Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
які ён імкнуўся аблегчыць у прэкліра, атрыманы на самой справе за гадзіны да таго перыяду, калі, на думку одытара, прэклір першапачаткова яго атрымаў. У такім выпадку другая інграма падчэплена да ранейшай інграмы, і одытар не можа аблегчыць другую, пакуль ён не атрымае першую.
На самой справе карыснасць зруху часу абмежаваная. Одытар, які намагаецца адлавіць нешта, ідучы за гэтым назад праз час, знойдзе, што ў ягоных руках штучна рэстымуляваны кейс, і што праца вельмі замарудзілася. Тэхніка рэпітэру працуе найлепшым чынам, і з ёй файл-клерку ўправіцца лягчэй за ўсё. Одытар выкарыстоўвае зрух часу, каб падвесці прэкліра так блізка да бэйсік-раёна (ранняга прэнатальнага), як толькі можна, а потым звычайна, калі файл-клерк не пачаў проста выдаваць інграмы, якія можна вычысціць, адну за адною, одытар выкарыстоўвае тэхніку рэпітэру. Зрух часу і “пошукі саматыкі” маюць нейкую абмежаваную карыснасць. Эксперыменты пакажуць, наколькі яны карысныя.
Законы вяртання наступныя:
1. Вернуты пацыент у большай ступені рэагуе, тэарэтычна, на каманды. што знаходзяцца на траку часу раней за той момант, у якім знаходзіцца ён, і ў меншай ступені на каманды, што знаходзяцца на траку пазней за гэты момант.
2. Прэклір рэагуе на тыя інграмныя каманды, (а) якія знаходзяцца ў хранічнай рэстымуляцыі ці (б) да якіх ён бліжэй па траку часу. Такім чынам, калі інграма кажа: “Я баюся”, ён баіцца. Калі яна кажа: “Я хутчэй памру, чым сустрэнуся з гэтым”, ён бы хутчэй памёр, чым сустрэўся з гэтым. Калі каманда. да якой ён блізка, кажа: “Я хачу спаць”, ён будзе хацець спаць. Калі яна кажа: “Забудзь пра гэта”, ён забудзе. Каманды ў хранічнай рэстымуляцыі надаюць асобе фалынывае адценне: “Я ніколі не магу быць упэўнены ні ў чым”, “Я не ведаю”, “Я нічога не чую” кожная з гэтых каманд можа знаходзіцца ў хранічнай рэстымуляцыі. Калі файл-клерк не выдасць іх, усё роўна працягвайце працаваць з кейсам, абмінаючы іх. Яны здадуцца праз некаторы час.
3. Дзеянні прэкліра на траку часу і стан траку рэгулююцца выключна інграмнымі камандамі, якія можна падзяліць на баўнсэры, холдэры, дэнаеры, груперы і місдырэктары. (Трэба паўтарыць, што стан трака часу бывае настолькі розны, наколькі разнастайная мова. Напрыклад, фраза ў інграме: “Я зусім заблытался”, робіць яе вельмі заблытанай. “Я зараз не магу вярнуцца” прымушае прэкліра працягваць ісці пазней і пазней.)
4. Інграмная каманда ці праяўляе сябе ў гутарцы прэкліра перад сесіяй тэрапіі, ці неадвольна выказваецца як быццам бы “аналітычная” думка, калі ён набліжаецца да каманды.
5. Інграма гэта не свядомая, асэнсаваная памяць, але збор непрааналізаваных успрыманняў, і яна праявіцца для кантакту проста ў працэсе вяртання праз яе, у яе накірунку, да яе, ці калі одытар пра яе запытвае.
6. Файл-клерк дасць одытару ўсё, што толькі можна здабыць з інграмнага банка. Одытар павінен дапамагаць файлклерку, скарачаючы зарад ці памяншаючы інтэнсіўнасць усяго, што прапануе файл-клерк. Гэта робіцца пры дапамозе паўторных праходжанняў гэтага пацыентам. (Інакш файлклерк атрымае каля гэтага такую кучу матэрыялу ў рэстымуляцыі, што не зможа больш дабрацца да папак з інфармацыяй. Одытары, якія робяць насуперак файл-клерку, сустракаюцца нярэдка. Яшчэ не сустракаўся дагэтуль такі файл-клерк, які б рабіў насуперак одытару, ён толькі можа ўтойваць інфармацыю, якая не скароціцца.)
Одытар можа карыставда наступнымі тэхнікамі:
1. Вяртанне, пры якім прэклір накіроўваеода настолькі рана па траку, наколькі можна, перад тым як пачнецца сама тэрапія.
2. Тэхніка рэпітэру, пры якой файл-клерка пытаюць пра інфармацыю на пэўныя тэмы, асабліва пра тую, што ўплывае на здольнасць вяртацца і падарожнічаць па траку часу, і якая спрыяе здольнасці прэкліра ўвайсці ў кантакт з інграмамі.
3. Зрух часу, пры якім прэкліра можна перамяшчаць на кароткія ці доўгія адлегласці па траку, абвяшчаючы канкрэтны прамежак часу, на які прэкліру трэба пайсці наперад ці назад, а таксама вяртаючы яго ці накіроўваючы наперад у часе з пэўнымі інтэрваламі. (Карысна таксама высветліць, ці рухаецца прэклір, а калі рухаецца, то ў якім накірунку, каб адкрыць, якім чынам на яго дзейнічае нейкая магчымая інграма.)
4. Знаходжанне саматыкі, пры якім знаходзяць момант атрымання саматыкі, у намаганні высветліць, ці ў гэтай інграме яна атрымана, альбо знайсці тую інграму, што ўтрымлівае яе.
Раздзел сёмы
Эмоцыя і жыццёвая сіла
Эмоцыя адыгрывае адну з важнейшых роляў ў тэрапіі. У другой кнізе мы асвятлілі гэты прадмет і ўмоўна падзялілі яго ў тэорыі на тры часткі: (а) эмоцыі, што ўтрымліваюцца ў інграмных камандах, за кошт чаго чалавек пачынае блытаць фізічны боль з эмоцыямі; (б) эмоцыі як эндакрынныя рэакцыі, падпарадкаваныя аналітычнаму розуму (у кліра) ці аналітычнаму і рэактыўнаму розуму (у абераванага чалавека); і (в) эмоцыі, што ўтрымліваюцца ў інграмах, звязваючы свабодныя адзінкі жыццёвай сілы.
Далейшая праца з эмоцыяй і даследаванні ў гэтым накірунку, несумненна, дадуць яшчэ лепшае разуменне яе. Але мы зараз валодаем дзейнымі ведамі пра эмоцыі. Мы можам ужываць тое, што ведаем, і атрымліваць вынікі з яго дапамогаю. Калі мы будзем ведаць болып, мы зможам атрымліваць намнога лепшыя вынікі, але ўжо зараз мы можам ствараць рэлізаў і кліраў. Калі мы будзем лічыць, што эмоцыя ёсць звязаная жыццёвая сіла, і калі мы будзем кіравацца гэтымі агульнымі прынцыпамі, каб яе вызваліць, мы даб’ёмся вельмі вялікіх дасягненняў з кожным прэклірам; на самой справе, найвялікшыя асобныя дасягненні нас чакаюць менавіта праз такое вызваленне эмоцыі.
У інжынернай навуцы накшталт Дыянетыкі мы можам працаваць на аснове кнопкавага падыходу. Мы ведаем, што, калі павярнуць выключальнік, матор спыніцца, а калі зноў вярнуць яго ў зыходную пазіцыю, матор запусціцца, і што, колькі б мы ні паварочвалі гэты выключальнік туды-сюды, матор ўсё роўна спыніцца ці запусціцца. Мы ўжываем сілу, якая дагэтуль яшчэ настолькі ж загадкавая для нас, наколькі электрычнасць была загадкавая для Джэймса Клерка Максвэла. Намнога раней за Максвэла Бэнджамін Франклін заўважыў, што электрычнасць існуе, і правёў з ёй шэраг цікавых эксперыментаў; але ён знайшоў ёй не вельмі вялікае прымяненне і не мог яе кантраляваць.
Філосаф Бергсан' вылучыў нешта, што ён назваў “elan vital”, жыццёвай сілай. Чалавек жывая істота, павінна існаваць сіла ці паток чагосьці, тое, што падтрымлівае ў ім жыццё; калі чалавек мёртвы гэтай сілы ці патоку няма. Гэта ўяўленні пра жыццёвую сілу на ўзроўні ўяўленняў Бэнджаміна Франкліна пра электрычнасць. Ён разглядаў электрычнасць так, як Бергсан разглядаў жыццёвую сілу. У Дыянетыцы мы зараз знаходзімся на ўзроўні Джэймса Клерка Максвэла, ці вельмі блізка да таго. Мы ведаем, што можна скласці пэўныя ўраўненні на прадмет жыццёвай сілы, і мы можам выкарыстоўваць гэтыя ўраўненні. I мы можам прапанаваць тэорыю, што “жыццёвая сіла” і тое, што называлася пэўным відам “эмоцыі”, гэта ці падобныя рэчы, ці адно і тое ж. Наша тэорыя можа быць няправільнай, але і тэорыя Джэймса Клерка Максвэла магла быць няправільнай. На самой справе тэорыі Максвэла ўсё ж такі могуць аказацца няправільнымі, аднак мы па меншай меры карыстаемся электрычным святлом. У Дыянетыцы мы даволі ўпэўненыя, што большасць прынцыпаў адлюстроўваюць натуральныя законы, бо за імі стаяць вялікія разлікі. Мы не ўпэўненыя, што мы належным чынам класіфікавалі эмоцыю, але мы не будзем у гэтым упэўненыя, пакуль не возьмем на самой справе мерцвяка і не напампуем яго зноў жыццёваю сілаю. Калі не браць гэтую крайнасць, мы стаім на цвёрдай аснове, разглядаючы эмоцыю як жыццёвую сілу.
Мы можам, напрыклад, узяць дзяўчыну, даследаваць нешта з яе мінулага з дапамогаю, скажам, электраэнцэфалографа* (прыбора для вымярэння нервовых імпульсаў і рэакцый), а потым, працягваючы дзейнічаць на аснове атрыманай такім чынам інфармацыі, зрабіць адно з двух. Першае негуманна, і гэтага не
1. Бергсан: Анры Бергсан (1859 1941), французскі філосаф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1927).
* Электраэнцэфалограф, гіпнаскопы:, табліцы ацэнкі інтэлекту, тэсты для розных дыііамік і гд. з'яўляюцца механічнымі дапаможнымі сродкамі для Дыянетыкі. Яны ўжываюцца галоўным чынам у даследаваннях. Іх можііа выкарыстоўваць на практыцы, калі яны даступныя і одытар умее з імі працаваць, але яны, як правіла, не выкарыстоўваюцца на практыцы такім чынам, і на сённяшні дзень і з існуючай тэрапіяй не з’яўляюцца неабходнымі. Нейкі хімік, я спадзяюся, адяойчы створыць ідэалыіы "транс-газ", які паскорыць кліраванне шызафрэнікаў; і нейкі інжынер, я веру, пабудуе нешта для вымярэння нервовых імпульсаў, дастаткова таннае, каб яго ўжываць у агульнай практыцы. Зараз мы можам без іх абысціся, незалежна ад таго, наколькі пажаданымі яны могуць быць у будучым. — Л. Рон Хабард
рабілася, канешне, але яе можна было б зрабіць хворай ці вар’яткай, толькі карыстаючыся гэтай інфармацыяй. (Калі гэтую інфармацыю атрымліваюць ў тэрапіі. гэта робіцца праз рэальны кантакт з інграмамі, а інграма, з якой адбыўся кантакт у рэверы, губляе сваю аберавальную сілу. Такім чынам, дыянетычная тэрапія абсалютна выключае такую магчымасць.) Другім фактам, і намнога важнейшым для нас, з’яўляецца тое, што з дапамогаю гэтай жа самай інфармацыі можна дапамагчы ёй аднавіць усю сваю сілу, настойлівасць, жыццястойкасць і цікавасць да жыцця, а таксама поўнасцю вярнуць ёй фізічнае і душэўнае здароўе. Калі б гэта нельга было прымусіць працаваць ў абодвух накірунках, мы б не мелі адказу на праблему, па меншай меры, у дзейснай форме. (Дарэчы, калі які-небудзь пісьменнік будзе адчуваць спакусу стварыць жахлівую гісторыю на аснове першага факта, няхай ён успомніць, калі ласка, што гэтая інфармацыя была атрымана з дапамогаю апарата, які б уразіў доктара Франкенштэйна3 складанасцю і колькасцю ўменняў, што патрэбны для працы з ім; няхай успомніць таксама, што дыянетычная тэрапія ўваходзіць у кантакт з гэтай інфармацыяй у яе крыніцы. Аппарат неабходны для таго, каб не даць дакрануцца да гэтай крыніцы, бо ў тое імгненне, калі яна закранаецца ў тэрапіі, яе моц знікае, падобна ўчарашняй сенсацыі. Так што, калі ласка, давайце не будзем ствараць пра Дыянетыку п’есы накшталт “Газавай лямпы”4, яны былі б тэхнічна недакладныя.)