• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Одытар можа зрабіць усё наадварот, дагары нагамі і зусім няверна, і пацыенту ўсе роўна будзе лепей, калі толькі одытар не ўжывае лекі і наркотыкі, не адпрацаваўшы перад гэтым з некалькімі кейсамі, калі ён не выкарыстоўвае гіпноз сам па сабе і не спрабуе скрыжаваць Дыянетыку з нейкім старэйшым відам тэрапіі. Ён можа выкарыстоўваць лекі ў Дыянетыцы, калі ён ведае Дыянетыку, і толькі па дазволу ўрача. Ён можа ўжываць усе тэхнікі гіпнатызму, калі ён вельмі добра напрактыкаваны ў Дыянетыцы. I пасля прымянення Дыянетыкі ён не вернецца да містычных намаганняў лячэння розуму. Карацей кажучы,
    асноўнае, аб чым тут гаворыцца калі одытар спачатку бярэ адносна просты кейс, каб паглядзець, як працуюць механізмы розуму, і ўжывае толькі рэверы, ён не можа трапіць у непрыемнасці. Канешне, будуць тыя, хто лічыць, што ў іх такі велізарнейшы вопыт біцця ў тамтам ці трасення гарбузовай бразготкаю4, што яны не дадуць Дыянетыцы працаваць, як гэта трэба Дыянетыцы, яны прынясуцца і пачнуць дапякаць пацыента “зайздрасцю да пеніса” ці прымушаць яго пакаяцца ў грахах; але пацыент, з якім такое адбываецца, разумна зробіць, калі перасядзе з кушэткі ў крэсла одытара і вызваліць таго ад некаторых аберацый перад тым, як праца будзе працягвацца.
    Кожны, хто прачытаў гэтую кнігу ад пачатку да канца і здабыў для спробы пацыента з сонік-рыколам. даведаецца аб розуме. займаючыся гэтай справаю, больш, чым ён калі-небудзь да гэтага ведаў; і ён будзе больш умелы і здольны ў працы з розумам, чым хто заўгодна, незалежна ад рэпутацыі, хто спрабаваў гэта рабіць у вельмі недалёкім мінулым. Гэта не азначае, што людзі, якія мелі вопыт працы з душэўна хворымі пацыентамі, не будуць, ведаючы Дыянетыку (ведаючы Дыянетыку), мець перавагі перад тымі, хто не ўсведамляе сабе некаторыя са слабінак5, якія могуць мець абераваныя людзі. I, з другога боку, гэта не азначае, што нейкі інжынер, адвакат ці кухар, паслужны спіс якога ў Дыянетыцы складае некалькі кейсаў, не будзе больш умелым, чым кожны, хто практыкаваў любыя іншыя метады, незалежна ад адукацыі і вопыту. У гэтым выпадку дасканаласці няма межаў.
    Нелыа легкадумна казаць, што здольны гіпнатызёр ці здольны псіхолаг, які гатовы выкінуць за борт памылкі мінулага і „еравучыцца, не лепей падрыхтаваны для таго. каб практыкаваць Дыянетыку, чым нехта іншы. У галіне псіхасаматычнай медыцыны ўрач, з яго велізарным вопытам лячэбнай практыкі, можа далёка пераўзыходзіць іншых дыянетычных одытараў. Але гэта не абавязкова так, бо ў працэсе даследаванняў аказвалася, што людзі з найбольш далёкай ад гэтай сферы прафесійнай
    4. Намёк на рытуальныя дзеянні шаманаў (Заўвага перакладчыка).
    5. слабінкі: невялічкія слабасці альбо недахопы характару; маленькія заганы альбо дэфскты.
    падрыхтоўкай раптам станавіліся больш умелымі одытарамі, чым тыя, хто да гэтага працаваў, як можна было б лічыць, у больш роднаснай галіне. Асабліва выдатны матэрыял інжынеры, і яны становяцца выдатнымі одытарамі. Ізноў жа, мы робім Дыянетыку вядомай не толькі для прадстаўнікоў нейкай пэўнай прафесіі, бо ніводная прафесія не магла б яе ахапіць. Яна недастаткова складаная, каб вывучаць яе гадамі ў нейкім універсітэце. Яна належыць людзям, і наўрад ці нехта зможа манапалізаваць' яе, таму што яна нідзе не падпадае ні пад якое заканадаўства. Калі б Дыянетыка заканадаўча пераўтварылася ў ліцэнзаваную прафесію, дык баюся, што трэба было б зрабіць тое ж самае з выслухоўваннем гісторый, жартаў і здарэнняў, што адбыліся з людзьмі. Такія законы засадзілі б за калючы дрот усіх людзей добрай волі, якія са спачуваннем выслухоўваюць расказы сяброў пра іх непрыемнасці. Дыянетыка не псіхіятрыя. Гэта не псіхааналіз. Гэта не псіхалогія. Гэта не асабістыя адносіны. Гэта не гіпноз. Гэта навука аб розуме, і яна патрабуе прыблізна столькі ж ліцэнзавання і рэгулявання, як прымяненне навукі, што завецца фізіка. Тыя рэчы, што рэгулююцца заканадаўствам, з’яўляюцца прадметам дзеяння закона таму, што могуць нейкім чынам пашкодзіць асобным людзям ці грамадству. Законы аб псіхааналізе існуюць недзе ў трох штатах, законы аб псіхіятрыі існуюць паўсюдна. Калі одытар хоча зрабіцца псіхіятрам і мець паўнамоцтвы на вівісекцыю чалавечага мозгу, калі ён хоча зрабіцца доктарам і прапісваць людзям наркотыкі і лекі, калі ён хоча займацца гіпнозам і нашпігоўваць пацыента ўнушэннямі, дык ён павінен уладзіць справы з псіхіятрыяй, медыцынай і мясцовымі законамі аб гіпнозе, бо ён увайшоў у сферы. якія не маюць дачынення да Дыянетыкі. У Дыянетыцы не ўжываецца гіпноз, не праводзяцца аперацыі на мозгу і чалавеку не даюць лекаў ці наркотыкаў, калі толькі мясцовы ўрач не працуе ў дыянетычнай арганізацыі. Дыянетыка ніякім чынам не паднадае пад заканадаўства нідзе, бо ніякі закон не можа забараніць аднаму чалавеку сесці
    6.	манапалізаваць: атрымаць выключнае права вырабляць, прадаваць нешта, a таксама карыстацца нечым.
    7.	вівісекцыя: разразанне альбо анатаміраванне (звычайна жывой тканкі).
    і расказаць пра свае непрыемнасці іншаму чалавеку, і калі нехта жадае манаполіі на Дыянетыку, дык будзьце пэўныя, што прычына гэтага не ў Дыянетыцы, а ў прыбытку. Пачнем з таго, што ў краіне не хапае псіхіятраў, каб працаваць ў клініках для душэўна хворых. Безумоўна, сённяшняе пакаленне, асабліва з улікам ятрагенных* захворванняў, будзе і надалей мець патрэбу ў такіх клініках і ў псіхіятрах. Сфера дзейнасці псіхіятраў, па азначэнню, гэта лячэнне вар’ятаў, і гэта не мае дачынення да нас з вамі. У псіхалогіі Дыянетыка займае сваё месца, не парушаючы нічога, што датычыць персаналу, даследаванняў ці выкладчыцкіх пасадаў, таму што псіхалогія гэта проста вывучэнне псіхікі, і цяпер, калі існуе навука аб псіхіцы, яно можа пайсці наперад з падвоенай энергіяй. Такім чынам, Дыянетыка не з’яўляецца нічыім ворагам, і яна ніякім чынам не падпадае пад дзейнае заканадаўства, бо ў ім не зроблена ніводнага дапушчэння і не прынята аніякіх мер на выпадак з’яўлення навукі аб розуме.
    * “Ятрагенны” азначае хваробу, створаную ўрачамі. Аперацыя, падчас якой скальпель доктара саслізнуў і выпадкова параніў пацыента, можа выклікаць хваробу ці траўму. Гэта будзе ятрагеннаю з ’яваю, бо вінаваты быў хірург.
    — Л. Рон Хабард
    Раздзел другі Рэліз ці клір?
    Мэта дыянетычнай тэрапіі зрабіць чалавека рэлізам ці клірам.
    Рэліз (ад англійскага “to release” вызваляць, аблягчаць; тут гэтае слова выкарыстоўваецца як назоўнік) гэта чалавек, які пазбавіўся асноўнай часткі сваіх стрэсаў і трывог пры дапамозе дыянетычнай тэрапіі.
    Клір (ад англійскага “clear” ясны, чысты; гэта таксама назоўнік) гэта чалавек, які пасля дыянетычнай тэрапіі не мае ні наяўных, ні патэнцыяльных псіхасаматычных захворванняў і аберацый.
    Кліраваць значыць пазбавіць жыццё чалавека (ці, як у выпадку палітычнай Дыянетыкі, жыццё грамадства) усяго фізічнай болю і ўсёй балючай эмоцыі, якія ў ім былі. Вынікам гэтага будзе настойлівасць па чатырох дынаміках, аптымальныя аналітычныя здольнасці, і, у дапаўненне да гэтага, поўны рыкол. Кліру даступны вопыт усяго ягонага жыцця, і ў яго вызвалены для выкарыстання ўсе яго прыроджаныя разумовыя здольнасці і ўяўленне. Яго фізічная жыццяздольнасць і здароў’е значна паляпшаюцца, а ўсе псіхасаматычныя хваробы знікаюць і ніколі не вяртаюцца. Ён мае большую супраціўляльнасць да звычайных захворванняў. Ён здольны прыстасоўвацца да свайго асяроддзя, ён здольны яго мяняць. Ён не “прыстасаваны”, ён дынамічны. Яго этычныя і маральныя стандарты высокія. Яго здольнасць імкнуцца да здавальнення і адчуваць яго вялікая. Яго індывідуальнасць праяўляецца з большай сілаю, ён творца і стваральнік. Пакуль невядома, на колькі гадоў кліраванне падаўжае жыццё, але з улікам аўтаматычнай балансіроўкі эндакрыннай сістэмы, зніжэння колькасці няшчасных здарэнняў і навышэння агульнага фізічнага тону, безумоўна, кліры павінны жыць даўжэй.
    Рэліз гэта чалавек, пазбаўлены бягучых альбо хранічных душэўных і фізічных праблем, а таксама балючых эмоцый. У параўнанні з клірам каштоўнасць рэліза можа падацца на першы погляд невысокай, але, калі прыняць да ўвагі, што рэліз звычайна знаходзіцца вышэй сучаснай нормы душэўнай стабільнасці, відавочна, што гэты стан таксама вельмі каштоўны.
    Клір, калі браць яго ў якасці стандарта, побач з нармальным па сучасных мерках чалавекам выглядае так, як гэты нармальны чалавек выглядае побач з вар’ятам, месца якога ў псіхіятрычнай бальніцы. Адрозненне вялікае, і яго цяжка пераболыпыць. Клір, напрыклад, мае поўны рыкол усяго, што калі-небудзь адбывалася з ім, і ўсяго, што ён калі-небудзь вывучаў. Ён праводзіць разумовыя разлікі, накшталт такіх, як у шахматах', напрыклад, за дзесяць-пятнаццаць секунд там, дзе нармальнаму чалавеку спатрэбілася б палова гадзіны. Яго мысленне не “галасавое”, a вольнае. У ягоным розуме няма дэманскіх контураў, акрамя тых, якія сам ён можа ўсталяваць і разбурыць зноў для ўласнай забавы, каб паклапаціцца пра наяўнасць разнастайных падыходаў да жыцця. Ён цалкам сэлф-дэтэрмінаваны. I яго творчае ўяўленне знаходзіцца на высокім узроўні. Ён можа хутка вывучыць усё, што ў межах яго інтэлектуальных здольнасцяў, якія з’яўляюцца прыроджанымі, і гэтая вучоба будзе па выніках раўназначная для яго году ці двум гадам навучання ў той час, калі ён быў “нармальны”. Яго энергія, настойлівасць і трываласць да жыццёвых здарэнняў намнога, намнога вышэй, чым тое здавалася людзям магчымым.
    Пярэчанне, што ствараць у грамадстве надта многа кліраў гэта небяспечна, не мае ніякай разумнай падставы. Клір рацыянальны. Дзеянні, якія шкодзяць грамадству, не рацыянальныя. Тое, што жменька кліраў магла б, магчыма, управіцца з любой колькасцю “нармальных”, гэта ідэя ў межах разумнага. Але неразумным будзе лічыць, што клір будзе ўпраўляцца з імі ім на шкоду. Чым больш кліраў у грамадстве, тым больш шансаў у гэтага
    1. шах.маты: гульня, якая патрабуе ўменняў. У яе гуляюць на клетчатай дошцы два чалавекі, у кожнага з іх па 16 фігур, у тым ліку фігура пад назваю “кароль”. Для кожнай фігуры існуюць індывідуальныя правілы руху. Гульцы робяць хады па чарзе, і кожны імкнецца напасці на караля праціўніка такім чынам, што нельгабудзе ні збегчы, ні абараніцца ад нападу, і калі гэта ўдаецца, гульня заканчваецца.