Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Такім чынам, падарожжы па траку і блуканне ў разліках, якія аналайзер спрабуе праводзіць пад прымусам інграм, у нечым падобныя на дзіцячую гульню, у якой гулец рухае “чалавечка” з квадраціка на квадрацік. Можна сапраўды прыдумаць гульню на аснове гэтага траку часу і інграмных каманд. Яна была б падобная да парчызі8. Прасуньцеся на вось столькі квадрацікаў, спыніцеся на квадраціку, дзе напісана “Пайшоў прэч!”, што азначае, што вы павінны ісці ў цяперашні час ці ў яго накірунку. Прасуньцеся на вось столькі квадрацікаў і прапусціце ход, бо на квадраціку, на якім вы зараз спыніліся, напісана: “Заставайся тут!”, і “чалавечак” застанецца, пакуль одытар не вызваліць яго з дапамогаю адпаведнай тэхнікі (але, паколькі гэтая каманда закранута тэрапіяй, яна не будзе здольная трымаць “чалавечка” доўга). Потым прасуньцеся на вось столькі квадрацікаў да таго, які кажа: “Спаць!”, і на ім “чалавечак” павінен будзе заснуць. Прасуньцеся на вось столькі квадрацікаў, пакуль не закранеце той, на якім напісана: “Ніхто не павінен даведацца”, і таму там не будзе квадраціка. Прасуньцеся на вось столькі, дойдзеце да таго, на якім напісана: “Я баюся”, і “чалавечак” на ім будзе баяцца. Перайдзіце на квадрацік, дзе напісана: “Мне трэба ісці адсюль”, таму “чалавечак” пойдзе адсюль. А зараз перайдзіце на квадрацік, на якім напісана “Мяне тут няма”, і квадраціка не будзе. I гэтак далей, і гэтак далей.
Класаў каманд, якія прычыняюць асаблівыя непрыемнасці одытару, усяго некалькі. Паколькі розум на самой справе ажыццяўляе некаторую частку мыслення, асабліва пры ўспамінанні, пры дапамозе вяртання, нават калі чалавек і не вяртаецца, то ўсе гэтыя каманды таксама перашкаджаюць працэсам мыслення ў розуме. У тэрапіі яны асабліва надакучлівыя, і з’яўляюцца аб’ектам пільнай увагі з боку одытара.
8. парчызі: гандлёвы знак для настолыіай гульні, у якой рухі фішак на дошцы вызначаюцца пры дапамозе кідання кубіка.
Перійы від гэта каманды, якія выкідаюць пацыента. Яны паразмоўнаму называюцца баўнсерамі. Сярод іх такія, як “Прэч адсюль!”, “Ніколі больш не вяртайся!”, “Мне трэба трымацца далей”, і г.д., і г.д., у тым ліку любая камбінацыя слоў, што літаральна азначае выкіданне.
Другі від каманды, што трымаюць пацыента (холдэры). Сярод іх такія, як “Заставайся тут”, “Сядзь тут і падумай пра гэта”, “Вярніся і сядзь”, “Я не магу ісці”, “Мне нельга пайсці адсюль”, і г.д.
Трэці від каманды, што адмаўляюць існаванне інграмы (дэнаеры). Літаральна зразумелыя, яны азначаюць, што інграмы не існуе. “Мяне тут няма”, ‘Тэта ні да чаго не вядзе”, “Я не павінен гаварыць пра гэта”, “Я не магу ўспомніць” і г.д.
Чацвёрты від каманды, што групуюць інграмы (груперы"). Літаральна зразумелыя, яны азначаюць, што ўсе інцыдэнты знаходзяцца на траку часу ў адным месцы. “Мяне сціснула”, “Усё адбываецца адразу”, “Усё на мяне звальваецца адразу”, “Я з табою расквітаюся (=зраўняюся)10”, і г.д.
Пяты від каманцы-місдырэктары'' пацыента, якія пасылаюць прэкліра не ў тым накірунку, прымушаюць яго ісці раней, калі трэба пазней, ісці пазней, калі трэба раней, і г.д. “Ты зараз не можаш вярнуцца”, “Цябе завярнула” і г.д.
Баўнсэр пасылае прэкліра ў накірунку цяперашняга часу. Холдэр трымае яго там, дзе ён ёсць. Дэнаер прымушае яго лічыць, што ніякага інцыдэнту няма. Чацвёрты тып каманды, групер, сціскае ягоны трак часу так, што ніякага траку не застаецца. Місдырэктар мяняе патрэбны накірунак руху на адваротны.
9. групер: разнавіднасць інграмнай каманды, якая, літаральна зразумелая, азначае, што ўсе інцыдэнты знаходзяцца на траку часу ў адным месцы. “Мяне сціснула”, “Усё адбываецца адразу”, “Усё на мяне звальваецца адразу”, “Я з табою расквітаюся (=зраўняюся) ”, і г.д.
10. Англійскае “to get even” азначае “расквітацца” ці “зраўняцца” (Заўвага перакладчыка).
11. місдырэктар: любая інграмная каманда, якая прымушае пацыента рухацца па траку такім чынам ці ў тым накірунку, што супрацьлеглы ўказанням одытара ці жаданням аналітычнага розуму прэкліра.
Кантакт з любою інграмай прымушае прэкліра рэагаваць “аналітычна”. Таксама як і ў выпадку рэстымуляцыі інграмы, яе каманды ўздзейнічаюць на яго аналайзер, і, хаця аналайзер можа цвёрда верыць, што ён толькі што пралічыў гэтую рэакцыю цалкам самастойна, на самой справе ён гаворыць непасрэдна са зместу інграмы ці інграм.
Вось апісанне метада пад назваю “тэхніка рэпітэру”
Прэклір, па меры таго як ён вяртацца па траку, уваходзячы ў кантакт з інграмамі, трапляе ў раёны “непрытомнасці”, якія закупораны “непрытомнасцю” ці эмоцыяй. Можна чакаць, што ў самых ранніх інграмах прэклір будзе пазяхаць і пазяхаць. Прычына гэтага не каманда “спаць”, гэта вызваляецца (як одытары кажуць, выкіпае) “непрытомнасць”. Прэклір можа на працягу двух гадзін мямліць, правальвацца ў “непрытомнасць”, выглядаць так, як быццам бы ён пад уздзеяннем наркотыкаў, засынаць без ніякай інграмнай каманды на гэтую тэму.
Часткаю інфармацыі, што ўтрымліваецца ў інграме, з’яўляецца перакрыццё аналайзера. Калі прэклір вернуты і ён усталяваў з інграмай кантакт, ён пасля гэтага адчувае аслабленне аналайзера, а гэта значыць, што ён намнога менш здольны мысліць, знаходзячыся ў гэтым раёне. Выкіпанне “непрытомнасці” працэс, вельмі неабходны ў тэрапіі, бо гэтая “непрытомнасць” магла б быць рэстымуляваная ў штодзённым жыцці і, калі яна рэстымуляваная, прымусіла б яго розум адключыцца толькі крыху ці ў вельмі вялікай ступені, замаруджваючы ягонае мысленне.
“Непрытомнасць”, такім чынам, памяншае ўсведамленне прэкліра, калі б яна ні была закранутая. Ён сніць сны, ён бармоча глупствы, ён блытаецца. Яго аналайзер пранікае праз завесу, якая аддзяляла яго ад інграмы. Але ён у гэтым стане таксама вельмі падатлівы на дзеянне інграмнай каманды.
Калі одытар просіць прэкліра прайсці інграму і прагаварыць яе змест (хаця одытар ведае, што можа патрабавацца пэўная колькасць хвілін, каб “непрытомнасць” выкіпела дастаткова і пацыент мог гэта зрабіць), прэклір можа паскардзіцца: “Я зараз не магу вярнуцца”. Одытар імгненна гэта падмячае. Гэта прабіваецца інграмная каманда. Одытар не паведамляе пра гэта пацыенту;
пацыент звычайна не ведае, што ён гаворыць. Калі пасля гэтага ў пацыента па-ранейшаму цяжкасці, одытар гаворыць яму: “Скажыце: “Я зараз не магу вярнуцца”. Пацыент тады паўтарае гэта, одытар кажа яму зрабіць гэта зноў і зноў. Раптам уключаецца саматыка, і кантакт з інграмай усталяваны.
Пад час гутаркі з пацыентам одытар уважліва падмячае (але не падае выгляду, што ён гэта робіць), якія фразы пацыент выбірае і ўжывае зноў і зноў, кажучы пра свае хваробы ці пра Дыянетыку. Пасля таго, як пацыент уведзены ў рэверы, калі одытар, напрыклад, знаходзіць, што пацыент настойвае: ён “не можа нікуды пайсці”, одытар прапануе яму паўтарыць гэтую фразу.
Паўтарэнне такой фразы, зноў і зноў, зацягвае пацыента назад па траку і прыводзіць яго ў кантакт з інграмай, якая гэтую фразу ўтрымлівае. Можа здарыцца так, што гэтая інграма не аблегчыцца (перад ёю надта шмат матэрыялу), але так будзе толькі ў тым выпадку, калі тая ж самая фраза ёсць у ранейшай інграме. Таму одытар працягвае выкарыстоўваць тэхніку рэпітэру і кажа пацыенту, каб ён ішоў раней і раней за гэтай фразай. Калі ўсё ідзе належным чынам, вельмі часта бывае, што пацыент захіхікае ці рассмяецца з палёгкаю. Фразу выдалілі. Інграма не сцёртая, але гэтая яе частка ўжо больш не будзе ўздзейнічаць на тэрапію.
Усё, што пацыент робіць з інграмамі, і ўсе словы, якія ён ужывае, каб апісаць гэтае дзеянне, звычайна ўтрымліваюцца ў гэтых інграмах. Тэхніка рэпітэру здымае зарад з фраз, каб да інграм можна было падступіцца.
Гэтая тэхніка, канешне, можа зрэдку прынесці пацыенту непрыемнасці, але непрыемнасці, у якія можна трапіць у Дыянетыцы, не вельмі сур’ёзныя. Інграма, рэстымуляваная ў штодзённым жыцці, можа быць (і ёсць) магутная. Забойствы, згвалтаванні і падпалы, замахі на аборт, непаспяховасць у школе кожны з абераваных аспектаў жыцця паходзяць з гэтых інграм. Але ў дыянетычнай тэрапіі да іх падыходзяць іншым шляхам, шляхам, які ляжыць бліжэй да крыніцы інграмы. Звычайна, уздзейнічаючы на чалавека, які ні пра што не здагадваецца, інграма мае неверагодную ўладу над ягонымі рухамі і моваю, звязвае вялікую колькасць контураў у розуме, якія павінны былі ўжывацца для рацыянальнай дзейнасці, і ўвогуле ўчыняе пагром:
яе кантакты “упаяныя”, і аналайзер не можа іх адкінуць. У тэрапіі пацыента накіроўваюць да інграмы; гэтае дзеянне само па сабе пачынае адключаць нейкую частку яе “пастаяннай праводкі”. Пацыента можна ўвесці ў інграму, якая ў іншым выпадку (не тады, калі да яе наблізіліся шляхам тэрапіі), магла б скруціць яго ў позу плода і накіраваць да бліжэйшай бальніцы для душэўна хворых. На шляху тэрапіі, інакш кажучы, пры вяртанні па траку часу, самы магутны холдэр мае абмежаваную сілу. Пацыент можа трапіць у холдэр, які ў звычайным жыцці мог бы азначаць для яго псіхоз, але адзінаю яго праяваю, магчыма, будзе тое, што, пачуўшы: “Вяртайцеся ў цяперашні час”, ён проста расплюшчыць вочы, не праходзячы на самой справе па траку да цяперашняга часу. Ён не падазрае, што знаходзіцца ў холдэру, пакуль одытар, уважлівы да такіх праяваў, не выкарыстае на ім тэхніку рэпітэру.
Одытар: Вы ў цяперашнім часе?
Прэклір: Канешне.
Одытар: Як вы пачуваецеся?
Прэклір: О, у мяне крыху баліць галава.
Одытар: Заплюшчыце вочы. Зараз скажыце: “Заставайся тут”.
Прэклір: Добра. “Заставайся тут. Заставайся тут. Заставайся тут.” (Некалькі разоў)
Одытар: Вы рухаецеся?
Прэклір: He.
Одытар: Скажыце: “Я папаўся. Я папаўся.”
Прэклір: “Я папаўся”. (Некалькі разоў)
Одытар: Вы рухаецеся па траку?
Прэклір: Не-а.
Одытар: Скажыце: “Я ў пастцы”.
Прэклір: “Я ў пастцы. Я... Вой, мая галава!”
Одытар: Працягвайце праходзіць гэта.
Прэклір: “ Я ў пастцы. Я ў пастцы. Я ў пастцы.” Вой! Становіцца горш! (Ягоная саматыка становіцца мацнейшай па меры таго, як ён набліжаецца да інграмы, што трымае яго на другім баку завесы “непрытомнасці”.)
Одытар: Працягвайце гэта праходзіць.
Прэклір: “Я ў пастцы о, Божа, я ў пастцы. Я ніколі не выберуся адсюль. Я ніколі не выберуся. Я ў пастцы!”
Одытар: Усталюйце з ёй цесны кантакт. Пераканайцеся, што ў ёй больш нічога няма. (Прыём, скіраваны на тое, каб не даць прэкліру прайграваць нанава тое, што ён сам толькі што сказаў, і працягваць праходзіць інграму.)