Дыянетыка
сучасная навука душэўнага здароўя
Л. Рон Хабард
Памер: 645с.
1999
Перасцярога: калі пацыент не рухаецца па траку, не давайце яму фразы ці словы для рэпітэра наўдачу, паколькі гэта прывядзе да скаплення інграм у тым месцы, дзе пацыент засеў. Прыкладайце
* Што да гэтага інцыдэнту, то ён скрыжаваў "ланцуг скандалаў" з “ланцугом палавых актаў’’ і закупорыў абодва. Адкуль узялася гэтая інграма ці тыя інграмы, што склаліся ў яе, гэта, канешне, справа даўно мінулых дзёя. Тата так паводзіўся дома, і гэтая характарыспгыка пацвярджаецца тым фактам, што і яго жонка, і яго дзіця былі амаль псіхотыкамі. Тата не быў “псіхотыкам”. Ен быў “смелым, моцным” і “прамалінейным” чалавекам, прэзідэнтам банка, вядомым сваім прагматызмам. Сын быў п 'яніцам, вулічным агітатарам за атэізм, і паўставаў супраць усяго, што ўвасабляў сабою яго бацька, у тым ліку грошаў. Сын, яшчэ праходзячы тэрапію, неасцярожна расказаў бацьку пра гэтую інграму, пасля чаго той два дні на чым свет стаіць лаяў Дыянетыку, а потым злёг з “рэўматычнай ліхаманкай”", і ў гзтым стане паслаў за одытарам сына, каб той зрабіў і яго клірам, што і было зроблена. Лбодва кейсы мелі перакрыцці соніка, болю і эмоцый. Л. Рон Хабард.
9. рэўматычная ліхаманка: захворванне, больш распаўсюджанас сярод дзяцей, чым сярод дарослых. Для яго характэрныя высокая тэмпература, боль у суставах, а часта хвароба сэрца.
толькі намаганні да таго, каб пацыент рухаўся па траку, знайдзіце і скараціце фразу, якая яго трымае.
Перасцярога: бэйсік-бэйсік не заўсёды ўтрымлівае словы, часта ў ёй ёсць толькі боль і вантробныя гукі. Тым не менш яна будзе трымаць на месцы ўсё за кошт тых успрыманняў, што ёсць у ёй.
Асаблівыя класы каманд
Існуе некалькі канкрэтных класаў каманд. Яны апісваюцца тут для даведак, і прыводзіцца па некалькі прыкладаў кожнай.
Аберавальныя каманды могуць утрымліваць усё, што хочаце. Одытар не звяртае на іх асаблівай увагі. Успомніце нашага маладога чалавека з пінжаком у кнізе другой, і мы знойдзем тут, у абліччы гіпнатычных каманд, некаторае ўяўленне пра тое, што такое аберавальныя каманды. “Я птушка джаб-джаб”, “Я не прымаю пажаданае за рэальнае”, “Увесь свет супраць мяне”, “Я ненавіджу паліцэйскіх”, “Я самы непрыгожы чалавек на свеце”, “У цябе няма ног”, “Бог мяне пакарае”, “Я заўседы павінен забаўляцца з гэтай штукай” яны могуць быць вельмі цікавымі для пацыента і нават забаўляць одытара, і, магчыма, яны выклікалі значныя непрыемнасці ў жыцці пацыента. Што да дыянетычнай тэрапіі, то ўсе яны праявяцца ў належны час. Пошук канкрэтнай аберацыі ці канкрэтнай саматыкі часам уяўляе цікавасць і часам бывае карысны, але звычайна не з’яўляецца важным. Гэтыя аберавальныя каманды могуць утрымліваць дастаткова інфармацыі, каб зрабіць пацыента буйным фанатыкам, параноікам ці рыбай сомам, але для одытара яны нішто. Яны праявяцца ў належны час. Праца з імі ці вакол іх другарадная, менш значная справа.
Галоўны клопат одытара ў любым кейсе рабіць так, каб пацыент працягваў рухацца па траку і каб яго саматычная стужка магла свабодна перамяшчацца туды і назад, і скарачаць інграмы. Як толькі пацыент дзейнічае ці рэагуе так, як быццам бы ён не рухаецца, ці як толькі файл-клерк не выдае інфармацыі, нешта ідзе не так, як трэба, і гэтае “нешта” мае дачыненне да некалькіх класаў фраз. У інграмах утрымліваюцца тысячы такіх фраз, парознаму сфармуляваных, але класаў толькі пяць.
Дэнаеры
“Пакінь мяне ў спакоі”, азначае літаральна, што ён павінен пакінуць інцыдэнт.
“Я не магу сказаць” азначае, што ён не можа пераказаць вам гэтую інграму.
“Цяжка сказаць” азначае, што гэта цяжка сказаць.
“Я не хачу ведаць” азначае, што ў яго няма жадання ведаць гэтую інграму.
“Забудзь пра гэта” гэта класічны падвід дэнаераў, механізм фаргетэра. Калі інграма проста не трапляе на вочы, але ёсць саматыка ці падрыгванне мышцаў, накіруйце саматычную стужку да дэнаера. Часта гэтае “Забудзь пра гэта” ці “He магу ўспомніць” у якасці часткі інграмы. “Я не ведаю, што адбываецца” можа быць, што гэта маці кажа нешта бацьку. Але калі гэта ўздзейнічае на аналайзер прэкліра, ён пасля гэтага не ведае, што адбываецца.
“Гэта вышэй майго разумення”111 азначае, што ён знаходзіцца якраз там, але думае, што не там.
“Прытрымлівайся гэтага, у гэтым тваё жыццё!” робіць інграму “жыццёва важнай” для існавання.
“Да гэтага не дацягнуцца”, “Я не магу ўвайсці туды”, “Ніхто не павінен ведаць”, “Гэта сакрэт”, “Калі нехта даведаецца, я памру”, “He размаўляй”, і яшчэ тысячы.
Холдэры
Холдэр сустракаецца і ўжываецца часцей за ўсё, паколькі кожны раз, калі прэклір не можа перамясціцца па траку ці вярнуцца ў цяперашні час, ён знаходзіцца ў холдэры. Холдэр у спалучэнні з дэнаерам усё роўна будзе трымаць; калі яго нельга знайсці, пашукайце спачатку дэнаер, а потым холдэр.
“Я засеў” класічная фраза.
“He варухнуцца” іншы прыклад.
10. Літаральна гэтая фраза азначае па-англійску: ‘Тэта за мною”.
“Я ўліпла” не азначае для прэкліра тое, што мела на ўвазе маці, калі гэта казала. Гэта магло азначаць для яе, што яна цяжарная, але прэкліру гэта падказвае, што ён засеў на траку.
“He рухайся”, “Сядзі тут, пакуль я не скажу”, “Спыніся і падумай” (На гэтай апошняй фразе, калі яна вымаўляецца пры першым праходжанні, одытар, магчыма, павінен будзе падштурхнуць прэкліра, сказаўшы яму, каб працягваў, бо ён робіць менавіта гэта: спыняецца і думае нейкі час. Одытар пабачыць такое дзіўнае падпарадкаванне гэтай літаральнай бязглуздзіцы па меры працы з кейсам).
Могуць быць і тысячы іншых, любыя словы, якія, зразумелыя літаральна, могуць спыніць чалавека ці не даць яму рухацца.
Баўнсэры
Баўнсэр лепш за ўсё дэманстраваць пры дапамозе графіка. Прэклір вяртаецца ў прэнатал, а потым знаходзіць. што ён ва ўзросце дзесяці гадоў ці нават у цяперашнім часе. Гэта баўнсэр у дзеянні. Прэклір ідзе ў раннюю частку траку, а баўнсэр кажа, каб ён вяртаўся ў познюю.
Калі прэклір, здаецца, не можа трапіць раней, то ёсць баўнсэр, які выкідае яго з інграмы. Атрымайце ад яго каментарый наконт таго, што адбываецца. Вазьміце гэты каментарый, ці нейкую фразу, якая магла б быць баўнсэрам, і выкарыстоўвайце тэхніку рэпітэра, пакуль ён не апынецца зноў у інграме. Калі ён лёгка ўваходзіць з ёй у кантакт, больш яна яго не адкіне.
“Пайшоў прэч” класічны баўнсэр. Пацыент звычайна ідзе ў накірунку цяперашняга часу.
“У мінулае зараз не вернешся” можа азначаць, што маці вырашыла: яна будзе павінна ці завесці ў рэшце рэшт дзіця, ці скончыць аборт, але для прэкліра гэта азначае, што ён павінен ісці ўгару па траку часу, ці што ён не можа трапіць ні ў які ранейшы перыяд.
“Падымайся”.
“Бяжы прэч”. (“Тапчы” не было б баўнсэрам; гэта б азначала, што прэклір павінен таптаць інграму).
“Я павінен паехаць вельмі, вельмі далёка”, так ён і робіць.
“Я расту вышэй”, “Лётаць табе высока”, і тысячы іншых.
Групер
Групер гэта найбольш мярзотны тып каманды. Ён можа быць вельмі разнастайна сфармуляваны, і яго ўздзеянне на трак часу настолькі сур’ёзнае, што ўвесь трак можа скруціцца ў клубок, і ў такім выпадку ўсе інцыдэнты, здаецца, знаходзяцца ў адным і тым жа месцы. Гэта становіцца відавочным адразу, як толькі прэклір закранае такую каманду. Групер нялёгка адкрыць, але ён асядзе па меры прагрэсу кейса, і з кейсам можна працаваць пры рэстымуляваным груперы.
“У мяне няма часу” і “Усё адно” класічныя груперы.
“Усё на мяне звальваецца адначасова” менавіта гэта і азначае.
“Усе яны тут разам”, “Сабраўся”, “Зблытана”, “Тут усё ў парадку"”.
“Вы зможаце ўспомніць усё гэта ў цяперашнім часе” (сур’ёзная памылка одытара, калі ён выкарыстае гэта на ўнушальным пацыенце, бо гэта бліскуча заблытае кейс).
“Для цябе ўсё адно”.
“Я заблытаўся”, “Запіхні туды ўсё адразу”, “Часу няма” і тысячы іншых.
Місдырэктар
Каварны ён тып, гэты місдырэктар. Калі ён прысутнічае ў інграме, пацыент ідзе ў няправільным накірунку, не ў тое месца і г.Д.
“Ты ўсё робіш навыварат”.
“Цяпер з гэтым скончана'2” групер і місдырэктар.
11. Літаральна гэтая фраза можа таксама азначаць па-англійску: “Гэта ўсё менавіта тут”.
12. Літаральна азначае: “Усё ўгару зараз”.
“Мяне заўседы рве13” падымае прэкліра па траку на некаторую адлегласць, і адтуль ён спрабуе падабраць інграмы.
“Ты не можаш апусціцца” часткова баўнсэр, часткова місдырэктар.
“Мы не можам дайсці да вытокаў гэтага” не дапускае прэкліра да бэйсік-бэйсік.
“Ты можаш пачаць усё спачатку” не дае яму скончыць праходжанне, і тады ён ідзе зноў у пачатак інграмы замест таго, каб праходзіць яе.
“He магу прайсці праз гэта зноў” не дае яму праходзіць інцыдэнт.
“Я не магу сказаць табе, як гэта пачалося” прымушае яго пачынаць інграмы з сярэдзіны, і яны тады не скарачаюцца. Такіх фраз шмат.
“Давайце супакоімся14”, і ўсе “асяданні” прымушаюць яго дрэйфаваць назад па траку.
“Я валюся з ног ад прастуды” замяшчае абераванага чалавека ў інграму прастуды. Можна быць упэўненым, што гэта зробіць кожную яго прастуду намнога горшай.
“Вяртайся сюды” на самой справе кол-бэк'5, але гэтая фраза накіроўвае яго прэч адтуль, дзе ён павінен быць. Пацыент, які з цяжкасцю дасягае цяперашняга часу, а потым пачынае вяртацца назад, мае ў банку фразу накшталт “Вяртайся сюды” ці “Супакойся (=асядзь)”.
“Дайшоў да галечы”16 накіроўвае яго не ў тым кірунку, не толькі прэч з цяперашняга часу, але на ніз траку і прэч з яго. Гэта адначасова місдырэктар і дэрэйлер17. “Мяне не абыдзеш” гэта
13. Літаральна азначае: “Заўсёды кідае гэта ўгару да мяне”.
14. Літаральна азначае: “Давайце асядзем”.
15. кол-бэк: інграмная каманда. якая прымушае прэкліра перамяшчацца назад, у іншае месца ў прасторы, і цягне прэкліра ўніз, ад цяперашнага часу ў інграму. Напрыклад, “вярніся сюды” і “падыдзі, калі ласка”.
16. Літаральнае значэнне гэтай ідьіёмы “уніз і прэч”.
17. дэрэйлер: (ад англ. “derailer” тое, што зводзіць з рэйкаў) каманда, якая зводзіць прэкліра з траку часу.
місдырэктар, які разварочвае чалавека ў адваротным кірунку. “Ты не адрозніваеш верху ад нізу” класічная фраза.
“Я зусім закруціўся”.
Асаблівы выпадак гэта дэрэйлер, які “скідае чалавека з траку” і прымушае яго страціць кантакт са сваім тракам часу. Гэта вельмі сур’ёзная фраза, паколькі яна можа стварыць шызафрэніка, і нешта накшталт гэтага заўсёды будзе знойдзена пры шызафрэніі. Некаторыя з дэрэйлераў кідаюць яго ў іншыя вэйлансы, якія не маюць належнага траку часу, некаторыя проста знішчаюць час, a некаторыя змяшчаюць яго фізічна па-за часам.