Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
Таму што ў большасці сваёй дзіцячыя гульні запазычаны ў дарослых, у іх, як слушна заўважае У. Анікін, мы знаходзім і водгукі старадаўніх абрадаў, і перажыткі быту нашых продкаў. У наш час гульні ўсё больш трацяць сувязь з абрадамі і ператвараюцца ў забаву. Роля іх у выхаванні пэўных навыкаў змяншаецца. Яны страчваюць непасрэдныя сувязі з гаспадарчай дзейнасцю чалавека. Папулярныя яшчэ ў мінулым стагоддзі (што мы бачым у запісах факлькларыстаў і этнографаў) гульні і карагоды тыпу «Мак», «Проса» і іншыя саступаюць сваё месца новым узорам. Намячаецца тэндэнцыя да страты моўнага традыцыйнага афармлення. Падставу для такой высновы даюць экспедыцыйныя запісы апошніх год, а таксама назіранні збіральнікаў у недалёкім мінулым.
С. П. Сахараў у рукапісным дадатку да працы «Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў» прыводзіць цікавыя звесткі аб разбурэнні карагоду, узбагачэнні яго ігравымі момантамі. Запісаны ў 40-х гадах XX ст. карагод «Гусі» па сутнасці ператварыўся ў гульню, падобную да гульні ў «Кошку і мышку», дзе карагодная песня з’яўляецца толькі своеасаблівым уступам.
У трансфармацыі гульняў, відаць, не апошнюю ролю адыгрывае сучасная сістэма выхавання ў дзіцячых садах, школах з дыферэнцыяцыяй паміж эстэтычным і фізічным выхаваннем.
* * *
У кнігу ўвайшлі запісы фалькларыстаў, аматараў-збіральнікаў з шматлікіх зборнікаў і прац, а таксама з рукапісных архіваў. Пры складанні тома ставіліся дзве задачы: паказаць лепшыя ўзоры дзіцячага фальклору і даць чытачу найбольш поўнае ўяўленне аб багацці і разнастайнасці дзіцячага фальклору. Гэтыя задачы часам супярэчаць адна другой. I калі сярод узораў народнага мастацтва для дзяцей у томе сустракаюцца прыклады, слабейшыя ў мастацкіх адносінах, а таксама творы, пераход якіх у дзіцячае асяроддзе поўнасцю не завершан, гэта тлумачыцца імкненнем даць шырокі малюнак жыцця народа, бо ўсе гэтыя творы ў сваёй сукупнасці характарызуюць быт народа, яго свядомасць, погляды, ідэалы.
Пры размеркаванні матэрыялу ў томе ўлічваліся па магчымасці яго функцыянальная роля, у некаторай ступені паслядоўнасць засваення тым асяроддзем, на якое разлічаны дзіцячы фальклор. Прынцып падзелу на гульнёвы і негульнёвы фальклор некалькі парушаецца. Пачынаецца том з калыханак, за імі ідуць забаўлянкі, іншыя ж жанры гульнёвага фальклору — лічылкі і самі гульні—адносяцца ў канец тома. Гульні, дзе пераважае апісальны матэрыял, складаюць як бы самастойную частку тома і завяршаюць яго. Такім чынам, пры прынятай класіфікацыі захоўваецца пэўная этапнасць успрыняцця твораў дзіцячага фальклору, якая ідзе ад простага да больш складанага. Лічылкі, з'яўляючыся дапаможным да розных гульняў прыдаткам, непасрэдна ім папярэдяічаюць у томе. Перарываюць так званы гульнёвы фальклор не звязаныя з гульнямі песні, заклічкі, дражнілкі.
Том дзіцячага фальклору не толькі раскрывае багацце і разнастайнасць народнай творчасці. Ен акажа паслугу ў практычнай педагагічнап рабоце ўсім, хто займаецца выхаваннем падрастаючага пакалення.
Г. Барташэвіч
3. Зак. 18
ДЗІЦЯЧАЯ ПЕСНЯ
У старажытным і заўсёды сучасным летапісу народнага мастацтва адной з яскравых і захапляючых старонак з'яўляецца дзіцячая песня. У ёй сканцэптраваяы найбольш аптымістычныя эмоцыі народнага мастацтва, і ў першую чаргу эмоцыі, звязаныя з пачуццём таварыскасці. Дзепі наогух самы «інтэрнацыяпальны народ» у свеце, які лёгка пераадольвае расавыя. сацыяльныя, эканамічныя і нават моўныя бар еры. Гэтаму шмат у чым спрыяе тая акалічнасць, што своеасаблівай ідэйнай платформай, на якой адбываецца збліжэнме паміж дзецьмі, з'яўляецца гульня ў самым шырокім сэнсе гэтага слова, уключаючы сюды ўсе жанры дзіцячай творчасці з яе паэтычнымі, музычнымі, мімічнымі сродкамі выяўлення пачуццяў. Іменна ў гэтай творчасці сканцэнтраваны ў найбольш чыстым выглядзе першапачатковыя элементы дзіцячага яднання.
Спалучэнне мастацкага і пазнавальнага значэння дзіцячай песнятворчасці настолькі арганічнае, што вельмі цяжка аддзяліць адно ад другога. Веды тут ідуць на самай даступнай для дзяцей хвалі — эмацыянальнай. Паступова, нібы кропля за кропляй, убіраюцца і замацоўваюцца праз песню, як і праз іншыя жанры дзіцячай творчасці, фанетычныя, лексічныя і марфалагічныя асаблівасці паэтычнай мовы, а далей — увесь круг вобразнасці, капкрэтныя сродкі мастацкага ўвасаблення тых або іншых адценняў пачуццяў і думак, што прыводзіпь урэшце рэшт да ўсведамлення нацыянальнай самабытнасці мастацтва.
У адносінах музыкі засваенне нацыянальных традыцый датычыць усведамлення свосасаблівасці меладычнага, рытмічнага і ладавага складу народнай песні, яе спецыфічнага інтанацыйнага каларыту. Паступовае накапленне скарбаў народнай культуры падрыхтоўвае глебу для з’яўлення цэлага комплексу новых уяўленняў і ўражанняў у працэсе фарміравання псіхікі дзіцяці. Mine час, і ў яго свет прыйдзе творчасць, якая ахоплівае амаль усе галіны чалавечай дзейнасці—бытавой, працоўнай, сацыяльнай: песні, якія расказваюць пра далёкія часы і адклікаюцца на з явы сучаснасці; напевы, поўныя лірычнай прыўзнятасці, і песні, якія зіхацяць запалам і шырокай багатырскай адвагай... Але пакуль што гэта даволі абмежаваныя сродкі мастацкага ўвасаблення эмоцый і вобразаў рэчаіснасці, своеасаблівая «калыска» народнага мастацтва.
Вучоныя ўжо не раз імкнуліся ў дзяцінстве чалавека ўбачьшь дзяцінства чалавецтва. Меліся пры гэтым на ўвазе і пытанні генезісу музыкі, тыя першапачатковыя заканамернасці музычнага інтанавання, якія садзейнічалі станаўленню непаўторнага па сваіх сродках выразнасці і эмацыянальнаму зместу мастацтва.
Уражанню своеасаблівай «першаснасці» дзіцячага музычнага рэпертуару садзейнічае не толькі адпаведны ўзровень вобразных уяўленняў і музычных навыкаў, абмежаваны нагуральнымі ўзроставымі магчымасцямі. Даныя параўнальнага музыказнаўства паказваюць, што сапраўды ў дзіцячай песнятворчасці больш поўна, чым у якім-небудзь іншым жанры народнай музыкі, захоўваюцца старажытныя рысы меладычнага мыслення чалавека, найболып простыя (для той далёкай эпохі—натуральныя і зручныя) артыкуляцыйна-акустычныя навыкі. Як многія з'явы ў жыцці дакласавага грамадства знайшлі сваё асвятленне ў фальклорных крыніцах, так і некаторыя характэрныя якасці ранняга этапу фарміравання музыкі могуць быць суаднесень: з дзіцячаў творчасцю.
Зразумела, сучасныя дзеці наўрад ці пачынаюць з тых «азоў», з якіх пачыналі іх далёкія продкі. Агульнакультурны і эстэтычны вопыт, накоплены многімі пакаленнямі, у значнай меры пераўтварыў дзіцячую творчасць, але не зняў з яе поўнасцю прыкмет параўнальнай элементарнасці.
У свой час многія песні сучаснага дзіцячага рэпертуару былі састаўной часткай рэпертуару «дарослага», але затым, са зменай ідэалагічных асноў мастацтва, згубілі сваё сапраўднае значэвне і былі «перададзены дзецям на пацеху». Такім чынам нейкі раздзел дзіцячага песеннага фальклору з'явіўся своеасаблівым «архівам спраў» даўно мінулых часоў. Аднак ролю гэтага раздзела дзіцячага рэпертуару іншы раз некалькі перабольшваюць, забываючыся на тое, што ўласнас, спантаннае развінцё дзіцячай творчасці цалкам здолела стварыць свой абрадава-гульнёвы рэпертуар. Больш таго, не выключана магчымасць, што ў свой час найбольш удалыя знаходкі з дзіцячага рэпертуару маглі запазычвацца асноўнымі цыкламі народнапесеннага мастацтва.
Пры адборы інтанацыйнага матэрыялу ў дзіцячай псснятворчасці ў першую чаргу маецца на ўвазе яго лёгкая засваяльнасць. Тут мы маем справу як бы з першапачатковым слоўнікам музычнага мастацтва. У ім пераважаюць простыя, ясныя і лёгка расчляняльныя меладычныя пабудовы і абароты. Як і ў іншых відах дзіцячай творчасці, напрыклад у малюнку, знешні аб’ект выяўлення тут некалькі схематызаваны, хоць асноўныя яго якасці выразныя і шматзначныя.
Разам з тым музычны «аб ект» мае свае спецыфічныя асаблівасці. Справа ў тым, што дзіця капіруе, як правіла, ужо больш ці менш асацыіраваны музычны вобраз. Таму ў музыцы, як ні ў якім іншым мастацтве, важная
роля належыць навакольнаму творчаму (у даным выпадку «гучальнаму») асяроддзю.
I трэба сказаць, што дзеці вельмі актыўна адклікаюцца на дзейнасць гэтага асяроддзя. Амаль уся дзіцячая творчасць меладызавана. Усе жанры дзіцячага фальклору, за выключэннем лічылак, або цалкам песенныя, або ўключаюць песенныя эпізоды. Так, у казку раптам уключаецца песенны прыгавор ці элемент заклінання, які становіцца меладэкламацыйным эпізодам і вельмі ажыўляе агульную тканіну апавядання. Тыповай у гэтых адносінах з’яўляецца распаўсюджаная ў беларусаў казка «Пра сынка Ліпнічка і ведзьму» з некалькімі паўтарэннямі наступнага песеннага прыгавору:
Асаблівым поспехам карыстаюцца ў дзяцей «музычныя нумары» з вядомых казак «Воўк і сямёра казлянят», «Кот, ліса і пеўнік» і інш. Сярод беларускіх казак ёсць узоры, якія па сваёй структуры ўвогуле нагадваюць песню *.
Падобныя меладызаваныя ўстаўкі нярэдка сустракаюцца і ў дзіцячых гульнях. Выконваювца яны калектыўна або імправізуюцца індывідуальна. Дзеці наогул вельмі ахвотна займаюцца меладычным вынаходніцтвам, часам проста, каб падаць голас. Складаюцца розныя тэкставыя экспромты, якія напяваюцца на любы знаёмы няхітры матыў. Калі няма слоў, можна цягнуць на якое-небудзь «ля-ля-ля» або «тра-та-та». Увогуле «мурлыканне пад нос» характэрна для дзяцей, асабліва калі яны застаюцца ў адзіноце.
У такіх імправізацыях, нават калі ў іх адсутнічае тэкставая змястоўнасць, заключан важны сэнс: у выканаўцы паступова выпрацоўваецца па-
1 Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі. Мінск, 1971, № 112 («Вяселле вераб’я»), № 113 («Чыкел і сініца»), № 114 («Шлюб вераб'я») і інш.
чуццё найбольш натуральных і тыповых мелодыка-складавых суадносін, замацоўваюцца ў памяці найбольш распаўсюджаныя меладычныя абароты і ладавыя сувязі, выхоўваецца пачуццё рытму. Характэрным прыкладам з яўляецца наступны запіс, у якім яўна беззмястоўны тэкст выконваецца на мелодыю. даволі асэнсаваную па будове і ў інтанацыйных адносінах2:
Лаўка, лаўка, Акно, акно, Дзверы, дзверы, Зямля, зямля і г. д.
Дыяпазон напеву — секста, ужо даволі «трывалы» для такога зместу гукарад. Больш характэрным для падобных імправізацый, а таксама ўвогуле для дзіцячых заклічак, дражнілак і да іх падобных жанраў дзіцячай песнятворчасці з'яўляецца універсальны гукарад — трыхорд у межах кварты: