Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Справа одытара аберагаць асобу пацыента на працягу тэрапіі, разлічваць прычыны, па якіх розум пацыента не можа трапіць у інграмны банк, узмацняць ягоны дух і распраўляцца з гэтымі інграмамі.
У гэты момант дзейнічае трохбаковае афініці. Я адчуваю афініці да одытара: я распавядаю яму аб усім, што было адкрыта і ўжываецца ў практыцы Дыянетыкі, і я жадаю яму поспеху. Одытар адчувае афініці да пацыента: ён хоча, каб той атакаваў інграмы. Пацыент адчувае афініці да одытара, таму што гэтаму пацыенту стане лепш, пры мінімальных намаганнях з яго боку, і з дапамогаю настойлівасці, пазычанай яму одытарам, плюс уласнай, ён стане рэлізам ці клірам. Дзейнічаюць і іншыя віды афініці, велізарнае мноства іх, звязаных адно з адным. Гэта намаганне, заснаванае на супрацоўніцтве.
Мішэнню з’яўляецца інграмны банк, а не пацыент. Калі пацыент лаецца, стогне, плача і моліць гэта гавораць інграмы. Праз некаторы час інграмы, што прымушалі яго лаяцца, стогнаць, плакаць і ўмаляць, будуць разраджаны і нанава падшыты. Пацыент, незалежна ад яго стану, выдатна ведае: тое, што робіцца неабходна. Калі одытару настолькі не хапае рацыянальнасці, што ён памылкова прымае гэтую лаянку і стагнанне за нешта такое, што скіравана асабіста на яго, такому одытару лепш памяняцца месцамі з пацыентам і прайсці тэрапію.
Адзінае, што супраціўляецца, гэта інграма! Калі яе рэстымулююць, яна сутыкаецца з аналайзерам пацыента, імкнецца паменшыць аналітычную сілу, і пацыент праяўляе крыху змененую драматызацыю. Ніводны одытар, у якога ў галаве крыху больш за адну звіліну, ніколі не будзе нават у малейшай небяспецы ад прэрэліза ці прэкліра*. Калі одытар хоча ўжываць гіпноз і спрабуе праходзіць познія інграмы фізічнага болю, такія як аперацыі, калі даступныя раннія інграмы, тады ён можа апынуцца ў якасці мішэні. Але ў такім выпадку ён у чымсьці вельмі памыліўся. Калі одытар раптам становіцца супермаралістам і пачынае чытаць пацыенту лекцыі, ён можа апынуцца ў складанай сітуацыі. Але зноў жа ён у чымсьці вельмі памыліўся. Калі одытар гыркае і накідваецца на пацыента, ён можа стаць мішэнню, але зноў жа ён зрабіў фундаментальную памылку.
Мішэнню з’яўляецца інграмны банк. Справа одытара атакаваць інграмны банк прэкліра. Справа прэкліра атакаваць гэты банк. Атакаваць прэкліра значыць дазволіць ягонаму інграмнаму банку атакаваць яго.
Мы ведаем, што ёсць пяць метадаў абыходжання з інграмай. Чатыры з іх няправільныя. Здацца інграме праява апатыі, не звярнуць на яе ўвагі халатнасць, але пазбягаць яе ці бегчы ад яе гэта баязліўства. Атака, і толькі атака вырашае праблему. Абавязак одытара няўхільна забяспечваць, каб прэклір працягваў атакаваць інграмы, а не одытара ці навакольны свет. Калі одытар атакуе прэкліра, ён дрэнна ужывае сваю артылерыю, і яшчэ горш сваю логіку.
Інграмны банк найлепш атакаваць пры дапамозе, у першую чаргу, разрадкі эмацыянальных зарадаў паўсюль, дзе можна ўвайсці з імі ў кантакт. Пасля гэтага атаку найлепш працягваць, вызнаваючы ад прэкліра, калі ён ў рэверы, што, на ягоную думку, здарыцца з ім, калі ён выздаравее, калі яму стане лепш, калі ён даведаецца, і г.д. А потым гэта самае важнае, заўсёды самае важнае трэба ўвайсці ў кантакт з першым момантам болю ці непрытомнасці ў жыцці пацыента. Гэта бэйсік-бэйсік. Як толькі
* Тэрміны прэрэліз і прэклір выкарыстоўваюцца для абазначэння чалавека, які праходзіць дыянетычную тэрапію. Тэрмін прэклір выкарыстоўваецца найболым шырока. Слова пацыент менш падыходзіць для апісання, таму што падразумявае захворванне, але яно таксама выкарыстоўваецца. Л. Рон Хабард
одытар атрымаў бэйсік-бэйсік, кейс хутка вырашыцца. Калі рэактыўны розум прэкліра падаўляе бэйсік-бэйсік, одытар павінен разрадзіць больш рэактыўнай эмоцыі, вызначыць разлік, які зараз дзейнічае, і паспрабаваць зноў. Ён рана ці позна атрымае бэйсік-бэйсік. Гэта важна. I гэта ўсё, што ёсць важнага у выпадку прэкліра.
У выпадку прэрэліза (пацыента, які імкнецца толькі да таго, каб стаць рэлізам) задача ў тым, каб разрадзіць эмоцыі і тыя з ранніх інграм, якія лёгка раскрыюцца. У выпадку прэрэліза можна праводзіць скарачэнне локаў; але ў выпадку прэкліра іх трэба закранаць толькі тады, калі яны вядуць да бэйсік-бэйсік.
Ёсць тры ўзроўні лячэння. Першы гэта выканаць справу эфектыўна. Ніжэй гэтага ляжыць стварэнне ўтульнасці для пацыента. Яшчэ ніжэй спачуванне. Карацей кажучы, калі вы не можаце нічога зрабіць для чалавека, у якога зламаны пазваночнік, вы можаце зрабіць так, каб яму было ўтульна. Калі вы не можаце зрабіць нават гэтага, вы можаце яму паспачуваць. Другі і трэці ўзроўні. згаданыя вышэй, зусім не маюць падставы ў Дыянетыцы. Справу можна зрабіць эфектыўна. Стварэнне ўтульнасці для пацыента гэта марнаванне часу. Спачуванне яму можа ўшчэнт заблытаць увесь кейс, бо яго найгоршыя інграмы гэта інграмы спачування, і спачуванне можа іх недарэчна рэстымуляваць. Одытар, які займаецца “пагладжваннем па галоўцы”, незалежна ад таго, наколькі гэта здаецца рэкамендаваным, марнуе час і замаруджвае работу з кейсам. Непатрэбная грубасць не рэкамендуецца. Сяброўскі, радасны, аптымістычны падыход дапаможа справіцца з чым хочаце. Прэкліру часам патрэбна ўсмешка. Але ён ужо атрымаў больш “пагладжвання па галоўцы”, чым аналайзер здольны падлічыць. Яго хранічная псіхасаматычная хвароба ўтрымлівае спачуванне ў сваёй інграме.
Наступнае, што павінен ведаць і чым павінен жыць одытар, гэта Кодэкс Одытара.*5 Можа, гэта гучыць як вытрымка з “Калі
5. Кодэкс Одытара: збор правілаў (што рабіць і чаго не рабіць), якога прытрымліваецца одытар пад час одытынгу, што забяспечвае атрыманне прэклірам найвялікшых магчымых дасягненняў ад одытынгу.
* Цікава, што Кодэкс Одытара апісвае, за выключэннем апошняга пункта, узор выжывальных паводзін чалавека. Клір жыве болый ці менш аўтаматычна па гэтым кодэксе. Дыянетыка ідзе паралельна мысленню, бо яна падпарадкоўваецца
рыцарства квітнела” ці “Трынаццаці рытуалаў для нябеснага шчасця і Нірваны”, але, калі одытар не ўжывае яго са сваімі пацыентамі, праца одытара часам будзе вельмі цяжкай і маруднай. Гэты кодэкс існуе не для выгоды прэкліра, а выключна для аховы одытара.
Кодэкс Одытара не трэба парушаць ніколі. Практыка ў Дыянетыцы паказала, што само па сабе парушэнне Кодэкса Одытара можа спыніць прагрэс у кейсе.
Одытар павінен быць далікапіным ў сваім абыходжанні з усімі прэклірамі.
Одытар павінен быць добрым, ніколі не дазваляючы сабе быць жорсткім да прэкліраў, не паддаючыся ніякім імкненням да таго, каб караць. Одытар павінен захоўваць спакой на працягу тэрапіі і не гаварыць нічога звыш таго, што абсалютна неабходна ў Дыянетыцы на працягу рэальнай сесіі.
Одытар павінен быць вартым даверу, трымаць дадзенае слова, сваечасова з’яўляцца на сесіі і выконваць свае абяцанні па працы, і ніколі не даваць ніякіх абяцанняў, калі ёсць малейшая прычына лічыць, што ён не зможа іх выканаць.
Одытар павінен быць мужным, ніколі не здаваць пазіцый, ніколі не парушаць асноў тэрапіі таму, што прэклір лічыць гэта патрэбным.
Одытар павінен быць цярплівым у сваёй працы, ніколі не непакоіцца і не раздражняцца з прычыны таго, што гаворыць ці робіць прэклір, што б гэта ні было.
Одытар павінен быць руплівым, ніколі не дапускаючы ўхілення ад ягонага плану дзеянняў ці пазбягання зараду.
Одытар павінен быць настойлівым, ніколі не здавацца, пакуль ён не даб’ецца вынікаў.
Одытар павінен быць негаварлівым, ніколі не даваць пацыенту ніякай інфармацыі аб ягоным кейсе, у тым ліку не даваць ацэнак дадзеным ці казаць прэкліру, колькі часу спатрэбіцца на тэрапію.
Адбываюцца розныя наступствы, калі нешта з гэтага парушаецца. Усе парушэнні замаруджваюць тэрапію і надаюць
натуральным законам мыслення. Што спрацоўвае ў Дыянетыцы, спрацоўвае таксама і ў жыцці. Л. Рон Хабард
одытару больш клопату. Усе парушэнні абарочваюцца супраць одытара і шкодзяць яму.
Напрыклад, згадваючы пра апошні пункт, гэта не справа одытара інфармаваць прэкліра аб чымсьці. Як толькі ён пачынае так рабіць, прэклір імгненна падключае одытара ў контур, як крыніцу інфармацыі, і такім чынам пазбягае інграм.
Перад одытарам будуць разгортвацца найбольш бурлівыя і хвалюючыя чалавечыя эмоцыі. Ён можа пачаць спачуваць, але гэта адбываецца, значыць, ён нешта прагледзеў і перашкодзіў тэрапіі. Калі праяўляе сябе эмоцыя, гэта тая эмоцыя, якая хутка стане гісторыяй. Як бы ні круціўся прэклір, як бы многа ён ні рухаўся, як бы ні дужаўся з нечым, одытар павінен цвёрда разумець, што кожнае стагнанне ці кручэнне гэта яшчэ адзін крок бліжэй да мэты. Дык навошта ж палохацца ці марна спачуваць чамусьці, калі гэта пасля некалькіх паўторных праходжанняў пакіне прэкліра болыв шчаслівым?
Калі одытар палохаецца і робіць гэтую памылку ўсіх памылак,загадвае: “Вяртайцеся ў цяперашні час!”, калі прэклір пачынае трэсціся, ён можа не сумнявацца, што ў прэкліра будзе некалькі непагодных дзён, і што наступным разам, калі одытар захоча ўвайсці ў гэтую інграму, яна будзе блакіраваная.
Калі одытар прыме такі настрой, што зможа сядзець і насвістваць, калі Рым гарыць перад ім, і будзе гатовы ўсміхацца з гэтага, тады ён выканае сваю задачу аптымальным чынам. Тое, на што ён глядзіць, няважна, як гэта выглядае, як гэта гучыць, з’яўляецца сур’ёзным дасягненнем. Гэта ціхі, паслухмяны пацыент дасягае не так многа. Гэта не азначае, што одытару трэба шаленства і толькі шаленства, але азначае, што, калі ён яго атрымлівае, ен можа быць радасным і задаволеным з нагоды таго, што яшчэ адна інграма страціла свой зарад.
Задача одытара вельмі нагадвае задачу пастуха, які заганяе маленькіх авечак інграмы на бойню. Прэклір не знаходзіцца пад камандаю одытара, але прэклір, калі праца ў кейсе ідзе добра, будзе рабіць з інграмамі тое, што хоча одытар, бо аналітычны розум прэкліра і ягоныя дынамікі хочуць, каб гэта было зроблена. Розум ведае, як ён дзейнічае.
Раздзел чацвёрты Дыягназ
Адным з найбольш важных дасягненняў Дыянетыкі з’яўляецца вырашэнне праблемы дыягназу ў галіне аберацый. Дагэтуль існавала амаль неабмежаванае мноства класіфікацый; акрамя таго, не існавала аптымальнага стандарту.* Калі даследаваць тэксты па псіхіятрыі, можна знайсці вялікую нязгоду наконт класіфікацыі і пастаянныя скаргі на тое, што класіфікацыя надта складаная і пазбаўлена карыснасці. Без мэты аптымальных паводзінаў ці душэўнага стану, і без ведання прычыны аберацыі, маглі існаваць цэлыя каталогі адных толькі апісанняў, якія былі такімі заблытанымі і супярэчлівымі, што было амаль немагчыма выразна аднесці псіхотыка ці неўротыка да нейкага класа, што прывяло б да разумення ягонага кейса.** Галоўная загана гэтай сістэмы класіфікацыі гэта тое, што яна не прыводзіла да вылячэння, бо не было стандартнага лячэння і не было аптымальнага стану, дасягненне якога паказала б, што лячэнне падышло да канца; і паколькі не было сродкаў супраць аберацыі ці псіасаматычнай хваробы, не магло быць і класіфікацыі, што паказала б кірунак, у якім трэба ісці, ці чаго ў кожным выпадку трэба чакаць ад кейса.