Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Жонка, якая ненаўмысна робіць грубыя прамашкі перад гасцямі і выпадкова выдае тым самым праўду пра ўлюбёны міф свайго мужа; жонка, якая забывае пра яго маленькія просьбы; жонка, якая раптам наносіць удар лязом “логікі” па ягоных надзеях: усе яны жывуць з партнёрамі, якіх абавязаны задобрываць, таму што нейкі іншы мужчына, задоўга да гэтага шлюбу, зрабіў ім нешта дрэннае. I гэтыя жонкі, задобрываючы, забіваюць надзеі сваіх мужоў і не разумеюць іх журботы.
Муж, які спіць з іншай жанчынай і “выпадкова” пакідае памаду на сваім гальштуку; муж, які лічыць, што яна гультайнічае па цэлых днях і дрэнна гатуе (хаця гатуе яна выдатна); муж, які забывае адаслаць яе лісты; муж, які лічыць яе меркаванні бязглуздымі: усе яны жывуць з партнёрамі, якіх абавязаны задобрываць.
Крутыя “амерыканскія горкі” вайны і міру ў сям’і, непаразуменні, узаемнае абмежаванне свабоды і сэлф-дэтэрмінізму, нешчаслівыя жыцці, нешчаслівыя дзеці і развод вось наступствы шлюбаў на падставе рэактыўных розумаў. Гэтыя людзі прымушаны да шлюбу невядомай пагрозай, іх адпуджвае ад узаемнага даверу
страх болю, і гэткая “згода” галоўная прычына ўсіх сямейных бедстваў.
У законе адсутнічала яснасць, і таму ён ствараў вялікія цяжкасці для тых, хто звязаны такім шлюбам. Шлях такога саюзу адзначаны сыходнай спіраллю нешчаслівасці, што ідзе поруч з любой хранічнай рэстымуляцыяй і вядзе толькі ўніз да няўдачы і смерці. Калісьці, магчыма, будзе дзейнічаць намнога больш разумны закон: толькі неабераваныя людзі могуць ствараць сям’ю і заводзіць дзяцей. Сённяшні закон забяспечвае толькі адно: каб шлюб у лепшым выпадку было як мага цяжэй скасаваць. Такі закон падобны да турэмнага прысуду для мужа, жонкі і дзяцей для ўсіх і кожнага.
Сям’ю можна ратаваць кліраваннем партнёраў ад іхніх аберацый. Аптымальнае рашэнне патрабавала б гэтага ў любым выпадку, паколькі для мужа ці жонкі, нават пасля разводу, надзвычай цяжка ўзняцца ў будучым да нейкага шчаслівага жыцця; а там, дзе ёсць дзеці, дапушчана велізарная несправядлівасць, калі не праведзена кліраванне.
Пасля кліравання абодвух партнёраў па “шлюбу рэактыўных розумаў” звычайна вьіяўляецца, што жыццё становіцца намнога больш чым проста цярпімым, паколькі людзі часта ад прыроды падабаюцца адзін аднаму, нават калі і не было ніякага сексуальнага выбару. Аднаўленне шлюбу праз кліраванне партнёраў можа і не прывесці да таго вялікага кахання, якое апявалі паэты, але яно хаця б забяспечыць высокі ўзровень узаемапавагі і супрацоўніцтва на шляху да агульнай мэты зрабіць жыццё вартым таго, каб яго жыць. I ў шмат якіх сем’ях, кліраваных такім чынам, было адкрыта, што людзі, пад бруднымі лахманамі аберацыі, сапраўды кахалі адзін аднаго.
Найвялікшая выгода ад такога кліравання для дзяцей. Амаль усё незадавальненне сямейным жыццём галоўным чынам выклікана аберацыяй другой дынамікі, сексу. I любая такая аберацыя ўключае ў сябе схільнасць да нервовых паводзінаў з дзецьмі.
Там, дзе ёсць дзеці, вырашэнне праблемы не развод, a кліраванне. I з кліраваннем адгортваецца новая чыстая старонка жыцця, на якой можа быць напісана шчасце.
У выпадку “шлюбу рэактыўных розумаў” кліраванне партнёраў на ўзаемнай аснове часта ўскладняецца за кошт патаемнай варожасці, якая ляжыць у аснове механізма задобрывання. Будзе разумным рашэннем, калі партнёры пашукаюць напарнікаў для ўзаемнай тэрапіі за межамі дома, паспрабаваўшы зацікавіць гэтым кагосьці з сяброў. Калі муж і жонка пачалі такое ўзаемнае кліраванне, па чарзе працуючы адзін з адным, ім трэба заўсёды стрымліваць гнеў і праяўляць цярпенне, і вельмі строга прытрымлівацца Кодэкса Одытара. Патрабуецца адлучанасць, як у святога, каб сцярпець тон 1 у партнёра, які, вернуты ў момант сваркі, прыпраўляе свае пераказванні інцыдэнту далейшымі абвінавачваннямі. Калі гэта неабходна зрабіць гэта можна зрабіць, але, калі сям’ю асаджаюць шматлікія сваркі і цяжкасці, будзе прасцей, калі кожны пашукае сабе напарніка для тэрапіі за межамі дома.
Акрамя таго, паміж одытарам і прэклірам усталёўваецца нешта накшталт узаемапаразумення, і, калі сесія тэрапіі скончана, натуральнае афініці ўзмацняецца настолькі, што малейшы ўчынак ці слова могуць быць успрыняты як раз’юшаная атака, зза чаго адбываецца сварка і ўзнікаюць перашкоды для тэрапіі.
Можна лічыць, што лепшымі одытарамі для мужчын з’яўляюцца мужчыны, а для жанчын жанчыны. Сітуацыя мяняецца, калі мы маем справу з жанчынай, у якой настолькі сур’ёзныя аберацыі адносна жанчын, што яна адчувае страх у іх прысутнасці, ці калі адытуем мужчыну, які панічна баіцца мужчын.
Дынамікі мужчын і жанчын у нейкай ступені адрозніваюцца, і часам бывае так, што жонцы ( асабліва калі ў мінулым адбываліся колькі-небудзь значныя сваркі ) бывае ў пэўныя моманты цяжка праяўляць дастатковую настойлівасць, каб адытаваць свайго мужа. Муж звычайна можа адытаваць без вялікіх цяжкасцяў. Але калі ён праходзіць тэрапію сам, то ягонае пачуццё, што ён павінен узняцца над сітуацыяй, прымушае яго спрабаваць ажыццявіць самакантроль'", а гэта немагчыма.
10. самакантроль: самагіпноз ці спроба праводзіць одытынг сабе самому без одытара. Самагіпноз, калі яго спрабуюць прымяніць у Дыянетыцы, гзта, верагодна, рэч максімальна блізкая да бясплоднага мазахізму. Калі пацыент уводзіць сябе ў стан самагіпнозу і ажыццяўляе рэгрэсію, намагаючыся дабрацца да інцыдэнгу з захворваннем, нараджэння ці прэнатальных інграм, ён не атрымае нічога, акрамя шкоды.
dm nmumnunJm