• Газеты, часопісы і г.д.
  • Дзіцячы фальклор

    Дзіцячы фальклор


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 736с.
    Мінск 1972
    111.12 МБ
    Гукарад гэты не толькі універсальны, але і сапраўды інтэрнацыянальны. Яго абароты ляжаць у аснове дзіцячай песнятворчасці многіх народаў свету. Асабліва гэта адносіцца да вялікасекундавай і малатэрцовай «ячэйкі», якія ў большасці выпадкаў выкарыстоўваюцца ў самастойным ладавым значэнні.
    У вялікасекундавай ячэйцы вытрыман напеў сапраўды «класічных» прыпевак — «Ладушкі», «Сарока-варона», «Гары, гары ясна» і мноства іншых. На гэтым ладзе заснаван амаль увесь рэпертуар дражнілак і заклі-
    2 М. Federowski. Lud bialoruski, т. V. Warszawa, 1958, № 1483.
    чак. Некалькі менш распаўсюджаны лад на аснове малатэрцовага інтэрвалу.
    Даволі часта сустракаюцца ў дзіцячых мелодыях папеўкі ў межах маласекундавай ячэйкі. Агульны харакгар структурнага іх афармлення такі ж, як і ў папеўках вялікасекундавых. Асабліва цікава, што адны і тыя ж песні могуць выконвацца то ў маласекундавай, то ў вялікасекундавай папеўцы і прытым часта ў залежнасці ад настрою дзіцяці-спевака.
    Тут вельмі дарэчы правесці аналогію з выкананнем старажытных традыцыйных жніўных песень, дзе адна і тая ж песня ў залежнасці ад настрою выканаўцы можа выконвацца то ў мажоры, то ў міноры.
    Відавочна і ў вышэйназванай зменнасці ладу намячаецца нешта падобнае да мажорна-мінорных суадносін. Ва ўсякім разе, калі выкананне ў вялікасекундавай ячэйцы ўспрымаецца як своеасаблівы эпічны стыль (тут спяваюць адкрыта, моцна, з поўнай аддачай пачуццяў), то маласекундавая ячэйка асацыіруе хутчэй з лірычнай сферай песнятворчасці (тут пераважае тое індывідуальнае спяванне «пад нос», аб якім гаварылася вышэй).
    Дастаткова выразна інтануецца дзецьмі кварта. Значэнне яе часцей за ўсё ярка функцыянальнае: кварта-заклік, кварта-выгук, квартасцвярджэнне і г. д. Трэба сказаць, што дзіцячая песнятворчасць увогуле цягнецца да функцыянальнай пэўнасці. Яна яшчэ мала карыстаецца элементамі адценневага або далёка асацыіраванага характару. Эмоцыі ў гэтай творчасці простыя, канкрэтныя, адкрытыя і часцей за ўсё звязаны з практычнай дзейнасцю дзіцяці (а ў калыханках — з дзейнасцю, накіраванай на яго).
    Дынамічнасць і агульная аптымістычнасць характару вызначаюць важнейшыя якасці дзіцячай песнятворчасці — маторыку, роўнасць метрарытму. Гэта творчасць выключна рытмічная ва ўсіх дэталях, таму што ў асноўным вызначаецца сінкрэтычным характарам: словы, музыка і рух зліты ў адзінае цэлае. Магчыма няма дастатковых падстаў, каб гаварыць пра захаванне элементаў першабытнага сінкрэтызму, але своеасаблівае пераўтварэнне гэтага сінкрэтызму відавочнае.
    Сувязь мелодыі з рухам у дзіцячай творчасці не заўсёды практычна абумоўлена, г. зн. не заўсёды звязана з гульнёй, танцам, працай. Што і калі ні спявала б дзіця, у яго выкананні пастаянна адчуваецца актыўная пульсацыя рытму, якая часта праяўляецца ў прытупванні, жэстыкуляцыі, міміцы, перабольшанай акнэнтыроўцы моцных доляў; часам гэты ўнутрана арганізаваны дынамічны паток меладычнага матэрыялу ўжо ў сваёй структуры нясе асацыяцыі з рухам.
    Метрарытміка дзіцячых песень параўнальна простая. Гэта пераважна двухдольныя метры з яснай акцэнтыроўкай і, як правіла, харэічнымі рытмаматывамі. Апошняя акалічнасць у дачыненні да дзіцячай песнягворчасці
    мае прынцыповы характар. Беларускае народнае вершаскладанне таксама мае пераважна харэічную метрыку. Але часта ў «дарослай» песні харэічнасць тэксту злучаецца з ямбічнасцю меладычных матываў, у выніку чаго нараджаецца тое пераліўчатае прасадычнае нюансаванне, якое так узбагачае народную песню, робіць яе рытміку пластычнай і здольнай адклікацца на ледзь прыкметныя адценні пачуццяў. Дзіцячая песнятворчасць у гэтых адносінах больш просталінейная, яна ўсяляк падкрэслівае выразнасць і заканамернасць моўных акцэнтаў.
    Цяжка выявіць у дзіцячай пссні і паслядоўную змену метраў, а таксама рытмічных фігур. I ў гэтым выяўляецца яшчэ адзін важнейшы прынцып арганізацыі меладычнага матэрыялу ў дзіцячай песні — прынцып паўторнасці.
    Паўторнасць — важнейшая якасць заклікаў, заклінанняў, сцвярджэпняў, перакананняў. А дзіцячае мастацтва наскрозь прасякнута імператыўнымі эмоцыямі. Лічылкі, дражнілкі, заклічкі, калыханкі—усе яны нешта настойліва сцвярджаюць і ўсе яны насычаны паўторнымі меладычнымі інтанацыямі.
    Дзіцячыя вершы, асабліва кароткія (дражнілкі, прыгавсры), маюць, як правіла, сумежную рыфму. Суадносна з гэтым і кадэнцыі ўнутры музычнай структуры маюць аднатыпны характар. Завяршаючы гук — звычайна тоніка, якая, дарэчы, абыгрываецца даволі старанна.
    Ва ўласна дзіцячай песнятворчасці пераважаюць лады мажорнага накланення, калі лічыць своеасаблівым мажорам і вялікасекундавую ладавую ячэйку. \ калыханках больш распаўсюджаны мінорныя лады. Апошняе зусім ясна, таму што мінэр у параўнанні з мажорам мае больш ураўнаважаны, пяшчотны каларыт, і гэта яго якасць відавочна не абыякавая ў практычна-функцыянальных адносінах для калыханак. Трзба таксама падкрэсліць, што калыханкі ў сваім тэкставым змесце звычайна адлюстроўваюць свет пачуццяў маці, пачуццяў, якія ў старой вёсцы не заўсёды былі аптымістычнымі.
    Мелодыка дзіцячых песень багатая стабільнымі папеўкамі, у якіх яшчэ параўнальна мала гнуткасці і нечаканых паваротаў. Агульнае рытмічнае і меладычнае развіццё прадвызначана ўжо ў першай меладычнай пабудове.
    У развіцці мелодыкі выкарыстана галоўным чынам варыяцыйнасць першага тыпу, г. зн. змяняецца не само меладычнае зерне, а парадак чаргавання некалькіх мелодыка-рытмічных фсрмул. У гэтых адносінах дзіцячая песнятворчасць уяўляе сабой як бы «класіцыстычны» стыль у народнай музыцы з яго выразнымі і больш ці менш стабільнымі канструкцыямі і тэматызмам. Трэба адзначыць, што гэты «класіцызм» не вызначае асаблівых схільпасцей да пераходу ў больш інтанацыйна гнуткі «рамантызм». Функцыянальная дакладнасць і нязменнасць, а таксама тая акалічнасць, што дзіцячая
    творчасць — першы ў жыцці чалавека вопыт музычных абагульненняў, не спрыяюць асабліва прыкметнай яго эвалюцыі. Вось чаму гэта творчасць такая ўстойлівая як у гістарычным, так і ў геаграфічным разрэзе.
    Разам з тым гэтыя знешне простыя напевы маюць пэўную сілу выразнасці. У іх замацавана азбука народнай творчасці, але азбука, з дапамогай якой дзіця ў далейшым лёгка далучаецца да асноўных скарбаў музычнага мастацтва. Усе сродкі мастацкай выразнасці дакладна вывераны і прадуманы. Тут няма нічога лішняга, таго, што не спатрэбіцца ў далейшым засваенні стылю і спецыфікі канкрэтнага нацыянальнага мастацтва.
    Асваенне дзецьмі «дарослага» песеннага рэпертуару пачынаецца даволі рана. На Беларусі нярэдка і зараз можна сустрэць 8—10-гадовых дзяцей, асабліва дзяўчынак, якія ведаюць шмат песень з асноўных каляндарна-абрадавых цыклаў. Вясковыя дзеці асабліва хутка ўцягваюцца ў сферу гаспадарчага жыцця сям'і з усім характэрным для яе колам бытавых і грамадскіх спраў. Есць святы, удзел дзяцей у якіх з’яўляецца нават неабходным (напрыклад, каляда). Сустракаюцца песні, якія так і называюцца ў народзе — «дзіцячыя калядныя».
    Выконваюцца дзецьмі таксама песні з веснавога і летняга цыклаў. Прычым, натуральна, выбіраюцца песні, «лёгкія на голас». Застаюцца за межамі пераймання такія напевы (напрыклад, жніўныя), «дзе трэба доўга цягнуць». Гэты рэпертуар патроху засвойваюць толькі падлеткі,
    Дзеці ўвогуле любілі і зараз любяць спяваць на святы. У мінулым засведчаны выпадкі трывалага замацавання ў дзіцячым асяроддзі так званых «святых песень» (песні перад Новым годам, вялікаднем і г. д.).
    Параўнальна нязначнымі з'яўляюцца ў дзіцячым абыходку песні сямейна-абрадавага цыклу (вясельныя, радзінныя), што зусім натуральна, бо іх змест прадугледжвае наяўнасць пэўнага «ўзроставага цэнзу».
    Затое песні пазаабрадавыя выконваюцца дзецьмі вельмі ахвотна. Асабліва гэта адносіцца да жартоўных, гумарыстычных песень, розных прыпевак і частушак.
    Усе гэтыя песні, нягледзячы на некалькі спецыфічны «дарослы» змест, маюць тыповы для дзіцячых песень інтанацыйны склад з яго паўторамі простых абаротаў, маторную рытміку, элементы скорагаворачнай рэчытацыі і г. д. Праўда, форма гэтых песень больш складаная, яна адлюстроўвае пэўную сцэнічнасць дзеяння. Таму яны, як адзначаюць многія збіральнікі, выконваюцца не дзецьмі, а галоўным чынам дарослымі для дзяцей.
    У больш познім, падлеткавым, узросце дзеці паступова далучаюцца да лірычнай песеннай тэматыкі. Пачынаюць засвойвацца выразныя меладычныя сродкі, якія патрабуюць шырокага дыхання, інтэрвальнага нюансавання і, нарэшце, творчай вынаходлівасці. Тут пачынае ярка выяўляцца мастацкая індывідуальнасць выканаўцы.
    Адпосіны дзяцей да самога працэсу спеваў, як мы ўжо зазначалі, зусім непасрэдныя. Гэтак жа нспасрэдна і натуральна адбываецца пераход ад простай мовы да меладызаванай. Некаторыя лічылкі, дражнілкі, заклічкі то дэкламуюцца, то напяваюцца ў залежнасці ад настрою або абставін, прычыч да напяванняў схільныя больш дзяўчынкі. Увасабляючы ў гэтых адносінах як бы «лірычны» пачатак, іх спевы процістаяць «эпічнаму» дэкламаванню, больш уласціваму «мужчынскай палавіне». Відаць, ужо тут намячасцца тая дыферэнцыяцыя ў народным мастацтве, якая ў завершаным сваім выглядзе аддае перавагу ў песнятворчасці беларускай жанчыве.
    Вельмі любяць дзеці спяваць хорам. У раннім узросце — гэта унісон. Пазней з'яўляюцца ўмельцы, якія вядуць падгалосак. Двухгалоссе гарманічнага тыпу і тыпу тэрцовага ўтору, якое сустракаецца ў некаторых запісах, малахарактэрнае для беларускай народнай дзіцячай песні і ўяўляе сабой хутчэй за ўсё трансплантацыю іншага стылю або вынік апрацоўкі.
    У тыпова дзіцячым рэпертуары розніцы паміж песнямі хлопчыкаў і песнямі дзяўчынак не назіраецца. Пры выкананні «дарослых» традыцыйных песень для хлопчыкаў «сваёй» сферай былі калядкі, для дзяўчынак — вяснянкі.
    Дзеці любяць спяваць у асноўным «на волі» — на вуліцы, у лесе, на полі, на рацэ. Спяваюць тады, калі працуюць, напрыклад пасуць статак, і ў вольны час. У гэтых умовах нярэдка можна пачуць і сольнае спяванне. якое дзіця дазваляе сабе таксама до.ма, калі яно ўпэўнена, што на яго не звяртаюць увагу. Пры гэтым нярэдка імітуецца ігра на якім-небудзь інструменце — скрыпцы, бубне і г. д.
    У цяперашні час дзіцячы песенны рэпертуар, як і ўмовы спеваў, прыкметна змяніліся. Тут адбываюцца тыя ж працэсы, што і ва ўсёй народнапесеннай творчасці. Школьная і клубная самадзейнасць, паток новых музычных уражанняў, якія ідуць праз радыё, тэлебачанне і кіно, значна пераакцэнтавалі музычныя інтарэсы дзяцей. Паступова знікаюць з ужывання некаторыя традыцыйныя каляндарныя песні, пашыраецца репертуар за кошт савецкіх масавых і эстрадных песень.