Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
ДЗІЦЯЧЫ ФАЛЬЫОР
БЕЛАРУСКАЯ
НАРОДНАЯ
ТВОРЧАСЦЬ
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
ДЗІЦЯЧЫ
ФЛЛЬООР
Д43
810
Рэдакцыйная калегія:
В. К. Бандарчык, М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў, A. С. Фядосік, В. I. Ялатаў
Складальнік Г. А. Барташэвіч
Складальнік музычнай часткі
В. I. Ялатаў
Рэдактар тома
К. П. Кабашнікаў
Д 43 Дзіцячы фальклор. Рэд. К. П. Кабашнікаў. Мн., «Навука і тэхніка», 1972.
736 с. з hot. (AH БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Беларус. нар. творчасць). 15400 экз. 2 р. 07 к. У перапл.
У кнізе ўпершыню ў беларускай фалькларыстыцы сабраны творы народнай творчасці для дзяцей. Тэксты сістэматызаваны па жанравых адзнаках — калыханкі, забаўлянкі, песенькі, лічылкі, гульні і г. д. Да многіх тэкстаў даюцца нотныя прыклады. Том забяспечан навуковым каментарыем, паказальнікам збіральнікаў і геаграфічным паказальнікам.— Літ. у падрадк. заўвагах.
7-4-3 8Ю
40-72
ДЗІЦЯЧЫ ФАЛЬКЛОР
Дзіцячы фальклор належыць да таго віду творчасці народа, які абавязкова ўваходзіць у жыццё кожнага чалавека. Калыханкі, забаўлянкі, немудрагелістыя песенькі, гульні, лічылкі — усё, з чаго складаецца дзіцячы фальклор, спадарожнічае чалавеку ў дзяцінстве, суцяшае і забаўляе яго, дас першыя, самыя простыя веды, выклікае творчую фантазію. Дзіцячы фальклор — яркае сведчанне клспатаў народа аб выхаванні новых пакаленняў. Гэта скарбніца сапраўднай паэзіі, та.ч жыватворная крыніца, далучыўшыся да якой чалавек робіць першыя крокі на шляху да мастацтва.
Гісторыя збірання і вывучэння дзіцячага фальклору бярэ пачатак у першай палавіне XIX ст. Найбольш раннімі з’яўляюцна запісы Я. Чачота 1 і А. Рыпінскага2. У іх працах мы знаходзім нешматлікія прыклады беларускіх калыханак і дзіцячых песень. На жаль, не шмат хто з беларускіх збіральнікаў надаваў належную ўвагу гэтаму віду творчасці народа. Нават у даволі поўных зборах народнай творчасці — Д. Г. Булгакоўскага3, С. Малевіча 4 і іншых змешчаны толькі адзінкавыя прыклады дзіцячых песенек. Гэта ў асноўным калыханкі.
Найбольш каштоўныя і даволі поўныя калекцыі дзіцячага фальклору пакінулі П. В. Шэйн, Е. Р. Раманаў, М. Федароўскі, У. М. Дабравольскі. У зборнікі «Беларускія народныя песні» (1874) і «Матэрыялы для вывучэння быту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю» (1887) П. В. Шэйн уключыў акрамя калыханак узоры забаўлянак, дражнілак, дз цячых песень рознага зместу, а таксама апісанні гульняў з адпаведнымі ім песнямі і лічылкамі. У гэтых працах звыш 100 узораў творчасці для дзяцей. Некаторыя тэксты даюцца ў розных варыянтах.
Багата прадстаўлены дзіцячы фальклор Е. Р. Раманавым у I—II выпусках «Беларускага зборніка» (1886), якія прысвечаны народным песням.
1 Jan Czeczot. Piosnki wiesniacze z nad Niemna i Dzwiny, cz. 2. Wilno (1836—1839).
2 A. R y p i n s k i. Bialorus. Paryz, 1840.
3 Д. Г. Б y л r a к o в c к n й. Пннчукн. Этнографнческнй сборнпк. СПб, 1890.
4 С. М а л е в н ч. Бслорусскнс народные песнн. СПб, 1907.
У VIII выпуску (1912) Раманаў змясціў звыш 70 апісанняў беларускіх дзіцячых гульняў і забаў, якія суправаджаюцца песенькамі. Да некаторых гульняў даюцца тлумачэнні, а таксама варыянты, характэрныя для розных мясцовасцей. У V том працы «Lud bialoruski» (1958) М. Федароўскага ўключаны ў асноўным песенны матэрыял: калыханкі, дзіцячыя песенькі і прыпеўкі. Трапляюцца сярод запісаў збіральніка і дражнілкі, забаўлянкі. Каштоўнасць матэрыялам Федароўскага надаюць нотныя запісы. Амаль да кожнага тэксту збіральнік дае нотны прыклад або зазначае, на якую мелодыю песня спяваецца.
Разнастайны матэрыял змясціў У. М. Дабравольскі ў працы «Смаленскі этнаграфічны зборнік» (1903). Акрамя калыханак, дзіцячых песень, дражнілак, апісанняў гульняў аўтар дае таксама розныя дзіцячыя прыгаворы, заклічкі, некаторыя звесткі этнаграфічнага характару.
3 іншых найбольш поўных збораў дзіцячага фальклору варта адзначыць запісы С. П. Сахарава. У зборніку «Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў» (1940) і ў рукапісных дадатках да яго шмат цікавых песенных варыянтаў, а таксама апісанняў гульняў, карагодаў і іншых жанраў дзіцячага фальклору. Сахараў, як і яго папярэднікі, уключаў у раздзел дзіцячага фальклору многія «дарослыя» творы, якія ўваходзілі ў дзіцячы рэпертуар.
У савецкі час збіраннем дзіцячага фальклору займаліся A. К. Сержпутоўскі 5, А. Шлюбскі 6, Г. I. Цітовіч 7, М. Я. Грынблат 8. Маюць цікавасць зборнікі А. Грыневіча «Беларускі дзіцячы спеўнік», апублікаваны ў 1925 г., і «Школьны спеўнік», які быў падрыхтаваны ў 1920 г„ але застаўся ў рукапісе. Яны не толькі паказвалі, што бытуе ў народзе, але і садзейнічалі пашырэнню сапраўды мастацкіх узораў народнай творчасці сярод шырокіх мас і ў першую чаргу сярод дзяцей. Акрамя падрабязнага пашпарта Грыневіч дае тлумачэнні да выканання асобных твораў.
Багатыя рукапісныя матэрыялы захоўваюцца ў Архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (далей АІМЭФ). Тут экспедыцыйныя запісы супрацоўнікаў сектара фальклору, матэрыялы конкурсаў на лепшага збіральніка народнай творчасці, запісы шматлікіх карэспандэнтаў.
He шмат увагі надавалася дзіцячаму фальклору ў тэарэтычных даследчых працах. Праўда, фалькларысты-збіральнікі ў сваіх зборніках пакінулі
5 А. К. Сержпутовскнй. Отчет о поездке в Гомельскую губ. в 1926 году. Мннск, 1926.
6 А. Ш л ю б с к і. Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны, ч. II. Мінск, 1928.
7 Г. I. Ц і т о в і ч. Песні беларускага народа. Выбранае. Мінск, 1959.
8 «Наш край», 1928, № 8—9.
некаторыя заўвагі, разважанні аб асобных жанрах дзіцячага фальклору. Так, Е. Р. Раманаў да апісання гулыіяў дае невялікі ўступ, дзе выказвае думку аб цікавасці і складанасці гэтага віду фальклорнай творчасці і прапануе сваю класіфікацыю гульняў 9.
Першай спецыяльнай тэарэтычнай працай, дзе звяртаецца ўвага на беларускія калыханкі, з'яўляецца даследаванне А. Ветухова «Народныя калыхальныя песні» *°, у якім аўтар аналізуе творы ўсходніх славян — рускіх, украінцаў і беларусаў. Даследчык выкарыстоўвае запісы Раманава і Шэйна для характарыстыкі тэматыкі калыханак. Аднак часта яго тлумачэнні зместу, вобразаў песень носяць наіўны характар (напрыклад, у песні пра сустрэчу казла з рознымі звярамі ён не заўважае іроніі і таму гіпербалу тлумачыць як недарэчнасць), а некаторыя вывады даследчыка больш чым паспешлівыя. На аснове нязначнай колькасці жартоўных песенак Ветухоў робіць няўдалую спробу паказаць нацыянальны характар беларускай жанчыны (таксама як рускай і ўкраінскай). Станоўчым у працы Ветухова з’яўляецца тое, што пры разглядзе народных песень для дзяцей ён дае тэматычную класіфікацыю матэрыялу.
Прапанаваную Ветуховым класіфікацыю выкарыстоўвае Я. Ф. Карскі ў працы «Беларусы» (т. III, ч. 1). Аналіз тэматыкі дзіцячых песень Карскі вядзе на багатым фактычным матэрыяле. Даследчык удзяляе ўвагу таксама паэтыцы дзіцячых песень, аднак не закранае іншыя жанры дзіцячага фальклору.
Аб месцы калыханак у жыцці, аб іх матывах пісаў I. I. Насовіч н.
Кароткую характарыстыку калыханак і дзіцячых пссень дае М. Гарэцкі ў «Гісторыі беларускай літаратуры». Ен піша пра змест калыханак, паказвае іх адносіны да навакольнага жыцця, іх уплыў на літаратурную творчасць. М. Гарэцкі бачыць сувязь некаторых дзіцячых песенак са старадаўнімі абрадамі, паказвае, як з рэпертуару дарослых яны перайшлі цалкам у асяроддзе дзяцей і2.
Н. С. Гілевіч у навукова-папулярным нарысе «Наша родная песня» дае сціслую характарыстыку дзіцячых песень. Ен вызначае іх жанравую прыроду, аналізуе тэматыку і вобразы, форму, паэтыку. Даследчык пералічвае амаль усе віды песеннага дзіцячага фальклору, хаця не спыняецца на кожным з іх падрабязна, што, відаць, не ўваходзіла ў задачы яго працы 13.
9 Е. Р. Р о м а н о в. Белорусскнй сборннк, вып. VIII—IX. Внльна, 1912. стар. 553.
10 «Этнографнческое обозренне», 1892, № 1—4.
11 Белорусскне песнн, собранные Н. Н. Носовнчем. Запнскн РІРГО, т. 5. СПб, 1873, стар. 236.
12 М. Г а р э ц к і. Гісторыя беларускай літаратуры. М.—Л., 1924, стар. 53.
13 Н. С. Г і л е в і ч. Наша родная песня. Мінск, 1968, стар. 172—178.
Гэтым у асноўным і вычэрпвасцца тэарэтычная распрацоўка пытанняў дзіцячага фальклору ў беларускай фалькларыстыцы.
Hi слова не сказана пра дзіцячы фальклор у дапаможніках па фальклору для вышэйшых навучальных устаноў. Абмінулі гэта пытанне і аўтары калектыўнай манаграфіі «Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць» (1967).
Хаця першыя ўзоры дзіцячага фальклору былі запісаны яшчэ ў пачатку XIX ст., сам тэрмін «дзіцячы фальклор» не ўжываўся ў фалькларыстыцы. Творы, якія збіральнікі называлі «дзіцячымі песнямі», «калыханкамі», «папешкамі» і г. д., змяшчаліся ў фальклорных зборніках побач з абрадавай паэзіяй, часцей за ўсё далучаліся да радзінных, хрэсьбінных песень. У савецкі час гэты тэрмін замацаваўся ў фахькларыстыцы дзякуючы шматлікім працам Г. С. Вінаградава, прысвечаным вывучэнню дзіцячага быту і фальклору.
Тэрмін «дзіцячы фальклор» вельмі шырокі. Ён аб’ядноўвае ўсе віды вуснай народнай паэзіі, створанай дарослымі для дзяцей, і творчасць саміх дзяцей. Сюды ж уваходзяць і тыя творы, якія хаця і ствараліся для дарослых, але з цягам часу перайшлі ў разрад творчасці для дзяцей.
Такая разнароднасць дзіцячага фальклору прадвызначыла неабходнасць класіфікацыі яго ў залежнасці ад функцыянальнай ролі, якая ў сваю чаргу адбіваецца на мастацкіх асаблівасцях розных відаў дзіцячага фальклору. Як адзначае рускі фалькларыст В. А. Васіленка 14, ад функцыянальнай ролі твора шмат у чым залежьіць яго тэма, моўная форма, рытміка. Адны творы маюць мэтаю закалыхаць дзіця, другія выкарыстоўваюцца, каб пацешыць, падбадзёрыць яго; адны з іх прызначаюцца для арганізацыі рухавых гульняў, іншыя ж вабяць сваёй моўнай арганізацыяй.
Дарэвалюцыйныя фалькларысты прапаноўвалі класіфікацыю ў асноўным толькі песеннага матэрыялу. Я. Ф. Карскі падзяляе дзіцячыя песні на дзве групы: калыханкі, якія пяюцца пры люлянні, супакойванні дзіцяці, і ўласна дзіцячыя, якія спяваюць самі дзеці для сваёй забавы, навучаныя гэтаму дарослымі 15.
Як бачым, тут не ўлічваецца ўсё багацце і разнастайнасць матэрыялу, які выкарыстоўваецца і дзецьмі, і для дзяцей у розных мэтах — выхаваўчых, пазнавальных і проста для забавы. Зыходзячы з такой класіфікацыі, разглядалі дзіцячыя песні і іншыя творы дзіцячага фальклору многія вучоныя ў дарэвалюцыйны перыяд. Падобная класіфікацыя доўга захоўвалася і ў савецкі час. Добры знаўца дзіцячага фальклору, ініцыятар вялікаіі работы па яго збіранню, сістэматызацыі і вывучэнню В. I. Капіца падкрэс-