Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Гэтыя локі часам ляжаць сярод інграм. Прэклір можа быць глыбока ў прэнатальным раёне і раптам падумаць пра нейкае здарэннс ва ўзросце дваццаці гадоў ці, як звычайна бывае ў тэрапіі, падумаць пра інграму, пра якую ён чуў ад некага іншага. Гэта добрая падказка. He звяртайце далейшай увагі на лок: знайдзіце інграму, да якой ён далучыўся, бо непасрэдна побач з ім знаходзіцца інграма. У снах локі ў скажонай форме выплываюць з банка і ўскладняюць іх.
Кейс Малодшага
Не бярыце кейс Малодшага ў якасці свайго першага кейса, калі вы можаце гэтага пазбегнуць. Калі бацькава імя было Джордж, і пацыента клічуць Джорджам, сцеражыцеся непрыемнасцей. Інграмны банк прымае аднаго Джорджа за другога, і гэта мысленне тоеснасцямі катэгорыі “люкс”.
Маці кажа: “Я ненавіджу Джорджа!” ‘Тэта азначае Малодшага”, кажа інграма, хаця маці мела на ўвазе бацьку. “Джорджу няма справы да іншых”. “Джордж не павінен ведаць”. “О, Джордж, я хацела б, каб ты быў хоць трохі сексуальна прыцягальны, але ў табе гэтага няма”. I так гэта працягваецца ў яго інграмах. Кейс Малодшага рэдка бывае лёгкім.
У Дыянетыцы звычайна ўздрыгваюць пры думцы пра тое, каб узяць кейс Малодшага. Одытар можа чакаць самай цяжкай працы, калі ён працуе з кейсам без соніка, які сышоў з траку часу і які носіць імя бацькі ці маці. Такія кейсы вырашаюцца, канешне, але, калі бацькі ведалі б, што яны робяць з дзецьмі, даючы ім любое з
імёнаў, якія могуць сустрэцца ў інграмным банку, напрыклад, імёны бацькоў, бабуль, дзядуль ці сяброў, можна не сумнявацца, што гэтая традыцыя знікла б у імгненне вока.
Рэстымуляцыя інграмы
“Пытай дастаткова часта, і ты гэта атрымаеш”, гэта заўсёды праўда, калі працуеш з інграмным банкам. Калі проста вяртацца раз за разам у пэўную частку траку, у ёй з’явяцца інграмы. Калі гэтага няма там сёння, гэта будзе там заўтра. Калі гэтага няма там заўтра, гэта будзе паслязаўтра, і гэтак далей. Эмацыянальныя разрадкі можна знайсці абсалютна ўпэўнена, пытаючы пра іх раз за разам, вяртаючы пацыента ў тую частку траку, дзе павінен быць зарад. Што не зможа зрабіць тэхніка рэпітэра, тое можна зрабіць вяртаннем пацыента, сесія за сесіяй, у пэўную частку яго жыцця. Рана ці позна зарад узнікне ў полі зроку.
Закупораныя перыяды жыцця і людзі
Цэлыя часткі траку часу будуць закупоранымі. Яны ўтрымліваюць сапрэсары ў выглядзе інграмных каманд, разлікаў на заступніка і балючых эмоцый. Па гэтых прычынах людзі могуць зусім знікаць з віду. Яны з’яўляюцца, калі аблегчана некалькі інграм у бэйсік-раёне, ці калі ўчастак траку быў праяўлены, як апісана вышэй.
Нянавісць да бацькоў
Заўсёды здараецца так, калі кліруеш дзіця ці дарослага, што кейс прэкліра паступова паляпшаецца, што ўздымае яго па шкале тонаў і, канешне ж, прымушае яго прайсці праз другую зону, гнеў. Прэклір можа раз’юшыцца на сваіх бацькоў і іншых крыўдзіцеляў у інграмным банку. Такой сітуацыі трэба чакаць. Гэта натуральны пабочны эфект тэрапіі, і пазбегнуць яго нельга.
Па меры прагрэсу кейса ўзровень тону, канешне, узрастае, і прэклір пачынае адчуваць нуду ў адносінах да ліхадзеяў, якія
нанеслі яму шкоду. У рэшце рэшт ён дасягае тону 4, які ёсць тон кліра. У гэты момант ён вельмі радасны, і жадае сяброўскіх адносін з людзьмі незалежна ад таго, нанеслі яны яму шкоду ці не; канешне, у яго ёсць інфармацыя пра тое, чаго чакаць ад іх, але ён зусім не адчувае нянавісці.
Калі маці ці бацька лічаць, што дзіця, калі даведаецца пра ўсё, абернецца супраць іх, то яны памыляюцца. Дзіця, будучы абераваным, ужо ў вельмі вялікай ступені супраць маці ці бацькі, незалежна ад таго, ведае яго аналайзер усё ці не. Самыя непрадказальныя і непрыемныя паводзіны могуць узнікнуць ад далейшага хавання відавочнага.
Пастаянныя назіранні паказваюць, што кліры і добрыя рэлізы не адчуваюць зусім ніякай нянавісці да бацькоў і да іншых людзей, якія з’явіліся прычынаю іх аберацый, і на самой справе больш не супраціўляюцца, не абараняюцца і не змагаюцца так нерацыянальна. Клір, канешне, будзе біцца за добрую справу, і ён будзе найболыіі небяспечным з магчымых праціўнікаў, але ён не б’ецца па нерацыянальных прычынах, як жывёла, яго разуменне людзей намнога большае і ён нарэшце можа адчуваць да іх глыбокую пяшчоту. Калі маці ці бацька хочуць любові і супрацоўніцтва ад дзіцяці. няважна, што яна ці ён гэтаму дзіцяці зрабілі, яны дазволяць тэрапію і атры.маюць гэтую любоў і супрацоўніцтва ад дзіцяці сэлф-дэтэрмінаванага, які больш не знаходзіцца патаемна ў апатыі ці лютасці. У рэшце рэшт, клір даведаўся пра крыніцу як сваіх аберацый, так і аберацый сваіх бацькоў; ён разумее, што яны атрымалі інграмныя банкі раней за яго.
Задобрыванне
У працэсе працы будзе пройдзены этап задобрывання ў верхняй частцы зоны апатыі. Гэтае ўміласціўленне намаганне задаволіць усеразбуральную сілу ці прынесці ёй ахвяру. Гэта стан, у якім пацыент, вельмі баючыся іншага чалавека, прапануе дарагія падарункі і ласкавыя словы, падстаўляе другую шчаку, дазваляе выціраць аб сябе ногі і ўвогуле строіць з сябе дурня.
Шмат, шмат сямей, напрыклад, заснаваныя не на каханні, а на гэтай яе ўбогай замене, задобрыванні. Людзі маюць звычку жаніцца з тымі, хто мае падобны да іхняга рэактыўны розум. Гэта на няшчасце, бо такія шлюбы разбуральныя для абодвух партнёраў. У яе пэўны набор аберацый; яны адпавядаюць ягоным. Яна псеўдамаці, ён псеўдабацька. Яна павінна ажаніцца з ім, паколькі бацька намагаўся забіць яе да таго, як яна нарадзілася. Ён павінен ажаніцца з ёй, паколькі маці біла яго ў дзяцінстве. Гэта можа здавацца неверагодным, але такія шлюбы вельмі звычайная рэч. Адзін ці другі з партнёраў становіцца душэўна хворым, ці абодва апускаюцца. Ён нешчаслівы, ягоны энтузіязм разбіты; яна таксама вельмі няшчасная. Кожны з іх мог бы быць шчаслівы з іншым партнёрам, і ўсё ж яны не могуць разысціся з прычыны страху. Яны абавязаны задобрываць адзін аднаго.
Одытару, які знаходзіць сямейныя адносіны ў такім стане і спрабуе працаваць з адным з партнёраў, было б лепей рабіць гэта адначасова з абодвума. Ці яны самі павінны былі б працаваць адзін з адным, і як мага хутчэй. Узаемная дапамога амаль заўсёды спрыяе цярпімасці і разуменню.
Задобрыванне згадваецца тут, бо яно мае каштоўнасць для дыягназу. Людзі, якія пачынаюць прыносіць одытару дарагія падарункі, задобрываюць яго, і, верагодна, гэта азначае, што ў іх ёсць разлік, які падказвае ім на інграмным узроўні, што яны памруць ці звар’яцеюць, калі стануць душэўна здаровымі. Одытар можа цешыцца падарункамі, але лепш бы яму было пачаць шукаць інграму спачування, якую ён дагэтуль не закранаў і пра якую не падазраваў.
Каханне
Верагодна, ніводнай іншай тэме з тых, што займаюць чалавека, не ўдзялялася столькі ўвагі, як каханню.
Гэта праўда, што там, дзе знойдзеш найбольшую нязгоду ў думках, знойдзеш таксама і найменшае разуменне. I там, дзе факты найменш дакладныя, можна знайсці таксама найбольшыя спрэчкі. Што да кахання, дык так яно і ёсць.
Без ніякага сумнення, каханне разбурыла больш жыццяў, чым войны, і прынесла больш шчасця, чым усе мары пра рай.
Заблытанае тысячай песень штогод і пахаванае пад тонамі літаратуры-макулатуры, каханне павінна атрымаць належны шанс на тое, каб яму далі азначэнне.
Было адкрыта, што існуюць тры тыпы кахання паміж жанчынаю і мужчынам: першы з іх асветлены там, дзе размова ідзе пра закон афініці, і гэта тая пяшчота, з якой чалавек ставіцца да чалавека; другі гэта сексуальны выбар і сапраўдны магнетызм паміж партнёрамі; трэці кампульсіўнае “каханне”, не прадыктаванае нічым больш разумным, як аберацыяй.
Магчыма, у легендах пра герояў і гераінь сустракаліся выпадкі другога тыпу, і, безумоўна, калі паглядзець навокал сябе ў гэтым грамадстве, можна знайсці вялікую колькасць шчаслівых пар, адносіны ў якіх заснаваныя на натуральным і моцным пяшчотным захапленні адзін адным. Трэці тып мы можам знайсці ў дастатку: яму і ягоным пакутам прысвечана бульварная літаратура, ён напаўняе суды неадкладнымі маленнямі пра развод, крымінальнымі і грамадзянскімі справамі; ён адсылае дзяцей плакаць у кут, далей ад сварак; і ён выпускае са зламаных ім сямей зламаных маладых жанчын і мужчын.
Дыянетыка вызначае гэты трэці тып кахання як “партнёрства рэактыўных розумаў”. Гэта згода але на ніжэйшым разліковым узроўні розуму, які ёсць у чалавека. Зведзеныя разам кампульсіяй, мужчыны і жанчыны ствараюць сем’і, каб не знайсці ў іх нічога, акрамя смутку і крушэння сваіх надзей.
Ён псеўдабрат, які яе рэгулярна біў, ці псеўдабацька, якому яна павінна была падпарадкоўвацца. Магчыма, ён нават псеўдамаці, якая без канца на яе крычала. але якую яна павінна была ўміласціўляць, а магчыма, ён урач, які прычыніў ёй такі дзікі боль. Яна можа быць яго псеўдамаці, яго псеўдабабуляю, якую ён павінен быў любіць, нягледзячы на тое, як яна падрывала яго рашучасць; яна можа быць псеўдамедсястрой у нейкай даўно скончанай аперацыі ці псеўданастаўніцай, якая пакідала яго пасля ўрокаў, каб распаліць на ім свой садызм.
Да вяселля яны ведаюць толькі, што існуе кампульсія, якая загадвае ім быць разам, адчуванне, што кожны з іх павінен быць
надвычай мілы адзін з адным. А потым яны ствараюць сям’ю, і яны адчуваюць усё большую і болыпую рэстымуляцыю старога болю, пакуль нарэшце кожны не становіцца хворым, і жыццё, зараз ускладненае, магчыма, нешчаслівымі дзець.мі, ператвараецца ў руіны, поўныя няшчасця.
Механізм задобрывання нясе з сабою схаваную варожасць. Падарункі без прычыны і за межамі фінансавых магчымасцей, самаахвярныя ўчынкі, якія часам выглядаюць такімі высакароднымі, з гэтага складаецца задобрыванне. Задобрыванне гэта апатычнае намаганне пазбегнуць небяспечнай “крыніцы” болю. Прыняць аднаго чалавека за другога гэта адна з найменшых памылак рэактыўнага розуму. Надзея задобрывання заключаецца ў тым, каб адкупіцца, звесці на нішто магчымы гнеў чалавека, які, магчыма, даўно памёр, але цяпер жыве зноў у асобе партнёра. Але мёртвы той чалавек, які ніколі не ўступае ў бой. Варожасць можа быць замаскіраванай, пра яе можа быць абсалютна “невядома” чалавеку, які ёй паддаецца. Канешне ж, яна заўсёды знаходзіць апраўданне ў розуме чалавека, які яе праяўляе, і лічыцца натуральным вынікам нейкай абсалютна відавочнай крыўды.