Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Аптымальным прэклірам быў бы той, у каго сярэдняя рэакцыя на шумы і на віды, у каго дакладныя сонік і відэа, і хто можа ўявіць сабе нешта, з каляровым відэа і разнастайнасцю тонаў соніка, і ведаць, што ён гэта сабе ўяўляе. Зразумейце добра: гэты чалавек можа мець абёрацыі, якія прымушаюць яго узлазіць на кожны комін у гарадку, выпіваць усё да апошняй кроплі ў кожным бары (ці намагацца гэта любым чынам зрабіць), збіваць сваю жонку, утапіць сваіх дзяцей і лічыць сябе птушкаю джаб-джаб2". Па псіхасаматычнай лініі ён можа мець артрыт, праблемы з жоўцевым пузыром, дэрматыт, мігрэнь і плоскаступнёвасць. Ці ён
19. скараціць: выдаліць увесь зарад ці боль з інцыдэнта. Гэта азначае зрабіць так, каб прэклір прайшоў ін'цыдэнт з пачатку да канца (вярнуўшыся да яго ў рэверы) зноў і зноў, падбіраючы ўсю саматыку і ўспрыманні, якія ёсць, такім чынам. як калі б гэты інцыдэнт адбываўся зараз. Скараціць азначае, у тэхнічным сэнсе, вызваліць ад аберавальнага матэрыялу настолькі, наколькі магчыма, каб забяспечыць прагрэс кейса.
20. птушка джаб-джаб: выдуманая істота з верша “Бармаглот” Льюіса Кэрала.
можа мець гэтую намнога больш жудасную аберацыю гордасць за тое, што ён сярэдні і “прыстасаваны”. Ён усё роўна будзе кейсам, які адносна лёгка кліраваць.
У выпадку кейса, які мае перакрытыя сонік і відэа без “даб-іну”, мы маем справу з інграмамі, якія выключылі некаторыя з асноўных працоўных механізмаў розуму. Одытар будзе на працягу доўгіх, доўгіх гадзін спрабаваць увайсці ў кантакт з інграмамі, калі пацыент не чуе ці не бачыць іх. Калі ў кейса проста перакрыты сонік-рыкол, гэта ўсё роўна азначае, што одытару давядзецца папрацаваць намнога больш, чым з сярэднім кейсам. Гэты кейс зусім, зусім немагчыма вырашыць? He! Сэнс тут не ў тым, што я хачу адпужнуць вас ад любых сііробаў папрацаваць з такім кейсам. Але гэты кейс вырашыцца толькі пасля вялікіх і настойлівых намаганняў. Такі чалавек можа аказацца тым, хто мае вялікі поспех у жыцці. Ён можа мець надзвычай высокі інтэлект. Ён можа мець мала псіхасаматычных захворванняў, ці не мець іх зусім. I ўсё ж ён, як высветліцца, мае інграмны банк, даверху поўны інграм, кожная частка якога можа рэстымулявацца ў любы момант і паглынуць яго. Звычайна, аднак, гэты тып кейса даволі многа хвалюецца і трывожыцца шмат аб чым, і гэтыя хваляванні і трывогі могуць дадаць крыху часу да рабочага ліста21.
У выпадку кейса “даб-іну”, які не ведае аб тым, што ў яго “дабін”, у выпадку кейса, дзе контуры вьвдаюць чалавеку скажоны рыкол, мы маем кейс, які, вельмі верагодна, зойме шмат часу і патрабуе жудаснай працы, бо недзе ў інграмным банку існуе “фабрыка хлусні”. Гэты кейс можа быць ўзорам праўдзівасці ў сваім штодзённым жыцці. Але калі ён пачынае брацца за свае інграмы, іх змест прымушае выдаваць матэрыял, якога няма.
Такім чынам, кажучы выразна і ясна, без далейшых агаворак ці дадатковых умоў, гэта ўяўляе сабою дыягназ у Дыянетыцы. Аберацыя ёсць змест інграмы, псіхасаматычная хвароба ёсць былая траўма. Успрыманні віду і гуку, рыкол ніжэй аптымальнага, уяўленне вышэй аптымальнага вызначаюць працягласць працы з кейсам.
21. рабочы ліст: поўны,-безупынны запіс таго, што адбываецца ў сесіі, ад пачатку да какца.
Калі одытар жадае, ён можа азначыць агульны фізічны і эмацыянальны тон чалавека на шкале тонаў. Жанчына, тупая і апатычная, канешне, знаходзіцца каля тону 0.5 у зоне 0 дынамічнай шкалы, што прыведзена ў гэтай кнізе раней. Калі мужчына гнеўны ці варожа настроены, одытар можа азначыць ягоны тон як 1.5, ці недзе прыблізна ў межах зоны 1 на шкале выжывання. Гэтыя адзнакі адносіліся б да верагоднага сярэдняга тону інграм, сабраных у рэактыўным розуме. Гэта цікава. Чаму? Бо гэта азначае, што чалавек, тон якога знаходзіцца ў зоне 0. намнога больш схільны да таго, каб быць хворым, і з’яўляецца крыху цяжэйшым кейсам у параўнанні з чалавекам, тон якога знаходзіцца ў зоне 1. I, паколькі
тэрапія ўздымае тон да зоны 4, чалавек у тоне 1.5 бліжэй да мэты.
Час, патрэбны для тэрапіі, ацаніць цяжка. Як згадвалася раней, ён залежыць ад некалькіх пераменных, такіх, як уменне одытара, колькасць рэстымулятараў у асяроддзі прэкліра, ды й проста ад таго, ці многа ў яго інграм.
Одытару рэкамендавана знайсці ў якасці свайго першага кейса некага з сям’і ці з сяброў, хто найбліжэйшы да аптымальнага прэкліра, што азначае: гэты чалавек мае відэаі сонік-рыкол, і сярэднія ўспрыманні. Кліруючы гэты адзін кейс, ён даведаецца “з першых рук”, што можна верагодна знайсці ў інграмным банку любога розуму, і ён пабачыць, як паводзяць сабе інграмы. Калі сам одытар трапляе ў адну з катэгорый цяжкіх кейсаў, і калі ён збіраецца працаваць з некім, у каго таксама кейс аднаго з гэтых тыпаў, гэта не выклікае вялікай цяжкасці, бо кожны з іх можа быць зроблены рэлізам за адну сотую таго часу, што патрабаваўся б пры ўжыванні кожнай з ранейшых методык лячэння розуму, і іх можна зрабіць клірамі, калі прыкласці хаця б крыху умення, за пяцьсот гадзін працы з кейсам. Але калі два кейсы з’яўляюцца асабліва цяжкімі, яны разумна зробяць, калі знойдуць і зробяць клірам прэкліра, які блізкі да оптымуму, перад тым як працаваць адзін з адным. Такім чынам, кожны з іх будзе напрактыкаваным одытарам, калі падыдзе момант працы з цяжэйшымі кейсамі.
Вось гэта тое, што ўяўляе сабою дыягназ. Іншыя ўспрыманні, рыколы і віды ўяўлення з’яўляюцца прадметам цікавасці, але яны не жыццёва важныя для вызначэння таго, колькі часу зойме кейс. Каэфіцыент інтэлекту, калі ён толькі не на ўзроўні прыдуркавата-
сці, не мае вялікага значэння. I нават больш таго, каэфіцыент інтэлекту кожнага пацыента ўзлятае, як ракета, пры кліраванні, і ўзрастае ўвесь час на працягу тэрапіі.
Існуюць арганічныя вар’яцтвы. Ятрагенныя (выкліканыя ўрачамі) псіхозы маюць сумніўны прагноз, калі прымяняць да іх Дыянетыку, бо частка машыны можа быць разбурана. Тым не менш, у выпадку шмат якіх арганічных псіхозаў кейс можа быць палепшаны з дапамогаю Дыянетыкі, нават калі аптымальны стан і не будзе дасягнуты. I таму ўсё, што одытар можа зрабіць, гэта паспрабаваць. Вар’яцтвы, выкліканыя адсутнымі часткамі нервовай сістэмы, не даследваліся одытарамі ў вялікай ступені на сённяшні момант: ажыўленне мёртвых не з’яўляецца мэтай Дыянетыкі, галоўны націск быў зроблены на прывядзенні ў аптымальны стан розуму нармальнага чалавека ці проста неўротыка. Дыянетьку можна ўжываць і іншым чынам. Яна ўжываецца так і будзе ўжывацца. Але, з улікам таго, што на свеце безліч патэнцыяльна каштоўных людзей, якіх можна зрабіць вельмі каштоўнымі для іх саміх і грамадства, галоўная ўвага удзялялася неарганічным аберацыям і арганічным псіхасаматычным захворванням. Кейсы, якім зрабілі прэфрантальную лабатамію (пры якой выразаецца фрагмент аналітычнага розуму), тапэктамію (пры якой выдаляюцца часткі мозгу, такім жа чынам, як лушпіна здымаецца з яблыка), трансарбітальную лейкатамію (пры якой пацыенту, які знаходзіцца ў электрашоку, утыркаюць па звычайнаму шылу ў кожнае вока, і цягнуць яго ўгару, раздзіраючы аналайзер на часткі), і электрашокавую “тэрапію” (пры якой мозг апальваюць напружаннем у 110 вольтаў), таксама як і інсулінавы шок22 і іншае падобнае лячэнне, такія кейсы таксама, як лічыцца ў Дыянетыцы. маюць сумніўны прагноз. Існуюць звычайныя арганічныя вар’яцтвы накшталт парэзаў, але большасць людзей з такімі захворваннямі, тым не менш, могуць атрымаць карысць ад Дыянетыкі.
22. інсулінавы шок: стан комы, які з’яўляецца наступствам зніжанага ўтрымання цукру ў крыві, калі інсулін (рэчыва, якое дапамагае целу выкарыстоўваць цукар і іншыя вугляводы) прысутнічае ў залішняй колькасці. Інсулінавы шок выкарыстоўваецца псіхіятрамі як адна з форм шокавай тэрапіі ў “лячэнні” душэўных хваробаў.
Раздзел пяты
Вяртанне, файл-клерк1 і трак часу
Існуе метад “думаць”, пра існаванне якога чалавек не ведаў.
Калі вы хочаце паглядзець на ілюстрацыю гэтага, спытайце маленькую дзяўчынку, ці хоча яна паездзіць на санках па памяці. Яна будзе намагацца ўспомніць апошні раз, калі яна ездзіла на санках. Магчыма, яна нахмурыцца і наморшчыць бровы. А зараз скажыце ёй, каб яна вярнулася ў апошні момант, калі яна ездзіла на санках. Калі яе ўгаварыць, яна раптам атрымае поўную карціну таго, што з ёю адбывалася, і, калі яна не моцна абераваная, зможа расказаць вам пра снег, што залятае ёй за каўнер, і г.д. Яна там, у мінулым, яна ездзіць на санках, плавае ці робіць нешта яшчэ, згодна вашага выбару.
Чалавек, калі ён аб гэтым думаў (калі ўвогуле думаў аб гэтым), пэўна, блытаў гэта з уяўленнем. Але гэта не ўяўленне. Кожнага, калі ён толькі не сапраўды вельмі сур’ёзна абераваны, можна “адправіць назад”, у здарэнне мінулага. Для першапачатковых тэстаў трэба выкарыстоўваць нядаўнія і прыемныя здарэнні.
Гэта не памяць у такім сэнсе, у якім чалавек “успамінае нешта”. Гэта вяртанне. Успамінанне гэта намнога болын складаны працэс, чым вяртанне. Калі казаць пра згубленыя рэчах, пра змест прачытанага ці сказанага, дык з’яўляецца загадкаю, навошта людзі займаюцца тым, што імкнуцца ўспомніць нейкае канкрэтнае ці складанае дадзенае, калі яны могуць вярнуцца. Успамінанне,
1. файл-клерк: слова з жаргону дыянетычных одытараў, што азначае механізм розуму, які дзейнічае як наглядчык за інфармацыяй. Одытары могуць атрымліваць маментальныя адказы непасрэдна ад файл-клерка ў якасці дапамогі таму, каб увайсці ў кантакт з інцыдэнтамі. Файл-клерку можна даць тэхнічную назву “адзінкі нагляду за бапкам”, але гэтая фраза занадта ўжо нязграбная.
канешне, адыгрывае вельмі пэўную ролю і ўяўляе сабою аўтаматычны працэс, які забяспечвае “Я” бясконцым патокам высноў і інфармацыі. Але калі чалавеку патрэбны вельмі дакладны, канкрэтны кавалачак інфармацыі, ці калі ён хоча пацешыцца былым здавальненнем, вяртанне падыходзіць больш.
Гіпнатызёр, з дапамогаю вялікай колькасці мумба-юмба2 і пасаў рукамі, атрымлівае тое, што ён называе “рэгрэсія”. Гэта вельмі складаная справа, якая патрабуе таго, каб быць загіпнатызаваным. Даволі верна тое, што рэгрэсія мае каштоўнасць для даследаванняў: з дапамогаю гіпнозу яна абыходзіць закупоркі, якія іншым чынам абысці нялёгка. I рэгрэсія саслужыла Дыянетыцы добрую службу, калі аўтар правяраў сваю інфармацыю аб банках памяці. Але, відавочна, нікому не прыходзіла ў галаву, што рэгрэсія гэта штучнае выкарыстанне натуральнага працэсу.