• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    з казкай і ў песні «Курка-рабушка знясла яюшка». Гілевіч адзначае блізкасць многіх песень да казак пра жывёл і лічыць, што «некаторыя нават непасрэдна развіліся з асобных казачных эпізодаў або матываў» °6.
    Паходжанне камулятыўных песень даследчыкі адносяць да сівой старажытнасці, падкрэсліваючы сувязь іх з культавымі абрадамі. Найбольш пашыранай з такіх твораў з’яўляецца песня «Служыў я ў пана» (або «Як я жыў у барына»). У ёй кожнае новае сюжэтнае звяно дадаецца да папярэдніх. Шырока выкарыстоўваецца ў песні таксама прыём гукапераймання.
    Каб узмацнійь дыдактычны пачатак, павучальную накіраванасць песень, у іх ужываюцца розныя мастацкія сродкі. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца зварот да жывой істоты з перасцярогаю не рабіць нешта шкоднае і тут жа паказваецца, якое пакаранне за гэта чакаепца («Чы-чы-чы, верабей, нс дзяўбі мне калапень» і г. д.).
    Вельмі папулярныя сярод дзяцей песні без канца, якія называюць дакучнымі. «Сакрэт» іх бясконцасці ў пабудове: апошнія радкі патрабуюць паўтарэння ўсяго тэксту з самага пачатку («Як жыў журавок і з журавачкай», «Сядзеў я на пні» і інш.).
    Цалкам перайшлі ў дзіцячы рэпертуар і песні-заклічкі, якія ўяўляюпь сабой кароценькія прыгаворы або песні, звернутыя да сонца, дажджу, насякомых, птушак, раслін. Гэта вельмі старажытныя творы, якім калісьці надаваўся магічны сэнс. У іх захавалася адухаўленне прыродных з’яў, характэрнае для людзей далёкага мінулага. Заклічкі былі непасрэдна звязаны з гаспадарчымі інтарэсамі селяніна, з яго клопатам пра дабрабыт, што таксама сведчыць аб ранейшай іх прыналежнасці да абрадавай паэзіі. Такімі з’яўляюцца заклічкі — звароты да сонца, дажджу, ад якіх залежыць ураджай селяніна:
    Зубі, зубі, дождж,
    На бабіну рож, На дзедаву плеш — Дзецям на кулеш.
    3 вераваннямі, з назіраннямі людзей за паводзінамі звяроў, птушак, насякомых, з прыкметамі аб прадказванні надвор'я звязаны многія заклічкі, даўнія па паходжанню, але стаўшыя зараз здабыткам дзіцячага рэпертуару. Захавалася шмат зваротаў да «божай кароўкі»:
    Божая кароўка!
    Ці будзе заўтра пагодка? Калі будзе, ляці ў поле, А не будзе, сядзі дома!
    36	Н. С. Г і л е в і ч. Наша родная песня, стар. 175.
    Вершаванымі прыгаворамі суправаджаюць дзеці і многія дзеянні. Існуюйь прыгаворы пры купанні, калі скачуць на адной назе, каб выліць ваду з вуха. Есць прыгаворы, песенькі пры збіранні грыбоў, у час пасьбы жывёлы. Як і наогул у дзіцячых творах, у іх багацейшая рыфма, выразны, дакладны рытм:
    Ты Улас, ты Улас, Ты найміся ў нас Пасту пасцівіць! Нашы каровачкі Каля дубровачкі, Нашы авечушкі Каля рэчушкі, Нашы свіначкі Каля асіначкі, Нашы козачкі Каля лозачкі.
    Да дзіцячай калектыўнай творчасці адносяцца і дражнілкі. Гэта невялікія вершаваныя творы, у якіх высмейваецца «супраціўнік», яго імя, знешні выгляд, рысы характару і г. д.:
    Змітрок-малышок Як паехаў да ракі, Дык заелі чарвякі.
    Дражнілкі кпяць не толькі з чалавека. У некаторых — насмешка над птушкамі, звярамі, жывёламі. Убачыўшы бусла, дзеці крычапь:
    Бацян даўганосы
    Прапіў боты і галёшы, А сам босы Топчаш росы.
    Многія дражнілкі, як і мянушкі, вельмі трапна падмячаюць якую-нсбудзь рысу характару або знешнасці і надоўга замацоўваюцца за чалавекам. Чым эмацыянальней рэагуе на іх чалавек, тым з большай ахвотай і стараннем скандуюць дражнілку дзеці. Асобныя дражнілкі вельмі з’едлівыя, часам натуралістычныя, што абумоўлена іх прызначэннем.
    Да гульнёвага фальклору адносяцца лічылкі. Гэта невялікія вершаваныя гумарыстычнага характару творы, з дапамогаю якіх вызначаецца чарговасць у гульні, выбіраюцца дзеючыя асобы або вядучыя. Каб усіх удзельнікаў гульні падзяліць на групы, часцей за ўсё звяртаюцца да жараб’ёвак, якія таксама часта ўяўляюць сабой рыфмаваныя прыгаворы. Двое ўдзельнікаў згаварваюцца, хто кім будзе, а потым удзельнікі гульні выбіраюць па чарзе адзін з названых прадметаў.
    Важную ролю ў лічылках адыгрывае рытм. Ен вызначае правільнасць пераліку. Скандаванае вымаўленне лічылкі суправаджаецца пэўнымі рухамі (напрыклад, указаннем на кожнага ўдзелыііка), якія паўтараюцца раўнамерна, строга рытмічна. Сваю назву такія творы атрымалі, відаць, па той прычыне, што вядучае мссца ў іх займае лічэнне. У некаторых лічылках лічэнне праходзіць праз увесь змест. На кожную лічбу даецца рыфмаваная фраза.
    Раз, два — булава,
    Тры, чатыры — пачапілі і г. д.
    Шмат лічылак пачынаецца з простага адліку, напрыклад да пяці (вядомая лічылка пра зайчыка, які «выйшаў пагуляць») або да дзесяці: «...дзесяць — выплыў ясны месяц», «...дзесяць — цар хацеў мяне павесіць» і інш. Пералік тут з'яўляецца зачынам, пасля яго разгортваецца невялічкі сюжэт. Некаторыя лічылкі, самі не даючы пераліку, патрабуюць яго ў адказе на пытанне. У лічылцы пра зламанае кола, напрыклад, у канцы пытанпе: «Колькі трэба гваздзей, гавары хутчэй».
    Такія песенькі, заснаваныя на лічбах, даследчыкі адносяць да ранніх узораў песеннай творчасці. Англійскія даследчыкі, прааналізаваўшы багацейшы матэрыял творчасці розных народаў, прыйшлі да вываду, што якраз гэтыя песні адлюстравалі тыя ступені, якія прайшло чалавецтва перш чым навучылася лічыць.
    Аб даўнасці лічылак сведчаць факты іншасказанняў у пералічэнні, шго звязана з забабоннасцю нашых продкаў, якія верылі, што прамы пералік можа пашкодзіць справе, і таму прыдумвалі розныя формы, каб неяк завуаляваць сапраўдны сэнс і мэту пераліку 37. Частае ўпамінанне ў лічылках князя, цара і г. д., захаванне ў канцоўках слова «крэст», што азначала завяршэнне справы, таксама пацвярджаюць меркаванне аб старадаўнім паходжанні гэтага віду фальклорнай творчасці.
    3 цягам часу лічылкі страцілі сваю першапачатковую аснову, ператварыліся ў звычайную гульню і цалкам перайшлі ў дзіцячы рэпертуар.
    У гульні лічылка мае сілу закона, яна прадухіляе магчымасць свавольства або злоўжывання сілаю, становішчам. Якога б зместу ні былі лічылкі, яны вельмі часта заканчваюцца ўказаннем на таго, хто або выбывае з гульні, або становіцца вядучым. Гэта ўказанне вар’іруецца:
    Радзівон, выйдзі вон!
    Або:
    Нам капеечка не нада, А табе жмурыцца нада.
    37 Русское народное поэтнческое творчество, стар. 355.
    Прызначэнне, функцыя лічылкі абумоўлівае асаблівасці яе зместу, кампазіцыі. Гэта або невялікі закончаны сюжэт («Ішоў жаўнер із бальніцы»), або толькі намёк на нейкае здарэнне —і нечаканая канцоўка:
    Апанас, АпанасІ Твая жонка ў нас Увалілась у квас — Лаві сем год нас!
    У якасці лічылак ужываюцца і звычайныя кароценькія песенькі. У такім выпадку вядучым становіцца той, на каго пападзе апошняе слова песні.
    Многія лічылкі пакідаюць уражанне выпадковага спалучэння слоў, яны не маюць зразумелага для нас сэнсу. Тлумачыцца гэта рознымі прычынамі. Адны з лічылак маглі перайсці з фальклору іншага народа ў сваім першапачатковым выглядзе і таму без перакладу трацяць сэнс; у некаторых скажэнне тлу.мачыцца іх працяглым бытаваннем: тое, што было зразумела ў час узнікнення, зараз свой сэнс згубіла.
    Нарэшце, сама спецыфіка лічылак у сучасных умовах апраўдвае іх уяўную бяссэнсавасць. Зараз гэта толькі дзіцячая сфера фальклору, а дзеці здольны ўсё ператвараць у гульню. К. Чукоўскі неаднаразова падкрэсліваў імкненне маленькіх захапляцца, як і гульнёю, незвьічайнымі гукавымі спалучэннямі. «Нават калі дзіця становіцца старэйшым, у яго часта ўзнікае патрэба пазабаўляцца і паіграць словамі, таму што яно не адразу прывыкае да таго, што словы выконваюць толькі дзелавую, камунікатыўную функцыю» 38. Характэрна, што часам лічылкі ўжываюцца самастойна, не папярэднічаючы гульні, як забава, якая захапляе дзяцей зместам і вымаўленнем.
    Лічылкі — від народнай творчасці, які пастаянна развіваецца. У значнай меры яны папаўняюцца творчасцю саміх дзяцей. Вядомы лічылкі кніжныя, якія перайшлі ў карыстанне дзяцей з шырока вядомых вершаў і песень. Лічылкі падуладны ўплыву новага часу. Тэматычныя межы іх пашырыліся, уключыўшы гарадскія матывы, узбагацілася іх лексіка, звязаная з тэхнізацыяй, з новымі з’явамі і падзеямі.
    Вялікае месца ў жыйці дзіцяці займаюць уласна гульні. Гэта асноўная форма іх дзейнасці, змест жыцця. Без гульні не мысліцца дзяцінства. Пытаннямі паняцця дзіцячай гульні, яс паходжання займаліся многія даследчыкі дзіцячай псіхалогіі. Нямецкі вучоны К. Грос у працы «Душэўнае жыццё дзіцяці» развівае тэорыю дзіцячай гульні. Ен супастаўляе месца гульні ў жыцці дарослых і дзяцей: «Між тым як у нас, дарослых, гульня ўяўляе сабою толькі пабочную з’яву, якая адступае на задні план перад сур’ёзнай жыццёвай барацьбой, у дзіцяці яна складае галоўны змест яго жыцця. Дзі-
    33 К. Н. Чу к о в с кн й. От двух до пятн, стар. 267—268.
    цячае існаванне пераважна складаецца з дзейснай гулыіі, пакуль у яго не ўрываецца насільнае выхаванне» 39. Даследчык развівае сваю тэорыю паходжання дзіцячай гульні. Гэта «тэорыя практыкавання, або самавыхавання». Часткова пагаджаючыся са Спенсерам, што перайманне з’яўляецца адным з крытэрыяў дзіцячай гульні, Грос глядзіць на гульню як на сродак падрыхтоўкі дзіцяці да далейшага жыпця. Але не ўсе гульні могуць быць растлумачаны пры дапамозе тэорыі практыкавання. Гэта вымушае даследчыка згаджацца і з тэорыяй адпачынку (гульня чаргуецца з працай, і ў гэтым палёгка, адпачынак для арганізма), асабліва ў дачыненні да гульні дзяцей школьнага ўзросту.
    Шырокае тлумачэнне паняцця дзіцячай гульні, яе развіцця дае Е. Пакроўскі. Яго тэорыя даволі цікавая і заключаецца ў наступным. Першыя праяўленні гульні назіраюцца ў зусім маленькіх дзяцей. Да такіх праяўленняў Пакроўскі адносіць «пробліскі мазгавой дзейнасці з выражэннем у той жа час задавальнення, першыя няўмелыя рухі яго (дзіцяці.—Г. Б.) з выражэннем радасці» 40. Калі рухі дзіцяці становяцца больш асэнсаванымі, калі яно пачынае карыстацца для гульні рознымі прадметамі, гэта наступны этап у развіцці гульні. У гэтым сэнсе гульня ёсць сродак эносін дзіцяці з навакольным светам.
    Навучыўшыся каардынаваць свае рухі і карыстацца рознымі прадметамі, дзіця спрабуе ў гульнях пераймаць тое, што робяць іншыя. Потым, калі ўзнікае імкненне да эксперымента і аналізу у самай прымітыўнай іх форме, дзейнасць дзіцяці, яго гульня набываюць форму шматразовага паўтарэння нейкіх рухаў (пераліванне вадкасці, гульня з пяском, кіданне каменьчыкаў у ваду). Гэта раскрывае перад ім прычыны і сувязь тых з яў, якія яму ўдалося заўважыць.