• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дыянетыка сучасная навука душэўнага здароўя Л. Рон Хабард

    Дыянетыка

    сучасная навука душэўнага здароўя
    Л. Рон Хабард

    Памер: 645с.
    1999
    166.88 МБ
    3.	дзеючыя асобы: персанажы п’есы ці апавядання (тут выкарыстоўваецца ў дачыненні да людзей, што прысутнічаюць у інграмах абераванага чалавека).
    Кожнае слова ў банку, як можна пераканацца, калісьці трапіла туды ўпершыню. Словы таксама скарачаюцца ланцугамі, і гэта мае тую перавагу, што кожнае наступнае знаходжанне слова ў банку аўтаматычна адкрывае новую інграму, якая, канешне ж, скарачаецца ці сціраецца, як толькі з ёю адбыўся кантакт, ці як толькі стала магчыма знайсці яе бэйсік.
    Тэхніка адзіночнага слова вельмі каштоўная і карысная. Гэта асаблівы від тэхнікі рэпітэра. У болыласці пацыентаў, калі яны паўтараюць адно слова, самі па сабе ўзнікаюць асацыяцыі з іншымі словамі. Напрыклад, пацыента просяць паўтараць слова “забыць” і вяртацца па ім. Ён пачынае паўтараць слова “забыць”, і хутка ў яго ёсць асацыяваны набор слоў, з якіх складаеода фраза, напрыклад: “Ты ніколі не зможаш мяне забыць”. Гэта фраза з інграмы, і ў гэты момант можна прайсці астатнюю частку гэтай інграмы.
    Калі для прагрэсу кейса трэба было ўвайсці ў кантакт з позняй інграмай, а яна ўсё ж не аблягчаецца, можна ўзяць кожнае слова з гэтай інграмы і прайсці па ім назад па траку, ужываючы тэхніку рэпітэра. Так можна знайсці і скараціць раннія інграмы, якія трымалі на месцы гэтую познюю, і ў рэшце рэшт сама позняя інграма таксама будзе скарочана. Гэта, дарэчы, звычайная і карысная практыка.
    Наконт гэтага існуе закон: калі любая фраза ці слова ў інграме не скарачаюцца, тая ж самая фраза ці слова сустракаюцца ў болый ранняй інграме. Магчыма, давядзецца разрадзіць познія эмоцыі, каб атрымаць раннюю фразу, але звычайна з дапамогаю рэпітэра на адзіночным слове ці на фразе яе можна атрымаць.
    Існуе толькі некалькі дзесяткаў слоў, неабходных, каб атрымаць амаль любую інграму. Гэта, пэўна, ключавыя словы для тэхнікі рэпітэра на адзіночным слове. Гэта такія словы: забыць, помніць, памяць, сляпы, глухі, нямы, бачыць, адчуваць, чуць, эмоцыя, боль, страх, жах, баюся, цярпець (нараджацьф, стаяць, ляжаць (хлусіць)5, атрымаць, прыйсці, час, розніца, уяўленне, правільны (права)”, цёмны, чорны, глыбокі, угару, уніз, труп, мёртвы, згніў,
    4. Англійскае слова “to bear" мае і той, і другі сэнс (Заўвага перакладчыка)
    5. Англійскае слова “to lie” мае і той, і другі сэнс (Заўвага перакладчыка).
    6. Англійскае слова “right” мае і той, і другі сэнс (Заўвага перакладчыка).
    смерць, кніга, чытаць, душа, пекла, бог, спалоханы, няшчасны, жудасны, мінулы, глядзець, усё, кожны, заўсёды, ніколі, паўсюль, усе, верыць, слухаць, прадмет, шукаць, першапачатковы, цяперашні (прысутны), рана, пачатак, сакрэт, сказаць, памерці, заснаваць, спачуванне, звар’яцелы, ненармальны, вар’ят, пазбавіцца, біцца, кулак, грудзі, зубы, сківіца, жывот, боль, няшчасце, галава, секс, слова з трох літар і падобныя да яго, што маюць дачыненне да сексу і блюзнерства, скура, дзіця, яно, фіранка, абалонка, бар’ер, сцяна, думаць, думка, слізкі, заблытаны, змешаны, кемлівы, бедны, маленькі, хворы, жыццё, бацька, маці, сямейныя імёны бацькоў і ўсіх іншых у доме, хто быў побач на працягу прэнатальнага перыяду і дзяцінства, грошы, ежа, слёзы, не, свет, прабач, спыніць, смяяцца, ненавідзець, раўнівы, сорам, сорамна, баязлівец і гд.7
    Баўнсэры, дэнаеры, холдэры, груперы, місдырэктары і г.д у кожнага з гэтых класаў каманд свае адзіночныя словы, і іх нямнога. Баўнсэр будзе ўтрымліваць словы: прэч, угару, вярніся, ідзі, позні, пазней, і г.д.
    Холдэр будзе ўтрымліваць словы: схапіць, злоўлены, пастка, ў пастцы, спыніць, ляжаць, сядзець, заставацца, не магу, засеў, замацаваны, трымаць, выпусціць, замкнуць, прыйсці і гд.
    Групер будзе ўтрымліваць словы: час, разам, адначасова, розніца, і г.д.
    Тэхніка адзіночнага слова нідзе не ззяе так яскрава, як у кейсе Малодшага калі пацыент носіць імя аднаго з бацькоў, бабулі ці дзядулі. Калі вычысціць імя пацыента з прэнатальных інграм (дзе яно прымянялася да іншага чалавека, але было памылкова патлумачана пацыентам як яго ўласнае імя), ён можа вярнуць сабе ўласнае вызначэнне і вэйланс. Заўсёды выкарыстоўвайце імя і прозвішча пацыента (паасобку) як рэпітэр, усё роўна, Малодшы ён ці не.
    Калі ў інграмным банку няма пэўнай фразы, дык звычайнае слова ў ім, напэўна, ёсць. Кожны маленькі слоўнік забяспечыць вялікі запас слоў для тэхнікі адзіночнага слова. Выкарыстоўвайце таксама спіс распаўсюджаных імёнаў, мужчынскіх і жаночых, і вы, магчыма, знойдзеце заступнікаў ці палюбоўнікаў, з якімі інакш нельга было ўвайсці ў кантакт.
    7. У беларускай мове гэтыя словы могуць ужывацца ў розных формах.
    Інграма балючых эмоцый часам цяжка паддаецца, калі проста накіраваць да яе саматычную стужку. Часам пацыенту цяжка наблізіцца да раёна з надзвычай вялікім зарадам. Тэхніка адзіночнага слова з выкарыстаннем імені заступніка, калі яно вядома, ці слоў, звязаных са спачуваннем, пяшчотаю, смерцю, адмоваю ці развітаннем, і асабліва ласкавае імя пацыента, якім яго называлі ў дзяцінстве, часта прыносіць хуткія вынікі.
    Дарэчы, выкарыстоўваючы тэхніку рэпітэра, одытар абавязаны не надта разварушыць кейс. Бярыце тое, што з’яўляецца, і скарачайце гэта. Скарачайце саматыку, якая праяўляецца ў чалавека, калі ён уваходзіць у рэверы, і заўсёды на працягу некаторага часу спрабуйце знайсці, адкуль яна, нават калі вы і не маеце ў гэтым поспеху. Калі вы разварушылі нешта, ідучы па ланцугу, і гэта не скарачаецца, пазначце, што вы павінны гэта скараціць, калі атрымаеце бэйсік.
    Пры выкарыстанні тэхнікі адзіночнага слова одытар часта атрымлівае фразы, якія б інакш заставаліся схаванымі, але трапляюць на вочы, калі закранута ключавое слова. У наступным прыкладзе, выкарыстоўваючы адзіночнае слова “чуць”, удалася знайсці фразы, якія добра замарудзілі прагрэс кейса. Каб увайсці ў кантакт з такой інграмай у прэнатальным раёне, не прыкладалася ніякіх намаганняў. Сапраўды, пра ланцуг “скандалаў” ніколі не падазравалі, бо пацыент яго ніколі не драматызаваў. Акрамя таго, паколькі існаваў такі магутны прэнатальны ланцуг, сам факт, што бацькі прэкліра моцна сварыліся дома, цалкам знік з яго стандартных банкаў: ён сам адмаўляў гэта з шокам і здзіўленнем, калі яму прапаноўвалі такую ідэю. Саматыка была надзвычай жорсткай, таму што бацька стаяў на маці на каленях і душыў яе.
    Пацыент паўтарыў “чуць” некалькі разоў, у той час калі одытар прасіў яго вяртацца да інцыдэнту, што ўтрымлівае гэтае слова. Пацыент працягваў паўтараць, і раптам змярцвеў, калі дасягнуў прэнатальнага раёна. Ён заставаўся ў гэтым “выкіпанні” каля трыццаці хвілін, а потым (одытар абуджаў яго час ад часу, каб ён паўтараў слова “чуць”) праявілася моцная саматыка. “Чуць” ператварылася ў “Заставайся тут!8” Саматыка стала мацнейшай, і пацыент паўтараў “Заставайся тут”, пакуль не змог свабодна
    8. У англійскай мове словы “hear” (чуць) і “here” (тут) гучаць аднолькава (Заўвага перакладчыка).
    рухацца па траку праз інграму. Ён атрымаў кантакт з голасам бацькі і катэгарычна адмаўляўся працягваць праходзіць інграму, з-за выключнай эмацыянальнай жорсткасці. Дзякуючы ўгаворам і падштурхоўвання з боку одытара інграма была пройдзеная.
    Бацька: “Заставайся тут! Ляжы, каб цябе чэрці ўзялі, ты, сука! Зараз я цябе заб’ю. Я казаў, што я цябе заб’ю, так я і зраблю. Атрымай! (Саматыка ўзмацнілася, калі ягонае калена апусцілася маці на жывот) Табе трэба было б пачаць плакаць. Давай, плач, прасі літасці! Што ж ты не рыдаеш? He хвалюйся, зарыдаеш! Ты будзеш тут раўці і, плачучы, прасіць літасці! Чым мацней будзеш плакаць, тым больш атрымаеш. Вось што я хачу пачуць! Гэта я нікчэмны, а? Ты сама нікчэмная! Я мог бы зараз цябе прыкончыць, але не буду! (У одытара раптам узнікаюць цяжкасці пацыент успрымае апошнюю фразу літаральна і спыняе праходжанне інграмы; одытар патрабуе, каб ён зноў пачаў яе праходзіць.) Гэта толькі табе аванс. Атрымаеш яшчэ намнога больш! Я спадзяюся, што гэта балюча! Я спадзяюся, што гэта прымушае цябе плакаць! Скажаш хаця б слова каму і я цябе сапраўды заб’ю. (Пацыент зараз імкнецца наперад з такім эмацыянальным уздымам, што каманды менш на яго ўздзейнічаюць. Гэтая каманда маўчаць застаецца нявыкананай.) Я табе ўсю пысу расквашу. Ты яшчэ не ведаеш, што гэта такое калі балюча! (Саматыка паменшылася бацька прыбраў калена.) Я ведаю, што я з табою зараз зраблю! Я цябе пакараю! Я цябе пакараю, і Бог цябе пакарае! Я цябе згвалтчу! Я табе так засуну, што ўсё разарву! Калі я кажу табе нешта зрабіць, ты павінна гэта рабіць! Ідзі на ложак! Лажыся! Ляжы ціха! (Хруст касцей, калі ён ударыў яе па твары кулаком. Уздымаецца ціск крыві, і дзіцяці робіцца балюча.) Ляжы ціха! Ты назаўжды тут застанешся! Я з гэтым пакончу! Ты нячыстая! Ты брудная і хворая! Бог цябе пакараў, а зараз я цябе пакараю! (Пачынаецца саматыка палавога акта, вельмі жорсткая, працягваючы траўмаваць дзіця.) У цябе ў мінулым было нешта жудаснае. Ты думаеш, што павінна подла абыходзіцца са мною. Ты намагаешся зрабіць так, каб я чуўся нікчэмнасцю! Ты сама нікчэмнасць! Вось табе, вось табе!” (Шэраг сексуальных банальнасцяў, што выкрыкваюцца недзе на працягу пяці хвілін).
    Пацыент праходзіць яе тры разы, і яна сціраецца. Гэта была бэйсік-бэйсік! Праз тры дні пасля зачацця. наколькі пра гэта можна меркаваць па колькасці дзён да прапушчанай менструацыі. Гэта вывела на паверхню амаль усю астатнюю важную інфармацыю ў кейсе, які пасля гэтага быў вырашаны і кліраваны.*
    Адзіночнае слова магло прывесці пацыента да нейкага іншага слова “чуць” у кейсе. У гэтым выпадку было б неабходна падабраць гэтае слова ў самым раннім моманце, інакш астатняя частка інграмы магла б не сцерціся і не скараціцца.
    Слова “чуць” магло таксама прывесці пацыента некуды ў пазнейшую частку траку, і ў гэтым выпадку трэба было б ісці па інграмах назад, пакуль не знайшлі тую, што сатрэцца. Кожную сустрэтую інграму трэба было б скарачаць, пакуль не дайшлі б да самай ранняй, і тады ўсе яны сцерліся б.
    Выкарыстоўваючы тэхніку рэпітэра на адзіночным слове, як і на фразе, одытар не павінен дапускаць хуткага, бессэнсоўнага паўтарэння. Паўтарэнне павінна быць павольным, і одытар ў гэты час павінен загадваць саматычнай стужцы вярнуцца і прасіць пацыента ўвайсці ў кантакт з усім, што можа асацыявацца з гэтым словам.