знойдзена, утварылася ў два гады, а калі яны сталі клірамі, гэтыя людзі выкарыстоўвалі сваю фундаментальную мэту і імкнуліся да яе. Л. Рон Хабард
інграма была б каналам, які ўвабраў у сябе сілу ракі і паслаў яе ў нейкім незапланаваным накірунку. Правыжывальная інграма гэта не манік, але яна можа ўтрымліваць і часам сапраўды ўтрымлівае фразы-манікі.
Контрважывальная інграма кажа: “Ен нікчэмны, чорт з ім, давай яго заб’ём”.
Правыжывальная інграма кажа: “Я яго ратую”. Калі б яна дадавала: “Ён міленькі і проста цудоўны з жанчынамі”, гэта тады была б правыжывальная інграма, што ўтрымлівае манік.
У тэрмінах таго графіка, што вызначаў дынаміку выжывання і сапрэсар (на папярэдніх старонках гэтай кнігі), контрвыжывальная інграма была б часткаю сапрэсара (абераванаю часткаю), a правыжывальная інграма часткаю імпульсу дынамікі (абераванаю часткаю).
Ніводная з іх не з’яўляецца на самой справе свядомай і даступнай для разлікаў часткаю дынамікі выжывання ці сапрэсара.
Інграма (трызненне пры хваробе, магчыма), што кажа “Я застануся з табою, мілы, пакуль ты хворы” гэта, як здаецца, частка дынамікі выжывання, але гэта цалкам уяўная яе частка. Аднак рэактыўны розум не мае адчуванняя часу, калі ён рэстымуляваны, а гэтая інграма, уключаная і пастаянна рэстымуляваная нейкім канцэптам, які яна ўтрымлівае (напрыклад, пах ці голас чалавека, які можа быць ці не быць сапраўды тым чалавекам з інграмы), патрабуе, каб чалавек, у якога яна ёсць, быў хворы, як і ў той час, калі былі сказаны гэтыя словы. У гэтым, паводле нашага ідыёта, рэактыўнага розуму, заключаецца выжыванне: “Нехта клапаціўся пра мяне, калі я быў хворы. Мне патрэбны нехта, хто б клапаціўся пра мяне. Я павінен быць хворым”. Гэта шаблон, што ляжыць у аснове ўсіх інграм спачування. Гэта шаблон, што ляжыць у аснове інграмы любога пацыента, якая ўтрымлівае хранічнае псіхасаматычнае захворванне. Канешне ж, яны вельмі разнастайныя, але ўсе настойваюць, што чалавек, які мае іх, павінен хварэць, каб выжываць.