Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
Розняцца апошнія два радкі:
У стакане пуста, Вырасла капуста.
Абодва варыянты — перайманне верша С. Міхалкова.
924
Зап. Г. А. Барташэвіч у 1971 г. у в. Закор’е Браслаўскага р. Віцебхкай вобл. ад М. I. Лаўрыновіч.
АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 40, спі. 2, л. 27.
925
Р о м а н о в, VIII, стар. 567.
926
Р о м а н о в, VIII, стар. 562.
Г у л ь н і
927. Мак
Г р ы п е в і ч, Народныя гульні, стар. 44.
Гульня-карагод.
Тыповая дзіцячая прыпеўка ў гемітонным трыхордзе. Вокліч аднаго з дзяцей хутчэй за ўсё не замацаваны ў сваіх гукавысотных контурах («хто на што здольны»).
Вельмі падобпая гулыія: Чубннскнй, стар. 46.
928. Мак
Радченко, Сборннк, стар. 4.
Напеў развітага карагоднага тыпу; мае трохчасткавую пабудову з тыповай для гэтага жанру сярэдзінай у стылі дзіцячай прыпеўкі.
929. У мак
Р о м а н о в, VIII, стар. 569—570.
Зап. у в. Ганчарова Сенненскага п.
Амаль тое ж: Д з я ц і н ы я г у л ь н і, стар. 13—14.
930. Верабей
Г р ы н е в і ч, Народныя гульні, стар. 43.
Напеў танцавальнага характару. У адрозненне ад карагодных мелодый (гл. камент. да 928), дзе сустракаюцца рытмічныя групы рознай пабудовы (неперыядычпая кантрастная рытміка), танцавальныя напевы маюць рытміку аднатыпную (перыядычная рытміка).
931. Верабей
Дзяціныя гульні, стар. 12.
Рытміка напеву, калі яшчэ ўзяць пад увагу тое, што дзеці пеючы ходзяць, узяўшыся за рукі, больш схільна да цотнага метра (2/4 або 4/4). Пры гэтым варыянце дзве восьмыя ноты павінны распадацца на дзве чвэрці. (У арыгінале даецца 5 знакаў пры ключы).
932. Верабейка
Б е л. н а р. п е с н і, стар. 48, Кв 6.
Напеў мае няўстойлівы ладавы каларыт (адсутнічае танічны гук, у кан цы — нечаканая змена танальнасці), калі па ключавых знаках лічыць галоўнай танальнасцю ля-мажор. Але тут больш верагодна меладычнае развіццё ў межах сі-мінору.
933. Пячэнне хлеба
Зап. Л. М. Салавей у 1971 г. у в. Груздава Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад М. М. Казлоўскай, 1911 г. нар.
АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 39, сш. 1, л. 91—92.
М/г ф. 20, воп. 71, ст. 13. Расшыфроўка мел. П. I. Каруза.
Напеў у агульнастылістычных традыцыях дзіцячага спязання. Схільнасць да ясных танальна-гарманічных суадносін служыць прычынай таго, што ў дзіцячай песні часцей, чым у дарослай, сустракаюцца меладычныя завяршэнні ў выглядзе разгорнутага трохгучча.
934. Верабей
Тэкст зап. М. Я. Грынблат, мелодыю— Г. I. Цітовіч у в. Бараўцы Куранецкага р. ад дзяўчынак 9—1 1 г.
АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 2, л. 167, мел. № 126.
Напеў у характары прыпеўкі. Некаторыя даследчыкі лічаць такі гукарад у беларускай народнай музыцы пачаткам фарміравання фрыгійскага ладу.
935. У вераб'я
Зап. Г. А. Барташэвіч у 1971 г. у в. Груздава Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад дзяцей.
АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 40, сш. 1, л. 16.
936. Заінька
Б е л. н а р. п е сн і, стар. 59—60, № 34.
Пры падрыхтоўцы да друку мелодыі гэтай песні ўлічана рэдакцыя яе Г. Цітовічам (гл. Ц і т о в і ч, № 94).
937. У садочку
Зап. Г. А. Барташэвіч у 1970 г. у в. Міхалішкі Астравецкага р. Гро-
дзенскай вобл. ад хлопчыкаў і дзяўчынак 9—11 г.
АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. зз, сш. 3, л. 39.
938. Казёл
Тэкст зап. М. Я. Грынблат, мелодыю — Г. I. Цітовіч у 1945 г. у в. Бараўцы Куранецкага р. ад дзяўчынак 9—-11 г.
АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 2, л. 165—167, мел. № 125.
У інтанацыйным складзе напеву шмат характэрных для інструментальна-танцавальнай музыкі абаротаў. (Для поўнай аналогіі з апошняй не хапае пункцірнага рытму).
939. Яшчур
Дзяціныя гульні, стар. 12—13.
Гульня моладзі, якая ўсё часцей пераходзіць у дзіцячае карыстанне.
У напеве вельмі каларытна гучыць секундавая ладавая пераменнасць. Рытмічны малюнак у канцы меладычных фраз, які нагадвае сінкопу, значна дынамізуе развіццё напеву і садзейнічае выразна акцэнтнаму яго выкананню.
940. Яшчар
Ш е й н, Мат., III, стар. 214—215.
Зап. у Барысаўскім п. Мінскай губ.
A. Е. Багдановіч, які паведаміў гульню, пісаў: «Гэта гульня выконваецца выключна летам, калі на лугах шмат кветак. Я бачыў тую гульню ў дзяцінстве. He ведаю чаму, дарослыя ў апошні час перасталі забаўляцца ёю. Яна стала дзіцячай, як напрыклад «Рэдзька», «Кулюкушкі», «Каршун» і інш. У выніку гэтага характар самой гульні значна змяніўся, змяніліся і песні, якія выконваюцца ў час гульні. Напевы гэтых песень вельмі меладычныя і разнастайныя, іх склад адрозніваецца правільнасцю».
941. Шастак
Дзяціныя гульні, стар. 14.
Гульня моладзі, якую часта выконваюць і старэйшыя дзеці.
Напеў мае шмат агульных інтанацый з адным з варыянтаў народнага
танца «Мікіта».
Вар.: Ш е й н, Мат., III, стар. 213—214.
942. Грушка
Ш ы р м a, III, стар. 194.
Зап. у 1960 г. у Смаргонскім р. Гродзенскай вобл.
Напеў у характары дзіцячай прыпеўкі, мажорны варыянт яе квартовага тыпу (гл. камент. да 640).
943. Ігрушка
Зап. М. П. Гваздзёў у 1961 г. у в. Тонеж Лельчыцкага р. ад дзяцей 7—10 г.
АІМЭФ, ф. 8, воп. 1, спр. 92, л. 770.
Вар. папярэдняй.
944. Гусі
С а х a р а ў , рук., IV, стар. 55—-56. Зап. вучні Зілупскай беларускай гімназіі.
945. Воўк
Г р ы н е в і ч, Народныя гульні, стар. 14—16.
Характар напеву — гл. камент. да 605.
Падобная да яе гульня «Злодзеі і куры», дзе гаспадыня шукае не авечак у воўка, а куранят у гругана, а таксама «Чорт і авечкі» (Покровс к н й, стар. 168, 171). Тая ж гульня, што і бел., амаль з тымі ж прыпевамі пад назвай «Воўк і авечкі» (там ж а, стар. 171).
946. Пасу, пасу авечачкі
Г рыневіч, Школьны спеўнік, стар. 5—6, № 12.
Вар. песні да папярэдняй гульні.
Характар напеву — гл. камент. да 606. Метрыка напеву некалькі зменена адпаведна абазначэнню тэмпу і па аналогіі з блізкімі яе варыянтамі (гл. 947).
947. Воўк і авечкі
Б е л. н а р. п е с н і, стар. 46—47. Больш пашыраны вар. напеву 946.
948. Воўк і авечкі
Зап. Г. А. Барташэвіч у 1971 г. у в. Груздава Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад дзяцей.
АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 40.
М/г ф. 20, воп. 71, ст. 2. Расшыфроўка мел. В. I. Ялатава.
Варыянт напеву 946, але ў секундавым гукарадзе. Перадапошні такт (7/8) — вынік «наватарства» выканаўцаў. У найбольш распаўсюджаных варыянтах тут словы «Палкай адаб’юся» і, такім чынам, метр застаецца ў 2/4. Другі напеў з гэтай гульні ў тым жа стылі.
949. Пастух і авечкі
Зап. Л. М. Салавей у 1971 г. у в. Груздава Пастаўскага р. Віцебскай вобл. ад М. М. Казлоўскай, 1911 г. нар.
АІМЭФ, ф. 8, воп. 2, спр. 39, сш. 1, л. 81—85.
М/г ф. 20, воп. 71, ст. 13. Расшыфроўка ме?.. П. I. Каруза.
Цікавы прыклад спалучэння гульні з казкаю. Пасля заканчэння гульнёвых дзеянняў (бацька праганяе пастуха ў лес) пачынаецца казка:
«Захацелася яму есці.
Прыйшоў дамоў хлопчык, а ў дзеда і бабы былі грошы, пад сенніком торбачка з золатам ляжала. Дык ён узяў гэтую торбачку, і паляцеў гэты хлопчык. Прыходзіць баба:
— Дзе наш Юрачка дзеўся?
Яны сталі шукаць гэтага Юркі: і там паглядзяць, і там паглядзяць, і ў студню, і на сяло паляцелі пытацца, ці не быў у вас тут Юрка, ці не відзеў хто яго тут летучы.
Тады адна баба і кажыць:
— Твой Юрка паляцеў недзе ў гэты бок, нешта ў торбачцы несучы. У магазін мусіць пабег.
А баба тады плёсь у далоні:
— Ай, золата ж маё панёс, ай, ён жа яго недзе ўсё чыста прап’ець.
А ён пайшоў у магазін, што задумаў з'есці і паляцеў. Паляцела баба шукаць і сабаку ўзяла. Тады хлопчык падляцеў да яблынькі:
— Яблынька, яблынька, схавай ты мяне, мяне бабка шукаіць, біць будзіць.
А яблынька кажыць:
•—■ Лезь на вяршок, сядзь на сучок, абірай яблычкі, кідай.
А тут бабка ляціць, пытаецца:
— Яблынька, яблынька, ці відзела тут хлопчыка летучы, у торбачцы золата несучы?
— He, не відзела, можа далей паляцеў, да ігрушкі.
— Ігрушка, ігрушка, ці відзела майго ворачку летучы, у торбачцы золата несучы?
—■ He, не відзела. Можа паляцеў да вішанькі.
А яна ўсё лятала і да вішанькі, і да ігрушкі. Тады паляцеў хлопчык, аж пры лесе пейкая хатка стаіць, дзяўчынка хлеб пячэць. Ен тады просіць:
—• Дзеўка-дзявіца, руса касіца, схавай мяне, мяне бабка шукаіць, хочыць у мяне золата адабраць.
— Пачакай трохі, я хлеб усаджу ў печ, а потым цябе пад дзяжу схаваю.
Хлеб у печ усадзіла дзяўчына, хлопчыка пад дзяжу схавала. А тут баба прылятаіць да дзяўчынкі, пытаецца:
— Дзева-дзявіца, руса касіца, не відзела тут хлопчыка летучы?
Яна кажыць:
— Нейкі хлопчык паляцеў у лес.
Гэта бабка як паляцела ў лес, як паляцела ў лес, так і заблудзіла, там яе, мусіць, ваўкі злавілі і з’елі. А гэты хлопчык ажаніўся з той дзяўчынкай і сталі яны жыць багата. I цяпер жывуць».
Напеў амаль супадае з напевам 647. (Зап. ад той жа выканаўцы).
950. Воўк
Добровольскнй,
IV, стар. 493—494.
951. Авечачка
Д з я ц і н ы я г у л ь н і, стар. 7—9. На мыскі — на куркішкі, на карачкі.
952. Авечка
Шейн, Мат., III, стар. 220—222.
Зап. Свідэрскі ў з. Ігрушка Сенненскага п. Магілёўскай губ.
953. У ваўкі і авечкі
Ш е й н, Мат., III, стар. 220.
Зап. Н. Яцко ў в. Якімовічы Рэчыцкага п. Мінскай губ.
Падобная гульня пад назвай «Шэры воўк»: TepeujeHKO. стар. 15— 16. У гульні «Воўк» («Жнвая старпна», 1890, вып. 1, раздз. IV, стар. 5) тыя ж дзеючыя асобы, але сэнс гульні іншы: авечкі просяцца да ваўка ў сад, ён іх пускае, а потым ловіць.
954. У коршуна
Романов, VIII, стар. 571—572.
Зап. у Сенненскім п.
«У Гомельскім п.,— піша Раманаў,— пасля гэтага для коршуна яшчэ топяць лазню. Усе ўдзельнікі дружна носяць прыполамі і шапкамі пясок і насыпаюць з яго вялікую кучу. Тады матка пасылае дваіх дзяцей клікаць коршуна ў лазню:
— Коршык, коршык, хадзі ў лазню!
—■ He пайду, няхай старшыя прыйдуць!
Ідуць двое другіх.
— Коршык, коршык, хадзі ў лазню!
— А якая ваша лазня?
— Драўляная.
—■ Ідзіце вы всн! Я не пайду ў драўляную.
Такія пасольствы працягваюцца доўга. Трэцяя пара паслоў гаворыць, што лазня каменная. Яе таксама коршун праганяе. Нарэшце чацвёртая гаворыць, што лазня залатая. Тады коршун пачынае прыдзірацца да палка, да печы, да дроў, да вады, да веніка, да духу,— пакуль атрымаецца такая формула: лазня залатая, палок сярэбраны або шкляны, печка медпая, дух лёгкі або малінавы. вада крынічная, дровы жалезныя, венік шаўковы. Коршун задавслены. Але тут заяўляе, што не пойдзе пешшу, а патрабуе, каб яго неслі. Усе ўдзельнікі бяруць яго за рукі і за ногі і агульнымі намаганнямі нясуць у лазню. Кладуць яго на прыгатаваную кучу пяску, пачынаюць ксршуна мыць: тым жа пяском абсыпаюць яму рукі, ногі, галаву, засыпаюць пясок за рубашку, Ледзь бедны коршун вырвецца з такой лазні!»