• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    Ад аналізу дзіця пераходзіць да творчасці. Нават у такой, здавалася б, прымітыўнай гульні, як скаканне на палачцы, мы знаходзім шмат фантазіі, гэта сапраўдны акт творчасці. Для ўдзельніка гульпі палачка — гэта конь, дзіця ўяўляе сябе незвычайным ездаком, месца, дзе яно скача,—неабсяжнымі прасторамі і г. д.
    Можна згаджацца або не згаджацца з усёй перадгісторыяй гульні, яку.о дае Пакроўскі. Але вывад яго аб тым, што гульня — гэта творчасць, з’яўляецца безумоўна слушным. «Кожная гульня мае свае асаблівасці і правілы,— піша ён,— якім дзеці звычайна стараюцца падпарадкоўвацца, але... няма ні адной гульні такой, у якой бы дзеці не фантазіравалі па-свойму і пры гзтым кожны згодна са сваімі душэўнымі якасцямі» .
    39 К. Г р о с с. Душевная жнзнь ребенка. Кнев, 1916, стар. 67.
    40 Е. А. П о к р ов с к н й. Детскне нгры, пренмуіцественно русскне, стар. 2.
    41 Е. А. П о к р о в с к іі й. Детскне нгры, пренмуіцественно русскне, стар. 4.
    Дзіцячыя гульні, іх паходжанне нельга разглядаць у адрывс ад творчай дзейнасці дарослых. Даўно было зазначана, што дзіцячая этнаграфіа ёсць адлюстраванне этнаграфіі дарослых. Перафразіраваўшы, гэта можна сказаць і пра гульні дзяцей. Наогул гульня, яс паходжанне самым цесным чынам звязаны з працоўнай дзейнасцю чалавека.
    Г. В. Пляханаў у «Пісьмах без адраса» падрабязна аналізуе пытанне аб паходжанні гульні і падкрэслівае думку аб абумоўленасці гульні працаю 42. Гульня вызначаецца характарам сур’ёзнага занятку чалавека, з'яўляючыся сама па сабе штучным практыкаваннем сілы. «Няма ні адной формы гулыіі, якая не мела б свайго ўзору ў тым ці іншым выглядзе сур’ёзнага занятку, які, як гэта само сабою зразумела, папярэднічае ёй у часе. Таму што жыццёвая неабходнасць прымушае да працы, а ў працы чалавек мала-памалу навучаецца глядзець на прымяненне ў справу сваёй сілы, як на здавальнснне» 43. Гульня, як сцвярджае Пляханаў, параджаецца імкненнем зноў адчуць здавальненне пры прымяненні сілы. Гульні ж дзяцей — няньчаннс лялек, гульня ў госці і г. д.— з’яўляюцца «тэатральнымі прадстаўленнямі дзейнасці дарослых» 44.
    Пляханаў крытычна падыходзіць да тэорыі гульні К. Гроса, якая дае падставу для няправільнага супастаўлення гульні і працы. 3 пункту погляду грамадства утылітарная дзейнасць заўсёды папярэднічае гульні, і сама гульня, якая па тэорыі Гроса з’яўляецца падрыхтоўкай маладых індывідуумаў да будучай жыццёвай дзейнасці, магла ўзнікнуць у выніку патрэб жыцця. Гульня і ўзнікае ў адказ на патрэбы грамадства ў падрыхтоўцы падрастаючых пакаленняў да жыцця ў грамадстве. Гэтым тлумачацца спсцыфічныя рысы гульняў розных народаў і тое, ціто яны найбольш уласцівы асяроддзю дзяцей і моладзі. Гульні розных народаў пры агульнасці многіх рыс маюць спецыфічныя адрозненні, выкліканыя ўмовамі жыцця і працы. Беларускія гульні, як наогул гульні ўсходніх славян, цесна звязаны з земляробчай дзейнасцю чалавека, з бытам і жыццём сялянства, з навакольнай прыродай. Аб гэтым сведчаць самі іх назвы: «Каршун», «Ваўкі і авечкі», «Воўк і гусі», карагод «Заінька» і інш. Многія гульні заснаваны на перайманні рухаў, дзеянняў пры пэўных сельскагаспадарчых работах: «Проса», «Мак» і інш. Некалі яны мелі магічныя, культавыя функцыі, якія з цягам часу страчваліся, у выніку чаго менш трывалай стала сувязь паміж гульнямі і карагодамі і паэтычнымі тэкстамі, якія іх суправаджалі. Адбываўся адрыў прыгавораў ад гульні і перанясенне іх у іншыя гульні.
    Вялікую цяжкаспь уяўляе сабой класіфікацыя дзіцячых гульняў. Кожны іх збіральнік і даследчык выпрацоўвае ўласную сістэму ў эалежнаспі ад
    42 Г. В. Плеханов. Пнсьма без адреса. М., 1956, стар. 67.
    43 Там жа, стар. 68.
    44 Там жа.
    тых мэт, якія ён ставіць пры вывучэнні або публікацыі гэтага вельмі цікавага і важнага віду дзіцячай творчай дзейнасці. I сапраўды, які б прынцып класіфікацыі гульняў мы ні абралі, строгае размеркаванне іх па асобных групах правесці вельмі цяжка.
    Характар гульняў мяняецца перш за ўсё ў залежнасці ад узросту дзяцей. Самыя маленькія дзеці, якія яшчэ не могуць выяўляць сваіх магчымасцей самастойна, прымаюць удзел у гульні пасіўна, г. зн. яны на першых парах сузіральнікі, успрымальнікі таго, што прапануюць ім дарослыя, або выканаўцы па прымусу. Прасцейшыя такія гульні — забаўлянкі тыпу «Ладушак», «Сарокі-вароны», «Казы рагатай» і інш. Набыццё самастойнасці ў дзеяннях вызначае наступны этап у гульні, калі дзеці пачынаюць самі, без дапамогі і кіраўніцтва старэйшых арганізоўваць свой час. Многія гульні гэтага перыяду носяць пераймальны характар, калі ўдзельнікі гульні робяць тое самае, што вядучы; другія ўяўляюць сабой складанае з’явішча, калі кожны ўдзельнік выконвае пэўную ролю і кожны этап гульні суправаджаецца адпавядаючымі яму прыгаворамі, слоўнымі формуламі. Гакія гульні Капіца лічыць вышэйшай ступенню гульні і бачыць у іх зачаткі драмы .
    Узрост уплывае не толькі на форму гульні, але і на яе складанасць,
    У залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў усе гульні можна падзяліць на дзве групы: гульні аднаго дзіцяці і калектыўныя 46. Гульні, у якіх прымае ўдзел адно дзіця, у большасці маюць характар імправізацыі, яны патрабуюць наяўнасці якіх-небудзь прадметаў, у першую чаргу цацкі, і часцей за ўсё з’яўляюцца перайманнсм жыццёвых малюнкаў (напрыклад, гульні з лялькамі, гульні ў доктара, шафёра і г. д.).
    У калектыўных гульнях удзельнікі могуць абыходзіцца без дадатковых прадметаў, дастаткова наяўнасці ў якасці аб’екта гульні другога чалавека. Момант імправізацыі тут абмежаваны пэўнымі рамкамі. Кожная гульня мае свае правілы, і толькі ў іх рамках дапускаюцца невялікія адхіленні.
    Гульні можна падзяліць на групы ў залежнасці ад іх зместу і формы, а таксама тых мэт, задач, якія яны выконваюць.
    У свой час Е. Р. Раманаў звяртаў увагу на цяжкасці, якія сустракаюць кожнага, хто займаецца класіфікацыяй гульняў, і тлумачыў гэта становішча тым, што большасць гульняў вельмі складаная, і таму яны могуць разглядацца з розных бакоў. «Калі ж выбраць які-небудзь пэўны тэрмін,— зазначаў ён,— напрыклад, месца, дзе адбываецца гульня, або час, калі яна адбываецца, прадмет, якім карыстаюцца пры гульні, тады нельга па-
    45 О. 14. Капнца. Детскнй фольклор, стар. 32—33, 135.
    46 Там жа, стар. 133.
    збегнуць паўтарэнняў, таму што адны і тыя ж гульні могуць адбывацца і ў розных месцах, і ў розны час, як і ў розных гульнях могуць ужывацца ■	47
    адны 1 тыя ж прадметы» .
    Падрабязную класіфікацыю гульняў дае Е. Пакроўскі ў сваёй працы «Дзіцячыя гульні, пераважна рускія». Даследчык пры гэтым больш за ўсё кіруецца асаблівасцямі гульняў як сродку фізічнага выхавання. Праўда, ён асобна выдзяляе гульні сімвалічныя, якія лічыць у большай ступені, чым іншыя, творчымі. Гэта гульні ў звяроў, салдацікаў, разбойнікаў і г. д. Пра такія гульні даследчык піша, што яны ўяўляюць сабой як бы тэатральныя прадстаўленні, у якіх адлюстроўваюцца факты з дзіцячых назіранняў жыцця. У такіх гульнях ёсць рысы і драматызму, і камізму48.
    В.	Капіца пры разглядзе гульняў асноўную ўвагу надае наяўнасці ў іх пэўных славесных формул, што робіць гульні сапраўды драматызаванымі дзействамі. 3 такога пункту погляду яна разглядае, услед за Г. Вінаградавым, гульні фармальныя, г. зн. традыцыйныя, якія выліліся ў пэўныя формы, звязаныя большай часткай са слоўнымі формуламі, прыгаворамі і песнямі. Сюды ж адносяцца і карагодныя гульні. Другая група — гэта гульніімправізацыі. Яны таксама могуць суправаджапца выкрыкамі 49, але не ў такой ступені звязаны строгімі правіламі.
    Як бачым, з поля зроку выпадаюць гульні (а іх нямала), якія ў большай ступені з’яўляюцца фізічнымі, з пэўнымі традыцыйнымі нормамі, але без слоўнага афармлення. Е. Раманаў прапанаваў вылучыць два вялікіх раздзелы гульняў: 1) гульні, якія развіваюць у дзецях назіральнасць, кемлівасць, удумлівасць, вынаходлівасць, вытрыманасць, пачуццё справядлівасці і г. д. (іх ён называе інтэлектуальнымі); 2) гульні фізічныя, якія развіваюць сілу, спрытнасць, зрок, слых і г. д. На жаль, пры размеркаванні сабранага матэрыялу даследчык не прытрымліваецца такой сістэмы, і зараз цяжка вызначыць, якія іменна ўзоры ён адносіў да кожнай групы. Слушная і прымальная ў сваёй аснове класіфікацыя Раманава мае недакладнасці ў дэталізацыі выхаваўчых задач гульняў: гульні фізічныя не ў меншай ступені развіваюць назіральнасць, вытрымку, пачуццё справядлівасці.
    Згаджаючыся ў асноўным з класіфікацыяй Раманава, мы прапануем дзіцячыя беларускія гульні падзяліць на два разрады: гульні як мастацкадраматычнае дзеянне і гульні як сродак фізічнага выхавання. У першую групу ўключаюцца ўсе гульні, якія тым ці іншым чынам звязаны з пэўнымі прыгаворамі.
    47 Е. Р. Р о м а н о в. Белорусскнй сборннк, вып. VIII, стар. 553.
    18 Е. А. Покровскнй. Детскне нгры, пренмуіцественно русскне, стар. 5.
    49 О. Н. Капнца. Детскпй фольклор, стар. 135.
    У сваю чаргу сярод гульняў першай групы можна вылучыць асобныя падраздзелы.
    Гэта, па-першае, карагодныя гульні, г. зн. такія, дзе мы бачым спалучэнне не толькі са словамі, але і з мелодыяй, танцам. Па-другое, гульні са строгім размеркаваннем роляў кожнага ўдзельніка і адпаведнымі ім слоўнымі прыгаворамі. Да іх можна аднесці шматлікія варыянты гульні ў ваўка і авечак, у каршуна, ваўка і гусей і інш. Па-трэцяе, гульні, у якіх слоўныя формулы з'яўляюцца сігналам для нейкага дзеяння (пачатку або завяршэння яго) і замацоўваюцца за пэўнымі гульнямі: «Залатыя варата», «Гарэлыш» і інш. I нарэшце, гульні, дзе слоўныя прыгаворы маюць характар імправізацыі (у іх слоўныя прыгаворы не абавязковае правіла, а толькі жаданне або здольнасць удзельніка гульні). Напрыклад, гульня ў кошкімышкі можа абыходзіцца без выкрыкаў.
    Такі падзел, як і іншыя, всльмі ўмоўны, але ён дазваляе вылучыць у гульні яе цесныя сувязі з паэтычнай творчасцю.
    Нельга адмовіць у моўным суправаджэнні і фізічным гульням. Калі не ўсе яны патрабуюць суправаджэння сгаўшых традыцыйнымі формул, то ўсё роўна не абыходзяцца без такіх этапаў, як падзел на партыі пры дапамозе лічэння або выбар вядучых, прысуджэнне штрафу за парушэнне правіл і г. д.
    Фізічныя гульні таксама вельмі разнародныя. Класіфікацыю іх і падрабязнае апісанне дае Е. Пакроўскі ў сваёй фундаментальнай працы «Дзіцячыя гульні, пераважна рускія».