• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Яна нарэшце захацела даведацца, ці павінен існаваць прэнатальны вопыт, і ёй сказалі: тое, што ёсць тое і ёсць; калі прэнатальнай памяці няма, яна не атрымае ніякага рыколу, але калі гэтая памяць ёсць, гэта магчыма. Гэта для одытара добры падыход да справы: пры ім не прапануецца адназначны адказ.
    Дыянетыка, у рэшце рэшт, як сказаў пра гэта адзін одытар, “проста паказвае тавар”, і зусім не спрабуе нічога прадаць.
    Одытар ужываў тэхніку рэпітэру на вялікай колькасці фраз. Яна рухалася па траку, так што, напэўна, існаваў нейкі дэнаер. I ён абсалютна вычарпаў усе ідэі, калі раптам зразумеў, што яна вельмі спрытна абыходзілася з гэтай фразаю: “Намнога пазней”.
    Одытар: Скажыце “намнога пазней” і вярніцеся ў прэнатальны раён.
    Дзяўчына: “Намнога пазней. Намнога пазней,” і г.д. (з вялікай нудою і неахвотай)
    Одытар: Працягвайце, калі ласка. (Ніколі не кажыце: “Далей”, таму што гэта азначае рабіць менавіта гэта ісці далей. Кажыце “Працягвайце”, калі вы хочаце, каб прэклір працягваў ісці па інграме ці паўтараць, і “Вярніцеся ў яе пачатак”, калі паўторна праходзіце інграму, якую ўжо раз прайшлі)
    Дзяўчына: “Намнога пазней. Намнога...” У мяне саматыка на твары! Я адчуваю, як быццам бы мяне штурхаюць. (Гэта была добрая навіна, бо одытар ведаў: ў яе ў сярэдзіне прэнатальнага перыяду быў перакрыты боль, што не давала з’явіцца пазнейшым саматыкам.)
    Одытар: Усталюйце з гэтым шчыльнейшы кантакт і працягвайце паўтараць.
    Дзяўчына: “Намнога пазней. Намнога пазней.” Яна ўзмацняецца. (Канешне ж. Падчас прымянення тэхнікі рэпітэру саматыка ўзмацняецца, пакуль не з’явіцца фраза, менавіта так. У кейсе, дзе сонік адсутнічае, фраза адбіваецца на “Я” ускосным чынам, у кейсе з сонікам гук з’яўляецца як гук.)
    Одытар: Працягвайце.
    Дзяўчына: “Намнога...” Я чую голас! Так, гэта яно. Гэта голас майго бацькі!
    Одытар: Паслухайце, што ён гаворыць, і паўтарыце гэта, калі ласка.
    Дзяўчына: Ён размаўляе з маёй маці. Э, гэты ціск на твар гэта непрыемна. Яно працягвае ціснуць на мяне і адпускаць. Балюча!
    Одытар: Паўтарыце ягоныя словы, калі ласка.
    Дзяўчына: Ён кажа: “О, дарагая, я не хачу канчаць у цябе зараз. Лепш пачакаць і завесці дзіця намнога пазней”. I голас маёй маці. Э, гэты ціск робіць мне балюча. He, ён значна паменшыўся. Цікава, у тую хвіліну, калі я пачула яго голас, ціск паменшыўся.
    Одытар: Калі ласка, што кажа ваша маці, калі вы чуеце яе?
    Дзяўчына: Яна кажа: “Тады я зусім цябе не хачу!” Яна злуецца!
    Э, саматыка знікла. (Палавы акт у гэты момант скончыўся.)
    Одытар: Вярніцеся ў пачатак гэтага інцыдэнту і прайдзіце яго яшчэ раз.
    Дзяўчына: (Атрымлівае пачатак інцыдэнту, саматыка вяртаецца.) Цікава, што яны робяць? (паўза) Я чую чмяканне! (паўза і засаромленасць) О!
    Одытар: Паўтарыце інграму яшчэ раз.
    Дзяўчына: Спачатку нешта накшталт слабага рытму, а потым ён робіцца хутчэйшым. Я чую дыханне. Зараз пачынае ціснуць мацней, але намнога менш, чым у першы раз. Потым становіцца лягчэй, і я чую голас майго бацькі: “О, дарагая, я не хачу канчаць у цябе зараз. Лепш пачакаць і завесці дзіця намнога пазней. Я не вельмі ўпэўнены, што так ужо вельмі люблю дзяцей. I потым мая праца...” I мая маці, пэўна, штурхнула яго, таму што саматыка тут мацнейшая. “Тады я зусім цябе не хачу! Ты халодная рыба!”
    Одытар: Вярніцеся ў пачатак і паўтарыце яе зноў, калі ласка.
    Дзяўчына: (Паўтарае яе некалькі разоў, саматыка нарэшце знікае. Яна адчувае сябе зусім весела адносна яе, але і не думае згадваць, што яна сумнявалася ў існаванні прэнатальных інграм.)
    Гэта тэхніка рэпітэру ў дзеянні. Гэтаму канкрэтнаму кейсу было прапанавана па тэхніцы рэпітэру каля дзвюх соцень фраз, і ніводная не падышла. Спачатку было толькі некалькі ранніх інграм, якія файл-клерк жадаў выдаваць, і одытар імкнуўся ўгадаць, перабіраючы ўсе магчымыя дэнаеры. Пазнейшыя інцыдэнты маглі утрымліваць (і ўтрымлівалі, але саматыка не з’яўлялася) многія з тых фраз, што ўжываў одытар. Але файлклерк вырашыў выдаць гэты інцыдэнт, таму што ён быў ранні, і яго можна было сцерці.
    Файл-клерк рэдка выдае ў надзвычай закупораным кейсе нешта такое, што нельга скараціць да рэцэсіі. I одытар ніколі не пакідае прапанаваную такім чынам інграму, пакуль не прыклаў усіх намаганняў скараціць яе з дапамогаю шматлікіх паўторных праходжанняў. У гэтым кейсе, дарэчы, файл-клерк падвёў бы одытара, калі б выдаў такую інграму, як нараджэнне, што не аблегчылася б; гэта прымусіла б одытара змарнаваць шмат працы, а пацыентку некалькі дзён пакутаваць ад галаўнога болю. Одытар падвёў бы файл-клерка, калі б ён не скараціў прапанаваную інграму, прымусіўшы дзяўчыну прайсці яе некалькі разоў, пакуль не прайшла саматыка і не зніклі галасы.
    Прычына, чаму гэтая інграма заставалася схаванай, заключаецца ў тым, што гэта сцвярджаў яе змест. На самой справе гэта быў палавы акт. Як інграма, яна казала быццам бы, што інцыдэнты можна знайсці пазней у жыоді. Больш таго, як інграма, яна казала, што ў яе нелыа ўваходзіць'4.
    Тэхніка рэпітэру часам можа ўцягнуць пацыента ў невялікія непрыемнасці, “засмактаўшы” яго ў інцыдэнты, якія не аблегчацца. Гэта не вельмі распаўсюджана, але файл-клерк часам выдае позні інцыдэнт замест ранняга. Аднак гэта не з’яўляецца памылкай файл-клерка. Успомніце, ён падшывае інграмы па тэме, саматыцы і часе, і одытар можа карыстацца кожным з гэтых трох. Калі файл-клерк адказвае і выдае саматыку на фразу рэпітэру, якую одытар па крупіцах сабраў з балбатні прэкліра ці сам угадаў, і ўсё ж саматыка не праходзіць ці разам з ёй не з’яўляецца голас (для кейса з сонікам; у кейсе без соніка яна проста не праходзіць),
    14.	гл. заўвагу наконт англійскага дзеяслова “to come” на пачатку гэтага раздзела. (Заўвага перакладчыка.)
    гэта азначае. што файл-клерк павінен пералапаціць кучу матэрыялу. Таму одытар, разумеючы гэта, калі голас не з’яўляецца ці саматыка не праходзіць, гаворыць прэкліру, каб ён паўтараў тую ж самую фразу і ішоў усё раней і раней. Можа з’явіцца іншая саматыка ў іншым месцы цела. Файл-клерк вызваліў больш раннюю саматыку, калі невялікая колькасць болю была знятая з той, якую ён здолеў атрымаць першай. Цяпер можна заняцца гэтай ранейшай саматыкай. Яна можа стаць, калі прэклір увесь час паўтарае гэтую фразу, памяркоўна моцнай як саматыка, а голас па-ранейшаму не з’явіцца. Тады одытар накіроўвае прэкліра раней. Файл-клерк зноў здолеў знайсці яшчэ ранейшую, калі нешта было знята з другой. У гэта раз зноў уключаецца яшчэ ранейшая саматыка, верагодна, недзе ў бэйсікраёне, які ў гэтым кейсе яшчэ не закранаўся дагэтуль, і зараз ужо можна пачуць голас. Інграма скарачаецца. Файл-клерк, карацей кажучы, ахвотна ішоў на рызыку, каб раскапаць некалькі саматьж і дазволіць одытару атрымаць бэйсік-інцыдэнт.
    У гэтай справе існуюць варыяцыі. Паколькі падшыўка ажыццяўляецца па тэме, па саматыцы і па часе, одытар можа ўжываць і іншыя рэчы, акрамя фраз. Ён можа накіраваць прэкліра да “найвышэйшай інтэнсіўнасці саматыкі”, і часта можна такім чынам атрымаць вынікі, хаця гэта не так надзейна і не так беспамылкова, як пошук па тэме. Прэклір, дарэчы, зусім не супраць таго, каб ісці да “найвышэйшай інтэнсіўнасці саматыкі”, паколькі саматыкі прыблізна ў тысячу разоў слабейшыя за тыя пакуты, што былі ў самім інцыдэнце, хаця яны і даволі моцныя. У цяперашнім часе, калі прэклір не знаходзіцца ў тэрапіі, інтэнсіўнасць адной з гэтых саматык можа быць надзвычай высокай. Доказам з’яўляецца мігрэнь. Што да мігрэні, прэклфа можна вярнуць у самы момант яе атрымання, калі, як можна было б падумаць, яе інтэнсіўнасць была найвышэйшай, а прэклір адчуе невялікі, тупы боль, як пры пахмеллі. Гэта з’яўляецца часткай таго прынцыпу, што ў любым выпадку ўвайсці ў кейс лепш, чым зусім у яго не ўваходзіць. Прычына ў тым, што пры вяртанні з дапамогаю стандартнай тэхнікі рэверы мы набліжаемся да самой крыніцы, і калі гэтая крыніца ўвогуле закранута, аберавальная моц інграмы паменшылася, незалежна ад таго, колькі памылак зрабіў одытар.
    Вяртанне да “максімальнай інтэнсіўнасці” нейкай саматыкі, такім чынам гэта зусім не так балюча. Сапраўдная максімальная інтэнсіўнасць гэта калі прэклір знаходзіцца ў прытомным стане, да таго, як з інцыдэнтам адбыўся кантакт. Але пры вяртанні да “максімальнай інтэнсіўнасці” з інцыдэнтам часта можна ўсталяваць кантакт і скараціць яго. Аднак, калі “максімальная інтэнсіўнасць” утрымлівае ў адпаведнай інграме такія фразы, як: “Я гэтага не перанясу!”, ‘Тэта забівае мяне”, ці “Я ў жаху”, тады чакайце, што і прэклір будзе рэагаваць на гэта нейкім падобным чынам. Калі ён не рэагуе, у яго перакрытыя эмоцыі, але гэта іншая праблема, пра якую пагаворым далей.
    Падобным чынам одытар можа працаваць са сваім прэклірам адносна часу. У розуме існуе вельмі дакладны гадзіннік. Файлклерк вельмі добра знаёмы з гэтым гадзіннікам і будзе падпарадкоўвацца яму, дзе толькі можа. Одытар, які патрабуе, каб пацыент ішоў “за шэсць хвілін да таго, як была сказана гэтая фраза”, як правіла, знойдзе, што прэклір гэта зрабіў, нават калі інцыдэнт прэнатальны. Одытар, такім чынам, можа весці свайго прэкліра наперад хвіліна за хвілінаю, па жаданню. Ен можа правесці прэкліра праз увесь інцыдэнт, абвяшчаючы: “Адной хвілінаю пазней. Дзвума хвілінамі пазней. Прайшло тры хвіліны”, і г.д. Одытар не павінен чакаць, каб прайшлі гэтыя хвіліны, ён проста абвяшчае іх. Ён можа зрабіць так, каб прэклір ішоў праз час з інтэрваламі ў пяць хвілін, гадзіну ці дзень, і, калі няма інграмнага матэрыялу, які трымае яго ці іншым чынам уплывае на гэтую аперацыю, одытар можа рухаць прэкліра па траку часу як захоча. Было б вельмі добра, калі б одытар мог накіраваць прэкліра ў зачацце, а потым камандаваць яму, што прайшла адна гадзіна, дзве гадзіны і г.д., каб падабраць першую інграму. Аднак, тут дзейнічаюць яшчэ іншыя фактары, акрамя часу, і гэты план, хаця ён і прыгожы, немагчыма ажыццявіць. Зрух часу звычайна выкарыстоўваецца, калі одытар намагаецца правесці прэкліра ў момант, ранейшы за інцыдэнт, каб пераканацца, што ён сапраўды атрымаў яго пачатак. Вяртаючы прэкліра пяціці дзесяціхвіліннымі прамежкамі, одытар можа часам знайсці, што ён рухаецца назад у вельмі доўгі і складаны інцыдэнт, і што той галаўны боль,