• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    Такім чынам, маці павінна быць надзвычай ласкавай да сябе на працягу цяжарнасці. і тыя, хто побач з ёю, усе павінны ведаць пра неабходнаць маўчання пасля любога сутыкнення ці траўмы. I з улікам таго факта, што немагчыма сказаць, калі жанчына зацяжарала, а таксама з улікам высокай аберавальнай здольнасці інграм зіготы і зародка, відавочна, што грамадства павінна палепшыць свае стаўленне да жанчыны, калі яно хоча зберагчы здароўе дзіцяці ў будучым.
    У гэтым грамадстве жанчыну сталі лічыць да некаторай ступені менш каштоўнай, чым гэта было ў іншых грамадствах і ў іншыя часы. Ад яе чакаюць, што яна будзе спаборнічаць з мужчынам. Гэта бязглуздзіца. Узровень дзейнасці жанчыны такі ж высокі, як і ў мужчыны. Ён можа з ёй спаборнічаць не больш, чым яна з ім у тым, што датычыць будовы цела і выканання цяжкай працы. Цэнтрам вялікай часткі таго сацыяльнага бязладдзя, што існуе зараз, з’яўляецца непрызнанне важнай ролі жанчыны як жанчыны і таго факта, што ў жанчын і мужчын розныя сферы дзейнасці.
    Змены, якія адбудуцца ў наступныя дваццаць гадоў, не патрабуюць таго, каб за іх тут агітавалі. Але з нядаўнімі адкрыццямі ў галіне фотасінтэзу7, якія павінны забяспечыць дастатковую колькасць ежы, каб накарміць людзей лепш і за меншую цану. патрэба ў кантролі нараджальнасці зніжаецца. Маральныя стандарты ўжо змяніліся, што б маралісты ні рабілі ў намаганні не дапусціць гэтыя змены. I таму жанчыну можна вызваліць ад яе многіх непатрэбных аковаў.
    Справа мужчыны сённяшні свет, ягоная дзейнасць і ўладкаванне. Справа жанчыны клопат пра асобу чалавека і пра яго дзяцей. Амаль у адзіноцтве несучы на сабе цяжар клопату пра заўтрашняе пакаленне, яна заслугоўвае намнога больш павагі, чым прыпадала на яе долю ў рабскім мінулым.
    7. фотасінтэз: працэс, у якім зялёныя расліны скарыстоўваюць сонечнае святло для пераўтварэння вуглякіслага газу (узятага з паветра) і вады ў складаныя рэчывы.
    Такім чынам,гэта зусім не фантастычная ўтапічная ідэя. што жанчыне можа быць адведзена месца вышэй, чым яна займала да таго. I гэта павінна быць зроблена, калі мы хочам, каб дзяцінства заўтрашняга пакалення дасягнула колькі-небудзь высокага стандарту, каб у дамах панавалі спакой і цішыня, і каб грамадства рухалася наперад.
    У дамашняй сферы прафілактычная Дыянетыка павінна зрабіць акцэнт на жанчыне, каб аберагчы дзіця.
    У якасці самага першага кроку маці павінна стаць клірам, таму што любая маці, якая робіць замах на аборт, мае заблакіраваную другую дынаміку, і любая блакіроўка пагражае яе здароўю і шчасцю. Антыпатыя да дзяцей, як было знойдзена, ідзе побач з сексуальнай аберацыяй.
    Прафілактычная Дыянетыка, такім чынам, на ўзроўні індывідуўма патрабуе, каб бацькі былі клірамі, і, акрамя таго, дазваляе засцерагчыся ад аберавання дзіцяці, а такса.ма ад уключэння любой аберацыі, якую дзіця магло атрымаць.
    Зрабіць гэта вельмі лёгка. Захоўвайце цішыню, калі адбылася траўма. Рабіце для параненага ці хворага тое, што трэба, і рабіце гэта моўчкі. Захоўвайце цішыню пры родах, каб не пашкодзіць душэўнаму здароўю маці і дзіцяці, і аберагчы дом, у якім яны пасля будуць жыць. Але захаванне цішыні не азначае бясконцых “Ш-ш-ш”, бо гэтак можна зрабіць чалавека заікаю.
    Калі казаць пра болып шырокую сферу, захаванне цішыні побач з любым “непрытомным” ці траўмаваным чалавекам мае другасную важнасць толькі ў параўнанні з важнасцю прадухілення “непрытомнасці” у першую чаргу.
    He кажыце нічога і не ўтварайце ніякіх гукаў побач з “непрытомным” ці траўмаваным чалавекам. Размаўляць, незалежна ад таго, што гаворыцца значыць пагражаць ягонаму душэўнаму здароўю. He кажыце нічога, калі чалавеку робяць аперацыю. He кажыце нічога пад час вулічнай аварыі. He размаўляйце!
    He кажыце нічога побач з хворым ці параненым дзіцём. Усміхайцеся, выглядайце спакойнымі, але не кажыце нічога. Дзеянні не гавораць гучней за словы, але дзеянні гэта ўсё, што можна рабіць побач з хворымі і параненымі, калі толькі ў вас няма
    актыўнага жадання давесці іх да неўрозу ці вар’яцтва, ці ў лепшым выпадку прынесці ім у будучым нейкую хваробу.
    I,	самае галоўнае, не гаварыце нічога побач з жанчынаю, якая атрымала які-небудзь ўдар ці сутыкнулася з чымсьці. Дапамажыце ёй. Калі яна нешта кажа, не адказвайце. Проста дапамажыце ёй. Вам невядома, цяжарная яна ці не.
    I гэта знамянальны факт, навуковы факт самыя здаровыя дзеці нараджаюцца ў самых шчаслівых маці. Напрыклад, роды ў кліраванай маці працякаюць вельмі лёгка. Толькі інграмы нараджэння ў маці робяць іх цяжкімі. Кліраваная маці не мае патрэбы ў анестэзіі. I гэта добра, таму што анестэтык ашаламляе дзіця, і інграма, калі яна рэстымуляваная, прымушае яго здавацца тупіцаю. Шчаслівая маці мае вельмі мала непрыемнасцей. I нават некалькі інграм, што з’яўляюцца, нягледзячы на ўсе засцярогі, гэта нішто, калі агульны тон маці высокі.
    Жанчына, у цябе ёсць права і разумная прычына патрабаваць добрага абыходжання з сабою.
    КНІГА ТРЭЦЯЯ
    Тэрапія
    Раздзел першы Ахова розуму
    Розум гэта механізм, які ахоўвае сам сябе. Калі не ўжываюцца наркотыкі і лекавыя прэпараты (як у наркасінтэзе), шок, гіпноз ці хірургія, одытар' не можа зрабіць такой памылкі, якую не быў бы здольны выправіць ён альбо іншы одытар. Тыя рэчы, якія падкрэсліваюцца далей у гэтай кнізе, гэта спосабы правядзення тэрапіі так хутка, як толькі можна, з мінімальнымі памылкамі, бо памылкі адбіраюць час. Одытары будуць рабіць памылкі, гэта непазбежна. Калі одытар робіць адну і тую ж памылку зноў і зноў, яму б лепш было знайсці каго-небудзь, хто б правёў яго праз тэрапію.
    Пэўна, існуюць тысячы спосабаў, як трапіць у непрыемнасці, займаючыся лячэннем розуму, але ўсе іх можна падзяліць на наступныя групы: (1) выкарыстанне шоку ці хірургіі на мозгу; (2) выкарыстанне моцных наркотыкаў і лекаў; (3) выкарыстанне гіпнозу як такога; і (4) спробы скрыжаваць Дыянетыку з больш старымі формамі тэрапіі.
    Розум сам сабе не дазволіць быць сур’ёзна перагружаным да таго часу, пакуль ён можа захоўваць частковае ўсведамленне самога сябе; яго можна перагрузіць, толькі калі яго самаўсведамленне зніжана да ўзроўню, на якім ён не можа нічога ацэньваць: у такім стане яго можна сур’ёзна разладзіць. Дыянетычнае рэверы2
    1. одытар: чалавек, навучаны і кваліфікаваны для таго, каб прымяняць працэсы і працэдуры Дыянетыкі да Людзей з мэтай зрабіць іх лепшымі; называецца одытарам, таму што гэтае слова азначае “той, хто слухае".
    2. рэверы: стан рэверы — гэта на самой справе проста назва. Гэта этыкетка, уведзеная для таго, каб пацыент лічыў, што яго стан змяніўся і стаў такім, што яго памяць цяпер вельмі добрая, ці ён можа зараз рабіць нешта, чаго звычайпа дагэтуль рабіць не мог. Праўда ж у тым, што ён так ці інакш быў здольны рабіць гэта заўсёды. Гэта не незвычайны стан. Чалавек зусім не спіць, але, калі яго папрасіць заплюшчыць вочы, у тэхнічным сэнсе ён знаходзіцца ў рэверы.
    пакідае пацыента ў поўным усведамленні ўсяго таго, што адбываецца, і з поўным рыколам усяго таго, што адбылося. Тыпы тэрапіі, якія так не робяць, маюць права на існаванне і прыносяць карысць, але да іх трэба падыходзіць, поўнасцю ўсведамляючы сабе, што яны не засцярожаныя ад наступстваў памылак. У Дыянетыцы ж у большасці выкарыстоўваецца рэверы, і пры яго выкарыстанні одытар ніяк не можа трапіць у такую непрыемнасць, з якой ён не зможа выцягнуць сябе і пацыента. Ён працуе з механізмам, які амаль застрахаваны ад наступстваў ягоных памылак да таго часу, пакуль розум захоўвае нейкае самаўсведамленне. Радыё, гадзіннік ці электрычны матор у руках рабочага намнога больш схільныя да таго, каб быць пашкоджанымі, чым чалавечы розум. Розум пабудаваны настолькі трывала, наколькі гэта магчыма. Вы пабачыце, што цяжка завесці яго ў сітуацыі, у якіх ён адчувае сябе няўтульна, і немагчыма, выкарыстоўваючы рэверы, так заблытаць яго, што гэта выклікае неўроз ці вар’яцтва. У інструкцыі для пехацінцаў амерыканскай арміі ёсць такая фраза наконт рашучасці: “Любы план, няважна, як дрэнна ён прадуманы, калі смела выкананы гэта лепей за бяздзейнасць”.
    У Дыянетыцы любы кейс, незалежна ад яго сур’ёзнасці, незалежна ад таго, наколькі няўмелы одытар, лепей адкрыць, чым пакінуць закрытым. Лепей распачаць тэрапію, якую давядзецца потым спыніць пасля дзвюх гадзін працы, чым не пачынаць тэрапію зусім. Лепей увайсці ў кантакт з інграмаю, чым пакінуць яе некранутай, нават калі вынікам будзе фізічны дыскамфорт’ пацыента бо гэтая інграма ўжо не будзе потым такой моцнай, а дыскамфорт паступова знікне.
    Гэта навуковы факт. Механізм, які ўжываецца ў Дыянетыцы, гэта здольнасць мозгу, якой людзі валодалі, не ведаючы пра тое. Гэта працэс мыслення, якім прыроджана валодае кожны, і які відавочна прызначаны для карыстання ім у агульным працэсе мыслення, але які, дзякуючы нейкаму дзіўнаму недагляду, ніколі не быў да таго адкрыты чалавекам. Як толькі чалавек даведваецца, што ў яго ёсць менавіта гэтая новая здольнасць, яго ўменне думаць паляпшаецца, параўнальна з мінулым, і засвоіць
    3.	дыскамфорт: пачуццё няўтульнасці.
    гэтую здольнасць ён можа за дзесяць хвілін. Акрамя таго, калі чалавек, ужываючы гэтую здольнасць (якая ў пасіленым выглядзе ёсць рэверы), набліжаецца да інграмы, некаторыя сувязі гэтай інграмы на ўнутраным узроўні разбураюцца, і аберавальныя фактары ўжо больш не маюць такой вялікай сілы, як у фізічнай, так і ў душэўнай сферы. Да таго ж і веданне, што можна вырашыць праблему душэўных хваробаў, гэта стабілізавальны фактар.
    Набліжэнне да інграмы ў рэверы мае вельмі мала агульнага з рэстымуляцыяй гэтай інграмы асяроддзем, як гэта адбываецца ў жыцці. Інграма магутны і злосны “персанаж” толькі да таго часу, пакуль яна некранутая. Калі яна ёсць, і знаходзіцца ў актыўным стане, яе можна рэстымуляваць, выклікаючы гэтым незлічоныя душэўныя і фізічныя хваробы. Але набліжацца да яе ў рэверы азначае набліжацца да яе іншым шляхам, які яе раззбройвае. Моц інграмы ёсць часткова страх перад невядомым, а веданне дае стабільнасць само па сабе.
    He лічыце, што вы не створыце пацыентам невыгодаў. Гэта няпраўда. Праца одытара, калі ён дакранаецца да інграм, якія нельга падняць, можа выклікаць у пацыента галаўныя і іншыя болі, і нават лёгкае фізічнае недамаганне, нават калі праца вядзецца асцярожна. Але жыццё рабіла гэта з пацыентам у значна большых памерах на працягу гадоў, і як бы жорстка ні мучылі кейс, колькі б аберацый ні з’явілася на свет, каб дапякаць пацыента дзень ці два, нічога з гэтага не з’яўляецца такім сур’ёзным, як тое, што можа быць выклікана ўздзеяннем асяроддзя на некранутую інграму.