• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    Але ж асноўны традыцыйны песенны рэпертуар застаецца важнейшай часткай дзіцячага фальклору. Вельмі ўжо «класічнымі» і каштоўнымі ў выхаваўчых адносінах з’яўляюцца яго меладычныя выразныя сродкі. Рэпертуар гэты служыць асновай для фарміравання сучаснай дзіцячай песнятворчасці. Нездарма ў апошнія гады методыка пачатковай дзіцячай музычнай адукацыі ў аснову кладзе вывучэнне іменна фальклорнага матэрыялу.
    * * *
    Першыя музычныя запісы беларускага дзіцячага фальклору, як і асноўная большасць наступных, не насілі сістэ.матычнага характару і выглядалі
    звычайна як своеасаблівы каларытны штрых да асноўнага, «дарослага» рэ пертуару. Большая частка гэтых запісаў ахоплівала да таго ж калыханкі, г. зн. адносілася па сутнасці да выканаўчай сферы дарослых.
    Інфарматарамі ўласна дзіцячай песнятворчасці таксама часцей за ўсё былі дарослыя, якія не заўсёды садзейнічалі абектыўнаму выяўленню спецыфічных рыс дзіцячага выканання.
    Асобныя музычныя запісы ўзораў дзіцячай песня'творчасці мы знаходзім ужо ў зборніках XIX ст. (3. Радченко. Песнн Гомельского уезда. СПб, 1881; П. Шейн. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т I, ч. 1. СПб, 1887).
    Да пачатку XX ст. адносяцца запісы М. Федароўскага («Lud bialoruski», т. V. Варшава, 1958). Тады ж выходзіць «Беларускі зборнік» Е. Раманава (вып. VII. Вільня, 1910), у якім побач з іншымі песнямі публікуецца і некалькі дзіцячых, запісаных беларускім фалькларыстам М. Чуркіным.
    Пазней з яўляецца яшчэ цэлы шэраг музычна-фальклорных зборнікаў. у якіх сустракаюцца дзіцячыя песні і песні для дзяцей. Але і гэтыя запісы носяць у асноўным эпізадычны характар. Ва ўсякім выпадку матэрыял гэты застаўся менш сістэматызаваным да цяперашняга часу, чым які-небудзь іншы жанр беларускай народнай песнятворчасці.
    Больш ці менш разгорнуты малюнак дзіцячага песеннага рэпертуару даюць запісы М. Федароўскага (у даным томе іх прыводзіцца 15), а таксама запісы Г. Цітовіча, большая частка якіх захоўваецца ў рукапісах (у томе падаецца 17 песень з запісаў Цітовіча).
    Сапраўдным энтузіястам збірання і вывучэння беларускага дзіцячага песеннага фальклору стаў А. Грыневіч. Дзейнасць гэтага даследчыка і пранагандыста беларускага народнага музычнага мастацтва ўвогуле яшчэ ў дастатковай меры не ацэнена. Асветніцкі характар работы Грьшевіча ў гэтай галіне спалучаўся з дакладнымі і глыбокімі назіраннямі над стылістыкай беларускай народнай песні. Спецыяльны ж зварот да дзіцячага фальклору меў у яго мэтанакіраваны характар: стварыць на аснове яго метадычныя дапаможнікі-хрэстаматыі для пачатковага навучання дзяцей музыцы. Выкарыстанне ў гэтых мэтах нацыянальнага матэрыялу з'явілася безумоўна прагрэсіўным крокам. У агульнаметадычных адносінах гэта было прадбачанне сучасных прынцыпаў музычнага навучання дзяцей: засваенне пачаткаў музыкі не праз абстрактныя. вырваныя з жывога кантэксту інтэрвалы і рытмічныя фігуры, а праз найбольш тыповыя і нацыянальна характэрныя інтанацыі народнай песні. Беларуская дзіцячая песнятворчасць давала ў гэтых адносінах багаты матэрыял.
    Нс ўсё ў методыцы Грыневіча было адпрацавана да канца. У прыватнасці, ён залішне «гладка» падрэдагаваў некаторыя музычныя ўзоры, што
    з пункту гледжання чыста фальклорных вартасцен прымусіла падыходзіпь крытычна да асобных яго запісаў. Але нават пры гэіым сабраныя А. Грыневічам матэрыялы маюць вялікую каштоўнасць як у колькасных, так і v якасных адносінах. 3 усіх раней публікаваных нстных запісаў, якія прыведзены ў томе, звыш 40 працэнтаў узяты з яго выданых і рукапісных зборнікаў— «Беларускія пескі з нотамі, т. 1». Пб, 1910; т. 2 (сумесна з Зязюляй), 1912; рукапісны зборнік «Народныя гульні», АІМЭФ, ф. 8; спецыяльныя дзіцячыя зборнікі: «Школьны спеўнік», Вільня, 1912; «Дзіцячы спеўнік». Вільня, 1925. Абодва апошнія зборнікі не раўназначныя па свайму фальклорнаму значэнню. Калі ў «Дзіцячьш спеўніку» сабраны матэрыялы зусім блізкія па сваёй інтанацыйнай структуры да народнай першакрыніцы, то на многіх песнях са «Школьнага спеўніка» адчуваецца ўмяшанне рэдактара. Увогуле ж гэ "ыя зборнікі даюць даволі поўнае ўяўленнс аб асноўных жанрах дзіцячай беларускай песнятворчасці: песнях, лічылках, дражнілках, заклічках.
    У пасляваенны час інтарэс да дзіцячага песеннага фальклору некалькі зменшыўся. Ва ўсякім выпадку асобныя эпізадычныя прыклады, якія трапілі ў асноўныя цыклы, не паказваюць поўнай карціны яго бытавання. Аднак сэм стыль гэтай творчасці, яе асноуныя меладычныя тыпы і тэматыка адліостраваны ў запісах даволі падрабязна.
    Магчыма, стабільнасць гэтых тыпаў і з'яўляецца прычынай таго, што адсутнічаюць новыя запісы мелодый. Асабліва гэта адносіцца да лічылак, дражнілак, прыгавораў, якія выконваюцца па ўсёй Бсларусі ў найболып простай гукаформуле (прыкл. 3). У меладычных адносінах яны сапраўды не ўяўляюць вялікай цікавасці, хаця змены ў тэматыцы (тэксты) у уяперашні час адбываюцца даволі істотныя.
    Па тэкставому зместу ўвесь матэрыял данага тома сістэматызаван па сямі групах: калыханкі, забаўлянкі, песні, заклічкі і прыгаворы, дражнілкі, лічылкі, гульні. Усе тэматычныя групы так ці інакш звязаны з музычньш суправаджэннем. Найбольш поўна прадстаўлены музычныя запісы ў раздзелах «Калыханкі» і «Песні». Але гэта не азначае, што малая колькасць нотных прыкладаў да астатніх груп адлюстроўвае іх меншую «музычнасць >. Як мы ўжо гаварылі, іх мелодыка болып аднатыповая і простая. Таму многія збіральнікі не спынялі ўвагі на музычным баку гэтых жанраў.
    У музычных адносінах матэрыял, сабраны ў томе, можна сістэматызаваць, але ў больш буйныя, чым тэкст, групы. Зыходзячы з тыпалагічных асаблівасцей мелодыкі, якія цесна звязаны з функцыянальнай роляй тых або іншых песень, апошнія можна разбіць на тры значныя, даволі самастойныя групы: калыханкі, уласна песні і дзіцячыя прыпеўкі. Апошні тэрмін не мае ніякіх адносін да жанру «прыпевак» і хутчэй абазначае сам характар выканання — напяванне, прыпяванне, падобпае да меладэклама-
    цыі, у якой асноўным элементам з’яўляецца тэкст. Сюды адносяцца забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, дражнілкі, лічылкі, меладызаваныя эпізоды ў казках і дзіцячых гульнях. Першыя дзве групы — калыханкі і ўласна песні — даволі разнастайныя па меладычнаму зместу, прыпеўкі — простыя і даступныя любому «пяючаму» ўзросту. Апошнюю акалічнасць трэба ўлічваць у тым выпадку, калі некаторыя тэксты па свайму зместу з’яўляюцца тыповымі песнямі са шматкуплетным разгорнутым сюжэтам, мелодыя ж— тыповая прыпеўка. Хутчэй за ўсё тут вакальныя навыкі выканаўцы яшчэ настолькі абмежаваныя, што яму прыходзіцца звяртацца да найбольш даступных і лёгка інтануемых абаротаў. Спашлемся на варыянт песні «Камар лазню тапіў» (419), мелодыка якога ў параўнанні з іншымі варыянтамі гэтай песні выглядае яўна не ў стылі жанру. Часам падобнае амузычванне параўнальна складанага па зместу і страфічнай структуры тэксту ўвогуле адбываецца на адной ноце.
    Пераасэнсаванне, пераключэнне меладычнага тэматызму з адной групы ў другую—даволі частая з’ява. Так, нярэдка маленькія нянькі інтэрпрэтуюць калыханкі ў стылі прыпевак. У сваю чаргу мелодыка калыханак натуральна пераходзіць у забаўлянкі. Па сутнасці многія забаўлянкі — як бы функцыянальны працяг калыханак: тая ж атмасфера спакойства, ласкі, мацярынскай заклапочанасці.
    Разгорнутыя меладычныя пабудовы, тыповыя для групы песень, нярэдка пранікаюць у гульні, а таксама ў забаўлянкі і заклічкі. Вядомую «чыстату стылю» захоўваюць толькі лічылкі і дражнілкі, функцыянальна вельмі канкрэтныя і мэтанакіраваныя.
    Даволі рэдка можна выявіць пераход тыповых калыханкавых абаротаў у інтанацыйны склад уласна песень. Занадта ўжо розныя мэты, якія праследуюцца гэтымі двума меладычнымі тыпамі: у адным выпадку заспакоіць, у другім, наадварот, развесяліць, узбадзёрыць.
    Узоры песеннай творчасні дарослых, якія перайшлі ў дзіцячы рэпертуар і замацаваліся ў ім, як правіла, не выдзяляюцца асаблівай меладычнай структурай. Гэта ў асноўным напевы заклікальнага, замоўнага характару з тыповай для іх паўторнасцю простых інтанацыйных ячэек, пэўнай рытмічнай структурай, вузкім ладавым дыяпазонам. Увогуле пра «дарослае» паходжанне многіх падобных узораў можна гаварыць умоўна. Толькі тэкст у той ці іншай меры можа ўказаць на першакрыніцу. Мелодыка ж іх — у тыповым дзіцячым стылі.
    Асноўная маса гэтых тэматычна трансфармаваных узораў знаходзіцца ў групе дзіцячых заклічак і прыгавораў, іншымі словамі, жанравага пераасэнсавання ў даным выпадку не адбылося, знізіўся толькі ўзровень «сур ёзнасці» самога зместу. Выкарыстанне ж замоўных элементаў у такіх групах, як лічылкі, дражнілкі, гаворыць пра пэўнае жанравае пераасэнсаванне.
    Дарэчы, асобныя прыклады меладычнага стылю, характэрныя для «сур’ёзных» функцыяніруючых у цяперашні час песенных жанраў, сустракаюцца і ў дзіцячым рэпертуары. Есць яны і ў даным томе. Падобныя выпадкі — зусім рэдкае выключэнне, якое трэба або аднесці за кошт памылак інфарматара, або лічыць сапраўды унікальнай з’явай пераходу дзіцячых песень у «дарослы» рэпертуар.
    Калыханкі. Гэта найбольш распрацаваная і па-свойму вытанчаная галіна дзіцячага фальклору. Тут больш шырокае кола вобразнасці, якое дасягае часам значных мастацкіх вяршынь. Нездарма многія кампазітары выкарыстоўвалі народныя калыханкі ў якасці тэматычнага матэрыялу ў сваіх творах і прытым для характарыстыкі самых паэтычных, самых пранікнёных музычных вобразаў.
    У калыханках пануе інтанацыя па-дзіцячаму даверлівая і пластычная, пазбаўленая ўнутраных кантрастаў і цалкам адпавядаючая свайму функцыянальнаму прызначэнню. Трэба адзначыць, што ў калыханках адсутнічае якая б там ні была «скідка на ўзрост». Размова «субяседнікаў» адбываецца зусім сур’ёзна, таму што пастаянна ўлічваецца яе маральна-пазнавальны і мастацка-выхаваўчы бок. Тут нельга, нават калі ўлічваць няспеласць аднаго з субяседнікаў, нешта палегчыць, ад нечага адмовіцца зусім. Як сказала адна выканаўца з уласцівай народу афарыстычнасцю: «Дзіцяці патрэбна спяваць не абы як, бо яно застанецца пень пнём». Адсюль строгі адбор музычна-выразных сродкаў, неабходны для будучага «слоўнікавы запас» музычнага мастацтва. Народ інстынктыўна дайшоў да той вялікай ісціны, якая прынята сучаснай педагогікай і якая сцвярджае, што выхаванне дзіцяці пачынаецца з першага ж дня яго жыцця.