• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    29 Е. А. Покровскнй. Детскне нгры, пренмуіцественно русскне, стар. 95.
    30 К. Н. Чуковскнй. От двух до пятн. Мннск, 1957, стар. 207.
    форму першага дзіцячага лепятання, але ўсё ж прывучае дзіця да ўспрыняцця рытмаў» 31.
    Кожнаму з нас, напэўна, даводзілася хоць раз у жыцці быць сведкам такіх рытмічна-арганізаваных матчыных словаўтварэнняў. Нават такое самае простае дзеянне, як прывучванне дзіцяці працягваць ручкі, пасля чаго яго бяруць на рукі, заўсёды суправаджаецца прыгаворамі-вершамі, якія таксама належаць да катэгорыі забаўлянак.
    А. Рыпінскі прыводзіць забаўлянку, якая хутчэй за ўсё з’яўляецца імправізацыяй у час, калі дзіця гойдаюць:
    А курачка, рабашэчка!
    Пазыч жа мне грабушэчка!
    Гута-таІ Гута-та!
    He пазычу, не прадам!
    Прыйдзі ка мне — дарма дам! Гута-та! Гута-та!
    Акрамя імправізаваных ёсць шмат забаўлянак з больш-менш замацаваным тэкстам, калі можна так сказаць, кананізаваных, якія ў розных варыянтах спалучаюцца з пэўнымі рухамі. Вельмі ўмоўна можна выдзеліць асобныя групы: забаўлянкі пры гульні з пальцамі і ручкамі дзіцяці; забаўлянкі пры гульні з ножкамі; забаўлянкі, якія суправаджаюць казытанне, пагладжванне і г. д.; нарэшце, забаўлянкі, калі дзіця гушкаюць на назс, імітуючы язду на кані.
    Найбольш пашыранымі пры гульні з рукамі з’яўляюцца забаўлянкі «Лады-лады-ладкі». Спачатку дарослыя бяруць дзіця за далонькі і ў такт песеньцы пляскаюць імі. 3 часам дзіця само пачынае гэта рабіць пры першых жа словах забаўлянкі. Акрамя «ладушак» аб прыемным гасцяванні ў бабкі сустракаюцца песенькі з жартоўным зместам: аб тым, як «паповы рабятачкі гарох малацілі, цапы паламалі»; аб бабках, якія пабіліся «за камочак цеста ды пасярод места» і інш. Усе яны пачынаюцца з традыцыйнага зачыну «Лады-лады». He менш вядомая забаўлянка «Сарока-варона» пра тое, як «варылі кашку» і дзялілі яе кожнаму пальчыку. Тут не толькі пацешлівы сэнс, але і пачаткі народнай педагогікі. Дзіцяці ў даступнай для яго форме ўнушаецца думка аб шкоднасці гультайства. Сарока абдзяляе кашкай таго, хто
    Крупы не драў, Вады не насіў, Дзяжы не мясіў.
    У многіх варыянтах гэтай забаўлянкі намячаецца шлях да выпраўлення гультая:
    31 К. Н. Чуковскнй. От двух до пятн, стар. 207.
    А ты, мальчык, Схадзі па вадзічку У сцюдзёну крынічку.
    Або:
    А ты, малы пальчык, ідзі, Сам сабе кашы навары.
    Цешаць дзіця і гульнёй з ножкамі. Пры гэтым пальцамі лёгенька стукаюйь па ступні або пятачцы — «куюць» ножку:
    Кую, кую ножку, Паеду ў дарожку, Куплю чаравічкі, Малы, невялічкі, На Васіну ножку.
    Адпа з распаўсюджаных і вядомых забаўлянак — казытапне казой, калі пальцамі рукі, пастаўленымі як рожкі, дзіця бадаюць і казычуць. Гэта суправаджаецца песенькай-рэчытатывам:
    Ішлі козы рагатыя, багатыя:
    — Karo пападу, таго — забаду!
    Калі лашчаць дзіця, пагладжваючы яго, звычайна прыгаворваюць «Ласачку»:
    — Ласачка, ласачка, дзе была?
    — Была ў пана караля.
    Пры гушканні дзіцяці вярхом на назе прыгаворваюць больш энергічныя, хуткія забаўлянкі, накшталт:
    Чуч-чук-чук!
    Налавіў дзед шчук, А баба плотак Ды назвала цётак.
    Прыведзенымі прыкладамі забаўлянак не вычэрпваецца іх багацце. Як і ўвесь дзіцячы фальклор, гэта адзін з найбольш жыццяздольных і прадукцыйных відаў народнай творчасці, які не траціць свайго значэння ў розныя часы. Змест і тэматыка забаўлянак непарыўна звязаны з колам інтарэсаў дзіцяці. Яны знаёмяць дзіця з навакольным жыццём, адкрываюць перад ім свет гукаў, рухаў, фарбаў. Яны даюць дзецям першыя практычныя навыкі, праз забаўлянкі дзепі засвойваюць маральныя і працоўныя нормы і паняйці.
    Па кампазіцыі забаўлянкі таксама неаднародныя, як неаднолькавыя тыя дзеянні, якія забаўлянкамі суправаджаюцца. Адны з іх пабудаваны ў форме пытанняў і адказаў, другія — маналог маці, некаторыя ўяўляюць сабой пераходныя формы да драматызаваных народных твораў.
    Дзіцячыя песні ўяўляюць сабой розныя па паходжанню і зместу творы. Многія з іх раней уваходзілі ў рэпертуар дарослых, таму збіральнікі фальклору яшчэ і зараз адны і тыя ж тэксты адносяць то ў разрад дзіцячых, то ў разрад бяседных або гумарыстычных. Сапраўды, дзіцячыя песні — гэта не толькі творы, прызначаныя спецыяльна для дзяцей. Многія песні дарослых даўно перайшлі ў дзіцячы рэпертуар, на што звярталі ўвагу і дарэвалюцыйныя, і савецкія фалькларысты. П. В. Шэйн зазначаў адносна пессні» пра розных хатніх жывёл, насякомых і звяроў, якія ён у зборніку «Вялікарус» перанёс з дзіцячага раздзела ў раздзел сатырычных і скамарошых: «Амаль усе яны вылучаюцца яўным сатырычным характарам, сэнс і мэта якога з цягам часу зацямніліся, згладзіліся, у выніку чаго яны ў значнай ступені зусім страцілі цікавасць у асяроддзі народа для людзей старэйшых пакаленняў. Але дзякуючы мноству алітэрацый, таўталогій і рыфмаў, a таксама лёгкасці, з якой запамінаюцца іх нескладаныя музычныя напевы, самі напрасіліся сваімі неацэннымі паслугамі маці, нянькам, для якіх яны з’явіліся самым зручным і падыходзячым сродкам займаць і забаўляць прыемным чынам сваіх і чу-жых немаўлятак» 32.
    Да дзіцячага фальклору адносіць такія песні Гілевіч. «Многія жартоўныя сюжэтныя песні, галоўнымі персанажамі якіх з'яўляюцца звяры, птушкі і насякомыя («Прыйшла кабыла к стогу», «Чачотачка», «Як паставіў верабей на сметніку хату», «Жаніцьба і смерць камара» і інш.), калісьці не належалі да дзіцячага рэпертуару, а з’яўляліся алсгарычнымі песнямі на сямейна-бытавую тэматыку для дарослых. Уласна кажучы, алегарычнасці сваёй яны не страцілі і тады, калі перайшлі ў разрад песень дзіцячых, алг дзеці менш за ўсё адшуквалі захаваны ў алегорыях сэнс — іх захапляла цікавая, як у казцы, фабула з незвычайнымі вобразамі і перыпетыямі. весяліў сакавіты, дасціпны гумар, паланіў жыццярадасны дынамічны і чоткі песенны рытм» 33.
    Дарэчы, падобныя песні іншых народаў таксама ўключаюцца ў разрад дзіцячых 34.
    32 П. В. Ш е й н. Велнкорусс, т. I, вып. 1. СПб, 1898, стар. VIII.
    33 Н. С. Г і л е в і ч. Наша родная песня, стар. 176.
    34 Гл. О. Н. К а п н ц а. Детскпй фольклор; В. П. А н н к н н. Русскне народные пословнцы, поговоркн, загадкн м детскнй фольклор; П. йок нм а й т е н е. Лнтовскне пародные детскне песнн. Автореферат днссертацнн на сонсканне ученой степенн кандндата фнлологнческнх наук. Впльніос, 1968.
    Дзіцячыя песні вельмі разнастайныя па зместу, форме, вобразнай сістэме. Гэта ўскладняе іх класіфікацыю, тым больш што, такія розныя, яны выконваюць у большасці сваёй аднолькавую функцыю. Песні гэтыя не прымеркаваны ні да пэўнага часу, ні да пэўных падзей, дзеянняў або гульняў, а захапляюць дзяцей самі па сабе, сваім зместам і мастацкай формай. Выключэнне складаюць творы, якія выконваліся дзецьмі на святы, калі яны хадзілі па хатах з віншаваннямі і прадстаўленнямі.
    Пры ўсім багацці зместу з песень для дзяцей можна вылучыць вялікую групу твораў, сюжэты якіх звязаны з жывёльным светам. Болыпасць з іх мае алегарычны характар, пераносны сэнс, але дзяцей захапляе ў першую чаргу жывасць і прыгажосць гэтых твораў, знаёмыя, вельмі тонка намаляваныя вобразы з свету жывёл.
    Характэрнай рысай многіх песень з'яўляецца таксама незвычайнасць адлюстраваных у іх дзеянняў, відавочная неадпаведнасць уяўленням аб навакольным свеце. Гэта так званыя небыліцы. Песні са свядомай устаноўкай на неверагоднасць, неадпаведнасць рэчаіснасці распаўсюджаны ў фальклоры многіх народаў і карыстаюцца нязменнай папулярнасцю ў дзяЦей. К. I. Чукоўскі, які спецыяльна займаўся вывучэннем сутнасці небыліц, іх уздзеяння на слухача, прыйшоў да слушных вывадаў, іпто гэта свайго роду гульня ў перавернуты свет цікава дзецям, якія ўжо знаёмы з сапраўдным станам рэчаў. Яна дапамагае ім канчаткова зацвердзіцца ў пэўных ведах, добра арыентавацца ў рэальных з'явах"°.
    I калі ў песні пра жаніцьбу вераб’я маленькая мурашачка надзяляецца якасцямі вялікай жывёлы, гэта ўспрымаецца як камічнае, бо дзецьмі ўжо добра засвоены сапраўдныя суадносіны рэчаў.
    А для дарагіх гасцей
    Мурашку зарэзаў, Кадку мяса насаліў, Шост кілбас навесіў.
    Такі ж прыём і ў песнях пра смерць камара або мухі, дзе гэтым нязначкым падзеям надаецца сэнс зусім ім неадпаведны.
    Некаторыя песні-небыліцы першымі радка.мі папярэджваюць слухача, што расказ у іх вядзецца пра заведама немагчымыя рэчы. Яны вельмі блізкія да казак-небыліц, змест іх часта звязаны з незвычайным падарожжам на неба або ў трыдзесятае царства.
    Найбольш пашыраныя сярод песень для дзяцей сюжэты пра жаніцьбу і смерць камара; пра вошку, што парылася ў лазні і з палка звалілася; пра казла, які не паслухаў бабку і пайшоў у лес гуляць, і непаслухмяную казу, што пайшла ў арэхі; песні пра сіўку-варонку, пра сойку, дзятла і інш.
    35	К. Н. Чуковскнй. От двух до пятп, стар. 219—243.
    Сярод гэтых песень амаль не сустракаецца твораў, якія б апісвалі жывёльны свет у яго натуральных умовах і дзеяннях. Звяры, птушкі, насякомыя, хатнія жывёлы ў песнях часцей за ўсё персаніфікуюцца, дзейнічаюць як людзі, выконваюць пэўную работу, часам надзяляюцца званнямі і пасадамі, імёнамі людзей («кароўка Маланка, а бычок Раманка і кабылка Марынка, а жарабок Гаўрылка»), Камара ў песнях жартам называюць палкоўнікам, жорава — капітанам, ястраба — дзесятнікам. I дзейнічаюць яны адпаведным чынам. Ястраб, напрыклад,
    Па сялу лятаець, Курэй выглядаець. Панямножку бярэць, Па дзесятку здзярэць.
    Тут ужо чуюцца сатырычныя матывы, як і ў песнях пра камара, дзе ў ролі папа выступае надзвычай агіднае насякомае — клоп.
    У дзіцячых песнях перадаюцпа маральныя погляды народа, паказваецца праца і адносіны да яе. Многія з песень вельмі тактоўна, з лёгкім жартам крытыкуюць зазнайства, палахлівасць, самахвальства (песні пра казла). Усе гэтыя песні, нягледзячы на незвычайных дзеючых асоб, цесна звязаны з рэальным жыццём, бытам і звычаямі вёскі. I калі ў песні расказваецца аб бяседзе ў вераб'я. гэты малюнак вельмі нагадвае звычайнае сялянскае жыццё:
    А варона хлябок кроіць, А муха місачкі строіць, Камар піва носіць, Піці-есці просіць.
    Елі кашу са швядамі, Елі й верашчаку, Як пад'елі, напіліся, Усе сказалі: «Дзякуй!»
    He менш разнастайная і форма дзіцячых песень. Адны з іх маюць апісальны характар. У песнях з разгорнутым сюжэтам падрабязна паказваюцца дзеянні розных звяроў і птушак (песні пра жаніцьбу камара, «Сядзіць мядзведзь на калодзе» і інш.). Шмат песень пабудавана ў форме пытанняў і адказаў. Пры гэтым кожны адказ выклікае новае пытанне і так можа працягвацца бясконца («Сіўка-варонка», «Дзе ты быў, казюленька?», «Ішоў казёл мастом», «Куды ідзеш, бабка» і г. д.). Такія камулятыўныя песні блізкія да апавядальных твораў сваім зместам, і многія даследчыкі часам адны і тыя ж творы змяшчаюць то ў раздзеле песень, то казак: песні пра сіўку-варонку, пра непаслухмяную казу, якая не зважае на просьбы ісці дадому, за што ёй пагражаюць ваўком, і інш. Дарэчы, літаральнае супадзен-