• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    У інграме роўна столькі інфармацыі, колькі ў ёй ёсць, і аналітычная рэакцыя на гэту бязмозгую “істоту” абсалютна літаральная.
    Давайце паглядзім на іншы прыклад інграмы. Гэта палавы акт. Ён утрымлівае ў якасці саматыкі пераменны ціск. Гэта не балюча і, дарэчы, няважна, наколькі балючымі гэтыя інграмы могуць быць у цяперашнім часе, калі яны рэстымуляваныя, няважна, наколькі яньі магутныя; калі з імі адбываецца сапраўдны кантакт, боль ад іх паўторнага перажывання вельмі невялікі, незалежна ад таго, які ён быў у момант атрымання інграмы. Такім чынам, гэта трасенне, што адчувае ненароджанае дзіця, толькі і ўсяго. Але інграма кажа: “О, дарагі, я баюся, што ты скончыш у мяне. Я проста памру, калі ты скончыш у мяне. О, калі ласка, не канчай у мяне!”
    1.	На англійскай мове фраза маці “It is too terrible to be bom” можа азначаць i ‘Тэта надта жудасна, каб гэта вынесці”, і “Яно (дзіця) надта жудаснае, каб яго нараджаць”. (Заўвага перакладчыка)
    Што робіць з гэтым аналітычны розум? Думае пра палавы акт? Хвалюецца пра магчымасць цяжарнасці? He, ні ў якім разе. Інграма, якая б прымусіла чалавека думаць пра палавы акт, казала б: “Думай пра палавы акт!”, а інграма, што ўтрымлівала б хваляванні пра цяжарнасць, казала б: “Я хвалююся, што можа адбыцца цяжарнасць”. Боль у гэтым інцыдэнце невялікі, але канкрэтна гаворыцца пра тое, што ў інграму нельга ўваходзіць2. “He канчай (=уваходзь) у мяне!” Ён памрэ, калі ўвойдзе, ці не так? Там так і сказана. I пацыент блукае па траку, пакуль одытар не выкарыстае тэхніку рэпітэру (пра якую будзе размова далей).
    Як наконт іншага тыпу інграмы? Дапусцім, наш бедны пацыент быў настолькі нешчаслівым, што атрымаў ярлык Малодшага’. Дапусцім, яго завуць Ральфам, і яго бацька таксама Ральф. (Будзьце асцярожныя з гэтымі кейсамі Малодшых, яны часам незвычайна складаныя.) Маці мае ціхую інтрыжку дзесьці з Джымам (паглядзіце справаздачу Кінсі4, калі ў вас сумненні). Саматыка гэтага палавога акту не больш балючая, чым калі б на вас асцярожна селі, але пацыент мае з ёю велізарныя цяжкасці. Маці: “О, мілы, ты такі цудоўны. Я хачу, каб Ральф быў больш падобны да цябе, але ён не такі. Ён, здаецца, проста зусім няздольны ўзбудзіць дзяўчыну”. Палюбоўнік: “О, Ральф не такі ўжо і дрэнны. Мне ён падабаецца”. Маці: “Ты не ведаеш, які ён горды. Калі б Ральф даведаўся пра гэта, гэта б яго забіла. Ён бы проста памёр, я ведаю”. Палюбоўнік: “He хвалюйся, Ральф ніколі не пачуе”.
    Гэтая маленькая жамчужына з ліку інграм больш распаўсюджаная, чым можа ўявіць сабе чалавек да таго, як ён пачне глядзець
    2. Апглійскае “come” можа азначаць, акрамя “кончыць, эякуляваць”, яшчэ і проста “увайсці, прыйсці”. (Заўвага перакладчыка)
    3. У англамоўных краінах, калі бацьку і сына завуць аднолькава (напрыклад, Джон Сміт), каб адрозніць іх, да імені сына даволі часта дадаюць “малодшы”: Джон Смітмалодшы. (Заўвага перакладчыка.)
    4. Кінсі: Альфрэд Чарльз Кінсі (1894 1956), амерыканскі вучоны, які даследаваў сексуальныя паводзіны мужчын і жанчын. У 1947 і 1948 гадах ён апублікаваў кнігі з вынікамі гэтых даследаванняў: “Сексуальныя паводзіны мужчын” і “Сексуальныя паводзіны жанчын”, шырока вядомыя ак “Справаздачы Кінсі”. Гэтыя кнігі абверглі тагачасныя ўяўленні пра прыроду сексуальных практык амерыканцаў і распаўсюджанасць таго ці іншага віду сексуальных адносін.
    на маці вачыма зародка. Гэта не будзе пралічвацца ў аналайзеры як інфармацыя. Такім чынам, гэта хваляванне (хваляванне гэта супярэчлівыя інграмныя каманды, якія нельга пралічыць). РальфМалодшы знаходзіць, што ён вельмі нясмелы сексуальна. Гэта аберацыйны шаблон. Набліжаючыся да яго ў тэрапіі. мы бачым разлік на спачуванне ў адносінах да палюбоўніка маці. У рэшце рэшт, ён сказаў, што Ральф не такі ўжо і дрэнны, што Ральф яму падабаецца. Што ж, для рэактыўнага розуму адзіны Ральф, які ёсць гэта Малодшы. Гэта перашкаджае нашаму пацыенту наблізіцца да інграмы, паколькі ён думае, што страціць сябра, калі дакранецца да яе. Больш таго, што да аберацый, Малодшы заўсёды хваляваўся пра гордасць людзей. Як толькі мы дакранаемся да гэтага ў тэрапіі, ён рэзка кідаецца прэч адтуль. У рэшце рэшт, калі ён даведаўся б пра гэта, гэта “забіла б яго на месцы”. I тут ёсць яшчэ адно перакрыццё соніка. Там сказана, што Ральф ніколі не пачуе. Гэтая інграма выжывальны матэрыял. Гэта тое, ў што клеткі вераць. Таму Ральф ніколі не чуе ў рыколе. У кейсе знойдуцца і яшчэ перакрыцці соніка. Маці распусніца, а гэта звычайна азначае заблакіраваную другую дынаміку. Заблакіраваная другая дынаміка часта азначае, што яна не любіць дзяцей. Карацей кажучы, гэта быў бы кейс з замахамі на аборт, дзе ў Малодшым пракалолі столькі дзірак, што хапіла б на некаторы час сыраробнай фабрыцы. Малодшы, зараз мужчына, можа мець падвышаны слых, таму што ён напалоханы “жыццём” наогул. Але яго сонік-рыкол роўны нулю. Гэтую інграму, такім чынам, трэба было б, прадзіраючыся праз дэманскія контуры, вылучаць як “уражанні”, якія з’яўляюцца ў розуме. Одытар, прымаючы тое, што кажа пра гэта пацыент, можа вельмі хутка здагадацца пра змест інграмы і ўзарваць яе з дапамогаю тэхнікі рэпітэру.
    Цяпер возьмем кейс маці, якая, сама прыстойнасць (хаця і крыху плаксівая), знаходзіць, што яна цяжарная і ідзе да ўрача. Маці: “Я думаю, я цяжарная. Я баюся, што гэта так”. Урач лёгка тыкае ёй у жывот, выклікаючы “непрытомнасць” у ненароджанага дзіцяці, якое будзе нашым прэклірам праз трыццаць гадоў. Урач: “Я так не думаю”. Маці: “Я сапраўды баюся, што гэта так.
    Я ўпэўненая, што ўліпла. Я проста ведаю гэта”. Урач (поркнуў пальцам яшчэ некалькі разоў): “Што ж, цяжка сказаць так рана”.
    Там так і гаворыцца, што гэты наш пацыент, мужчына, цяжарны. Калі мы паглядзім, дык пабачым у яго добры жывоцік. Выдатнае выжыванне, ці не так? А ў тэрапіі мы знаходзім, што ён баіцца таго, што ён існуе: “Я баюся, што я ёсць5”. I раптам ён перастае рухавда па траку. Чаму? Ён уліп. Гэта не азначае, што ён цяжарны, гэта азначае, што ён уліп. Больш таго, ён не зможа расказаць змест інграмы. Чаму? Таму што “цяжка сказаць так рана”. Таму ён не гаворыць пра гэта. Мы вызваляем яго на траку з дапамогаю тэхнікі рэпітэру.
    О, гэтая наша мова, якая гаворыць тое, што не маецца на ўвазе! Дайце яе ў рукі прыдуркаватага рэактыўнага розуму які разгром ён учыніць! Усё патлумачыць літаральна! Часткаю аберацыйнага шаблону чалавека з гэтаю інграмаю была вялікая асцярожнасць у выказванні любога меркавання. У рэшце рэшт, было ж цяжка сказаць так рана.
    Цяпер давайце разгледзім інграму ў дзяўчыны, чый бацька быў моцна абераваны. Ён ударае маці, паколькі баіцца, што маці цяжарная, а бацька заблакіраваны на дынаміках з першай па чацвёртую. Бацька: “Пайшла прэч! Пайшла прэч! Я ведаю, што ты не была мне верная. Ты і блізка не была нявінніцаю, калі я ажаніўся з табою. Мне трэба было даўно цябе забіць! Зараз ты цяжарная. Пайшла прэч!”
    Дзяўчына, недзе каля пяці тыдняў ад зачацця, “знепрытомнела” ад удара па жываце маці. Гэта для яе цяжкая інграма, бо ў ёй ёсць балючыя эмоцыі, якія яна ніколі не зможа здавальняюча драматызаваць. Аберацыйны шаблон у гэтым кейсе праяўляе сябе ў істэрыках, калі мужчыны абвінавачваюць яе ў нявернасці. Яна была нявінніцай, калі выйшла замуж праз дваццаць адзін год пасля атрымання гэтай інграмы, але была ўпэўненая, што нявінніцаю не была. У яе была “дзіцячая фантазія”, што яе бацька можа яе забіць. I яна заўсёды баіцца зацяжараць, паколькі інграма сцвярджае, што яна зараз цяжарная, што азначае заўсёды, паколькі час гэта няспынны паток “зараз”. У тэрапіі мы
    5. Англійская фраза “I am afraid I am” y кантэксце інграмы азначае “Я баюся, што гэта так”, але, успрынятая літаральна, “Я баюся, што я ёсць”.
    спрабуем падысці да гэтай інграмы. Мы вяртаем пацыентку ў бэйсік-раён і раптам чуем: яна гаворыць пра нешта, што здарылася, калі ёй было пяць гадоў. Мы вяртаем яе зноў. і зараз яна гаворыць пра нешта, што здарылася, калі ёй было дзесяць гадоў. Одытар, заўважыўшы любую рэакцыю, падобную да гэтай, ведае, што мае справу з баўнсэрам'’. Баўнсэр кажа: “Пайшла прэч!”, і пацыентка ідзе прэч. Одытар распазнае, у чым праблема, ужывае тэхніку рэпітэру і скарачае ці сцірае інграму.
    Аналітычны розум заўсёды і нязменна рэагуе на гэтыя інграмы, як на каманды. Ён паводзіць сябе на траку так, як гэтыя інграмы кажуць. I ён праводзіць разлікі ў дачыненні да кейса ці да жыцця такім чынам, як гэтыя інграмы дыктуюць. Вельмі карысна для здароўя мець інграмы! Сапраўднае, добрае выжыванне! Дастаткова добрае выжыванне, каб загнаць любога чалавека ў магілу.
    Одытар не вельмі хвалюецца адносна фраз, якія дапамагаюць тэрапіі. Інграма, атрыманая ад бацькі, калі той збіваў маці, якая кажа: “На, вось табе, атрымай! Вось табе яшчэ! Ты павінна атрымаць сваё!” азначае, што наш пацыент будзе, магчыма, мець схільнасць да клептаманіі7. (Падобныя рэчы адзіная крыніца імпульсаў да крадзяжу, і доказам з’яўляецца тое, што, калі одытар сцірае ўсе такія інграмы ў пацыента, той больш не крадзе.) Одытар знойдзе, што пацыент з вялікай ахвотаю пераказвае гэтую інграму, паколькі яе змест прапануе яе аналітычнаму розуму.
    Наяўнасць цэлай разнавіднасці інграм, якія кажуць: “Вярніся сюды! Заставайся тут!” (як гэта любіць гаварыць амаль кожны бацька!) гэта тлумачэнне таму, што пацыент на пачатку тэрапіі імгненна трапляе ў інграму. Пацыент адразу ж вяртаецца да яе ў той момант, калі яна адкрытая. Пасля паўтарэння каманда губляе эфектыўнасць. Але, пакуль гэтая інграма існавала, некранутая, яна была цалкам здольная адправіць чалавека ў бальніцу для душэўна хворых, каб ён там ляжаў у позе плода. Кожнага з
    6. баўнсэр: (ад англійскага “to bounce” адскокваць) інграмная каманда (такая, як “Тут нельга заставацца” ці “Пайшоў прэч!”), якая пасылае прэкліра па траку ў накірунку цяперашняга часу.
    7. клептаманія: некантралявальная тэндэнцыя да крадзяжу рэчаў пры адсутнасці жадання пакарыстацца імі ці атрымаць ад іх прыбытак.
    душэўна хворых, хто ляжыць у бальніцы з гэтым тыпам вар’яцтва, і каму яшчэ не правялі шокавую тэрапію ці не зрабілі прэфрантальную лабатамію, можна вызваліць з такой інграмы і вярнуць у цяперашні час проста з дапамогаю тэхнікі рэпітэру. Часам гэта займае толькі паўгадзіны.