Дзіцячы фальклор
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 736с.
Мінск 1972
He лезь, каток, на калодку, Разаб’еш галоўку. Будзе галоўка балепь I некаму будзе жалець.
23 В. П. Аннк н н. Русскне народные пословнцы, поговоркн, загадкн н детскнй фольклор, стар. 87.
Побач з катом у калыханках любімымі персанажамі з’яўляюцца птушкі — куры, з якімі дзіцяці даводзіцца знаёміцца вельмі рана, і галубы, або гулі, вулі. У народнай творчасці голуб — сімвал чысціні, лагоднасці. He дзіўна, што ў калыханках якраз галубы заняты клопатам аб дзіцяці. Гэта ж роля адводзіцца і курам. Як і кот, яны запрашаюцца дапамагаць няньцы гадаваць, забаўляць дзіця, на іх ускладаецца абавязак карміць яго («няхай дзетку пташкі прыгатовяць кашкі»), яны ў калыханках гадуюць дзіця «малачком і салодзенькім піражком». Гулі і куры ў калыханках часта прылятаюць з рознымі падарункамі для малых. To яны прынясуць Іванку «красныя чабоцікі па самыя жывоцікі», такія ж прыгожыя, як у іх саміх, то прывядуць «каня варанога, быка палавога, цялушку-рабушку дзіцяці на юшку».
3 іншых жывёл і звяроў у калыханках упамінаецца бычок, заінька шэранькі, які, як і каток, носіць у белай хустцы сон, волікі, што дапамагаюць мамцы ў гаспадарчых справах. У некаторых песнях яны зусім не дзейнічаюць, упамінанне іх чыста фармальнае. У такіх песнях ствараюцца малюнкі будучага жыцця дзіцяці:
Да кыш, куркі, пад печ, Можа, наш Сяргей заснець I больш падрасцець. Да пасту пагоніць I конікаў павядзець, Каліначак наломіць, Малым дзеткам падзеліць.
Некаторыя калыханкі можна аб’яднаць у адну групу па іх павучальнаму характару. Частка з іх заключае вельмі мякка, тактоўна выказаную перасцярогу, у іншых калыханках ужыты не зусім педагагічны прыём запалохвання непаслухмянага, няўрымслівага дзіцяці шэранькім ваўком, які «схопіць за бачок, аднясець у кусцік і назад не пусціць». У беларускіх калыханках у адрозненне ад калыханак іншых народаў матыў пагрозы не выражап ярка, гэта хутчэй перасцярога. Шэры воўк часта замяняецца катком, які «драпне за бачок», калі дзіця будзе неасцярожна класціся на краю пасцелі. Мы не знаходзім у калыханках страшных істот, якімі можна па-сапраўднаму напалохаць малое.
Малюючы паўсядзённы побыт, хатнюю працу селяніна, апавядаючы аб розных жывёлах, калыханкі закранаюць часам тэмы сацыяльных адносін, гісторыі народа і да т. п. Але з гістарычнымі падзеямі звязаны толььі адзінкавыя творы, напрыклад калыханка, у якой расказваецца аб татарскім палоне. Песня аб тым, як татары палон дзялілі, усімі збіральнікамі беларускага фальклору адносіцца да гістарычных. Л. Куба змяшчае яе як калыханку. Гэта, па сутнасці, усечаны варыянт песні, які да калыханак прывязваецца тыповым запевам: «Баю-баю, мая дзіценка!»
Аналізуючы калыханкі ўсходніх славян, А. Ветухоў бачыць недахоп украінскіх і беларускіх твораў у тым, што ў іх выказаны іранічныя адносіны да рэлігіі. Па яго сцверджанню, яшчэ з калыскі маці павінна імкнуцца абудзіць у дзіцяці думку аб неабходнасці для ўсякага чалавека малітвы 24. Але гэта сцверджанне Ветухова было памылковым і абвяргалася ім жа прыведзенымі народнымі песнямі.
Беларускі фальклор наогул багаты творамі, накіраванымі супраць рэлігіі, бога, творамі, дзе высмейваюцца служкі культа і іх вучэнне. He дзіўна, што і ў калыханках выказана такое ж стаўленне да малітвы, да рэлігіі. У жартоўнай форме каток хваліцца сваім уменнем казаць «Ойча наш», бо ён «у папа начаваў і «Отчэ наш» пераймаў». У. Дабравольскі прыводзіць адзіны твор, дзе шчасце, доля дзіцяці ставіцца ў залежнасці ад літасці бога.
Гэта наогул адзіны вядомы варыянт песні такога зместу. У іншых творах хутчэй адчуваюцца крытычныя ноткі. Аб гэтым сведчыць і параўнанне ў дзіцячай песні папа з запечным клапом.
Едзе жук да папа, Да запечнага клапа.
A non часу не мае, Прусака спавядае.
Некаторыя калыханкі адлюстроўваюць навакольнае жыццё, пачуцці маці. Апошняя, напрыклад, скардзіцца, што дзіця ёй звязала рукі:
За табою дзіцятачка, Мне гульба прапала. Мне гульба прапала, Гуляць волі не стала.
Многія паэты выкарыстоўвалі форму калыханак у сваёй творчасці. Варта прыгадаць творы Ф. Багушэвіча, Я. Купалы.
Калыханкі літаратурнага паходжання ўваходзілі ў быт, у народнай інтэрпрэтацыі бытавалі побач з традыцыйнымі. У адрозненне ад традыцыйных яны часта больш насычаны грамадзянскімі матывамі. Напрыклад, запісаная ў Мядзельскім раёне калыханка (4) уяўляе сабой роздум аб тагачасным жыцці. Гэта твор яркага сацыяльнага зместу, у ім гаворка ідзе «аб мужыцкай долі ў панскай няволі», калі селянін не меў «праў чалавечых». У песні маці просіць сынка даць ёй «хоць хвілінку адпачыць, памарыць, як лепш гаспадарыць і паноў пазбыцца».
Рэалістычныя замалёўкі, звязаныя з бытам сялян, іх жыццём, сустракаюцца ў шмат якіх традыцыйных калыханках. У адных праца і жыццё
24 «Этнографпческое обозренне», 1892, № 1, стар. 137.
селяніна паказваюцца праз дзеянні хатніх жывёл, другія непасрэдна малююць заняткі сялянкі:
Люлі-люлічкі, Сяду а я прасці I дзіцяці калыхаці.
Побач з замацаванымі традыцыяй тыповымі калыханкамі над калыскай спяваюцца і іншыя песні, якія набываюць характар калыханак дзякуючы манатонна-рытмічнай мелодыі і ўжыванню прыпеву «люлі-люлюшкі», «баюбай»..У такім шырокім плане песні-калыханкі, па вызначэнню Ветухова, уяўляюць свайго роду «энцыклапедыю», якая малюе «шматгранную карціну народнага жыцця» .
Форма і мастацкія асаблівасці калыханак абумоўлены іх прызначэннем. Усе яны вельмі простыя па кампазіцыі, з выразным рытмам і надзвычай багатай рыфмай. Рытм калыханак перадае само пагойдванне калыскі. Часам сюжэт у калыханках толькі намячаецца, няма поўнага яго раскрыцця і завяршэння. Як і ў іншых творах для дзяцей, у калыханках выразна адчуваецца апавядальнасць. Многія з іх нясуць зусім канкрэтную інфармацыю, неабходную і цікавую для дзіцяці. Характэрна для калыханак і форма дыялога (песні пра чатырох волікаў, пра зайчыка і інш.).
Для калыханак, як ні для якога іншага з беларускіх песенных жанраў, характэрна рыфма. Вялікі знаўца дзіцячай псіхалогіі, творчасці дзяцей і літаратуры для іх К. I. Чукоўскі звяртаў увагу на тое, што дзецям найбольш даступны і любімы імі сумежныя рыфмы. Дзеці не любяць, каб рыфмаваныя радкі стаялі далёка адзін ад другога, гэта абцяжарвае ўспрыманне. У калыханках парныя рыфмы найбольш распаўсюджаныя:
Што выведу нітачку —
Камару на світачку.
Астануцца кончыкі — Камару на штончыкі.
У шмат якіх калыханках акрамя рыфмы ў канцы радкоў з’яўляецца ўнутраная рыфма:
Сталі куры сакатаць,
Трэба курам чаго даць.
Ці ячменю жменю, Ці жыта карыта, Ці бобу каробу, Ці гароху троху, Ці ярыцы паўмяліцы, Ці грыкі чаравікі.
23 «Этнографнческое обозренне», 1892, № 4, стар. 110—111.
Надэвычайная напеўнасць, пяшчотнасць у калыханках ствараецца паўтарэннем слоў і гукаў, ужываннем слоў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі. He апошняе месца ў калыханках належыць і гукаперайманню.
У народных калыханках, перажыўшых стагоддзі, звяртае на сябе ўвагу вельмі тонкае адчуванне асаблівасцей дзіцячай псіхалогіі, светаўспрымання дзяцей з іх павышанай эмацыянальнасцю, абмежаванай магчымасцю ўспрыняцця ўсёй глыбіні з’яў жыцця, няўстойлівасцю ўвагі. Калыханкі часцей за ўсё ўяўляюць сабой кароценькія песенькі з простым сюжэтам, якія расказваюць аб тых рэчах, што даступны дзіцячаму разуменню. Як і ў казках, жывёлы і рэчы ў калыханках персаніфікуюцца, дзейнічаюць і размаўляюць, як людзі, уступаюць з імі ў розныя ўзаемадзеянні. Фантастыка калыханак адрозніваецца ад казачнай. У калыханках няма нічога пачварнага, жудаснага, у іх багата гумару, жартаў.
Звычайнай з’явай да нашых дзён застаецца імправізацыя ля калыскі дзіцяці. Але часцей за ўсё гэта імправізацыя ў рамках традыцыі — у межах пэўных вобразаў, сітуацый, мастацкіх сродкаў адлюстравання. Якім бы кананічным ні заставаўся тэкст калыханкі, кожнае яго выкананне нясе элемент імправізацыі, бо нельга знайсці болып «інтымнага» песеннага жанру ва ўсім фальклоры, чым калыханка. Кожная маці па-свойму спявае песшо любві дзіцяці, суправаджаіочы яе ёй адной уласцівымі словамі, гукамі, пачуццямі. В. Жукоўскі пісаў: «Як бы там ні было, але маці песціць дзіця ў словах, якімі звяртаецца да яго, і, не здавальняючыся для гэтага багаты.м запасам усім зразумелай мовы, яна яшчэ вылівае сваю пяшчоту ў мяккіх слоўцах, ёй адной толькі вядомых, якія зараджаюцца перад калыскаю і перад ёю ж паміраюць і не ўваходзяць нават у паўсядзённую мову» 26.
Вельмі хораша пра калыханку, яе ролю ў жыцці чалавека сказаў Н. Гілевіч: «Слухаючы такую песню — гэтую адвечную і неўміручую песнго матчынай любві,— міжволі думаеш: можа быць, менавіта адсюль, вось з такой калыханкі, з яе самай простай і самай геніяльнай на зямлі мелодыі і пачынаецца чалавек» 4 .
Пачынаючы з самых першых, элементарных рухаў, многія дзеянні дзіцпці суправаджаюцца песенькамі, якія называюцца пацешкамі, або забаўлянкамі. Імі дарослыя суцяшаюць дзіця, забаўляюць яго, з іх дапамогаю прывучаюць да прасцейшых гульняў. Забаўлянкі пачынаюцца з калыскі, «як толькі дзіця пачне адрозніваць сваю маму» 2S.
Даслсдчык дэіцячых гульняў Е. Пакроўскі ў капітальнай працы «Дзіцячыя гульні, пераважна рускія» звязвае першыя формы дзіцячых гульняў
26 ЖМНП, 1889, ч. CCLXI, стар. 104.
27 Н. С. Г і л е в і ч. Наша родная песня, стар. 173.
28 Е. А. Покровскнй. Детскне нгры, пренмуіцественно русскне. М., 1916, стар. 95.
з першай жа неабходнасцю ў рухах, а ў забаўлянках, гэтых славесных прыгаворах да самых пачатковых дзіцячых гульняў, знаходзіць «некаторы выхаваўчы сэнс як у фізічных, так і ў духоўных адносінах, напрыклад, для прывучэння дзяцей да неабходных рухаў, спрыту, кемлівасці» 29.
Забаўлянкі неаддзельны ад гульні з пальцамі, з рукамі, ножкамі дзіцяці, яны ж суправаджаюць і розныя рухі, якія робіць дзіця само або з дапамогаю дарослых: гушканне, качанне на назе, пацягванне ручак, першыя крокі і г. д. Часам яны выконваюцца і без пэўных рухаў, напрыклад, калі трэба супакоіць дзіця, якое плача, або рассмяшыць яго. Тыповая ў такіх выпадках забаўлянка «Не плач, куплю калач».
Уздзеянне забаўлянак зусім процілеглае таму, што аказваюць калыханкі. Забаўлянкі павінны весяліць, забаўляць дзіця, узбуджаць яго, рабіць бадзёрым. Таму і форма іх адрозніваецца ад напеўкых манатонных калыханак. Гэта хутчэй не песні, а вершаваныя шматрадкоўі з хуткім рытмам, жартаўліва-гумарыстычпым зместам; яны не спяваюцца, а прыгаворваюцца, вымаўляюцца рэчытатывам у рытме пэўнага дзеяння, рухаў, якія пры гэтым выконваюцца. У забаўлянках, як і ў калыханках, яскрава праяўляецца імправізацыя. На жаль, прыклады імправізаваных забаўлянак не запісаны. Цяжкасць запісу ў тым, што тут трэба быць або нябачным сведкам, або пастаянным, прывычным спадарожнікам маці, нянькі, інакш жанчына не будзе натуральнай у сваіх дзеяннях і наўрад ці зможа напаказ стварыць нешта яркае і цікавае. К. I. Чукоўскаму даводзілася чуць такія імправізацыі маці ў час пеставання дзяцей. Цікавыя прыклады ён прыводзіць у кнізе «Ад двух да пяці». Жанчына ў парыве любві, пяшчоты да свайго дзіцяці раптам пачынае прымаўляць раней ёй невядомыя словы, якія ўтвараюць сабою верш: у іх ёсць і рытм, і рыфма. Чукоўскі, прыводзячы гэтыя, як ён іх называе, «буцікі» (па першаму слову ў вершыку), зазначае, што такая вершатворчасць характэрна для многіх маці і можа быць выклікана рознымі, самымі, здавалася б, нязначнымі прычынамі. «Жанчына,— піша ён,— у сваіх прамовах, звернутых да дзіцяці, пачынае праяўляць цягу да вершаванага рытму — асабліва ў такія часы, калі яна застаецца з дзіцем адна» 30. Гэтай з’яве Чукоўскі надае вялікае значэнне: «I калі ўжо шукаць першавытокі паэзіі, то прыйдзецца прызнаць, што вершаваныя навыкі ў значнай ступені прывіты кожнаму з нас нашай маці ў гады ранняга маленства, перш чым мы навучымся гаварыць і хадзіць. Таму што, сама таго не заўважаючы, кожная маці амаль усім сваім зваротам да дзіцяці міжволі надае калі не чыста вершаваную, то рэчытатыўную форму, якая хоць і не ўплывае на